• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мур  Жан-Поль Сартр

    Мур

    Жан-Поль Сартр

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 231с.
    Мінск 1991
    53.66 МБ
    тычным карабінам, не крычаць: «Тарарара-бум!» — і ён хадзіў у калідоры на дыбачках, як у касцёле. «Цяпер настала мая чарга»,— задаволена падумаў Люсьен. Нехта казаў прыцішаным голасам: «Люсьен не любіць яўрэяў»,— і на ўсіх нібы нападаў паралюш, цела ў кожнага дранцвела, працятае роем маленькіх балючых іголак. «Сапраўды,— расчулена падумаў ён,— Гігар з П’ерэтай зусім яшчэ дзеці». Яны вельмі правінаваціліся, і досыць было Люсьену трошкі ашчэрыць зубы, каб яны адразу пачалі прасіць прабачэння, загаварылі шэптам і ўсталі на дыбачкі.
    Люсьен зноў адчуў вялікую павагу да сябе. Але цяпер яму былі непатрэбны Гігаравы вочы: ён быў варты павагі ў сваіх вачах — яго позірк прабіўся нарэшце праз абалонку плоці, праз завесу прыязнасцяў і непрыязнасцяў, звычак і зменлівасці настрою. «Там, дзе я заўсёды сябе шукаў,— падумаў ён,— я ніколі не мог бы сябе знайсці». Дагэтуль ён сумленна перабіраў і вывучаў усё, чым ён быў. «Але каб я мусіў быць толькі тым, што я ёсць,— цана мне была б не больпі чым гэтаму поджыдку». Што можна было знайсці ў душы ў гэтага згустка слізі, апроч пакут плоці, гнюснага самападману аб роўнасці і поўнага беспарадку? «Першае правіла,— падумаў Люсьен,— ніколі не глядзець у сябе; няма памылкі больш небяспечнай». Цяпер ён ведаў — сапраўднага Люсьена трэба шукаць у вачах у іншых, у П’ерэціным і Гігаравым баязлівым паслушэнстве, у поўным надзеі чаканні тых, хто расце і сталее дзеля яго, у юных чалядніках, што мусяць зрабіцца яго рабочымі, у малых і дарослых ферольцах, якім ён некалі будзе мэр. Люсьену рабілася амаль страшна, ён адчуваў сябе занадта вялікім для самога сябе. Столькі людзей чакалі яго, выцягнуўшыся напагатоў, і ён быў, ён заўсёды будзе гэтым бязмежным чаканнем і спадзяваннем іншых.
    «Гэта і ёсць — быць начальнікам!» — падумаў ён. Перад ім зноў узнікла згорбленая і мускулістая спіна
    і потым, адразу — касцёл. Люсьен быў усярэдзіне, ён прагульваўся мяккай воўчай хадою пад прасеяным вітражамі святлом. «Але гэты раз касцёл — гэта я!» Ён напружана ўтаропіўся на свайго суседа, доўгага, гладкага і карычневага, як сігара, кубінца. Трэба было знайсці нейкія словы, выказаць гэтае нечаканае, незвычайнае адкрыццё. Паволі 1 асцярожліва, як да запаленай свечкі, Люсьен наблізіў руку да лба і на хвіліну, нібы пры малітве, задумаўся — і раптам словы прыйшлі самі сабой. Ён прамармытаў: «У мяне ёсць правы!» Правы! Гэта было нешта накшталт трохкутнікаў або колаў: настолькі дасканалае, што проста не існавала; цыркулем можна было рысаваць тысячы, сотні тысяч кругоў, але было немагчыма ўтварыць ніводнага кола. Таксама і цэлыя пакаленні рабочых маглі безумоўна падпарадкоўвацца ўсім загадам Люсьена, але ўсё роўна ніколі яны не вычарпалі б яго права кіраваць; правы — гэта было нешта па-за існаваннем, як матэматычныя мадэлі ці рэлігійныя догмы. I Люсьен якраз уяўляў сабой адну такую мадэль: гэта быў неахопны пук правоў і абавязкаў. Раней ён доўга верыў, што існуе выпадкова, што яго нясе па жыцці, як трэску, невядома куды: але гэта было ад таго, што ён рэдка задумваўся. Яго месца пад сонцам было вызначана задоўга да яго нараджэння — у Феролі. I даўно — задоўга нават да жаніцьбы ягонага бацькі — яго ўжо чакалі; і калі ён прыйшоў у гэты свет, то менавіта каб заняць гэтае месца. «Я існую, бо маю на гэта права»,— падумаў ён. I, мабыць, упершыню, нібы наяве, перад яго вачыма паўстаў яго будучы, бліскучы і слаўны, лёс. Рана ці позна ён будзе прыняты ў Цэнтральную школу (што, зрэшты, абсалютна не мела значэння). Потым кіне Мод (ёй увесь час карцела бавіцца з ім у ложку, што наганяла на яго жудасную нуду; у нясцерпнай спёцы, што стаяла гэтай вясной, іх сплеценыя целы вылучалі пах перасмажанага рагу з трусяціны. «I галоўнае — Мод належыць усім: сёння мне,
    заўтра другому — усё гэта не мае ніякага сэнсу»). Пазней ён пераедзе ў Фероль. I ўжо цяпер недзе ў Францыі жыве светлавалосая дзяўчына накшталт П’ерэты, правінцыялачка з вачыма-кветкамі, якая захоўвае нявіннасць дзеля яго; часам яна стараецца ўявіць сабе свайго будучага гаспадара, гэтага грознага і ласкавага мужа, але ёй не ўдаецца. Яна цнатлівая і некранутая, і недзе ў самым патаемным закутку свайго цела яна прызнае права, якое мае Люсьен: валодаць ёю адзін. Ён ажэніцца з ёю, яна будзе яго жонка — самае пяшчотнае з яго правоў. I калі яна ўвечары сціплымі, набожнымі рухамі будзе здымаць з сябе вопратку — гэта будзе як ачышчальнае ахвярапрынашэнне. 3 ухвалы ўсіх ён возьме яе ў абдымкі і скажа: «Ты належыш мне!» Тое, што яна перад ім адкрые, яна будзе павінна паказваць толькі яму; і сам акт іх кахання будзе ў яго як салодкі пералік яго ўласнасці. Самае пяшчотнае яго права, самае патаемнае яго права: права быць паважаным аж да самае плоці, падпарадкоўваць нават у ложку. «Я ажанюся малады»,— падумаў Люсьен. I чамусьці рашыў, што ў яго будзе шмат дзяцей. А потым прыгадаў бацькаву справу: яму не цярпелася прадоўжыць яе, і ён падумаў, ці хутка памрэ пан Флёр’е.
    Гадзіннік прабіў паўдня; Люсьен устаў. Метамарфоза скончылася: гадзіну назад у кавярню ўвайшоў зграбны і няўпэўнены ў сабе юнак, цяпер адсюль выходзіў мужчына, начальнік сярод французаў. На рагу вуліцы Эколь і бульвара Сэн-Мішэль ён падышоў да канцылярскай лаўкі і паглядзеўся ў люстра; яму вельмі хацелася ўбачьгць на сваім твары той непранікальны выгляд, які яму так падабаўся ў Лемардана. Але ў люстры адбівалася сімпатычнае, насупленае аблічча, у якім не было яшчэ нічога асабліва грознага, «Я адпушчу вусы»,— вырашыў ён.
    ЗМЕ CT
    Тлумачэнне Сартра. Сяргей Дубавец . .	3
    МУР
    Апавяданні
    Мур	10
    Пакой	36
    Герастрат	70
    Блізкасць	90
    Начальнікава дзяцінства	133
    Сартр Ж.-П.
    С 20 Мур: Апавяданні/Пер. з фр. 3. Коласа; Прадм. С. Дубаўца.— Мн.: Маст. літ, 1991.— 231 с., [1] л. парт., (Б-ка замеж. прозы).
    ISBN 5-340-00746-4 (беларус.).
    Сартр Ж.-П. Стена: Рассказы.
    У выда_дзеным упершыню ў 1939 г. зборніку апавяданняў і аповесцей «Мур» французскі пісьменнік, публіцыст і філосаф-экзістэнцыяліст Жан-Поль Сартр (1905—1980) паказаў разгубленасць, якая ахапіла буржуазна-правінцыйную Францыю напярэдадні прыходу ў краіну фашызму.
    4703010100—041
    С М 302(03)—91	173—91
    ББК 84.4ФР
    Лйтературно-художественное йзданйе
    Сартр Жан-Поль СТЕНА
    Рассказы
    Мпнск, нздательство «Мастацкая літаратура» На белорусском языке
    Літаратурна-мастацкае выданне
    Сартр Жан-Поль
    МУР
    Апавяданні
    Рэдактар В. С. Сёмуха. Мастак С. В. Чарановіч. Мастацкі рэдактар A. I. Цароў. Тэхнічны рэдактар Г. П. Тарасевіч. Карэктар I. М. Паланейчык.
    ІБ № 3539. Здадзена ў набор 17.04.90. Падп. да друку 24.01.91. Фармат 70Х100'/з2. Папера друк. № 1. Гарнітура школьная. Высокі друк. Ум. друк. арк. 9,43 + 0,08 укл. Ум. фарб.-адб. 9,79. Ул.-выд. арк. 10,60. Тыраж 5100 экз. Зак. 377. Цана 1 р. 90 к.
    Выдавецтва «Мастацкая літаратура» Дзяржаўнага камітэта БССР па друку. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11. Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.