• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мур  Жан-Поль Сартр

    Мур

    Жан-Поль Сартр

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 231с.
    Мінск 1991
    53.66 МБ
    — Зразумела,— сказаў Люсьен. I дадаў: — А я? Што рабіць мне?
    — Нічога, дзеля ўсяго святога,— з камічным спалохам адказаў Бержэр.— I галоўнае — не сядзець так непахісна, як гэтыя. Прынамсі,— смеючыся, дадаў ён,— калі не патрапіце на паль. Вы чыталі Рэмбо?
    — Н-не,— прызнаўся Люсьен.
    — Я пазычу вам «Азарэнні». Слухайце, нам трэба яшчэ абавязкова сустрэцца. Калі вы не заняты ў чацвер, заходзьце да мяне гадзіне а трэцяй, я жыву на Манпарнасе, на вуліцы Кампань-Прэмьер, дом 9.
    У наступны чацвер Люсьен быў у Бержэра, а ў маі ўжо пачаў хадзіць да яго ледзь не кожны дзень. Берліяку яны дамовіліся казаць, што бачацца раз на тыдзень: яны хацелі быць з ім і шчырыя, і не надіа яго засмучаць. Але Берліяк усё роўна быў не ў сабе; аднойчы ён, хіхікаючы, сказаў Люсьену:
    — Ну што, завялі ўжо шуры-муры? Ён табе пра занепакоенасць, ты яму пра самагубства, і пайшло: выдатна, чаго там!
    Люсьен незалюбіў.
    — Папрашу заўважыць,— чырванеючы, сказаў ён,— што пра маё самагубства першы сказаў якраз ты.
    — О-хо-хо! — адказаў Берліяк.— Ды гэта толькі, каб табе пасля сорамна не было, што ты сам расказаў.
    Яны пачалі сустракацца радзей.
    — Усё, што мне падабалася ў ім,— прызнаўся аднойчы Люсьен Бержэру,— усё гэта ён пазычаў у вас. Цяпер я гэта выдатна бачу.
    — Берліяк — малпа,— смеючыся, сказаў Бержэр,— гэта мяне да яго і вабіла. Вы, дарэчы, ведаеце, што яго
    бабка па маці жыдоўка? Гэта шмат чаго праясняе.
    — Вядома,— пагадзіўся Люсьен і потым дадаў: — Зрэшты, ён файны хлопец.
    Бержэрава кватэра была поўная розных пацешных рэчаў: тут стаялі фарбаваныя драўляныя зэдлікі ў выглядзе жаночых ног з сядзеннямі з чырвонага аксаміту, красаваліся негрыцянскія статуэткі, ашчацінены шыпамі пояс цноты з каванага жалеза, гіпсавыя грудзі, утырканыя чайнымі лыжкамі, а на пісьмовым стале ляжалі гіганцкая бронзавая блыха і ўкрадзены з касцярні ў Містры манаскі чэрап, якім гаспадар карыстаўся, як прэс-папье. Сцены замест шпалераў былі спрэс абклееныя лістамі, у якіх паведамлялася пра смерць сюррэаліста Бержэра. Нягледзячы на гэта, кватэра пакідала ўражанне разумнага камфорту, і Люсьену падабалася часам паляжаць на мяккай канапе ў курыльным пакоі. Але больш за ўсё яго здзіўляла мноства фацэцій з падвохам, якія былі сабраны ў Бержэра на адной этажэрцы; сярод іх былі замерзлая вадкасць, чхальны парашок, зудлівая шчэць, нятонучы цукар, д’ябальскае дзярмо, нявзсціны падвязкі. Размаўляючы з Люсьенам, Бержэр браў дзярмо двума пальцамі і доўга, сур’ёзна яго разглядаў.
    — Гэтыя жарты,— казаў ён,— маюць рэвалюцыйную сутнасць; яны хвалююць. У іх больш зруйнавальнай сілы, чым у Поўным зборы твораў Леніна.
    Люсьен здзіўлена і зачаравана глядзеў то на яго прыгожы і неспакойны твар з запалымі вачыма, то на доўгія і тонкія пальцы, якія так грацыёзна трымалі беззаганна зымітаваны кал. Бержэр часта гутарыў з ім пра Рэмбо і пра «пастаяннае парушэнне пачуццяў».
    — Калі вы, праходзячы па плошчы Згоды, здолееце выразна і ў любы час убачыць негрыцянку, якая, укленчыўшы, ссе абеліск,— вы зможаце нарэшце сказаць, што вам удалося разбурыць знешні дэкор і вы — уратаваны.
    Ён пазычыў яму пачытаць «Азарэнні», «Песні Мальдарора» і творы маркіза дэ Сада. Люсьен шчыра стараўся ўсё ўразумець, але многае яшчэ не паддавалася яго ўсведамленню. Ён быў вельмі шакіраваны, што Рэмбо, як аказалася, педэраст, і прызнаўся ў гэтым Бержэру. Але той рассмяяўся: «Ну і што? Хлопча?» Люсьену зрабілася вельмі няёмка, ён пачырванеў і на нейкае імгненне нават адчуў да Бержэра нянавісць. Але ўрэшце перамог сябе і, падняўшы галаву, са пічыраю прастатой прызнаў:
    — Я сказаў глупства.
    Бержэр палашчыў яго па валасах; здавалася, Люсьенавы словы яго расчулілі.
    — Гэтыя вялікія, палахлівыя вочы,— сказаў ён,— вочы маленькай козачкі... Сапраўды, Люсьен, вы сказалі глупства. Педэрастыя ў Рэмбо — якраз і ёсць найпершае і геніяльнае парушэнне яго пачуццяў. Менавіта гэтаму мы і абавязаныя, што чытаем яго паэмы. Верыць, што ёсць нейкія спецыфічныя аб’екты сексуальнай прыхільнасці і што гэтыя аб’екты — жанчыны, толькі таму што ў іх паміж ног ёсць дзірка,— гэта гнюсная і наўмысная памылка ўсіх непахісных. Вось, зірніце!
    Ён выняў з шуфляды ў стале тузін зжаўцелых здымкаў і кінуў іх на калені Люсьену. Люсьен убачыў жудасных голых шлюх, якія смяяліся шчарбатымі ратамі і рассоўвалі свае падобныя да разбухлых губ ляжкі, выстаўляючы паміж ног нешта накшталт парослага імхом языка.
    — Я купіў гэты наборчык у Бу-Саадзе, за тры франкі,— сказаў Бержэр.— Дык вось, калі вы будзеце цалаваць гэтьім бабам у задніцу, вас усё роўна будуць лічыць сынком з добрай сям’і і проста скажуць, што вы жывяце па-халасцяцку. Бо гэта — жанчыны, разумееце? А я вам кажу, што першае, што трэба зрабіць,— гэта пераканаць сябе, што аб’ектам сексуальнага па-
    чуцця можа быць усё: швацкая машынка, прабірка, конь ці чаравік. Вось я,— сказаў ён з усмешкай,— я кахаўся з мухамі. А яшчэ ведаў аднаго марскога пехацінца, які спаў з качкамі. Браў, заціскаў ім галаву ў шуфлядзе, потым моцна трымаў за лапы — і давай!
    Бержэр нібы незнарок ушчыкнуў Люсьена за вуха і завяршыў:
    — Качкі ад гэтага дохлі, і іх потым з’ядаў батальён.
    Пасля падобных размоў галава ў Люсьена нібыта гарэла полымем, і ён думаў, што Бержэр — геній, але часам, прачынаючыся ўначьі мокры ад поту, ён бачыў перад вачыма пачварныя, гнюсныя прывіды і пытаўся ў сябе, ці добры ўплыў робіць на яго гэты чалавек. «Я зусім адзін! — стагнаў ён, выкручваючы сабе рукі.— Нікога, нікога, хто б мог мне параіць, падказаць, ці на правільным я шляху!» Калі ён дойдзе так да канца, калі ён сапраўды дойдзе да парушэння ўсіх пачуццяў, ці не страціць ён пад нагамі грунт, ці не ўпадзе! Аднойчы, калі Бержэр доўга гаманіў з ім пра Андрэ Брэтона, Люсьен прашаптаў, як у сне:
    — Так, але што, калі потым я ўжо не здолею павярнуць назад?
    Ад нечаканасці Бержэр скалануўся.
    — Павярнуць назад? Але хто кажа, што трэ(эа вяртацца? Калі вы звар’яцееце — тым лепш. Потым, як кажа Рэмбо, «прыйдзе жудасны натоўп другіх працавікоў».
    — Я так і думаў,— сумна прамовіў Люсьен.
    Ён заўважыў, што іх доўгія размовы прыносяць зусім іншы вынік, чым той, на які спадзяваўся Бержэр: як толькі Люсьен лавіў у сабе нейкае надта далікатнае пачуццё, нейкае незвычайнае ўражанне, яго пачынала трэсці. «Ну ўсё, пачынаецца»,— думаў ён. Ён з задавальненнем бы пагадзіўся, каб у яго засталіся толькі самыя ардынарныя, самыя грубыя адчуванні;
    цяпер на душы яму рабілася вольна толькі ўвечары, калі ён быў дома, з бацькамі: гэта было яго адзінае сховішча. Яны гутарылі пра Брыяна, пра варожасць немцаў і кошт жыцця, пра тое, як прайшлі роды ў кузіны Жаны, і Люсьен з асалодай абменьваўся з імі думкамі самага банальнага разумнага сэнсу. Аднойчы, вярнуўшыся пасля сустрэчы з Бержэрам, ён машынальна зачыніў дзверы ў сваім пакоі на ключ і засунуў зашчапку. Заўважыўшы за сабой гэты рух, ён хацеў быў спачатку пасмяяцца, але ўрэшце не здолеў заснуць усю ноч: ён зразумеў, што яму страшна.
    I ўсё-такі ні за што на свеце ён не перастаў бы хадзіць да Бержэра. «Ён гіпнатызуе мяне»,— думаў Люсьен. Ён бязмежна цаніў той далікатны і такі своеасаблівы дух таварыскасці, які Бержэр здолеў стварыць і падтрымліваць паміж імі. Захоўваючы заўсёды мужчынскі і амаль грубаваты тон, Бержэр умеў даць Люсьену адчуць і нават, калі так можна сказаць,— убачыць дотыкам сваю ласку: ён, напрыклад, часта перавязваў яму гальштукі і ўшчуваў пры гэтым за неахайства ці прычосваў прывезеным з Камбоджы залатым грабянцом. Ён раскрыў Люсьену прыгажосць яго цела і растлумачыў няскладнае, але такое замілавальнае хараство юнацтва.
    — Вы — Рэмбо,— казаў ён Люсьену.— Калі ён прыехаў у Парыж, каб сустрэцца з Верленам, у яго былі вашы вялікія рукі, і такі ж здаровы, румяны твар, як у сялянскага хлопца, і такое ж зграбнае, кволае цельца бялявай дзяўчынкі.
    Ён загадаў Люсьену расшпіліць каўнер, раскрыць кашулю і, падвёўшы сканфужанага юнака да люстра, прымусіў яго любавацца чароўным спалучэннем чырвані шчок з беласцю шыі; потым, лёгкай рукою правёўшы Люсьену па сцёгнах, ён з сумам сказаў:
    — Трэба было б канчаць жыццё ў дваццаць год. Люсьен часта цяпер разглядаў сябе ў люстры і ву-
    чыўся радавацца сваёй юнай і такой яшчэ няскладнай зграбнасці. «Я Рэмбо»,— думаў ён па вечарах, млява распранаючыся перад сном, і яму пачынала верыцца, што жыццё ў яго будзе кароткае і трагічнае, як у занадта прыгожай кветкі. У такія хвіліны яму здавалася, што некалі вельмі даўно ў яго ўжо былі падобныя думкі, і з падсвядомасці ў яго ўсплывала нейкая бязглуздая карціна: ён, зусім маленькі, у доўгай блакітнай сукенцы з анёльскімі крылцамі раздае кветкі на ліцытацыі ў дапамогу бедным. Ён глядзеў на свае даўгія ногі і з усмешкаю думаў: «Няўжо ў мяне сапраўды такая пяшчотная скура?» I аднойчы ён не стрымаўся і правёў губамі ад запясця да ямкі на згіне локця, уздоўж такой чароўнай, тонкай блакітнай жылкі.
    Калі ён наступны раз прыйшоў да Бержэра, яго чакаў непрыемны сюрпрыз: у Бержэра быў Берліяк. Ён займаўся тым, што адкройваў кавалачкі ад нейкага чарнаватага камяка, падобнага на грудку зямлі. Хлопцы не бачыліся ўжо дзесяць дзён і цяпер холадна паціснулі адзін аднаму рукі.
    — Бачыў, што ёсць,— сказаў Берліяк.— Гэта гашыш. Зараз перасыплем яго тытуньком і ў люлечкі: пачуцце — цымус. Табе таксама знойдзецца.
    — Дзякуй,— сказаў Люсьен,— вялікай ахвоты не маю.
    Два яго сябры засмяяліся, і Берліяк, скінуўшы на Люсьена злым вокам, прамовіў з настойлівасцю ў голасе:
    — Ды ты здурнеў, стары. Пакаштуй, ты ўяўлення не маеш, як гэта прыемна.
    — Я табе сказаў, што не,— паўтарыў Люсьен.
    Гэты раз Берліяк змаўчаў і толькі ўсміхнуўся з выглядам перавагі. Люсьен заўважыў, што Бержэр таксама ўсміхаецца, і, тупнуўшы нагой, заявіў:
    — Я не хачу, не хачу марнаваць сам сябе і лічу
    ідыёцтвам нашпігоўвацца розным смеццем, ад якога толькі тупееш!
    Словы зляцелі ў яго мімаволі, і калі да яго дайшоў сэнс сказанага і ён уявіў, што можа падумаць пра яго Бержэр, яму захацелася забіць Берліяка, і ён ледзь не заплакаў.
    — Ты проста буржуйскі сынок,— паціснуўшы плячыма, працадзіў Берліяк,— ты толькі робіш выгляд, быццам умееш плаваць, а сам увесь час баішся страціць дно пад нагамі.