• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мур  Жан-Поль Сартр

    Мур

    Жан-Поль Сартр

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 231с.
    Мінск 1991
    53.66 МБ
    — Заткніся,— сказаў я яму,— можа, паклікаць табе духоўніка?
    Ён не адказаў. Я ўжо заўважыў, што яго ўвесь час цягне састроіць з сябе прарока і вымаўляць маё імя — Пабла! — нейкім знямелым голасам. Мне гэта не надта падабалася; але, здаецца, усе ірландцы такія. Я цьмяна адчуваў, што ад яго пахне мачой. Шчыра кажучы, у мяне ніколі не было да Тома вялікай сімпатыі, і я не бачыў, чаму толькі праз тое, што мы памірацьмем разам, я павінен яе адчуваць больш. Ёсць хлопцы, з якімі ўсё, мусіць, было б іначай. 3 Рэйманам Грысам, напрыклад. Але побач з Хуанам і Томам я адчуваў сябе даволі самотна. Зрэшты, па-мойму, гэта было і лепш: з Рэйманам я, можа, яшчэ расчуліўся б. А тут я быў непахісна цвёрды і хацеў заставацца такім да канца.
    Том па-ранейшаму комчыў словы, нібы ў забыцці. Ён гаварыў, вядома, каб не даць сабе думаць. Вакол яго ўжо нясцерпна пахла мачой, як вакол нейкай бабы, што хварэе на нетрыманне. Вядома, я падзяляў яго думкі, я і сам мог бы сказаць усё, што казаў ён: паміраць — гэта ненатуральна. I з той хвіліны, як мне наканавана было памерці, нішто ўжо не здавалася мне натуральным, ні гэтая куча друзу, ні лава, ні паскудная Пэдрава пыса. Але мне было непрыемна думаць пра тое, пра што думаў Том. I я выдатна ведаў, што ўсю ноч, кожныя пяць хвілін, мы зноў і зноў будзем адначасова думаць пра тое самае і будзем пацець і дрыжаць адначасова. Я зірнуў на яго, і ўпершыню мяне ўразіла яго аблічча: на ім адбілася смерць. Гэта ўзяло мяне за жывое: вось ужо цэлыя суткі я жыў побач з Томам, я слухаў яго, гаварыў з ім і ведаў, што ў нас няма нічога агульнага. А цяпер — мы былі падобныя, як два браты-блізняты, і толькі таму, што мусілі памерці разам. He глядзячы на мяне, Том узяў мяне за руку:
    — Пабла, я пытаюся ў сябе... я пытаюся, ці праўда, што пасля — знікаеш навечна.
    Я выслабаніў руку і сказаў:
    — Зірні сабе пад ногі, свінтух.
    Паміж ног у яго была лужына, з калашын па штанах цяклі брудныя кроплі.
    — Што гэта? — збянтэжана сказаў ён.
    — Ты насцаў у штаны,—■ сказаў я яму.
    — Няпраўда,— гняўліва сказаў Том,— я не сцаў, я нічога не адчуваю.
    Падышоў бельгіец. Ён запытаўся з ілжывай спагадаю:
    — Вам дзе-небудзь баліць?
    Том не адказаў. Бельгіец моўчкі зірнуў на лужыну.
    — Я не ведаю, што гэта,— сказаў Том зацкаваным, раз’юшаным голасам,— але мне не страшна. Я клянуся вам, мне не страшна.
    Бельгіец не адказаў. Том устаў, адышоў у кут і памачыўся. Потым ён вярнуўся, па дарозе зашпільваючы прарэх, сеў і больш не прамовіў ні слова. Бельгіец нешта пісаў у блакноце.
    Мы ўтрох глядзелі на яго, бо ён быў — жывы. Усе яго рухі, усе клопаты — усё гэта было жывое; ён тросся ад холаду ў гэтым склепе, як мусіў бы трэсціся любы жывы чалавек; у яго было добра наетае, паслухмянае яму цела. А мы — мы ўжо не адчувалі сваіх цел, ва ўсякім выпадку, калі і адчувалі, то ўжо зусім не так, як адчуваў ён. Мне рупіла памацаць сабе штаны паміж ног, але я не адважваўся; я глядзеў на бельгійца, які сядзеў, абапершыся локцямі на калені,— ён быў гаспадар сваім мышцам, ён мог думаць пра заўтра. А мы — мы былі адно бяскроўныя цені; мы глядзелі на яго і, як ваўкалакі, смакталі вачыма яго жыццё.
    Урэшце бельгіец падышоў да малога Хуана. Ці ён хацеў памацаць яму патыліцу дзеля нейкай сваёй прафесійнай цікавасці, ці проста паддаўся спагадзе? Калі гэта была спагада, то яна прачнулася ў ім першы
    і адзіны раз за ўсю ноч. Ён ласкава правёў малому рукой па галаве і патыліцы. Хуан моўчкі глядзеў, як той яго гладзіць, не зводзячы з бельгійца вачэй. Потым раптам схапіў яго за руку і неяк дзіўна ўтаропіўся на яе. Ён сціскаў бельгійцаву руку абедзвюма сваімі лапамі, і ад падобнага параўнання глядзець на іх было яшчэ болып непрыемна ■— яны нагадвалі дзве шэрыя клюшні, у якіх ушчамілася пульхная ружовая ручка. Я падазраваў, што зараз адбудзецца, і Том, відаць, падазраваў таксама, але бельгіец прымаў усё гэта за гарачы Хуанаў ларыў і толькі па-бацькоўску ўсміхаўся. I тут малы падняў яго ружовую руку да рота і хацеў ужо ўкусіць, але бельгіец паспеў рэзка вырвацца і, спатыкаючыся, адступіў да сцяны. Нейкую секунду ён глядзеў на нас з жахам; мусіць, толькі цяпер ён усвядоміў, што мы — такія самыя людзі. Я зарагатаў — так, што адзін наглядчык нават падскочыў. Другі паранейшаму спаў, вочы ў яго былі шырока расплюшчаныя, і між павекаў былі відны толькі белыя вірлы.
    Я адчуваў сябе стомленым і адначасова ўзбуджаным да астатняй ступені. Я не хацеў болей думаць пра тое, што адбудзецца на світанку, не хацеў думаць пра смерць. Гэта не мела ніякага сэнсу — я ўсё роўна натыкаўся паўсюль толькі на словы ці на пустэчу. Але як толькі стараўся падумаць пра нешта іншае, як адразу зноў бачыў рулі, нацэленыя на мяне. Я, мусіць, дваццаць разоў запар перажыў свой расстрэл, і аднойчы мне нават здалося, што ўсё адбываецца наяве: я, відаць, на хвіліну заснуў. Мяне цягнулі да мура, я адбіваўся, я прасіў у іх прабачэння. I потым, як падскочыў,— прачнуўся і адразу зірнуў на бельгійца: я баяўся, што ў сне закрычаў. Але той спакойна гладзіў вусы, ён нічога не заўважыў. Можа быць, каб была такая ахвота, я здолеў бы трошкі паспаць: апошнія двое сутак я не заплюшчыў вачэй і быў зняможаны ўшчэнт. Але мне не хацелася так марна траціць дзве астатнія
    гадзіны жыцця: яны прыйшлі б па мяне на світанку, разбудзілі і павялі за сабой, і я, ачмурэлы яшчэ спрасонку, здырдзіўся б, не паспеўшы нават і пікнуць; я не хацеў гэтага, я не хацеў паміраць, як бязглуздае быдла, я хацеў зразумець. Апроч таго, я баяўся, што ў мяне пачнуцца кашмары. Я ўстаў, прайшоўся сюдытуды па пакоі і, каб неяк перамяніць думкі, пачаў прыгадваць, як жыў раней. На мяне нахлынула цэлая хваля бязладных успамінаў. Былі і добрыя, і благія — прынамсі, так я называў іх раней. У маёй памяці праплывалі розныя гісторыі, твары. Я зноў убачыў аблічча таго малога novillero, які даведаўся, што жонка падчас la Feria ў Валенсіі наставіла яму рогі, я ўбачыў твар аднаго свайго дзядзькі, твар Рэймана Грыса. Мне прыгадалася, як у 1925 годзе я тры месяцы бадзяўся без працы, як я ледзь не здох з голаду. Я ўспомніў і тую маркотную ноч у Грэнадзе, калі заснуць мне прыйшлося на лаве: я тады не еў ужо тры дні, мяне грызла шалёная роспач, я не хацеў здыхаць. Цяпер я толькі крыва ўсміхнуўся. 3 якой прагнай упартасцю я ганяўся за шчасцем, за жанчынамі, за свабодай. Навошта было ўсё гэта? Я хацеў вызваліць Іспанію, захапляўся Ш-і-Міргалем, далучыўся да анархістаў, я выступаў з прамовамі на публічных сходах: я ўсё прымаў усур’ёз — так, нібыта я быў бессмяротны.
    I вось цяпер у мяне было такое ўражанне, што ўсё жывдё адразу паўстала перада мною, і я падумаў: «Якая ж гэта жудасная хлусня». Яно болей нічога не каштавала, бо цяпер — яно кончылася, Я казаў сабе: як жа я мог вось так — проста шпацыраваць па бульварах, выскаляцца з нейкімі дзеўкамі, ды я б нават пальцам не варухнуў, каб ведаў, што мне давядзецца вось так паміраць. Усё жыццё было цяпер перада мной, абведзенае рысай, нібы накрытае каўпаком, але ўсё, што было ўсярэдзіне,— было незавершанае. Я пастараўся неяк яго ацаніць. Я вельмі хацеў бы сказаць сабе: гэ-
    та было цудоўнае жыццё. Але яму немагчыма было даць ніякай ацэнкі — гэта быў усяго толькі невыразны накід; я ўсё жыццё пражыў, пазычаючы за кошт вечнасці, я нічога тады не разумеў. Але нішто цяпер не выклікала ў мяне шкадавання: можа, у мяне і была цэлая безліч такога, пра што я мог бы пашкадаваць — прыемны смак «Мансанільі» ці мора ўлетку, калі я плаваў у невялікай затоцы непадалёк ад Кадыкса,— але смерць сцерла з усяго гэтага былую прывабнасць.
    Раптам бельгійцу прыйшла ў галаву чароўная думка.
    — Сябры,— сказаў ён,— я магу — вядома, калі на тое будзе згода вайсковага кіраўніцтва,— перадаць ад вас некалькі слоў ці, можа, які напамінак людзям, якія вас любяць...
    Том буркнуў:
    — У мяне нікога няма.
    Я нічога не адказаў. Том хвіліну счакаў і потым здзіўлена зірнуў на мяне:
    — Ты нічога не перадасі Кончы?
    — He.
    Мне была непрыемна гэта яго змоўніцкая спагадлівасць, але я быў сам вінаваты: пра Кончу я расказаў мінулаю ноччу, хоць, безумоўна, павінен быў бы стрымацца. Увесь апошні год я пражыў побач з ёй. Яшчэ ўчора я быў гатовы адсекчы сабе руку, каб зноў убачыць яе хоць на хвіліну. Таму я і загаварыў пра яе — гэта было неадольна. А цяпер — цяпер мне зусім не хацелася яе бачыць, я не меў чаго ёй сказаць. Мне нават не хацелася сціснуць яе ў абдымках: маё цела выклікала ў мяне агіду, яно было шэрае і потнае,— і я не ўпэўнены, што не адчуў бы такой самай гідлівасці і да яе. Вядома, Конча будзе плакаць, калі даведаецца пра маю смерць; можа, некалькі месяцаў ёй не будзе хацецца жыць. Але памерці ўсё ж павінен быў я. Я, a не яна. Я ўспомніў яе прыгожыя і пяшчотныя вочы.
    Калі яна глядзела на мяне, нейкая частка ад яе пераходзіла мне. Але цяпер я падумаў, што ўсё ўжо скончана: каб яна зірнула на мяне цяпер, яе позірк застаўся б у яе ў вачах і нават не дакрануўся б да мяне. Я быў адзін.
    Том быў таксама адзін, але ў яго ўсё было іначай. Ён сеў верхі на лаву і ўтаропіўся на яе, скрывіўшы на губах нешта накшталт усмешкі, выгляд у яго быў здзіўлены. Ён працягнуў руку і асцярожна памацаў дрэва, нібыта баяўся штось паламаць, потым адразу жвава адхапіў далонь і здрыгануўся. На месцы Тома я не забаўляўся б мацаннем лавы; усё гэта зноў былі яго ірландскія штучкі, але і мне пачынала здавацца, што ўсе рэчы выглядаюць дзіўна: яны зрабіліся меней выразныя, болей кволыя, чым звычайна. Мне досыць было зірнуць на лаву, газніцу, на вугальны друз, каб адразу адчуць, што хутка я мушу памерці. Натуральна, я не мог сабе ясна ўявіць сваю смерць, але я бачыў яе паўсюль: у рэчах, у тым, як яны адступілі і сціпла трымаюцца воддаль, як людзі, што перашэптваюцца каля ложка смяротна хворага сябра. Да сваёй смерці — вось да чаго дакрануўся на лаве Том.
    I каб цяпер мне, у гэтым стане, паведамілі, што я магу спакойна вярнуцца дамоў, што мне даруюць жыццё, гэта мяне зусім не кранула б, я застаўся б халодны: калі знікае ілюзія, што ты вечны, чакаць колькі гадзін ці колькі гадоў — усё адно. У пэўным сэнсе я да ўсяго цяпер быў абыякавы і адчуваў сябе вельмі спакойна. Але гэта быў страшны спакой — з-за таго, як паводзіла сябе маё цела: я глядзеў праз яго вочы, чуў праз яго вушы, але гэта ўжо быў не я; яно пацела і дрыжала само па сабе, я абсалютна яго не пазнаваў. Каб даведацца, што з ім адбываецца, я мусіў паглядзець на яго, памацаць, нібы гэта было цела чужога, іншага чалавека. Часам я яго яшчэ адчуваў — я адчуваў, як у ім нешта слізгоча і нібы абрынаецца, як гэта бывае