• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мур  Жан-Поль Сартр

    Мур

    Жан-Поль Сартр

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 231с.
    Мінск 1991
    53.66 МБ
    Ён адчуваў сябе вельмі ніякавата.
    — Асцярожна,— сказаў П’ер,— трымай яго пасярэдзіне спіны: у яго клюшні.
    Ева ўздыхнула і паклала відэлец на сервіравальны столік. Пан Дарбеда адчуў, што яго цярпенню прыходзіць канец. Ён лічыў зусім непатрэбным саступаць усім прыхамацям гэтага небаракі — нават самому П’еру гэта толькі на шкоду. Франшо сам яму неяк казаў: «Ніколі нельга патураць трызненню хворага». Замест таго, каб даваць яму новы відэлец, лепей трэба было мякка, не напіраючы, пастарацца яго абразуміць, даць
    яму зразумець, што першы — такі самы, як іншыя. Пан Дарбеда падышоў да сервіравальнага століка і падкрэслена ўзяў відэлец. Потым паволі правёў пальцамі па яго зубах і павярнуўся да П’ера. Той са спакойным выглядам рэзаў на талерцы мяса і, дарэзаўшы, падняў на цесця мяккі і невыразны позірк.
    — Я хацеў бы трошкі з табою пагутарыць,— сказаў пан Дарбеда дачцэ.
    Ева паслухмяна выйшла за ім у салон. Толькі сеўшы на канапу, пан Дарбеда заўважыў, што ўсё яшчэ трымае відэлец у руцэ. Ён раззлавана кінуў яго на столік і сказаў:
    — Тут неяк лепей.
    — Я ніколі сюды не заходжу.
    — Можна мне закурыць?
    — Вядома, тата,— спешліва адказала Ева.— Можа, хочаш цыгару?
    Пан Дарбеда задаволіўся скруціць прывычную яму цыгарку. Ён не адчуваў няёмкасці, думаючы пра размову, якую меўся пачаць. Намнога болей несамавіта яму было, калі ён гутарыў з П’ерам: з ім ён адчуваў нейкую няёмкасць за свой розум — як той волат, што баіцца сваёй жа сілы, гуляючы з дзіцем. Усе яго вартасці — светласць, яснасць, дакладнасць — абарочваліся супраць яго ж. «3 маёй беднай Жанетай, што трэба прызнаць,— амаль тое самае». Вядома, пані Дарбеда была не вар’ятка, але хвароба, як бы мовіць... усыпіла яе. А Ева — наадварот, яна ўся была ў бацьку: гэткая ж простая і лагічная; гутарыць з ёю было прыемна. «Таму я і не хачу, каб мне яе сапсавалі». Пан Дарбеда падняў вочы; ён яшчэ раз хацеў убачыць разумныя, тонкія рысы сваёй дачкі. Але яго чакала расчараванне: у некалі такім ясным, такім празрыстым абліччы было цяпер нешта мутнае і невыразнае. Ева па-ранейшаму была вельмі прыгожая. Але пан Дарбеда заўважыў, што яна старанна, амаль па-святочнаму на-
    фарбавалася. На павеках ляжалі цені, доўгія вейкі пакрывала чорная туш. Бацьку было цяжка глядзець на гэты бездакорны і густы макіяж.
    — Ты ж уся зялёная пад сваёю фарбай,— сказаў ён дачцэ.— Я нават баюся, каб ты не захварэла. Як ты пачала фарбавацца! Ты ж была заўсёды такая сціплая.
    Ева не адказала, і пан Дарбеда пэўны час збянтэжана ўзіраўся ў яе бліскучы і змардаваны твар з цяжкаю шапкай чорных густых валасоў. Яму падумалася, што яна нечым падобная да трагедыйнай актрысы. «Я нават дакладна ведаю, да якой. Да той румынкі, што ля Аранжскіх муроў выконвала ролю Федры на французскай мове». Ён шкадаваў, што зрабіў дачцэ гэтую непрыемную заўвагу: «Як у мяне вырвалася! He трэба было настройваць яе варожа праз гэткую дробязь».
    — Прабач,— з усмешкай сказаў ён.— Ты ж ведаеш, я стары прыхільнік усяго натуральнага. Што зробіш, не падабаюцца мне ўсе гэтыя памады ды масці, што цяперашнія жанчыны лепяць сабе на твар. Але я, вядома, не маю рацыі, трэба жыць разам з часам.
    Ева прыязна ўсміхнулася. Пан Дарбеда запаліў цыгарку і некалькі разоў зацягнуўся.
    — Дзяўчынка мая,— пачаў ён,— я, уласна, вось што хацеў табе сказаць... Давай пагутарым, як раней. Ты толькі сядай, калі ласка, і паслухай мяне ўважліва: трэба ж давяраць свайму старому тату.
    — Лепей я пастаю,— сказала Ева.— Што ты мне маеш сказаць?
    — Я проста хацеў задаць пытанне,— ужо больш суха сказаў пан Дарбеда.— Куды ўсё гэта цябе завядзе?
    — Усё гэта? — здзіўлена паўтарыла Ева.
    — Але, усё гэта. Усё гэтае жыццё, што ты сабе ўтварыла. Паслухай,— сказаў ён пасля кароткай паўзы,— не трэба думаць, што я цябе не разумею (на яго раптам сапраўды найшло прасвятленне). Але тое, што
    ты хочаш зрабіць,— не ў чалавечай сіле. Ты хочаш жыць толькі сваім уяўленнем — так? He хочаш дапусціць, што ён хворы? Ты не хочаш бачыць П’ера такім, які ён цяпер,— я правільна разумею? Твае вочы бачаць толькі былога П’ера. Але, мілае маё дзіцё, дачурка, вытрымаць такое доўга немажліва,— пан Дарбеда перавёў дых.— Ну добра, я раскажу табе адну гісторыю, хоць, можа, ты яе ведаеш. Калі мы былі ў Сабль-д’Алоне, табе было тры гады, і твая маці пазнаёмілася з адной прыгожай маладой жанчынай. У яе быў чароўны хлопчык. Вы гулялі з ім кожны дзень на пляжы, былі такія яшчэ маленькія: што дзве цацкі. Мы называлі цябе ягонай нявестаю. I вось колькі часу пазней, у Парыжы, твая маці захацела сустрэцца з гэтай жанчынай — і тут ёй паведамілі, што яе напаткала вялікае гора: яе міламу хлопчыку машынай адрэзала галаву. Тваёй маці параілі: «Калі пойдзеце да яе, крый божа, не заводзьце гаворкі пра смерць яе сына — яна не хоча верыць, іпто яго болып няма». Твая маці пайшла — і што? Яна ўбачыла паўзвар’яцелую кабету: тая жыла так, нібы яе малы ўсё яшчэ жыў; яна гаманіла з ім, клала на стол прыборы... Урэшце, яна жыла ў такім нервовым напружанні, што праз паўгода яе давялося сілай забраць у вар’ятню, дзе яна праседзела цэлыя тры гады. He, дзіцятка маё,— прамовіў пан Дарбеда,— не, так жыць немажліва. Было б намнога лепей, каб яна адважна прызнала ўсю праўду. Ёй давялося б, вядома, добра папакутаваць адзін раз, але потым — усё сцерлася б з часам. Павер мне, лепей заўсёды глядзець рэчам у твар.
    — Ты памыляешся,— з намаганнем прамовіла Ева,— я выдатна ведаю, што П’ер...
    Слова не здолела зляцець з яе вуснаў. Яна стаяла вельмі напружаная, сціснуўшы рукамі спінку фатэля; у ніжняй частцы аблічча ў яе было нешта сухое і непрыемнае.
    — Дык што... значыць? — здзіўлена ледзь не крыкнуў пан Дарбеда.
    — Што «значыць»?
    — Ты?..
    — Я люблю яго такога, які ён ёсць,— скора і з прыкрасцю прамовіла Ева.
    — Гэта няпраўда! — з націскам сказаў пан Дарбеда.— Няпраўда, ты не любіш яго, ты не можаш яго любіць. Такія пачуцці можна мець толькі да здаровага, да нармальнага чалавека. Я, вядома, не сумняваюся, што ў цябе ёсць да П’ера пэўнае спачуванне, што ў Ta66 яшчэ жыве ўспамін пра тыя шчаслівыя тры гады, якімі ты яму абавязаная. Але не кажы мне, што ты яго любіш, я табе не паверу.
    Ева стаяла моўчкі, з адсутным выглядам утаропіўшыся ў дыван.
    — Магла б, нарэшце, і адказаць,— холадна сказаў пан Дарбеда.— He думай, што мне гэтая размова меней цяжкая, чым табе.
    — Усё роўна ж ты не паверыш.
    — Ну, калі так, калі ты ўсё-такі яго любіш,— з роспаччу закрычаў ён,— гэта вялікае гора — і для цябе, і для мяне, і для тваёй беднай маці, бо зараз я скажу табе нешта, што раней лічыў за лепшае стаіць: менш як праз тры гады П’ер зробіцца поўным вар’ятам, ён абернецца ў жывёлу.
    Ён са злосцю зірнуў на дачку: ён быў на яе сярдзіты за тое, што яна сваёй упартасцю прымусіла яго раскрыць ёй гэтую цяжкую навіну.
    Але Ева ніяк не адрэагавала; нават не падняла вачэй.
    — Я ведала.
    — Хто табе гэта сказаў? — аслупянела спытаўся ён.
    — Франшо. Я ведала яшчэ паўгода назад.
    — Вось маеш... А я ж так яму раіў цябе пашкада-
    ваць,— горка прамовіў пан Дарбеда.— Зрэшты, можа, так яно і лепей. Але ж у такім выпадку ты павінна зразумець, што было б проста недаравальна трымаць П’ера ў сябе. Барацьба, якую ты вядзеш, асуджаная на паражэнне: гэта не тая хвароба, якая можа яшчэ адступіць. Каб мы хоць на нешта былі тут здольныя, каб яго можна было ўратаваць якім-небудзь лячэннем, лекамі — тады я не кажу. Але паглядзі сама: ты была такая прыгожая, разумная, вясёлая, а цяпер — сама забіваеш сябе дзеля сваёй жа прыхамаці і абсалютна без ніякай карысці. Зразумела, ты была проста цудоўная, мы ўсе гэта бачылі, але цяпер — усё, кончана, ты выканала свой абавязак, болей за свой абавязак; цяпер упарціцца проста было б амаральна. Дзіцё маё, ёсць жа, урэшце, і абавязкі да самога сябе. I потым — ты зусім не думаеш пра нас. Табе трэба,— паўтарыў ён, нібы молатам выбіваючы словы,— трэба аддаць П’ера ў клініку да Франшо. Ты з’едзеш з гэтай кватэры, што дала табе толькі няшчасце, перабярэшся да нас. А калі ў цябе ёсць патрэба быць карыснай другім, палягчаць чыесьці пакуты — што ж, у цябе ёсць твая маці. За беднай кабетай няма каму прыглядаць, апроч санітарак, а ёй бы зусім не зашкодзіла, каб побач хоць часам быў нехта блізкі. I яна ўжо,— дадаў ён,— яна будзе здольная ацаніць усё, што ты дзеля яе зробіш, і будзе табе за гэта ўдзячная.
    Настала доўгае маўчанне. Пан Дарбеда пачуў, як у суседнім пакоі спявае П’ер. Зрэшты, гэта было мала падобна да спеву, нагадваючы болей хуткі, пранізлівы рэчытатыў. Пан Дарбеда падняў вочы на дачку.
    — Значыць, не?
    — П’ер застанецца са мной,— мякка сказала яна,— я вельмі добра з ім ладжу.
    — Пры ўмове, што займаешся дурасцямі цэлы дзень.
    Ева ўсміхнулася і кінула на бацьку нейкі надзіва
    кплівы і ці не вясёлы позірк. «Так і ёсць,— раззлавана падумаў пан Дарбеда,— яны толькі гэтым і займаюцца; прабаўляюцца ў ложку».
    — Ты, напэўна, ужо зусім тут здурнела,— сказаў ён і ўстаў.
    Ева сумна ўсміхнулася і шапнула нібыта сабе:
    — He зусім.
    — He зусім? Я толькі адно магу табе сказаць, маё дзіцё, ты мяне палохаеш.
    Ён паспешліва яе пацалаваў і выйшаў. «Трэба было б,— падумаў ён, спускаючыся па лесвіцы,— прыслаць ёй пару добрых здаравякоў, каб яны сілай забралі ў яе гэтае богам пакрыўджанае няшчасце ды сунулі яго пад душ, і не пыталіся — хоча ён таго ці не».
    Стаяў пагодны восеньскі дзень, ціхі, без ніякіх загадак; сонца залаціла прахожым твары. Пана Дарбеду нечакана ўразіла іх адкрытая прастата: адны былі загарэлыя, другія гладкія, але на кожным адбіліся і свая радасць, і свае турботы, такія знаёмыя і яму.
    «Я ведаю, за што папракаю Еву,— падумаў ён, лаварочваючы на бульвар Сэн-Жэрмен.— Я папракаю яе за тое, што яна жыве па-за ўсім чалавечым. Во П’ер ужо не чалавек. I ўвесь той клопат, усю любоў, што яна аддае яму,— яна іх забірае ў другіх: ва ўсіх гэтых. Ніхто не мае права адгароджваць сябе ад людзей; як ні круці — мы жывём у грамадстве».
    Ён з прыязнасцю зірнуў на прахожых; яму падабаліся іх сур’ёзныя, ясныя вочы. На гэтых залітых промнямі вуліцах, сярод людзей пачувалася неяк надзейна, бяспечна, як у вялікай сям’і.
    Жанчына з распушчанымі валасамі спынілася перад раскладзенымі проста пад адкрытым небам таварамі. За руку яна трымала дзяўчынку.