Мур
Жан-Поль Сартр
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 231с.
Мінск 1991
ў самалёце, што зайшоў у піке, ці, іншы раз, пачынаў чуць, як тахкае маё сэрца. Але гэта нічога не мяняла: вонкі з майго цела выходзіў толькі падазроны агідны дух. Найчасцей жа яно маўчала, нібы замірала, і я нічога не адчуваў, апроч няяснага цяжару, быццам на мне было нешта брыдкае, і ў мяне ўзнікала ўражанне, што я прывязаны да вялікага, гіганцкага рабака. У пэўны момант я памацаў штаны і адчуў, што яны наскрозь мокрыя; я не ведаў, ад чаго — ад поту ці ад мачы, але на ўсякі выпадак пайшоў памачыцца на кучу вугалю.
Бельгіец выняў гадзіннік, зірнуў на яго і сказаў: — Палова на чацвёртую.
Падла! Ён зрабіў гэта, напэўна, знарок. Том падскочыў; мы нават не заўважалі, што час — цячэ; ноч агортвала нас сваёй бясформеннай, змрочнаю масай, а я і не памятаў, што яна пачалася.
Малы Хуан раптам пачаў крычаць. Ён выкручваў рукі, маліў:
— Я не хачу паміраць, я не хачу паміраць!
Ён пачаў кідацца па склепе, ускідваючы рукі ў паветра, потым упаў на матрац і зарыдаў. Том глядзеў на яго згаслымі вачыма і цяпер ужо зусім не хацеў супакойваць. Дый гэта наўрад ці было патрэбна: малы больш за нас рабіў піуму, але пакутаваў меней — ён быў як хворы, якому гарачка дапамагае змагацца з немаччу. Калі ж няма нават гарачкі — гэта намнога горай.
Ён плакаў, і я бачыў, што яму проста шкада сябе; пра смерць ён не думаў. На адно імгненне, усяго на адно імгненне мне захацелася таксама заплакаць і пашкадаваць самога сябе. Але здарылася якраз наадварот: я зірнуў на малога, убачыў яго худыя плечы, што пацепваліся ў плачы, і адчуў, што нічога чалавечага ўва мне больш няма,— я быў няздольны шкадаваць ні другіх, ні сябе. Я сказаў сабе: «Я хачу памерці дастойна».
Том устаў, падышоў пад самую адтуліну ў столі і пачаў пільнаваць дзень. У галаве ў мяне ўпарта круцілася адна думка, я хацеў памерці дастойна і думаў толькі пра гэта. Але пасля таго як доктар сказаў, каторая цяпер гадзіна, я мімаволі пачаў адчуваць час: ён цёк, сачыўся кропля за кропляй.
Было яшчэ цёмна, калі я пачуў Томаў голас:
— Ты іх чуеш?
— Так.
На дварэ хадзілі нейкія людзі.
— Якога чорта яны там робяць? He могуць жа яны страляць у такой цемры.
Хутка ўсе гукі сціхлі. Я сказаў Тому:
— Днее.
Пэдра, пазяхаючы, устаў і пагасіў газніцу.
— Холадна, каб яго,— сказаў ён свайму сябру.
Склеп ахінуўся ў шарае сутонне. Здалёк да нас данесліся стрэлы.
— Пачынаецца,— сказаў я Тому.— Напэўна, яны робяць гэта на заднім двары.
Том папрасіў у доктара цыгарэту. Я курыць не хацеў; мне наогул не хацелася ні цыгарэт, ні выпіць. Цяпер яны стралялі ўжо безупынку.
— Ты ўяўляеш сабе? — сказаў Том.
Ён хацеў дадаць нешта яшчэ, але змоўк; ён глядзеў на дзверы. Яны адчыніліся, і на парозе ўзнік лейтэнант і за ім чатыры салдаты. Том выпусціў цыгарэту.
— Стайнбак?
Том не азваўся. Тады Пэдра паказаў на яго.
— Хуан Мірбал?
— Гэта той вунь, што ляжыць на матрацы.
— Устаньце,— сказаў лейтэнант.
Хуан не варухнуўся. Два салдаты падышлі да яго і паднялі пад пахі. Але як толькі яны яго адпусцілі, ён зноў упаў.
Салдаты стаялі ў нерашучасці.
— Гэты не першы, каму зрабілася блага,— сказаў лейтэнант.— Давядзецца вам яго туды занесці, а там прыдумаем.
Ён павярнуўся да Тома:
— Ну, хадземце.
Абапал Тома сталі два салдаты, і яны выйшлі. Следам два іншыя салдаты пад пахі і калені неслі малога. Ён быў не ў непрытомнасці; вочы ў яго былі шырока расплюшчаныя, і па шчаках ліліся буйныя слёзы. Калі я хацеў выйсці таксама, лейтэнант мяне чамусьці спыніў.
— Вы — Іб’ета? — спытаўся ён.
— Так.
— Вам прыйдзецца пачакаць тут: па вас хутка прыйдуць.
Яны выйшлі. Бельгіец і два наглядчыкі выйшлі таксама. Я застаўся адзін. Я не разумеў, што здарылася, але думаў, што лепш бы ўжо яны скончылі з усім адразу. Амаль праз роўныя прамежкі часу да мяне даляталі залпы, і кожны раз я скаланаўся ўсім целам. Мне хацелася раўці на ўсю глотку, выдзіраць на сабе валасы. Але я толькі мацней сціскаў зубы і глыбей засоўваў рукі ў кішэні: я хацеў захаваць сваю годнасць.
Праз гадзіну па мяне нарэшце прыйшлі і завялі ў маленькі пакой на другім паверсе, дзе пахла цыгарамі і было, як мне адразу здалося, аж задушліва горача. У фатэлях з нейкімі паперамі на каленях сядзелі два афіцэры і палілі цыгары.
— Цябе зваць Іб’ета?
— Так.
— Дзе Рэйман Грыс?
— He ведаю.
Той, што мяне дапытваў, быў маленькі і тоўсты. Яго жорсткія вочы хаваліся за ларнетам. Ён сказаў:
— Падыдзі.
Я падышоў. Ён устаў, узяў мяне за руку вышэй ад
локця і зірнуў так, нібыта хацеў увагнаць у зямлю. Адначасова ён з усяе сілы сціснуў мне біцэпс. У гэтым не было намеру зрабіць мне балюча — гэта была проста такая гульня: ён хацеў панаваць нада мною. Відаць, ён лічыў, што дзеля гэтага трэба яшчэ і дыхаць сваім прагнілым подыхам мне ў твар. Пэўны час мы стаялі ў такіх паставах; мяне гэта хутчэй смяшыла. Падобных прыёмаў было яўна мала, каб збянтэжыць чалавека, якому наканавана памерці: яны мяне не краналі. Нарэшце ён груба адштурхнуў мяне і сеў.
— Тваё жыццё ці яго,— сказаў ён.— Выбірай. Калі прызнаешся, дзе ён, табе падораць жыццё.
Два гэтыя афіцэрыкі, з іх рыпучымі і бліскучымі ботамі, элегантнымі, тонкімі нагайкамі,— гэта былі ўсяго толькі звычайныя людзі, якім таксама было наканавана памерці. Няхай трошкі пазней за мяне, але ненамнога. I яны займаліся тым, што шукалі нейкія імёны ў паперах, ганяліся за людзьмі, каб засадзіць іх у турму ці знішчыць; у іх былі свае думкі пра будучыню Іспаніі і пра рознае іншае глупства. Уся гэтая валтузня здавалася мне бязглуздай і нават блазенскай: я быў ужо няздольны паставіць сябе на іх месца, мне здавалася, што яны звар’яцелі.
Маленькі таўстун па-ранейшаму глядзеў на мяне, пастукваючы нагайкай па ботах. Усе яго рухі былі разлічаныя на тое, каб надаць яму выгляд увішнага і лютага звера.
— Ну што? Ты ўразумеў?
— Мне невядома, дзе Грыс,— адказаў я.— Я думаў, што ён у Мадрыдзе.
Другі афіцэр стомлена падняў бледную руку. Гэтая стомленасць таксама мела разлік. Я заўважаў усе іх маленькія хітрыкі, і мяне вельмі здзіўляла, што ёсць, аказваецца, людзі, якім здаюцца цікавымі такія забавы.
— Каб падумаць, у вас чвэртка гадзіны,— паволі прамовіў ён.— Завядзіце яго ў кашталянцкі пакой.
Праз пятпаццаць хвілін ён павінен быць тут. Калі зноў будзе ўпарціцца, расстраляем на месцы.
Яны добра ведалі сваю справу і разумелі, што робяць: я чакаў ужо цэлую ноч; пасля гэтага яны пакінулі мяне ў склепе яшчэ на гадзіну, каб я пачакаў, пакуль расстраляюць Тома з Хуанам, і вось цяпер — зачынялі аднаго ў кашталянцкім пакоі; відаць, яны прыдумалі гэты выбрык яшчэ напярэдадні. Яны казалі сабе, што нервы не вечныя, і сладзяваліся такім чынам мяне раскалоць.
Але яны памыляліся. У кашталянцкім пакоі я ад вялікае стомы адразу асеў на зэдаль і пачаў разважаць. Але я думаў не пра іх прапанову. Я, натуральна, ведаў, дзе Грыс: ён хаваўся ў стрыечнага брата, за чатыры кіламетры ад горада. Я ведаў і тое, што ніколі не выдам гэтае схованкі, вядома, калі яны не пачнуць мяне катаваць (але, здаецца, яны пра гэта не думалі). Падобныя пытанні былі для мяне вырашаны, вызначаны і абсалютна мяне не цікавілі. Адзінае, што мне хацелася ведаць цяпер — чаму я паводжу сябе менавіта так. Я лічыў, што лепей памерці самому, як выдаць Грыса. Чаму? Рэймана Грыса я больш не любіў. Mae сяброўскія пачуцці да яго памерлі яшчэ да ўсходу сонца, адначасова з каханнем да Кончы і адначасова з жаданнем жыць. Вядома, я па-ранейшаму яго паважаў: гэта быў нязломны змагар. Але мая згода памерці замест яго тлумачылася зусім не гэтай прычынай; яго жыццё каштавала не больш за маё; ніякае жыццё наогул нічога не каштавала. Любога чалавека ставілі каля мура і стралялі, пакуль ён не здохне: быў бы то я, ці Грыс, ці хто іншы — з усімі было аднолькава.Я выдатна разумеў, што ён болей карысны справе Іспаніі, але мне было насраць на Іспанію і на анархію: нішто болын не мела значэння. I ўсё ж я сядзеў тут: я мог уратаваць сваю шкуру, каб выдаў Грыса,— і я адмаўляўся ад гэтага. Я лічыў, што гэта хутчэй камічна: гэта была
звычайная ўпартасць. Я падумаў: «I трэба ж быць такім зацятым аслом!» Мяне апанавала дзіўная весялосць.
Нарэшце па мяне прыйшлі і зноў завялі да двух афіцэраў. 3-пад ног у нас шмыгнуў пацук, і гэта мяне рассмяшыла. Я павярнуўся да аднаго фалангіста і сказаў яму:
— Вы бачылі пацука?
Той не адказаў. Ён быў змрочны і лічыў сябе, відаць, вельмі сур’ёзным. Мяне ж разбіраў смех, але я стрымліваўся, бо баяўся, што калі пачну, то не здолею ўжо спыніцца. У фалангіста былі вусы, і я зноў сказаў:
— Пагаліся, разумнік.
Мне здавалася дзіўным, што чалавек яшчэ пры жыцці дазваляе, каб на твары ў яго расла шчэць. Без вялікай упэўненасці ён ударыў мяне нагой, і я змоўк.
— Ну што,— сказаў тоўсты афіцэр,— ты падумаў?
Я паглядзеў на іх з вялікай цікаўнасцю, нібы гэта былі насякомыя нейкага вельмі рэдкага віду.
— Я ведаю, дзе ён,— сказаў я.— Ён схаваўся на могілках. У якім магільным склепе ці, можа, у хаце ў далакопаў.
Я сказаў гэта, каб трошкі з імі пажартаваць. Я хацеў пабачыць, як яны ўсхопяцца, зашпіляць свае бліскучыя дзягі і пачнуць з заклапочаным выглядам аддаваць загады.
Усе адразу ўскочылі.
— Так, выязджаем. Молес, ідзіце да лейтэнанта Лопеза і папрасіце ў яго пятнаццаць людзей. А ты,— таўстун павярнуўся да мяне,— калі ты сказаў праўду, то я двойчы сваё слова не паўтараю. Але калі ты надумаў з нас пасмяяцца, ты дорага сплаціш за гэта.
Яны з шумам вылецелі прэч, а я застаўся спакойна чакаць пад наглядам некалькіх фалангістаў. Час ад часу я ўсміхаўся: я ўяўляў, якія ў іх будуць пысы. Я зусім ачмурэў, але адчуваў сябе хітрым. Я ўяўляў,
2 Зак. 377
33
як яны падымаюць магільныя камяні, адчыняюць дзверы ў кожным склепе. Я глядзеў на ўсю гэтую сітуацыю нібыта збоку, вачыма іншага чалавека: я бачыў упартага вязня, які строіць з сябе героя, гэтых важных, сур’ёзных фалангістаў з іх вусікамі і людзеў ва уніформе, якія носяцца, як мурашы, між магіламі,— гэта была проста пацеха!
Праз паўгадзіны таўстун вярнуўся адзін. Я думаў, што ён прыйшоў даць загад, каб мяне расстралялі. Іншыя, напэўна, яшчэ былі на могілках.
Афіцэр зірнуў на мяне. Па тым, як ён выглядаў, зусім нельга было сказаць, што ён разгублены.