• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мур  Жан-Поль Сартр

    Мур

    Жан-Поль Сартр

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 231с.
    Мінск 1991
    53.66 МБ
    Люлю затаіла дыханне, і рып амаль адначасна сціх. «Усё цяпер баліць паміж ног, увесь час свярбіць і пячэ, нават плакаць хочацца, і так цяпер будзе кожную ноч, апроч хіба заўтрашняй, таму што заўтра мы будзем у цягніку». Люлю закусіла губу і перасмыкнулася, прыгадаўпіы, як енчыла. «Няпраўда, не енчыла я, проста трошкі мацней за звычайнае дыхала, таму што ён такі цяжкі, што як наваліцца на мяне, дык у мяне аж дыханне займае. Як ён сказаў: «Ты енчыш, табе прыемна»,— цярпець не магу, калі пры гэтым яшчэ размаўляюць: калі робіш гэта, трэба забыцца, а гэты без перапынку толькі і балбоча рознае свінства. Я не енчыла: па-першае, я не магу атрымліваць задавальнення — гэта факт, так нават доктар казаў,— хіба што толькі калі зраблю сабе сама. А ён не хоча мне верыць, яны ўсе не хочуць гэтаму верыць, толькі кажуць: «Гэта таму, што табе зрабілі няправільна першы раз, але я табе пакажу, што такое сапраўдная асалода»,— я ім нават ужо не пярэчу, я ж ведаю, чаму ў мяне так — усё праз фізіялогію; а іх гэта крыўдзіць».
    На лесвіцы пачуліся крокі. «Нехта вяртаецца. Крый божа, каб толькі гэта быў не ён. Бо ён на такое здольны — калі яго раптам зноў апануе жаданне. He, не ён, у гэтага хада цяжэйшая,— а можа? — Сэрца ў грудзях у Люлю аж падскочыла.— Можа, гэта алжырац? Ён жа ведае, што я адна. Зараз пастукае ў дзверы. He магу, не магу болей гэтага вытрываць! He, гэта паверхам ніжэй, нейкі тып вярнуўся ў свой нумар, совае ключ у шчыліну, а як корпаецца, ды ён зусім п’яны, цікава, і хто толькі жыве ў гэтай гасцініцы, вясёленькая, відаць, публіка; надвячоркам сустрэла тут адну
    рыжую, на лесвіцы,— вочы, як у наркаманкі. Я не енчыла! Натуральна, ён мяне ўрэшце ўзбудзіў — столькі ціскаць, ён гэта ўмее; цярпець не магу гэтых умельцаў, далібог, згадзілася б лепей спаць з бязвінным і неспрактыкаваным. А ў гэтых рукі адразу так і лезуць туды, куды трэба, і лашчаць, і ціскаюць, паволі, не моцна... лічаць вас за нейкі інструмент, і яшчэ ганарацца, што ўмеюць на ім іграць. Ненавіджу, калі мяне ўзбуджаюць, тады ў горле ўсё сохне і робіцца страшна, а ў роце нейкі дурны смак. У мяне тады такое пачуццё, быццам мяне прынізілі,— яны ж лічаць, што ўладараць над вамі; П’еру дык я гатовая проста па пысе даць, калі ён з такім самазадаволеным выглядам кажа: «У мяне свая тэхніка». Божа, і падумаць толькі, што ўсё жыццё — гэта і ёсць: і прыбіраюцца, і мыюцца, і стараюцца выглядаць прыгажэй — усё дзеля гэтага, і раманы ўсе пра гэта напісаны, і думаюць пра гэта ўвесь час, а ўрэшце — вось да чаго ўсё зводзіцца; ідзяце з нейкім тыпам у лакой, ён вас там напалову прыдушвае, а ў канцы яшчэ пэцкае вам жывот. Як хочацца спаць! Хоць бы крыху прыкархнуць — заўтра ж ехаць цэлую ноч; зусім буду змэнчаная. А хочацца быць трошкі свежай, каб прагуляцца пасля па Ніцы; кажуць, там вельмі прыгожа — маленькія італьянскія вулачкі, каляровая бялізна сушыцца на сонцы; вазьму з сабой мальберт і буду маляваць, а маленькія дзяўчынкі будуць падбягаць і глядзець, што я раблю. Брыдота! (Яна крыху зварухнулася і адчула сцягном мокрую пляму на прасціне.) Вязе мяне туды, каб толькі гэтым і займацца. Ніхто, ніхто мяне не любіць. I гэты — ішоў побач, мне ўжо так было, што ўжо прытомнасць была гатовая страціць, усё чакала ад яго пяшчотнага слова, каб сказаў: «Я кахаю цябе»,— ну, вядома, я з ім не вярнулася б, але сказала б што-небудзь прыемнае, разышліся б сябрамі, а так — чакала, чакала, ну, узяў мяне за руку — я нават не вырывала,— а Рырэта як раззлава-
    лася; і няпраўда, што ён быў падобны да арангутанга, я так і падумала, што ў яе што-небудзь такое ў галаве, толькі і крывілася на яго сваімі гідзенькімі вочкамі, проста дзіва, якая яна часам бывае злосная, але ўсё роўна — калі ён схапіў мяне за руку, я і не падумала супраціўляцца, галоўнае зусім не ў гэтым — яму патрэбна была не я, яму патрэбна была яго жонка, бо ён са мной ажаніўся і лічыць сябе маім мужам; заўсёды мяне прыніжаў, толькі і даводзіў, што, маўляў, разумнейшы, ну, і сам цяпер вінаваты, няма чаго было ставіцца да мяне так пагардліва, можа, я з ім яшчэ і засталася б. Я нават упэўненая, што ён і не шкадуе, і не плача — толькі злуецца, і ўсё, а сам нават радуецца: цяпер жа ў яго ўвесь ложак, можа нарэшце выпрастаць свае даўжэзныя ногі. Як бы я хацела памерці! Вось толькі баюся, каб ён не падумаў пра мяне блага: я ж нічога не магла растлумачыць — побач была Рырэта і ўсё толькі і балбатала, і балбатала, як нейкая істэрычка. Цяпер можа радавацца; ганарыцца, напэўна,— якая яна была смелая, быццам з Анры гэта так цяжка: ён ціхі, як бязвіннае ягнятка. Вось пайду! He могуць жа яны мяне прымусіць кінуць яго, як сабаку». Яна саскочыла з ложка і запаліла святло. «Так, панчохі, камбінацыю — і досыць». Яна так спяшалася, што нават не падумала прычасацца. «Паглядзяць на мяне і не здагадаюцца, што пад паліто нічога няма, яно ж у мяне доўгае, да самых чаравікаў. Чорт, яшчэ ж гэты алжырац,— яна знерухомела і адчула, як тахкае сэрца.— Давядзецца яго пабудзіць, каб адчыніў». Па-воўчы ступаючы — хоць кожная прыступка ўсё роўна непрыемна рыпала,— яна спусцілася ўніз і пастукала ў акенца канторкі.
    — Што там? — прамармытаў алжырац.
    У яго былі ружовыя вочы і ўскудлачаныя валасы, выглядаў ён зусім не страшным.
    — Адчыніце мне дзверы,— суха сказала Люлю.
    Праз пятнаццаць хвілін яна ўжо званіла ў Анрыеву кватэру.
    — Хто там? — цераз дзверы спытаў Анры.
    — Гэта я.
    «Не адказвае, не хоча мяне пускаць, а я буду грукаць, пакуль не адчыніць. Нідзе не дзенецца, пабаіцца суседзяў». Праз хвіліну дзверы крыху адчыніліся, і ў шчыліне ўзнік бледны Анры з чьірвонай скулай на носе. Ён быў у піжаме, «Не спаў»,— з пяшчотай падумала Люлю.
    — Я не хацела ад’язджаць, не пабачыўшыся з табою.
    Анры па-ранейшаму маўчаў. Крыху адштурхнуўшы яго, Люлю ўвайшла. «Які цяльпук, заўсёды на яго натыкаепіся: стаіць, глядзіць сваімі круглымі вачыма і рукі звесіў, не ведае, куды сунуць сваё цела. Давай-давай, маўчы, я ж бачу, што ты ўсхваляваны, няздольны слова сказаць». Анры стаяў, сілячыся праглынуць сліну. Люлю давялося самой зачыніць дзверы.
    — Я хачу, каб мы рассталіся сябрамі,— сказала яна.
    Анры разявіў рот, нібыта збіраючыся нешта сказаць, але раптам павярнуўся і пабег прэч. «Чаго гэта ён?» Люлю не адважвалася пайсці следам. «Ён што — плача?» Раптам яна пачула, як Анры кашляе: ён быў у прыбіральні. Калі ён нарэшце выйшаў, Люлю кінулася яму на шыю і пацалавала ў вусны: з рота пахла ванітамі. Люлю голасна зарыдала.
    — Мне холадна,— прамармытаў Анры.
    — Хадзем у ложак,— праз слёзы сказала Люлю,— я магу застацца да раніцы.
    Яны леглі, але Люлю па-ранейшаму душылі рыданні: яна зноў убачыла сваю спалыпо, свой добры, свой чысты ложак і гэты чырвоны водбліск у акне. Яна
    чакала, што Анры яе зараз абдыме, але той, здаецца, не думаў: ён ляжаў, выпрастаўшыся на ўвесь рост, нібы кол праглынуў. «Вось ён такі напружаны, калі гамоніць з якім-небудзь швейцарцам». Яна ўзяла абедзвюма рукамі яго галаву і пільна зірнула ў твар. «Ты чысты, чысты, ты чысты». Анры заплакаў.
    — Які я няшчасны,— сказаў ён,— я яшчэ ніколі не быў такі няшчасны.
    — I я таксама,— сказала Люлю.
    Яны доўга плакалі. Нарэшце яна пагасіла святло і паклала галаву яму на плячо. «Каб мы заўсёды маглі так ляжаць: чыстыя і журботныя, як двое сіротак; але гэта немагчыма, так у жыцці не бывае». Жыццё — гэта быў гіганцкі вал, які мусіў абрынуцца на Люлю і выдраць яе з рук у Анры. «Твае рукі, твае вялікія рукі. Ён ганарыцца імі, таму што яны ў яго вялікія. Кажа, што ў нашчадкаў старажытнага роду заўсёды доўгія канечнасці. Цяпер ён ніколі ўжо не будзе сціскаць мне рукамі талію — мне заўсёды рабілася трошкі козытна, але я ганарылася, таму што ён амаль злучаў пальцы. I няпраўда, што ён імпатэнт, ён чысты, чысты — і, можа, крыху ленаваты». Яна ўсміхнулася скрозь слёзы і пацалавала яго некуды пад падбародак.
    — Што я цяпер скажу бацькам,— сказаў Анры.— Мая маці памрэ, як даведаецца.
    «I не падумае яна паміраць, наадварот — толькі ўзрадуецца. Будуць збірацца ўпяцярых за сталом і гаманіць пра мяне, з такім ганьбавальным выглядам, быццам ім усё пра мяне вядома, проста яны не хочуць казаць пры малодшай, ёй толькі шаснаццаць, яна яшчэ маленькая, каб пры ёй гаварылі пра пэўныя рэчы. А гэтая будзе толькі ціхутка хіхікаць: яна ж усё будзе ведаць — яна заўсёды ўсё ведае і ненавідзіць мяне. Які бруд! I звонку ўсё сапраўды выглядае супраць мяне».
    — He кажы ім цяпер нічога,— папрасіла яна.— Скажы, што я паехала ў Ніцу, каб паправіць здароўе.
    — Яны не павераць.
    Яна пачала хутка і дробна цалаваць Анры ў твар.
    — Анры, але ж ты быў са мною не надта прыязны.
    — Праўда,— сказаў Анры,— я быў не надта прыязны. Але ж і ты,— дадаў ён, падумаўшы,— ты таксама была са мной не надта прыязная.
    — I я таксама. У-у-у! — занудзіла Люлю.— Якія мы абое няшчасныя!
    Яна рыдала так моцна, што баялася задыхнуцца. Хутка павінна было заняцца на дзень, ёй трэба будзе ісці. «Ніколі, ніколі не робіш так, як сам хочаш, заўсёды цябе некуды нясе, і нічога не можаш зрабіць».
    — Табе не трэба было мяне так кідаць,— сказаў Анры.
    Люлю ўздыхнула.
    — Я цябе так кахала, Анры.
    — А цяпер, цяпер — больш не кахаеш?
    — Цяпер зусім не тое.
    — 3 кім ты едзеш?
    — Ты гэтых людзей не ведаеш.
    — Як гэта ў цябе знаёмыя, якіх я не ведаю,— гнеўна сказаў Анры.— Дзе ты з імі пазнаёмілася?
    — Дарагі, кінь, мілы мой Гуліверчык, не будзеш жа ты цяпер зноў строіць з сябе мужа?
    — Ты едзеш з мужчынам,— плачучы, сказаў Анры.
    — Анры, ну, паслухай, я клянуся табе, што не, клянуся галавой маёй мамы. Мужчыны цяпер выклікаюць у мяне агіду. Я еду з адной сям’ёй, з Рырэцінымі сябрамі, яны людзі ўжо немаладыя. Я хачу пажыць адна, яны знойдуць мне працу. 0 Анры, каб ты толькі ведаў, як мне трэба пабыць адной, як мне ўсё гэта абрыдла!
    — Што,— спытаў Анры,— што табе абрыдла?
    — Усё! — сказала яна і пацалавала мужа.— Мне ўсё абрыдла, апроч цябе, мой дарагі.
    Яна сунула Анры пад піжаму рукі і доўга лашчыла яго па ўсім целе. Ён дрыжаў ад дотыку яе ледзяных пальцаў, але не супраціўляўся. Толькі прамовіў:
    — Мне будзе так кепска, я захварэю.
    Нешта ў ім, відаць, сапраўды надламалася.
    А сёмай гадзіне Люлю ўстала, вочы ў яе набрынялі ад слёз.