На шляху духоўнага самасцвярджэння

На шляху духоўнага самасцвярджэння

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 160с.
Мінск 1995
60.08 МБ
В.П.Жураўлёў
А ШАЯХУ
Qj ^УХОЎНАГА САМАСНВЯРАЖЭННЯ
АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ
ОРДЭНА ДРУЖБЫ НАРОДАУ ІНСТЫТУТ ЛІТАРАТУРЫ
ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ
ВІіЖурау.ку
-А ШАЯХУ
, ^УХОЎНАГА САМАШВЯРАЖЭННЯ
мінск
«НАВУКА I ТЭХНІКА» 1995
ББК 83.3(4 Бен)6 Ж91
УДК 882.6.09 + 882.09
Рэдактар доктар філалагічных навук У. В. ГНІЛАМЕДАУ
Рэцэнзенты:
доктар філалагічных навук A. С. Яскевіч, кандыдат філалагічных навук I. С. Шпакоўскі
Жураўлёў В. П.
Ж91 На шляху духоўнага самасцвярджэння.— Мн.: Навука і тэхніка, 1995.— 160 с.
ISBN 5-343-01382-1.
На матэрыяле беларускай і рускай прозы і паэзіі 20—30-х гадоў, аналізуючы творы ЯКоласа, Я. Купалы, К. Чорнага, А. Твардоўскага, Я. Замяціна, А. Платонава і іншых, аўтар раскрывае глыбінныя сувязі і ўзаемадзеянні, якія існуюць паміж духоўна-маральнай арыентацыяй пісьменніка і мастацкай праўдай яго твораў.
Разлічана на выкладчыкаў, даследчыкаў, студэнтаў, усіх. каго цікавіць наша гісторыя.
8820600000—003
Ж						—-58—94	»
М 316(03)—95
ББК 83.3(4 Бен)6 +83.3(2 Рос-Рус)6
ISBN 5-343-01382-1.
© В. П. Жураўлёў,
УВОДЗІНЫ
Класіку нашай літаратуры К. Чорнаму дужа імпанавалі словы: «Чалавек— гэта цэлы свет». I словы гэтыя паводле свайго сэнсавага значэння быццам бы знаходзяцца ў межах аксіяматычнай ісціны. Але таленавіты пісьменнік і тонкі псіхолаг добра разумеў, што гэта не зусім так. Настройваючы ўласную мастацкую думку на параўнальна-аналітычную суадноснасць і збліжанасць з перадавой літаратурнай традыцыяй, К. Чорны імкнууся пераканаць і чытача, і сваіх калег-пісьменнікаў у тым, што нейкай абсалютнай, вычарпальнай закончанасці ў раскрыцці рухомай і зменлівай чалавечай псіхалогіі ніколі быць не можа і што ў няспынным і зменлівым руху душы чалавека трэба шукаць адбітак найважнейшых грамадскіх працэсаў і заканамернасцей у самым шырокім і размаітым спектры іх праяў. У такім напрамку ён стымуляваў і развіццё роднай літаратуры, звязваючы з гэтым яе вялікія і плённыя ідэйна-эстэтычныя заваёвы. I надзеі яго не былі марнымі.
Ужо ў першае паслякастрычніцкае дзесяцігоддзе, якое з’яўляецца адметнай, фенаменальнай старонкай у развіцці беларускай літаратуры, мастацкае слова дасягнула сур’ёзных стылёва-жанравых і чалавеказнаўчых вышынь. Закладваўся трывалы падмурак для далейшага эстэтычнага пошуку. Даводзіцца толькі здзіўляцца таму, як маладая наша літаратура, акрыленая глыбокай верай у магчымасць здзяйснення доўгачаканай векавой мары беларускага народа — нацыянальнага адраджэння, расшырэння нацыянальных і сацыяльных правоў і свабод чалавека, змагла зрабіць такі паскораны і якасны ўзлёт, з зайздроснай шчодрасцю вылучаючы з свайго асяроддзя сапраўдных летапісцаў і даследчыкаў жыцця — таго, што мінула, і таго, што прыйшло пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі.
У некаторых публіцыстычных працах кастрычніцкія падзеі імянуюць сёння як пераварот, задуманы і спраектаваны вузкім колам людзей. He будзем з ходу адмятаць і адмаўляць такое меркаванне. Заўважым толькі, што тут яшчэ павінна вельмі сур’ёзна папрацаваць аналітычнае, скіраванае на бесстароннасць і аб’ектыўнасць ацэнак удумлівае навуковае слова грамадазнаўцаў.
Але бясспрэчным застаецца той факт, што нашы маладыя пісьменнікі, паэты, празаікі, драматургі — КЧорны, М. Зарэцкі, Л. Калюга, А. Мрый, К. Крапіва, М. Чарот, П. Галавач, Б. Мікуліч, В. Каваль, С. Баранавых і інш.— у пераважнай большасці шчыра і з непадробленай радасню віталі кастрычніцкія падзеі і, відаць, тэрміналагічныя тонкасці паняццяў — рэвалюцыя гэта ці рэвалюцыйны пераварот — займалі іх тады менш за ўсё. У гэтым вітанні кастрычніцкіх падзей яны шмат у чым працягвалі ў сваёй творчасці гуманістычную і рэвалюцыйна-дэмакратычную традыцыю нашых старэйшых пісьменнікаў — Я. Коласа, ЯКупалы, Цёткі, 3. Бядулі, хоць нярэдка ўступалі з імі ў палеміку, не ўсё ў іх творчасці і творчай праграме прымалі і разумелі.
АІы былі б сёння няўдзячнымі і не дужа праніклівымі людзьмі, калі б раптам нехта з нас, настройваючыся на палемічна-пошукавы энтузіязм сучаснасці (а можа, і на кан’юнктурна-зменлівыя яе палітычныя павевы), пажадаў бы кінуць папрок Купалу ці Коласу за іх прынцыповую і паслядоўную прыхільнасць да рэвалюцыйна-дэмакратычных ідэалаў і жаданне пераўтварыць і перарабіць на аснове гэтых ідэалаў жыццё.
Зрэшты, рэвалюцыя і эвалюцыя — гэта ўзаемазвязаны і ўзаемазалежны працэс развіцця любога грамадства. Калі мы ўважліва будзем перачытваць і пераасэнсоўваць творьі Купалы і Коласа, то ўбачым, што закон такой дыялектыкі глыбока і арганічна пранізвае ўсю іх эстэтычную сістэму. Рэвалюцыйныя працэсы ўяўляліся ім у асноўным як натуральны вынік, у пэўным сэнсе падагульненне і падсумоўванне працэсаў эвалюцыйных, а ўдзел чалавека ў перабудове і пераўтварэнні рэчаіснасці яны самым цесным і непасрэдным чынам звязвалі з яго ўнутранай падрыхтаванасцю да такой дерабудовы жыцця, з яго рэальнымі і патэнцыяльнымі магчымасцямі духоўна, маральна, інтэлектуальна перабудоўваць самога сябе.
Прынцыпова і па-мастацку грунтоўна, з шырокім эпічным разгарненнем пастаўлена гэта пытанне ў кола-
саўскай трылогіі «На ростанях» (1921 —1954). Галоўны герой твора Лабановіч — настаўнік, і ў той жа час ён нястомны, руплівы і старанны вучань, для якога навука самапазнання і самаўдасканалення з’яўляецца выключна важным і сур’ёзным прадметам жыцця. Як мы ведаем, крытыка доўгі час не вельмі шанавала героя ў першую чаргу іменна за такія яго захапленні, называла іх дарэмнай тратай часу, энергіі, самакапаннем, далёкімі ад практычных інтарэсаў рэальнага жыцця абстрактнымі парываннямі і г. д. Але мела рацыю тут не гэта аднамерна-сацыялагічная крытыка, а праніклівая і мудрая мастацкая думка аўтара, які разумеў, што самыя прыгожыя і велічныя перспектыўныя планы краіны, не забяспечаныя належным маральна-духоўным і інтэлектуальным патэнцыялам асобы, могуць увайсці ў складаны, глыбокі і драматычны канфлікт з законамі ісціны, праўды, здаровага сэнсу і гуманізму.
Беларуская літаратура 20-х гадоў узнаўляе вельмі багатыя і разнастайныя формы ўзаемадзеянняў чалавека з мікраі макраабставінамі. Даволі шырокай з’яўляецца ў ёй, у прыватнасці, і тая плынь, што аддавала бясспрэчную дамінантную перавагу ўдухоўна-маральным станаўленні чалавека абставінам, сацыяльнаму асяроддзю. Творчасць найбольш вопытных і таленавітых нашых майстроў слова судакраналася з гэтай плынню толькі часткова і нярэдка палемічным пафасам. Галоўным дэтэрмінантам у фармаванні чалавека ў іх разуменні быў сам чалавек. «Вялікімі пакутамі духу здабываў ён сам праз сябе сістэму сваіх духовых паводзін на свеце...» 1 — так гаворыць К. Чорны пра цэнтральнага героя рамана «Сястра» Вацю Браніслаўца. У такіх сваіх памкненнях Ваня Браніславец зыходзіць з таго, што «ўсякі закон творыцца намі самімі. I намі ж можа быць пераступлены» 2.
Дзе ж, аднак, тыя гарантыі і сілы, якія ўтрымліваюць чалавека ў межах высокіх духоўна-маральных прынцыпаў і ні пры якіх абставінах не дазваляюць яму пераступіць законы праўды і справядлівасці? Над гэтым пытаннем беларуская літаратура 20-х гадоў (і не толькі беларуская) задумвалася досыць сур’ёзна. Аднак сур’ёзнасць пастаноўкі пытання ў многім усё-такі залежыць ад імкнення і ўмення даць на яго адказ, хоць, зрэшты, не-
1 Чорны К. 36. тв.: У 8 т. Мн„ 1973. Т. 3. С. 93.
2 Там жа. С. 43.
малой сілай і самакаштоўнасцю валодае ў мастацкім творы і таленавітая пастаноўка актуальнага і праблемнага пытання.
Ставячы такія пытанні і спрабуючы адказаць на іх, некаторыя пісьменнікі лічылі, што чалавек з поспехам абмінае ўсе перашкоды і падводныя рыфы жыцця, калі ён самкнецца з калектывам і пэўным чынам нават растворыцца ў ім, бо асобны, просты чалавек быццам бы мала што сам па сабе значыць і мала што можа ў рэалізацыі маштабных задум:
Еднннца — вздор,
еднннца — ноль, Однн —
даже еслн очень важный — не подымет
простое пятпвершковое бревно, тем более
дом пятнэтажный.3
Падобныя меркаванні (а яны ў свой час былі даволі распаўсюджанымі) у пэўным сэнсе вызвалялі чалавека ад празмернай патрабавальнасці да сябе, ад духоўнага напружвання і ў рэшце рэшт ад самакрытычнага погляду на самога сябе.
Ды гэта нібыта чалавеку і не дужа патрэбна, бо галоўнай яго задачай з’яўляецца непасрэдна практычная дзейнасць. Знаходзіліся нават тэарэтыкі, якія спрабавалі даказваць, што духоўнасць і свядомасць у высокаразвітых формах на пэўны перыяд павінны сцішыць, паслабіць ці наогул прыпыніць сваю ролю і функцыю, каб не перашкаджаць практычнай дзейнасці, аднаўленчым і перабудовачным працэсам жыцця. Адзін з такіх актыўных «тэарэтыкаў» 20-х гадоў М. Устралаў, абгрунтоўваючы правамернасць рэпрэсій супраць «непакорлівай і непаслухмянай» інтэлігенцыі, пісаў, што «мозг краіны не павінен перашкаджаць аднаўленчаму працэсу», ён «павінен устрымацца ад выканання сваёй непасрэднай функцыі — думкі...» 4
На жаль, не зусім пажаданым і плённым лічыў падчас захапленне чалавека сваім самаўдасканаленнем нават М. Горкі. «Вы паглядзіце,— пісаў ён у газеце «Новая
3 Маяковскнй В. Полн. собр. соч.: В 13 т. М., 1957. Т. 6. С. '266.
4 Вопросы фнлософпн. 1990. № 9. С. 59.
жнзнь» у 1.917 г.,— нідзе ж не займаюцца так многа і настойліва пытаннямі і спрэчкамі, клопатамі аб асабістым «самаўдасканаленні», як займаюцца гэтай, відавочна бясплённай, справай у нас» 5. На гэтай аснове Горкі сур’ёзна разыходзіўся з Талстым і Дастаеўскім. Падобныя яго меркаванні, як, дарэчы, і вобразы-метафары У. Маякоўскага аб бясспрэчным прыярытэце калектыўнай думкі і калектыўнай волі над думкай і.воляй асобы, былі не такімі ўжо малазначнымі і бяскрыўднымі з’явамі ў дачыненні да развіцця мастацкага працэсу нацыянальных літаратур, бо названыя аўтары, не без дапамогі паслужлівай крытыкі і афіцыйнай падтрымкі ўлад, станавіліся своеасаблівымі маякамі-ўзорамі і непахіснымі аўтарытэтамі-заканадаўцамі ў літаратуры і літаратурнай тэорыі.
Усё гэта адгукнулася і пакінула свой след. Аднак у літаратуры, як можна заўважыць, узрасталі трывога і непакой у сувязі з тым, што пэўныя групы людзей і сапраўды гатовы былі шчыра паверыць у абсалютную, бясспрэчную і беспамылковую настаўніцкую ўладу адміністрацыйна-каманднага калектыву над сваім індывідуальным «я», а некаторыя іншыя імітавалі такую добраахвотную гатоўнасць зліцца з калектывам і падпарадкавацца яго волі, настройваючыся на кан’юнктурныя хвалі часу і кіруючыся чыста кар’ерысцкімі меркаваннямі.