На шляху духоўнага самасцвярджэння

На шляху духоўнага самасцвярджэння

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 160с.
Мінск 1995
60.08 МБ
Вялікую небяспеку такой грамадскай з’явы адным з першых адчуў і таленавіта адлюстраваў у рамане «Мы» (1920) Я. Замяцін. Многія героі гэтага твора быццам бы ганарацца тым, што поўнасцю перадаверылі сваё «я» абагульнена-калектыўнаму «мы» і што жыццё кожнага з іх паасобку да самых патаемных драбніц праходзіць «навідавоку» ў іншых. Аднак такі іх гонар і такое іх эмацыянальна-стыхійнае захапленне сваім абсалютным падпарадкаваннем калектыву часта тояць для іх жа саміх і для грамадства вельмі сур’ёзную небяспеку, а можа, нават і трагедыю. Бо чалавек, які добраахвотна перадавярае сваё індывідуальнае «я» грамадзе, калектыву, натуральна, звужае поле сваёй духоўна-інтэлектуальнай дзейнасці. «Дарагія мае,— звяртаецца да лёгка падатлівых на заклік чужой волі людзей трывожна-насцярожваючы аўтарскі голас,— мне шкада вас — вы не здольны па-фі-
5 Горькнй М. Несвоевременные мыслн н рассуждення о революцнн н культуре: 1917—1918 гг. М., 1990. С. 40.
ласофску матэматычна мысліць»6. I такая няздольнаснь, як можна зразумець, шмат у чым з’яўляецца падагульняючым вынікам іх індывідуальнай духоўнай размагнічанасці і працяглага, крывадушна-двухсэнсоўнага дыялогу з жыццём.
У асэнсаванні гэтых пытанняў у беларускай літаратуры 20-х гадоў пачэсная і важная роля належыць арыгінальнаму наватарскаму раману А. Мрыя «Запіскі Самсона Самасуя» (1929). Перад тым, як разглядаць яго грунтоўна, скажам пра гзты твор зусім коратка. Пісьменнік вельмі добра паказаў, што працяглы і мэтанакіраваны двухсэнсоўна-крывадушны дыялог чалавека з рэчаіснасню не праходзіць непрыкметна, бязбольна, а няўхільна вядзе яго ў багну жыццёвага абсурду. Пісьменнік хоча сказаць такому чалавеку: ты вельмі і вельмі глыбока памыляешся, калі разлічваеш, што сёння, зыходзячы з патрэб кан’юнктуры, будзеш хлусіць, прыкідвапна, крывадушнічань і ўсяляк дэманстраваць сваё поўнае зліццё з чужой воляй і чужой думкай, а заўтра проста і лёгка зможаш перабудавацца, перафарбавацйа і стаць зусім іншым — сумленным, праўдзівым і прынцыповым чалавекам-грамадзянінам. He, ты можаш ператварыцца ў такім разе ў зусім безаблічную істоту і стань жаданай знаходкай, лёгка кіруемай, падатлівай сілай для любой таталітарна-каманднай волі.
Мастацкія творы накшталт рамана А. Мрыя «Запіскі Самсона Самасуя», дзе ўсімі сваімі фарбамі пераліваюцна гумар і тонкая, вострая, з глыбокім філасофска-аналітычным падтэкстам сатыра, доўгі час наша крытыка недаацэньвала, а ў горшым выпадку лічыла іх паклёпам на новае,жыццё, новага чалавека, праявай «цынізму бязвер’я» і г. д. Сёння настаў час іх пераасэнсаваць і паказаць, што ў гэтых творах пульсуе глыбока зацікаўленая грамадзянская думка і жіяве, гаворачы словамі В. Каваленкі, няўтольная «прага духоўнасці», выяўляецца імкненне пісьменніка з’арыентаваць чалавека на шлях духоўнага самаснвярджэння і духоўнай самарэалізацыі.
Пэўныя аспекты гэтай праблемы мы паспрабуем закрануць і раскрыць у нашай працы.
6 Замятнн Е. Мы. М.,'1989. С. 275.
дыялог ПАМІЖ «Я» I «мьь У ПРАЦЭСЕ ПОШУКУ ІСЦІНЫ
Відаць, самыя вялікія памылкі і самыя балючыя расчараванні спасцігаюць нас тады, калі ў пошуках ісціны, у вырашэнні складаных пытанняў жыцця мы наўмысна ці міжвольна імкнёмся спрасціць сам шлях пошуку, як мага хутчэй спяшаемся правесці прамую лінію там, дзе лепей было б пайсці кружной дарогай.
Вядома, самая кароткая адлегласць паміж нейкімі двума пунктамі — прамая лінія. Гэту агульнавядомую думку чалавек, натуральна, спрабаваў трансфармаваць і дастасаваць да сваёй жыццёвай дзейнасці як метадалагічны арыенцір і важны прынцып пазнання. I чым глыбей пранікаў ён у саму сутнасць аптымальных рашэнняў, тым большае права ён меў называцца майстрам сваёй справы. Незалежна ад таго, асэнсоўваў ён нейкую складаную грамадскую, філасофскую, духоўную, мастацкую праблему ці быў заняты пабудовай, стварэннем рэчы з пэўным і выразным практычным прызначэннем.
Але зноў-такі нам варта быць у дадзеным выпадку вельмі ўважлівымі, каб само паняцце аптымальнасці напоўніць максімальна глыбокім сэнсам, не спрасціць і не звузіць яго ў адносінах да метадалогіі, спосабаў і сродкаў пазнання і асэнсавання жыцця ва ўсёй яго багатай і шматколернай разнастайнасці. Натуральна, што чым складанейшая жыццёвая з’ява, тым больш тонкага пазнавальна-метадалагічнага інструментарыя яна патрабуе. Бо і ў самой рэальнасці такая з’ява знаходзіцца ў больш складанай прычынна-выніковай сістэме ўзаемадачыненняў. Гэта датычыцца і праблемы маральна-духоўных каштоўнасцей — праблемы складанай, тонкай і надзвычай далікатнай у сваіх жыццёвых і мастацкіх выявах.
Далёка не заўсёды, аднак, гэта ўлічвалася. I тады недаацэнка або спрашчэнне маральна-духоўнай дамінанты
часта абарочвалася вялікімі бедамі і нават трагедыямі для грамадскай гісторыі, яе культурнага, навуковага і сацыяльна-эканамічнага прагрэсу. Многія ўчарашнія, ды і сённяшнія, набалелыя і нявырашаныя праблемы, у тым ліку і эканамічныя, цесна звязаны з нявырашанасцю іх у маральна-духоўнай сферы. Па-свойму цікавую, палемічна-завостраную думку на гэты конт выказвае былы рэдактар замежнага літаратурна-публіцыстычнага часопіса «Кантынент» Ул. Максімаў: «...Мяне не запрашала тэлебачанне пагаварыць пра Пушкіна і пра класіку наогул. Але, пачаўшы з Пушкіна, закончылі тым не менш эканомікай. Пры гэтым па маёй «віне»: я дазволіў сабе заявіць, што эканоміка непасрэдна залежыць ад Пушкіна. Я, зразумела, меў на ўвазе Пушкіна як персаніфікацыю нацыянальнай культуры. Культура выхоўвае ў чалавека паняцце пра Дабро і Зло, задае яму этычныя і эстэтычныя крытэрыі. Чалавек, пазбаўлены гэтых паняццяў і гэтых крытэрыяў,— дрэнны працаўнік і ніякай здаровай эканомікі стварыць не здольны» *. Такое меркаванне ўсё часцей і часцей выказваюць вучоныя, пісьменнікі, філосафы, гісторыкі, палітыкі, хоць яно, гэта меркаванне, яшчэ ў многіх сваіх праявах павінна знайсці вельмі сур’ёзнае абгрунтаванне, каб з абагульнена-канстатацыйнай сферы перайсці ў стан неабвержнай і пераканальнай для шырокага кола грамадства думкі.
Магчыма, што тады і кіраўніцтва нашай краіны пранікнецца больш глыбокім усведамленнем таго, што астаткавы прынцып пры размеркаванні агульнага фонду грашовых рэсурсаў зусім непрымальны ў якасці стымулу для паспяховага і паўнакроўнага развіцця культуры, якая хоць і не з’яўляецца заканадаўча-падагульняючай інстанцыяй «у выпрацоўцы» нейкіх гатовых маральна-духоўных рашэнняў, роля яе ў фарміраванні новых поглядаў, новых настрояў, новага чалавека застаецца, бясспрэчна, важнай, сур’ёзнай і ўплывовай.
Такую сваю ролю ў грамадскім жыцці ніколі не адмаўляла і мастацкая літаратура. Асэнсоўваючы жыццё, раскрываючы чалавечыя характары, выяўляючы ўнутраныя спружыны рэчаіснасці, яна ўздзейнічала разам з тым і на складванне духоўна-маральнай атмасферы грамадства.
Вядома, гэты ўплыў, як правіла, набывае тут склада-
1 Лнт. газ. 1992. 5 авг.
яую форму прамых, адкрытых і апасродкаваных, падтэкставых, індывідуальна афарбаваных ліній. Бо, зрэшты, у кожным выпадку сацыяльна-гістарычны, маральнаэтычны, культурны, пал.ітычны, эканамічны і г. д. малюнак рэчаіснасці самым сур’ёзным чынам абумоўлены і прадвызначаны планам, выбарам і арыентацыяй чалавека як асобнай адзінкі, так або інакш звязанай са сваёй народна-нацыянальнай супольнасцю.
Гэтая супольнасць, безумоўна, даволі актыўна фармуе таксама і сацыяльна-псіхалагічны тып асобы. Дакладней кажучы, уплывае на яе інтэлектуальнае і духоўнамаральнае фармаванне і ўвесь спектр грамадскага жыцця — бытавога і быційнага, бягучых яго праяў, хуткаплыннай, зменлівай сучаснасці і багатага гістарычнага вопыту народа. Канешне, сіла ўплыву на чалавека мікраі макраабс.тавін знаходзіцца ў вельмі тонкай, складанай і шматграннай залежнасці ад таго, наколькі сам чалавек падрыхтаваны ці ў рэшце рэшт унутрана скіраваны настройвацца на гістарычны вопыт і адгукацца на трывожныя і праблемныя заклікі сучаснасці.
Ад гэтага ў вялікай ступені залежыць не толькі працэс фармавання і складвання характару чалавека, але і працэс развіцця, арганізацыі, складвання і ўтварэння грамадскіх структур жыцця. У малюнках і танальнасцях сацыяльнага, палітычнага, эканамічнага і культурнага спектра рэчаіснасці заўсёды прысутнічае рэальны «ўдзел» валявой, маральнай і інтэлектуальнай энергіі чалавека як часткі агульнай народнай сілы.
У нейкіх выпадках асобны чалавек можа не пагаджацца з тымі шырока распаўсюджанымі ўяўленнямі пра ход падзей, якія навокал яго разгортваюцца і якія нібыта складваюцца ў пэўную і ўстойлівую сістэму грамадскіхтэндэнцый. Але гэта яшчэ не азначае, што такія тэндэн цыі выяўляюць унутраны закон рэчаіснасці. I якраз нязгода аднаго асобнага чалавека можа ўвасабляць у сабе той вельмі в.ажны індывідуальны нюанс думкі і пачуцця, якія больш дакладна, чым нейкая маштабная ў вонкавых прыкметах, напорная сіла, адлюстроўваюць сутнасныя асновы духоўнасці і больш аптымальна скіраваны на вызначэнне галоўных арыенціраў і законаў жыцця.
Ніколі не аспрэчвалася, здаецца, думка пра ролю асобы ў гістарычным працэсе, пра яе ўплыў на складванне і фармаванне тых або іншых грамадскіх інстытутаў і наогул сістэмы і мадэлі грамадства. Вядома, на гэта склад-
ванне грамадскіх форм і структур уплывае безліч іншых фактараў, не выключаючы і збегу спрыяльных ці неспрыяльных акалічнасцей. Бальзак, напрыклад, называў выпадак вялікім раманістам свету, маючы на ўвазе ў першую чаргу літаратурны аспект жыцця. У іншых сферах рэчаіснасці роля выпадку не менш значная.
Трэба, відаць, глыбей асэнсоўваць нам пры вырашэнні такіх пытанняў і ролю геаграфічнага фактару, прыродна-кліматычных умоў і цэлы шэраг іншых момантаў, якія на пэўных этапах развіцця нашай гісторыі (і асабліва культаўскіх яе часоў) колькі-небудзь сур’ёзна пад увагу не браліся ці проста адхіляліся і недаацэньваліся.
Аднак роля асобы ў вызначэнні і руху, і форм, і накірункаў жыцця заўжды застаецца важнай. Ісціна гэта, здаецца, агульнавядомая, аксіяматычная. Ніхто яе катэгарычна не абвяргаў учора, ніхто не аспрэчвае яе і сёння. Але гэта зусім не азначае, што тут няма пытанняў. Есць — і нямала! Нярэдка бывае, што ў межах быццам бы прывычных, агульнавядомых паняццяў, палажэнняў, катэгорый, прынцыпаў мы назіраем шмат тэарэтычнай, метадалагічнай і ўсякай іншай блытаніны і мешаніны. Так і тут. Ніхто катэгарычна, здаецца, не адмаўляў і не адмаўляе таго, што чалавек — гэта цэлы свет і што гэты свет уваходзіць састаўною часткаю ў агульную мадэль духоўнага і інтэлектуальнага свету іншых людзей, а гэта значыць і ўсяго чалавецтва. Аднак гэта нібыта і агульнавядомая, аксіяматычная ісціна нярэдка ўспрымаецца і трактуецца па-рознаму. Для адных паняцце адметнасці духоўнага свету чалавека азначае яго непаўторнасць, незаменнасць, а адсюль і небходнасць беражлівых, ашчадных адносін да кожнай чалавечай асобы. У разуменні іншых назіраецца нешта супрацьлеглае, хоць у агітацыйна-прапагандысцкім лексіконе іх вуснага і друкаванага слова такую супрацьлегласць і не заўсёды лёгка бывае выявіць.