На шляху духоўнага самасцвярджэння

На шляху духоўнага самасцвярджэння

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 160с.
Мінск 1995
60.08 МБ
Нам уяўляецца, у прыватнасці, што, глыбока ведаючы сапраўднае, з усімі яго радасцямі, клопатамі і цяжкасцямі жыццё селяніна, ведаючы так, як ведалі яго Я. Купала, Я. Колас, М. Гарэцкі, К. Чорны, I. Бунін, Г. Успевскі, С. Ясенін, напэўна, паасцярогся б тады У. Маякоўскі на заліхвацкі лад вясёленькай прыпеўкі пісаць пра сялянскае жыццё як пра нейкі рай, эдэм, дзе селянін злёгку папрацуе дый пяе-весяліцца, «землю попашет — попншет стнхн»...
Пры ўмове ўнутранай заглыбленасці ў сялянскі побыт, нават пры адпаведнай настроенасці на падтрымку нейкага групавога альбо партыйнага інтарэсу ўстрымаўся б, напэўна, і М. Горкі ад такога спрошчанага і, трэба сказаць, зняважлівага і абразлівага выказвання: «Калі мужык з сваёй пшаніцай знікне, гараджанін навучыцца яе рабіць у лабараторыі. Творчая праца — рэвалюцыйная, праца збіральніка — кансерватыўная» |7. Так суцяшаў М. Горкі вядомага крытыка А. Варонскага, які выказваў непакой з прычыны голаду ў многіх вёсках і катастрафічнага пагаршэння там жыцця.
He менш дзіўная і таксама зняважлівая пазіцыя М. Горкага ў адносінах да сялянства знаходзіць месца і ў такіх ягоных словах, выказаных у 1921 г. у гутарцы з карэспандэнтам газеты «Дэйлі ньюс» у. Петраградзе: «...На будучае я гляджу змрочна. Насельніцтва нашай краіны я падзяляю на дзве супрацьлеглыя групы: гарад-
17	Горькнй н советская печать. Архнв A. М. Горького. М., 1965 Т. 10. С. 31—32.
ское і сялянскае. Яны адрозніваюцца адзін ад другога не толькі па месцы жыхарства і культурным узроўні, але і па інтарэсах, па гістарычных успамінах і псіхалогіі... У вёсцы нашаіі моцныя анархічныя тэндэнцыі, яна, па прыродзе сваёй, антыдзяржаўная. Яна не прымае і не прызнае ніякай дзяржаўнай улады і асабліва жорстка брыкаецца (выдзелена мною.— В. Ж.), калі робіцца самы нязначны замах на яе ўласнасць... У будучым я прадбачу стыхійнае сутыкненне з вёскай, у выніку якога пацерпім мы...» 18 На думку М. Горкага, новае жыццё пасапраўднаму будаваць можна будзе толькі з тым пісьменным, разумным і бадзёрым пакаленнем людзей, якія прыйдуць на змену зусім несімпатычнаму і нецікаваму пакаленню старой вёскі.
Мяркуючы па артыкуле «Аб рускім сялянстве», напісаным неўзабаве пасля выезду ў 1922 г. на доўгія гады за мяжу, М. Горкі не вельмі шкадаваў бы, каб гэта пакаленне хутчэй сышло з гістарычнай арэны і проста перамерла: «Вымруць напаўдзікія, неразумныя людзі, цяжкія людзі рускіх сёлаў і вёсак — усе тыя, амаль страшныя людзі.., і месца іх зойме новае племя пісьменных, разумных, бадзёрых людзей» 19.
Паводле слоў доктара гістарычных навук, прафесара Сарбоны (Францыя) М. Я. Гелера, такое выказванне М. Горкага ўяўляецца як «найбольш бязлітаснае асуджэнне рускага народа, калі-небудзь напісанае рускім пісьменнікам» 20. Можа, у гэтым меркаванні замежнага філосафа ёсць і перабольшанне, але, відаць, не дужа вялікае.
Мастацкая і грамадская думка, якая была звязана з народным жыццём крэўнымі ўнутранымі сувязямі, з такімі звужанымі і зняважлівымі ацэнкамі селяніна змірыцца, вядома, не магла. У гэтым кірунку, як нам здаецца, палемічна працуе мастацкая думка ў раманах «Зямля» К. Чорнага, «Вязьмо» М. Зарэцкага, у аповесці Я. Коласа «Адшчапенец», паэме А. Твардоўскага «Краіна Муравія» і інш. He, гаварыць пра нейкі прамы і непасрэдны палемічны дыялог з Горкім рэальных і відавочных падстаў.тут няма. I з Маякоўскім таксама. Аднак палеміка з новай тэндэнцыяй, якая часта абапірала-
18 Цыт. па газеце: Последнне новостп. 1921. 29 сент.
19 Горькнй М. О русском крестьянстве. Берлнн. 1922. С. 43—44.
20 Вопросы фнлософнн. 1990. № 9. С. 63.
ся і настройвалася па аўтарытэт Горкага і Маякоўскага і якая ў шэрагу выпадкаў парывала, паслабляла і скіроўвала на бакавы шлях ранейшыя мастацкія сувязі з дэмакратычнай і гуманістычнай літаратурнай тэндэнцыяй, у эстэтычна-вобразнай сістэме гэтых твораў адчуваецца.
Занадта ўжо багата ў паслякастрычніцкі час з’явілася «дабрадзеяў-настаўнікаў», многія з якіх, не маючы належнай духоўна-маральнай і інтэлектуальнай падрыхтаванасці, сталі бясплатна і сілком прапаноўваць працоўнаму чалавеку і асабліва селяніну свае «настаўніцкія» паслугі. Сялянства і ў гэтым сэнсе многімі такімі настаўнікамі было абрана як вельмі зручны аб’ект для самых разнастайных і нярэдка авантурных, не забяспечаных аналітычнымі прагнозамі эксперыментаў. Зноў прыгадаем словы М. Горкага: «напаўдзікія, неразумныя людзі, цяжкія людзі рускіх сёлаў і вёсак». А калі сяляне такія ўжо духоўна і маральна заняпалыя людзі, то іх, ідучы ўслед за падобнай логікай, трэба падцягваць да належнага культурнага ўзроўню, вучыць і перавучваць, падказваць і ўказваць, як ім жыць, калі і ў які час араць і сеяць і г. д.
I раілі, і падказвалі, вучылі і перавучвалі,— на жаль, вельмі часта дзейнічалі тут і насуперак здароваму сэнсу, і насупёрак вякамі вывераным прынцыпам народнай маралі. Ды і якому новаму, цывілізаванаму гаспадаранню на зямлі мог навучыць селяніна герой вядомай шолахаўскай «Узнятай цаліны» (1932—1960) Нагулыіаў, які літаралыіа на ўсе падзеі жыцця і нават на свае сардэчныя, інтымныя справы глядзіць праз люстра сусветнай рэвалюцыі і лічыць яе набліжэнне найпершай і „айгалоўнейшай жыццёвай мэтай.
Альбо другі герой гэтага ж твора Сямён Давыдаў, прадстаўнік той шырока разрэкламаванай рабочай кагорты стотысячнікаў, што таксама былі накіраваны ў вёску ў якасці настаўнікаў-арганізатараў. Сямён Давыдаў шмат у чым, відаць, і сапраўды цікавы і сумленны чалавек. Але такія арганізатары, як гэта добра паказана і ў рамане, даволі слаба былі падкаваны прафесійна, не ведалі спецыфікі і адметнасці сялянскай працы, сялянскага жыцця. Таму часта і трапляе ён у смешныя сітуацыі. I ратуе яго ад злосных і з’едлівых насмешак з боку данскіх казакоў хіба толькі тое, што герой шчыры ў сваіх імкненнях спазнаць унутраныя спружыны незвычайнага для яго чужога ўкладу жыцця і побыту, хоць дзесьці і
разумее і адчувае, што «схапіць» усё гэта і ўсвядоміць за кароткі камандзіровачны час знаходжання ў казацкай станіцы фактычна немагчыма. Менавіта гэтымі сваімі чалавечымі якасцямі ён і прываблівае чытача. I ў дадзеным выпадку можна нейкім чынам зразумець тую крытыку і тых крытыкаў, якія, прыкметна завышаючы ролю такіх людзей у агульным працэсе грамадскай перабудовы, усё ж імкнуліся і да пэўнай аб’ектыўнасці ў выяўленні і ацэначным вызначэнні іх пазітыўных чалавечых якасцей.
Аднак падчас сама думка, што селяніна быццам бы абавязкова трэба вучыць, настаўляць і строга кантраляваць, каб раптам ён не збіўся, не збочыў з правільнай дарогі і залішне не падпаў пад уплыў «прыватнаўласніцкага» інтарэсу, у творчасці некаторых пісьменнікаў трансфармавалася ў самыя разнастайныя формы голай і схематычнай тэндэнныйнасці.
Сёння, шчыра кажучы, неяк і смешна і балюча чытаць паэму С. Шчыпачова «Паўлік Марозаў» (1950), дзе самым сур’ёзным чынам даказваецца, што вучань пачатковай школы, піянер невялікай уральскай вёскі Герасімаўка Паўлік Марозаў значна глыбей разумее хаду грамадскіх падзей, чым яго не дужа дасведчаныя аднавяскоўцы, якія не вельмі спяшаюцца прызнаць заклікі да калектыўных форм жыцця бясспрэчным і мудрым дзяржаўным рашэннем. Ну а раз яму часта становіцца «многое в жнзнн яснее», чым дарослым, шматвопытным дзядзькам і цёткам, калі яму пасля кароткага выступлення райкомаўскага чыноўніка Зіміна на вясковым сходзе «становіцца» «вндна не только Гераснмовка», «но н вся страна», дык аўтар лічыць зусім натуральным, што гэты жвавы хлапчук, апрача ўсяго, можа ўзяць на сябе «настаўніцкую» ролю. На яго думку, у дадзеным канкрэтным выпадку яйка можа і мае права вучыць курыцу, хоць гэта і супярэчыць агульнапрынятым законам народнай мудрасці і маралі. Прычым мае права не толькі вучыць, але і правучыць. Нават роднага бацьку.
Менавіта пад такім кутом погляду і прачытвае паэму С. Шчыпачова адзін з крытыкаў, прозвішча якога ў напісанай ім прадмове да аднаго са зборнікаў паэта чамусьці не называецца: «У 1950 г. Сцяпан Шчыпачоў стварае новы выдатны твор — паэму «Паўлік Марозаў», за якую ў 1951 г. у другі раз быў удастоены Сталінскай прэміі. Гэты твор з’яўляецца вялікім укладам у савенкую паэзію.
У паэме намаляваны мужны вобраз уральскага піянера Паўліка Марозава, які дапамагае сельскім камуністам у агітацыйнай працы і ў правядзенні хлебанарыхтовак. Калі Паўлік Марозаў даведаўся, што кулакі хаваюць хлеб, а яго бацька іх пакрывае і як старшыня сельсавета дае ім фальшывыя даведкі, паведамляе аб гэтым у райком партыі... Гераізм Паўліка Марозава — выхаванца савецкай школы і піянерскай арганізацыі— з’яўляецца прыкладам для высакароднага пераймання» 21.
I вось у такіх умовах, калі селяніна спрабавалі вучыць нават піянеры, натуральна паўставала пытанне: a хто ж такі сам гэты «вучань»? Сапраўды ён не можа жыць без павучання-падказкі або гэта мана, з якою ніякім чынам нельга пагадзіцца? Хутчэй за ўсё, відаць, апошняе, бо літаратура на так званую тэму калектывізацыі, дзе вось гэта «настаўніцкая» тэндэнцыя «выхавання і перавыхавання» селяніна захоплівае вельмі шырокае кола пісьменніцкіх інтарэсаў, у многіх выпадках ішла насуперак аб’ектыўным законам жыцця.
Разам з тым ідэйна-праблематычная лінія ў літаратуры, што адстойвала права вяскоўца і селяніна на самастойнае дзеянне і бараніла яго ад розных самазваных настаўнікаў, як паказеў час, найбольш поўна і дакладна адлюстроўвала і саму грамадскую з’яву — калектывізацыю і найбольш дакладна настройвалася на праўдзівае раскрыццё ўнутранага свету чалавека, непрадузяты паказ грамадскай і грамадзянскай сутнасці яго характару. I гэта рыса ў характары героя звычайна выяўляецца ў спакойнай псіхалагічнай танальнасці, без асаблівага падкрэслівання і падказвання з боку аўтара пра станоўчае і менш прывабнае ў дзеяннях, учынках, роздумах і перажываннях чалавека. Аднак у таленавітым творы беспамылкова ўгадваюцца сімпатыі і антыпатыі героя, яго глыбінныя і самыя галоўныя, запаветныя жыццёвыя мары і інтарэсы. Гэта мы заўважым і ў лепшых творах пра вёску на крутым, пераломным этапе яе развіцця, калі селянін быў пастаўлены перад надзвычай складаным і фактычна безальтэрнатыўным выбарам.
У лепшых творах пра вёску кожны таледавіты пісьменнік шукаў, вядома, свайго селяніна і ў межах абагульняючай сілы літаратурных законаў па-свойму імкнуўся яго паказаць. Але пры ўсёй разнастайнасці імк-