• Газеты, часопісы і г.д.
  • На шляху духоўнага самасцвярджэння

    На шляху духоўнага самасцвярджэння


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 160с.
    Мінск 1995
    60.08 МБ
    I ў такіх выпадках слова пісьменніка становіцца наступальным, набывае сатырычнае і разам з тым абагульнена-аналітычнае, з арыентацыяй на недагаворанасць і падтэкст гучанне. Дазволім сабе спыніць увагу хоць бы на такім вось урыўку:-«Бушмар нагадваў штосьці бязлітаснае і цяжкае, што ўсё крышыць дашчэнту пад нагамі сваімі, сцірае ўсё з твару зямлі, не заўважаючы гэтага, у імя сваіх адчуванняў свету для сябе аднаго. Малыя і слабейшыя істоты ратуюцца, уцякаюць з-пад гэтага страшнага ходу. Але іх ніхто не заўважае. Тут толькі дзікасць і выпадковасць. Што і хто пападзецца пад бот?! Хто і што будзе растаптана насмерць?! Хто і што застогне пад ботам, развітваючыся з жыццём?» 94
    Аднак пры сатырычнай завостранасці і публіцыстычнай адкрытасці гэтага тэксту не ўсё тут знаходзіцца на паверхні. Многія крытыкі і літаратуразнаўцы неаднойчы прыводзілі гэтыя і ў чымсьці блізкія па сэнсе іншыя пісьменніцкія меркаванні, каб лішні раз засведчыць: вось, маўляў, як выкрывае і ненавідзіць аўтар уласніцтва і хутараніна-ўласніка Лявона Бушмара.
    Ну а што ж на самай справе адбываецца ў глыбінях аўтарскага тэксту і, у прыватнасці, у тэксце і падтэксце таго ўрыўка, на які мы толькі што спаслаліся? Сапраўды, аўтар цвёрда перакананы ў тым, што інфантыльная, аднамерна-схематычная думка і паслабленае, адасобленае ад глыбокага роздуму і перажывання пачуццё і ў побытавай сферы, у бытавых абставінах з’яўляюцца сур’ёзнай патэнцыяльнай перадумовай антыгуманнага і жорсткага
    94 Чорны К. 36. тв. Т. 4. С. 57.
    дзеяння. Глыбокі пісьменнік-аналітык і тонкі псіхолаг., К. Чорны, відаць, разумеў, што пад час пашырэння ў жыцці такога агрэсіўнага і антыгуманнага дзеяння пластычны і псіхалагічны мастацкі малюнак можа некалькі пацясніцца і ў літаратуры, аддаючы большае месца восі' раму сатырычнаму слову. I Лявон Бушмар як падкрэслена «побытавы чалавек» мусіць прыняць гэты сатырычны аўтарскі гнеў на сябе. Але, як нам уяўляецца, толькі частку. Бо мы ні на хвіліну не павінны выпускаць з поля зроку тое, што аўтар усё-такі глыбока спачувае свайму герою, які дзень і ноч жыве гаспадарскімі клопатамі і, гаворачы словамі самога пісьменніка, упарта змагаецца з зямлёю.
    '1 ут важна мець на ўвазе і яшчэ адзін, як нам здаецпа. важны момант. А хіба мог селянін-хутаранін Лявон Бушмар, калі б нават і дужа хацеў, «у імя сваіх адчуванняў свету для сябе аднаго», як гэта мы чцтаем у Чор-, нага, «сцерці ўсё з твару зямлі» і «насмерць растаптаць кожнага, хто і што пападзецца яму пад бот». Наогул цяжка ўявіць, што такое 'шырокае, з падкрэслена негатыўным і ў нейкай меры нават памфлетна-сатырычным ухілам абагульненне аўтар звязвае з асобай аднаго чалавека, а менавіта з асобай селяніна-хутараніна Лявона Бушмара.
    На наш погляд, К. Чорны выразна бачыць ужо на гарызонце паяўленне іншай сілы, якая і сапраўды «ў імя сваіх адчуванняў» і дагматычна-спрошчаных уяўленняў здольна была пайсці на самае вялікае злачынства і растаптаць «насмерць» «кожнага, хто трапіць ёй пад бот». Рэальнае дзеянне гэтай сілы вынесена ў чорнаўскай аповесці «Лявон Бушмар» (ды і ў аповесці Я. Коласа «Адшчапенец») у глыбокі падтэкст. Алё ўдумліваму і пранікліваму чытачу 30-х гадоў (абодва творы з’явіліся ў 1929—1930 гг.) дадат,ковыя тлумачэнні былі тут і не патрэбны.
    ЗМЕСТ
    Уводзіны	   3
    Дыялог паміж «я» і «мы» ў працэсе пошуку ісціны ...	9
    Відушчая сіла сумнення	80
    Навуковае выданне
    ЖУРАЎЛЕЎ ВАСІЛЬ ПРАКОПАВІЧ
    На шляху духоўнага самасцвярджэння
    Загадчык рэдакцыі Л. I. Пятрова Рэдакуар Н. А. Цашкевіч Мастак Вікт. В. Саўчанка Мастацкі рэдактар В. В. Саўчанка Тэхнічны рэдактар С. А. Курган Карэктар Я. У Марціноеіч
    Здадзена ў набор 12.07.94. Падпісана ў друк 12.10.94. Фармат 84Х1081/зг. Папера газетная. Гарнітура літаратурная. Высокі друк. Ум, друк. арк. 8.40. Уы. фарб.-адб, 8,72. Ул.-выд. арк. 8,83. Тыраж 4600 экз. Зак. № 675.
    Выдавецтва «Навука і тэхніка» Акадэміі навук Беларусі і Міністэрства культуры і друку Рэспублікі Беларусь. 220141. Мінск, Жодзінская, 18. ЛВ № 437, Друкарня імя Францыска Скарыны выдавецтва «Навука 1 тэхніка». 220141. Міпск, Жодзінская, 18.