На шляху духоўнага самасцвярджэння

На шляху духоўнага самасцвярджэння

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 160с.
Мінск 1995
60.08 МБ
Так, напрыклад, М. Горкі яшчэ напярэдадні рэвалюцыі 1917 года ў адным з артыкулаў вядомага цыкла «Несвоечасовыя думкі» (прывядзём больш поўны тэкст яго разважання, на якое мы часткова ўжо спасылаліся) пісаў: «Вы паглядзіце: нідзе ж не займаюцца так многа і ўпарта пытаннямі і спрэчкамі, клопатамі пра асабістае «самаўдасканаленне», як займаюцца гэтай відавочна бес-
55 Чорны К. 36. тв. Т. .3. С. 237, 93.
сэнсоўнай справай (выдзелена мною.— В. Ж.) у нас. Мне заўсёды здавалася, што іменна гэты род заняткаў стварае асабліва густую і ўдушлівую атмасферу крывадушнасці, маны, ханжаства. Асабліва цяжкай і прыгнятальнай гэта атмасфера была ў гуртках «талстоўцаў». людзей, якія надзвычай заўзята займаюцца «самазгрызотамі»56. Горкі, як можна заўважыць, нават слова «самаўдасканаленне» бярэ ў двукоссе і падшуквае да яго адпаведны сінонім — «самазгрызоты», каб як мага больш моцна і рэзка выявіць сваё негатыўнае, сатырычна-асуджальнае і выкрывальнае стаўленне да з’явы, што знаходзіцца нібыта ў ліку «відавочна бессэнсоўных», непатрэбных і абсурдных заняткаў.
Аднак таленавітае мастацкае слова літаратуры, абапіраючыся на рэальныя факты жыцця і логіку яго законаў, падобную практыку адхіляла. Дарэчы, як мастак, а не як публіцыст часта мусіў падпарадкоўвацца зменліваму руху ўздзеянняў палітычнай барацьбы і М. Горкі. I ён мае бясспрэчныя дасягненні ў раскрыцці характару чалавека, стрыжнявая аснова якога абумоўліваецца яго ж уласнымі духоўнымі намаганнямі.
Справядлівасць патрабуе, аднак, сказаць, што найбольш глыбокую і плённую лінію, скіраваную на сцверджанне адвечнага права чалавека ўмацоўваць і бараніць духоўны грунт свайго індывідуальнага суверэнітэту, пракладваў усё-такі не Горкі. Тут трэба будзе назваць іншых пісьменнікаў. I сярод іх у рускай літаратуры паслякастрычніцкага часу асабліва вылучаюцца такія імёны, як Я. Замяцін і А. Платонаў.
У рамане Замяціна «Мы» (1920) на самым раннім этапе новай, паслякастрычніцкай явы было вельмі тонка ўгадана тое, што некалькі пазней звузіла магчымасці выяўлення духоўнай індывідуальнай свабоды чалавека і неправамерна расшырыла над ім уладу безасабовага калектыву, уладу «мы». Гэта ўлада ўяўлялася пісьменніку страшнай, дэфармуючай, нівеліруючай і разбуральнай у дачыненні да індывідуальнага чалавечага «я» сілай, якая здольна забіць у чалавеку самую галоўную яго сутнасць — відавочнае ўжо ў раннім дзяцінстве прыроднае імкненне быць арыгінальным, непаўторным, неардынарным. А героі замяцінскага рамана і, у прыватнасці, тыя
56 Горькнй М. Несвоевременные мыслн н рассуждення о революцнн я культуре: 1917—1918 гг. М., 1990. С. 40.
з іх, хто збудаваў так званы інтэграл і вынайшаў матэматычна дакладны спосаб уніфікаваць усякую духоўнаінтэлектуальную адметнасць, лічаць, што быць арыгінальным і непаўторным зусім непажадана. Болыв таго — нават смешна, архаічна і непрыстойна.
Вось хоць бы такі прыклад. На фоне аднастайнай жыццёвай шэрасці на нейкае імгненне ў натоўпе паяўляецца жанчына, што паспрабавала неяк парушыць гэты сумны побытавы стэрэатып жыцця: «Яна была ў кароткай, старамоднай ярка-жоўтай сукенцы, чорным капялюшыку, чорных панчохах. Сукенка лёгкага шоўку — мне было добра відаць: панчохі вельмі доўгія, значна вышэй каленяў, і адкрытая шыя, цень паміж...» 57 Але вынаходніку інтэграла, з дапамогай якога ўсё можна лёгка і проста падагнаць пад адзін жорсткі, хранаметрычна вывераны ранжыр, гэта «свавольства» жанчыны вельмі не падабаецца, здаецца дзіўным, незразумелым і непажаданым, I ён недвухсэнсоўна яе пгГпярэджвае: «Паслухайце, вы, зразумела, хочаце арыгінальнічаць, але няўжо вы...»58 Жанчына спрабуе яшчэ нешта даказваць, гаварыць пра тое, што «быць арыгінальным — гэта значыць вылучыцца сярод іншых» 59, быць ’арыгінальным — гэта значыць не «быць банальным» і г. д., аднак яе аргументы не пераконваюйь «вялікага майстра» канонаў і матэматычна-уніфікаваных метадаў.
Яму больш даспадобы іншае. Яго больш захапляе такая вось сцэнка: «Праспект поўны: у такое надвор'е пасляабедзенны асабісты час мы звычайна трацім на дадатковую прагулку. Як заўсёды. Музыкальны завод усімі сваімі трубамі спяваў Марш Адзінай Дзяржавы. Мернымі радамі, па чатыры, урачыста адбіваючы такт, ішлі нумары — сотні, тысячы нумароў, у блакітных юніфах, з залатымі бляхамі на грудзях •—дзяржаўны нумар кожнага і кожнай. I я — мы, чацвёра,— адна з незлічоных хваляў у гэтым магутным патоку» 60. На яго думку, чалавек па-сапраўднаму і можа адчуваць сябе шчаслівым толькі тады, калі цалкам, без астатку сальецца з грамадою і «ўбачыць сябе часткаю вялізнага, магутнага адзінага»61. Ен лічыць, што ў поўнай і абсалютнай падпа-
67 Замятнн Е. Мы. М., 1989. С. 221.
58 Там жа.
59 Там жа. С. 221.
60 Там жа. С. 206.
81 Там жа. С. 223.
радкаванасці асобы калектыўнай волі, дзяржаўным патрабаванням і выяўляецца глыбокі сэнс жыцця чалавека, а тыя грамадскія формы, мадэлі, структуры і сістэмы, дзе такая падпарадкаванасць асобы калектыўнай волі і калектыўнаму розуму адсутнічала ці была не вельмі жорсткай, быццам бы з’яўляліся сістэмамі і структурамі ніжэйшай ступені — неарганізаванымі, дзікімі, асіметрычнымі: «Шмат неверагоднага мне даводзілася чытаць і чуць пра тыя часы, калі людзі жылі яшчэ ў свабодным, гэта значыць неарганізаваным, дзікім стане. Але самым неверагодным мне заўжды здавалася іменна гэта: як тагачасная — хай нават зачаткавая — дзяржаўная ўлада магла дапусціць, што людзі жылі без усякага падабенства на нашу Скрыжаль, без абавязковых прагулак, без дакладнага ўрэгулявання тэрміну яды, прачыналіся і клаліся спаць калі ім узбрыдзе ў галаву; некаторыя гісторыкі гавораць нават, што ў тыя часы на вуліцах усю ноч гарэлі агні, усю ноч па вуліцах хадзілі і ездзілі» 62.
Ну а калі некаму такая норма жыцця магла здацца занадта прывабнай і заманлівай, то ім варта тады нібыта нагадаць, што яны глыбока памыляюццй і што іх асабістае шчасце іх індывідуальнай волі не падуладна. Ды і не толькі нагадаць, але залішне непакорлівых «прыструніць», прымусіць паверыць, што па-сапраўднаму шчаслівымі і свабоднымі яны могуць стаць толькі тады, калі добраахвотна адмовяцца ад свайго індывідуальнага «я», прызнаюць над сабой (ужо не людзьмі з канкрэтнымі імёнамі і прозвішчамі, а безьііменнымі вінцікамі-нумарамі) бясспрэчную і абсалютную ўладу калектыўнага <мы» на чале з воляю Дабрадзея Адзінай Дзяржавы, якая надзя^іла сябе неабмежаваным правам несці падобную мадэль свабоды і шчасця ўсяму Сусвету.
Цікавыя ў гэтым сэнсе першыя абзацы рамана, дзе контурна акрэслена яго галоўная ідэя і вызначана стылёва-жанравая накіраванасць: «Я проста спісваю — слова ў слова — тое, што сёння надрукавана ў Дзяржаўнай Газеце: «Праз 120 дзён заканчваецца пабудова Інтэграла. Набліжаецца вялікі гістарычны час, калі першы Інтэграл узаўецца ў сусветныя прасторы. Тысячы гадоў таму назад нашы гераічныя продкі падпарадкавалі ўладзе Адзінай Дзяржавы ўвесь зямны шар. Вас чакае яшчэ больш слаўны подзвіг: шкляным, электрычным, вогне-
62 Замятнн Е. Мы. С. 210.
дышным Інтэгралам праінтэгрыраваць бясконцае ўраўненне Сусвету. Вам трэба будзе дабрачыннай няволі розуму падпарадкаваць невядомыя істоты, што жывуць на іншых планетах — быць можа, яшчэ ў дзікім стане свабоды. Калі яны не зразумеюць, што мы нясём ім матэматычна беспамылковае шчасце, наш доўг прымусіць іх быць шчаслівымі (выдзелена мною.— В. Ж-Y Але раней зброі мы выкарыстаем слова.
Ад імя Дабрадзея аб’яўлена ўсім нумарам Адзінай Дзяржавы: «Усякі, хто адчувае ў сабе сілы, абавязаны складаць трактаты, паэмы, маніфесты, оды ці іншыя сачыненні аб прыгажосці і велічы Адзінай Дзяржавы. Гэта будзе першы цяжар, які панясе Інтэграл. Хай жыве Адзіная Дзяржава, хай жывуць нумары, хай жыве Дабрадзей!» 63'
I ў гэтым урыўку, і ў сюжэтным дзеянні твора наогул за знешнім пафасным тонам захаплення ўсім тым, што быццам бы дапамагае. спрыяе збліжэнню асобы з калектывам і паскарае, дынамізуе працэс зліцця індывідуальна-адметных праяў духоўнасці з агульным «мы», выразна адчуваецца глыбокая падтэкставая сіла іроніі. Па-рознаму спрабавалі трактаваць яе ўнутраны сэнс. Доўгі час лічылася, напрыклад, што аўтар з’едліва высмеяў, акарыкатурыў тут «камуністычны грамадскі ідэал» 64. Інкрымінацыя такой віны з’явілася асновай вынясення Я. Замяціну смяротнага прысуду, замененага потым (1931 г.) выгнаннем пісьменніка за межы радзімы.
Ідэйна-эстэтычная сутнасць іроніі гэтага выдатнага твора заключае ў сабе, аднак, больш тонкі, аб’ёмны і змястоўны сэнс. Аўтару важна было паказаць, што ніякага карэннага якаснага абнаўлення ў жыцці не можа быць і ніякая шчаслівая і гуманістычная будучыня не можа быць пабудавана пры ўмове зніжэння і паслаблення індывідуальнай духоўнай энергіі асобы. А тым болей тады, калі чалавека вымушаюць адмовіцца ад самога сябе і стаць безыменным нумарам, механічным выканаўцам чужой волі, якая вельмі часта здатна выступаць у ролі безапеляцыйнага знаўцы ісціны, хоць нярэдка нясе ў сабе авантурызм, дагматычную звужанасць і стэрэатыпную метадалогію. Пісьменнік хацеў, як слушна заўважае крытык I. Шайтанаў, ускалыхнуць, растрывожыць
63 Замятнн Е. Мы. С. 204.
64 Лнтературный энцпклопеднческпй словарь. М., 1987.
грамадскую думку, завастрыць увагу на пытаннях грамадзянскай адказнасці кожнага за заўтрашні дзень і падкрэсліць, што без вялікіх духоўных намаганняў нічога істотнага і значнага ў жыцці зрабіць нельга, як нельга «сесці ў аэро і прыляцець да шчасця. Нельга таму, што не паляціш ад сябе. Прагрэс ведаў — гэта яшчэ не прагрэс чалавецтва, а будучае будзе такім, якім мы яго сёння рыхтуем» 65.
Многія героі рамана Я. Замяціна «Мы» здзіўляюцца і не разумеюць, як гэта можна, каб багатую, шматгранную, размаітую духоўнасць мільёнаў розных па сваёй унутранай індывідуальнай будове людзей уніфікаваць і знівеліраваць пад прэсам калектыўнай волі ці пад уздзеяннем волі лідэра пэўнага дзяржаўнага калектыву. Ды яшчэ пры гэтым пераконваць чалавека, што менавіта такая страта індывідуальнага «я» якраз і можа быць для яго па-сапраўднаму карыснай і па-сапраўднаму здольна ашчаслівіць яго. Бо імкненне быць залежным, камусьці падначаленым нібыта закладзена ў самой прыродзе чалавечай псіхікі. Ці не пра гэта хоць бы вось такое казуістычнае разважанне аднаго з тых, каму больш даспадобы паслухмяны і падатлівы чалавек-шрубка: «Чаму TaHeu прыгожы? Адказ: таму што гэта несвабодны рух, таму што ўвесь глыбокі сэнс танца менавіта ў абсалютнай эстэтычнай падпарадкаванасці ідэальнай несвабодзе. I калі правільна тое, што нашы продкі аддаваліся танцу ў самыя ўрачыстыя моманты свайго жыцця (рэлігійныя містэрыі, ваенныя парады), то гэта азначае толькі адно: інстынкт несвабоды спрадвеку ўласцівы чалавеку»66.