На шляху духоўнага самасцвярджэння

На шляху духоўнага самасцвярджэння

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 160с.
Мінск 1995
60.08 МБ
Пракоп Дубяга, паводле слоў аўтара, распачынае сваё вандроўніцтва з думкай «замацавацца ў жыцці на сваіх старых поглядах і на старым грунце» 83. I шмат у чым ён мае тут рацыю. Бо многія і многія палітыкі, шукаючы для сябе падтрымку па шляху да ўлады, звычайна абяцалі селяніну «залатыя горы», але часта падманвалі яго і вельмі хутка забывалі пра свае абяцанні. Само жыццё вучыла селяніна быць насцярожаным да розных цацанак-абяцанак, настройвала яго на крытычны падыход, каб неяк засцерагчы сябе ад вялікай і малой бяды. Праўда, Пракоп Дубяга ўмее і адступацца ад раней прынятых рашэнняў, ацэнак і намераў, калі, думаючы, разважаючы, параўноўваючы, ён пераконваецца, што ранейшыя яго ўяўленні імеркаванні пра пэўную жыццёвую з’яву не вытрымліваюць праверкі логікай жыцця.
Само паняцце «думка», выяўляючыся ў розных сэнсавых значэннях, з’яўляецца ў коласаўскай аповесці своеасаблівай характэрнай прыкметай лексічна-стылёвай
83 Колас Я. 36. тв. Т. 7. С. 115.
пісьменніцкай манеры і асабліва тых сюжэтных адгаліненняў твора, дзе ў цэнтр аўтарскай увагі трапляе галоўны герой. Вось толькі некаторыя прыклады, узятыя з адной, 116-й, старонкі аповесці: «Пракоп цэлымі гадзінамі не спаў і разважаў, прапускаючы праз сіта сама'крытыкі свае паводзіны, няяснасць і неакрэсленасць свайго стану. А да гэтага далучаліся і думкі аб пакінутай гаспадарцы, аб сям’і і доме... А Пракопавы думкі ’ідуць ды ідуць, нанізваючыся адна на другую, покі, нарэшце, незаметна для Пракопа адна з іх не запыніла на сабе яго ўвагі на адным з такіх яго начлегаў. I сапраўды, гэта не кепская думка! Пракоп прыцішана трубіць носам і пачынае развіваць яе далей. Як запраўскі філосаф, мяняючы сваю ранейшую сістэму светапогляду, пра■пускае яе праз няўмольную крытыку... Вось тая шчаслівая думка, што запыніла на сабе Пракопаву ўвагу. Але як да яе прыступіцца?» і г. д.
Думка коласаўскага героя раскрывае сябе ў досыць шырокім сацыяльна-псіхалагічным дыяпазоне, хоць у асноўным і занята параўнаннем калгаснага і аднаасобніцкага жыцця. Яна па-свойму кампрамісная, заглыбленафіласофская і цярплівая, гуманістычная. Душа і сэрца Пракопа адкрыты, каб прыкмячаць, заўважаць у жыцці добрае і пашыраць, узбагачаць такім чынам уласны жыццёвы вопыт.
He абмінае яго засяроджаны аналітычны позірк і тое, што ідзе насуперак здароваму сэнсу. Яму, напрыклад, здаецца алагічным, што людзі накшталт Кандрата Казея, у якіх «рукі да работы не здатны, але язык ходзіць спрытна» 84, выношваюць намер заняць у калгасе начальніцкія крэслы. Коласаўскага героя вельмі непакоіць у жыцці калгаснай вёскі і магчымасць ухіліцца ад працы гуль•таяватаму і нядобрасумленнаму чалавеку. Пракоп Дубяга, напрыклад, добра бачыць, што «Марыніч — хітры, Тультаяваты чалавек, толькі від паказвае, што робіць, a сам пасмейваецца з Пракопа»85. Непрыемна здзіўляе Пракопа і тое, што калгаснікі не дужа ірвуцца на працу. Пры гэтым з такой з’явай ён сустракаецца быцам бы ва ўзорным для свайго часу калгасе «Хваля рэвалюцыі». «Аднак жа калгаснікі не надта спяшаюцца ўставаць,— крытычна заўважае ён сам сабе, бо пачынала развід-
84 Колас Я. 36. тв. Т. 7. С. 100.
85 Там жа. С. 109.
няцца, а на калгасным двары было яшчэ ціха»86.
Аднак болей за ўсё коласаўскага героя трывожаць праявы валявога і катэгарычнага націску на індывідуальную самабытнасць чалавека, на яго духоўнўю «самасць». I гэта трывога небеспадстаўная. £н адчувае і нават добраразумее,. што чалавек, пазбаўлены індывідуальнай адметнасці, «самасці»,— слабы набытак для любога калектыву. Больш таго, у такой духоўнай безаблічнасці чалавека, як гэта ўяўляецца герою (а найбольш, вядома, самому аўтару), закладзена вялікая небяспека для самога гэтага чалавека і асабліва для тых, зкім ён знаходзіцца ў жыццёвых узаемакантактах.
Мастацкі тэкст і падтэкставая плынь аповесці «Адпічапенец» даволі актыўна «працуюць» на паказ таго, што нежаданне ці няўменне дакопвацца да прычынных асноў жыцця немінуча настройвае чалавека на кан’юнктурна-прыстасавальніцкі лад мыслення і адпаведныя чакому яго спрошчанаму дыялогу з рэчаіснасцю дзеянні.
Характэрны хоць бы такі эпізод. У калгасе «Хваля рэвалюцыі» адбываецца агульны сход, на якім разглядаецца так званая справа сумленнага і разумнага чалавека, Лапка, які асмеліўся выйсці за межы афіцыйных і начальніцкіх прадпісанняў: даў з агульных запасаў сваім жа калгаснікам, што мелі кароў, некалькі мяшкоў сечкі. А ў дадатак да ўсяго не адмовіў заможнаму селянінухутаранцу, а па тагачасным вызначэнні — кулаку Цімоху Бабуру паправіць печ.
Адным з першых на гэтым сходзе выяўляе жаданне выступіць вечна «хмуры» і «сярдзіты» Сымон Таркевіч. Але меней за ўсё яго цікавіць лёс рэальнага чалавека, аднавяскоўца. Галоўная турбота Сымона Таркевіча — дагадзіць мясцоваму начальству і настроіцца на кан’юнктурна-прыстасавальніцкую хвалю: «Як тут выказацца? — сярдзіта запытаў Таркевіч:—трэба наўперад ведаць, што гэта за сход: ці гэта чыстка, ці суд? A то не ведаю, як прыступіць... Ці гэта парадак?..» 87
Аднак паняцце «парадак» уяўляецца Таркевічу, на жаль, вельмі звужана. Яму, у прыватнасці, здаецца, што асноўную дысгармонію ў парадак і дысцыпліну ўносіць чалавечая дабрата, а таму яна заслугоўвае суровага асуджэння. Зыходзячы з такіх звужаных і спрошчаных
86 Колас Я. 36. тв. Т. 7. С. 132.
87 Там жа. С. 168.
меркаванняў, ён і дае поўную волю крытычнаму запалу ў адносінах да свайго суседа-аднавяскоўца Лапка: «Мы цяпер бачым, куды можа павесці чалавека дабрата,— старшыня давёў гэта ясна. Ці ж гэта парадак?.. Такую дабрату вытручваць трэба!» 88
Слова «дабрата» ў выступленні Сымона Таркевіча (і не аднаго яго) ужываецца не толькі са знакам мінус, але і ў падкрэслена іранічным значэнні. 1 гэты момант мае ў творы глыбокі падтэкст. Я. Колас спыняе нашу ўвагу на з’явах, якія выразна сведчылі, што ў краіне набірае сілу антыгуманістычная грамадская тэндэнцыя, нецярпіма настроеная да чуйнай, клопатнай, разважлівай думкі чалавека і яго незалежнага самастойнага дзеяння.
На якую жыццёвую дарогу стане гэты чалавек пасля такога гвалтоўнага ўмяшання ў яго духоўны свет? Адвольна пашыраць межы аўтарскага падтэксту, вядома, зусім непажадана. Аднак магчыма, відаць, зрабіць і такое дапушчэнне, як гэта ўяўляецца Ф. Іскандэру, калі ён пачынае разважаць пра падобныя з’явы. «Гвалтоўнае ўмяшанне ў душу чалавека і небяспечна, і бескарысна. Чалавек, у душу якога гвалтоўна ўварваліся, разбураецца сам і ў якасці помсты разбурае ўсё навокал» 89.
У гэтым сэнсе цікавай і па-новаму шмат у чым яшчэ не прачытанай мастацкай старонкай у нашай літаратуры з’яўляецца аповесць К Чорнага «Лявон Бушмар». Гэты твор, як нам уяўляецца, у больш адкрытых праявах тэксту развівае тую сюжэтную лінію, якую Колас у адпаведнасці з задумай акрэслівае вельмі пункцірна, найбольш у заглыблена-падтэкставай форме, а менавіта лінію, якая звязана з выяўленнем духоўна-псіхалагічнай дэфармацыі чалавека, калі на яго няспынна і жорстка ціснуць вонкавыя абставіны.
Разглядаючы аповесць К. Чорнага «Лявон Бушмар» і спыняючы ўвагу на раскрыцці характару яе галоўнага героя, наша крытыка доўгі час канцэнтравала асноўную ўвагу на паверхневай плыні сатырычнай тэндэнцыі гэтага твора. I тут яе вялікая памылка. Выкрывальна-сатырычны пафас у аповесці «Лявон Бушмар» сапраўды вельмі моцны, а падчас набывае нават гратэскава-завостраныя формы. Аднак калі глыбей учытацца ў твор, то нельга не
88 Колас Я. 36. тв. Т. 7. С. 170.
89 Лнт. газ. 1992. 2 сент.
заўважыць, што крытыкуе і выкрывае аўтар свайго героя ў асноўным усё-такі не за тое, што ён уласнік, гаспадар, заможны хутаранін, які змагаецца за свой хутар і не хоча ўступаць у калгас. Тут іншыя прычыны. I галоўная з іх тая, што чалавек гэты прынцыпова не настроены, гаворачы словамі аўтара і некаторых герояў твора, духоўна «з’іначыцца» і не хоча, не жадае ды і не ўмее (усё тут узаемазвязана) колькі-небудзь сур’ёзна задумацца над складанымі паваротамі жыцця, калі яно нават вельмі балюча закранае яго асабістыя інтарэсы і інтарэсы блізкіх яму людзей. Мы часцей за ўсё бачым яго ў імклівых, нервовых рухах, у дзеянні-працы, але, як заўважае аўтар, «без думак аб прычынах», бо «думак у яго было мала, думаць ён не прывык»90.
Ну а які ж Лявон Бушмар працаўнік і гаспадар на сваёй хутаранскай зямлі? 3 гэтага боку, як кажуць, у аўтара няма да героя ніякіх нараканняў. Лявон любіць зямлю і ўмее на ёй працаваць. 1 нярэдка аўтар не без захаплення паказвае гэта. Нават тады, калі хата і гаспадарка Лявона застаюцца на нейкі момант без жаночага нагляду і паяўляецца «вялікі непарад‘ак», сляды гэтага непарадку, паводле слоў аўтара, заўважаюцца толькі «ва ўсім тым, што не належала да зямлі і жывёлы» 91.
Глыбокую спачувальную танальнасць аўтарскай характарыстыкі героя, які падпарадкаваў сваё жыццё ўпартаму «змаганню з зямлёю» 92, мы адчуем і ў многіх іншых эпізодах твора. Пісьменніку, напрыклад, да болю шкада гэтага чалавека, хутар якога абкладзены і акружаны, бы нейкая непрыступная варожая крэпасць. Вялікай бядой яго з’яўляецца і тое, што ён зусім непісьменны і што яму цяжка сфармуляваць самую простую думку. I тут важна не прамінуць аўтарскую заўвагу аб тым, што «гаспадарскі клопат — адны яго мужчынскія рукі ў хаце — забіваў у ім увесь час» 93. He было ў Лявона, напэўна, магчымасці авалодаць азамі пісьменнасці.
I ўсё ж К. Чорны, як можна зразумець, супраць таго, каб усё спісваць на абставіны. Бо ў такім разе і сапраўды вельмі проста і лёгка было б знайсці апраўданне, як гэта неаднаразова падкрэсліваў Дастаеўскі, і чалавечай под-
90 Чорны К36. тв. Т. 4. С. 39.
91 Там жа. С. 48.
92 Там жа. С. 38.
93 Там жа. С. 61.
ласці, і бадай што любым злачынствам чалавека. К. Чорны таксама гэта ўлічвае.
Абставіны Лявону Бушмару не спрыяюць. I мала хто па-сапраўднаму клапоціцца, каб зразумець яго, а тым болей дапамагчы. Дакладней кажучы, валявая і камандна-бюракратычная сіла абставін выяўляе ў дачыненні да хутараніна Лявона Бушмара адкрыта варожае стаўленне. Аднак аўтар лічыць, што і ў той час, калі навокал чалавека крута, па-новаму з’іначваецца свет (і з’іначваецца не заўсёды ў лепшы бок), чалавек не павінен, не мае права сур’ёзна не задумацца над гэтым і сам духоўна не з’іначвацца. Бездухоўнасць, спрошчана-аднамернае мысленне тоіць у сзбе, як гэта можна зразумець, праяву антыгуманнага і нярэдка жорсткага і агрэсіўнага дзеяння.