• Газеты, часопісы і г.д.
  • На шляху духоўнага самасцвярджэння

    На шляху духоўнага самасцвярджэння


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 160с.
    Мінск 1995
    60.08 МБ
    Аднак у межах гэтай агульнай, бясспрэчнай і правільнай формулы-праграмы ўзнікала шмат складаных праблем і пытанняў. Добра разумеючы, што інтэлігенцыя павінна быць разам з народам, многія нашы пісьменнікі тонка адчувалі і тое, што з кожным годам жыццё і яго бурны, нарастаючы рэвалюцыйны рух настойліва і патрабавальна клікалі інтэлігенцыю глыбей акрэсліць і канкрэтызаваць сваё ўласнае месца. і сваю пазіцыю ў грамадскай гісторыі, паўней выявіць асабістыя, індывідуалыіыя адносіны да праблем і пытанняў сацыяльнага і нацыяналыіага характару, каб прыняць належны ўдзел у іх вырашэнні. .
    . Дарэчы, гэтых складаных, праблемных, балючых пытанняў не паменшала і пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. У пэўным сэнсе іх нават пабольшала, і многія з іх увайшлі ў стадыю яшчэ больш складанага і канфліктнага, чым раней, развіцця.
    Гэта датычыцца, напрыклад, шэрагу пытанняў сацыяльна-эканамічнага характару. Бо гаспадарчае жыццё Беларусі, навокал і на тэрыторыі якой некалькі гадоў запар віравала полымя імперыялістычнай і грамадзянскай войнаў, было разбурана і паралізавана. I не так проста было знайсці і прывеспі ў дзеянне сілы, якія б актывізавалі гэту галіну паслякастрычніцкай рэчаіснасні.
    У надзвычай складаным стане знаходзіліся ў гэты час і пытанні нацыянальнага характару. А вырашэнню і асэнсаванню іх, як вядома, вельмі часта перашкаджалі розныя праграмы і тэорыі, што досыць нёцярпіма ставіліся 110
    да іншых поглядаў, выключ'аючы якія б там ні было альтэрнатыўныя падыходы. За гэтымі праграмамі стаялі рэальныя сілы, якія выступалі ад імя афіцыйнай улады, з’яўляліся самою гэтай уладай і непрымірыма жорстка ставіліся да праяў іншадумства.
    Вядома, напрыклад, што ў той час, калі ў беларускім друку сталі з’яўляцца ўрыўкі з коласаўскай аповесці «У палескай глушы»— першай часткі будучай трылогіі «На ростанях», па рашэнні дзеячаў вышэйшай дзяржаўнай і партыйнай улады (са згоды, дарэчы, і самога Леніна) за межы краіны была выслана, а дакладней выгна>на, нершая вялікая партыя «людзей думкі». Зусім не ворагаў савецкай улады і не контррэвалюцыянераў, а таксама ў чымсьці не згодных з гэтай уладай, і ў прыватнасці з яе нежаданнем ні на крок адыходзіць ад схемы, асноўных прынцыпаў марксісцка-ленінйкай тэорыі класавай барацьбы і ставіць складаныя праблемы жыцця ў альтэрнатыўным, філасофска-метадалагічным і гуманістычным ключы вырашэння. He выпадковым з’яўляецца, безумоўна, тое, што ў гэту. першую групу высланых, выкінутых за межы краіны, а фактычна — рэпрэсіраваных трапілі такія вядомыя філосафы, як М. Бярдзяеў, С. Булгакаў, Б. Вышаслаўцаў, С. Франк, Ф. Сцяпун, I. Лапшын, I. ^fa­in, М. Лоскі і інш.
    Справядліва заўважана, што «з высылкай у 1922 годзе вялікай групы філосафаў з Расіі эпоха заклікаў да пошуку філасофскай ісціны закончылася» і наступіў новы і трывожны час іншых трафарэтна-схематычных падыходаў: «Барацьба, барацьба, барацьба... Нічога, апрача барацьбы. Сілы зла, сілы дабра змагаюцца, сілы дабра, зразумела, перамагаюць, але сілы зла, вядома, такія ўпартыя, не здаюцца. I г. д.» 29
    Пры гэтым нярэдка прадпрымаліся актыўныя і, як відаць, разлічаныя на наіўных і залішне даверлівых людзей захады, каб даказаць, што прымусовая высылкз лепшай часткі інтэлігенцыі за мяжу — з’ява не толькі неабходная, заканамерная, але нават гуманная. Менавіта так гаварыў, прыкідваючыся вялікім дэмакратам і вялікім гуманістам, Л. Троцкі ў інтэрв’ю ад 30 жніўня 1922 г. амерыканскай журналістцы (сяброўцы Джона Рыда) Луізе Брайант: «Тыя элементы, якія мы высылаем і бу-
    ■9 Саннн В. В бой ндут однн старнкн//Вопросы фплософнн. 1990. Ks 9. С. 68.
    дзем высылаць, самі па сабе палітычна нікчэмныя. Але яны патэнцыяльная зброя ў руках нашых магчымых ворагаў. У выпадку новых ваенных ускладненняў,— а яны, нягледзячы на ўсю нашу міралюбнасць, не выключаны,— усе гэтыя непрымірымыя і непапраўныя элементы стануць ваенна-палітычнымі агентамі ворага. Мы вымушаны будзем расстраляць іх паводле законаў вайны. Вось чаму мы палічылі за лепшае цяпер, у спакойны перыяд выслаць іх загадзя. I я спадзяюся, што вы не адмовіцеся прызнаць нашу прадбачлівую гуманнасць і возьмеце на сябе яе абарону перад грамадскай думкай»30.
    На авансцэну антыінтэлігенцкай кампаніі ў першай палове 20-х гадоў раз-пораз выходзілі і прадстаўнікі меншага палітычнага «калібру», хоць думкі і меркавайні прадстаўнікоў вышэйшага і іншага палітычнага рангу часта сыходзіліся ці проста змыкаліся. Мы ўжо, напрыклад, крыху раней прыгадвалі імя актыўнага ў свой час публіцыста, ідэолага «зменавехаўства» М. Устралава, які, асмельваючыся іншы раз на даволі вострую палеміку з правадырамі партыі Леніным, Троцкім, Зіноўевым, Сталіным, быў, аднак, упэўнены, што ў дачыненні да інтэлігенцыі, схільнай да заглыбленага крытычна-філасофскага роздуму і альтэрнатыўнага мыслення, жорсткая і падчас рэпрэсіўная пазіцыя з’яўляецца нібыта аб’ектыўна правамернай, неабходнай і апраўданай. У падтрымку такой пазіцыі не так цяжка, паводле яго меркаванняў, знайсці вялікія і важйія, пераканальныя аргументы. На яго думку, знясіленай, разбуранай і зруйнаванай войнамі краіне трэба даць магчымасць заспакоіцца, а для гэтага быццам бы зусім не пашкодзіць, калі «мозг краіны» на этапе «ўзнаўлення арганічных дзяржаўных тканак» прыкметна зменшыць сваю інтэлектуальную актыўнасць і ўстрымаецца ад выканання сваёй непасрэднай функцыі — думкі. У дадзеным выпадку, як лічыць гэты ідэолаг-публіцыст, могуць узмацніцца і некаторыя нега.тыўныя, непрыемныя для грамадства з’явы, звязаныя, у прыватнасці, з ушчамленнем і абмежаваннем правоў чалавека. Але нібыта і тут няма чаго асабліва трывожыцца, бо сівая мінуўшчына ведала, маўляў, такія прэцэдэнты і чаму б іх у такім разе не паўтарыць. «Атыла,— заўважае М. Устралаў,— не ведаў добрага тону. I пакуль ён быў
    30 Вопросы фнлософнн. 1990. № 9. С. 59.
    неабходны гісторыі, рымскае права маўчала»31. 3 яго разважанняў вынікае, што не трэба дужа пратэставаць супраць таго, калі рэвалюцыя раптам пакажа свой жорстка-прымусовы нораў, абмяжуе правы чалавека, у тым ліку і правы інтэлігента, на свабоднае і крытычнае выяўленне сваіх думак і поглядаў.
    Вось такая была атмасфера ў краіне пад час выхаду ў свет першай часткі трылогіі Я. Коласа «На ростанях»— аповесці «У палескай глушы». Водгулле гэтых трывожных падзей, што адбываліся ў цэнтры тагачаснай Савецкай дзяржавы, безумоўна, даходзіла і да Беларусі. Улоўліваў гэтыя хвалі, вядома, і чуйны слых Я. Коласа. Ды і, нарэшце, у самой Беларусі ўжо на пачатку 20-х гадоў закладваўся «падмурак» вялікіх рэпрэсіўных кампаній, скіраваных супраць так званых кулакоў, падкулачнікаў, а таксама супраць той часткі інтэлігенцыі, якая ў сваёй працЬі і дзейнасці выходзіла (ці імкнулася выходзіць) за межы афіцыйных ідэалагічных прадпісанняў.
    Пройдзе зусім невялікі час пасля з’яўлення ў друку першай і другой частак коласаўскай трылогіі (другая частка была апублікавана ў 1927 г.), як пачне пашыраць свае межы антыпісьменніцкая кампанія, пачнуцца пошукі нацдэмаў і розных нацыянал-ухілістаў сярод гісторыкаў, літаратуразнаўцаў, мовазнаўцаў...
    У 1931 г. была распачата, напрыклад, беспрэцэдэптная па сваёй прадузятасці і неаб’ектыўнасці крытыка, a дакладней кажучы, палітычная экзекуцыя таленавітага беларускага гісторыка і крыштальна чыстага, сумленнага чалавека-грамадзяніна, правадзейнага члена АН БССР і яе першага прэзідэнта У. М. Ігнатоўскага. Трагічны лёс яго вядомы. Трэба меркаваць, што гэту драму глыбока перажываў і Я. Колас. Бо, апрача ўсяго, ён быў у гэты час віцэ-прэзідэнтам АН БССР і добра ведаў Ігнатоўскага. Абодва яны, і гісторык-прэзідэнт, і славуты беларускі пісьменнік віцэ-прэзідэнт Беларускай акадэміі, у прынцыпе рабілі адну і тую ж вялікую справу, скіравапую на ўмацаванне аўтарытэту Беларусі, на адраджэнне і развіццё беларускай культуры і навукі.
    Безумоўна, далёка не ўсё тое, што мінула і стала гісторыяй, лёгка і проста ўзнавіць і рэканструяваць у фор-
    31 Геллер М. С. Первое предостереженне. Удар хлыстом: К нсторнн высылкн нз Советского Союза деятелей культуры в 1922 г. Ц Вопросы фнлософнн. 1990. № 9. С. 59.
    мах аб’ектыўна-праўдзівага малюнка. Гэта датычыцца і людскіх узаемадачыненняў, і бясконцага мноства іншых. жыццёвых з’яў. Пад гэту «графу» падпадаюць і многія важныя прычыны і стымулы, якія нараджаюць пісьменніцкія задумы і спрыяюць іх канкрэтна-індывідуальнаму мастацкаму ўвасабленню. Вядома, тут часта дапамагае сваімі ўдакладненнямі і расшыфроўкамі сам пісьменнік. Аднак нярэдка і ў такіх выпадках нешта істотнае можа. заставацца ў пісьменніцкім тлумачэнні да канца не раскрытым. I матывы тут бываюць розныя.
    На паш погляд, нейкія важныя, нюансавыя моманты сацыяльна-палітычнага і літаратурна-грамадскага жыцця, што нарадзілі і сфармавалі задуму коласаўскай трылогіі «На ростанях», падштурхнулі аўтара менавіта на пачатку 20-х гадоў узяцца за напісанне буйнамаштабнага твора пра інтэлігенцыю, мы таксама ў поўным аб’ёме не ўлічваем. Найбольш у дадзеным выпадку спасылаемся на прадмову аўтара да першай кнігі трылогіі, дзе гаворыцца, што пісьменнік ставіў перад сабою мэту паказаць у сваім творы жыццё «вясковай інтэлігенцыі і гал'оўным чынам вясковага настаўніцтва». Паводле яго слоў, «жыццё гэта адносіцца к самаму пачатку 20-га веку, да часоў першае рэвалюцыі 1905 г.» і звязана ў асноўным з паказам двух асноўных плыняў у асяроддзі вясковых настаўнікаў: інтэлігенцыі, якая «адарвалася ад жывых крыніц жыцця», амяшчаньвалася, «апускалася на дно і зацягвалася балотам» абывацельшчыны ці «заставалася вернай казённым прынцыпам», мала дбаючы пра інтарэсы народа, і той яе найболып дзейснай і жывой часткі, якая імкнулася зліцца з перадавымі сіламі грамадства, «вобмацкам шукала дарог, каб пазнаць корань рэчаў» 32.
    Так, мінулае, недалёкае мінулае, і сапраўды з’яўляецца праблемна-тэматычнай асновай коласаўскай трылогіі. Аднак Колас добра разумеў і тое, што наша мінулае-— арганічная частка народнай, нацыянальнай духоўнасці, якая ў галоўных гваіх прыкметах і праявах ніколі не ўкладвалася ў жорсткія храналагічныя межы часу. I ў аўтара дзесьці ў падтэксце яго ўнутраных імкненняў была, апрача ўзнаўлення гэтага мінулага, відаць, і другая важная задача: скіраваць энергію мінулага ў рэчышча бягучай сучаснасці, зусім яшчэ маладой сацыяльна-