• Газеты, часопісы і г.д.
  • На шляху духоўнага самасцвярджэння

    На шляху духоўнага самасцвярджэння


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 160с.
    Мінск 1995
    60.08 МБ
    Нешта падобнае пра свой асноўны прынцып мастацкага даследавання жыцця мог бы з поўным правам сказаць і Я. Колас. Да гэтай думкі пісьменнік прыйшоў досыць рана, можна сказаць, на пачатковых этапах творчасці, і гэта думка-ідэя ў яго творах няўхільна эвалюцыянізавала, знаходзячы ўсё новыя і новыя стылёважанравыя падыходы да выяўлення прычын і ўмацоўваючы, паглыбляючы гэтым самым пазнавальную, гуманістычную і эпічна-філасофскую тэндэнцыю ў беларускай літаратуры. А ягоныя «Казкі жыцця»— яркі і шмат у чым паказальны ў гэтым сэнсе прыклад, менавіта такая якасна арыгінальная і непаўторная з’ява, якая, маючы бясспрэ’чна самастойнае літаратурнае значэнне, выконвае ў той жа час і ролю своеасаблівага камертона, на якг
    37 Семяновіч A. А. Майстар алегарычнага апавядання//Янка Купала і Якуб Колас: Некаторыя аспекты творчасці. Мн., 1982. С. 178.
    38 Мнр фнлософіія. М., 1991. Ч. 1. С. 12—13.
    настройваецца яго ўласнае мастацкае слова ў вызначэнні стратэгічнага кірунку развіцця і пошуку галоўных прычынна-выніковых жыццёвых сувязей і на які пісьменнік апасродкаваным чынам, безумоўна, настройвае і схіляе мастацкае слова сваіх калег і паплечнікаў па літаратурнай працы.
    У «Казках жыцця» неаднаразова падкрэсліваецца і вар’іруецца думка пра тое, што «самае маленькае знаходзіцца ў блізкай і цеснай сувязі з самым вялікім» 39. Такая своеасаблівасць заўважаецца ў казках, напісаных у дарэвалюцыйны перыяд, і асабліва ў сімволіка-алегарычных навелах, што з’явіліся ў паслякастрычніцкі час.
    У шэрагу выпадкаў сваё разуменне законаў і прынцыпаў дэтэрмінізму пісьменнік раскрывгй ў форме адкрыта публіцыстычнага выказвання: «Кожная з’ява і кожная рэч на свеце знаходзяцца пад уплывамі розных чыннікаў, і чыннікі гэтыя часта бываюць зусім процілежных катэгорый. I бывае такі момант, калі сілы чыпнікаў розных уплываў стыкаюцца, як у полі крыжавыя дарогі, перасякаюцца ў якім-небудзь месцы, каб падпарадкаваць сабе гэтую з’яву ці гэтую рэч, каб панесці яе па сваёй пуціне» («Залаты прамень», 1927). Або: «Да кожнай з’явы на свеце трэба падыходзіць са словамі: чаму? і з чаго? Бо гэта ёсць пачатак мудрасці і філасофіі. А гэта філасофія нам кажа: на ўсё ёсць прычыны. Паяснім гэта некаторымі канкрэтнымі прыкладамі. Калі я маю з вамі гутарку, то, значыцца, на гэта ёсць прычына. Калі вы сабраліся тут, то і тут таксама ёсць прычына. Як бачыце, на свеце ёсць на ўсё прычына, і кожная прычына мае сваю прычыну, і ў аснове кожнай прычыны ляжыць таксама прычына» («На ўсё ёсць прычына», 1927) 40.
    Такая адкрытая (ці амаль адкрытая) тэарэтычнапубліцыстычная тэндэнцыя да завастрэння і канцэнтраванасці чытацкай увагі на саміх паняццях прычыннасці, мудрасці, філасофіі досыць яскрава і відавочна адлюстроўваецца не толькі ў творах Я. Коласа, хоць, напэўна, менавіта Я. Колас і М. Гарэцкі былі той дзейснай і ўплывовай літаратурнай сілай, якая і ў дадзеным выпадку пэўным чынам уздзейнічала на іншых пісьменнікаў. Гэта тэндэнцыя, да прыкладу, прыкметна выяўляе сябе ў 20-я гады ў творах М. Зарэцкага і К. Чорнага. У пры-
    39 Колас Я. 36. тв. Т. 5. С. 517.
    40 Там жа. С. 532, 538.
    ватнасці, на яе настройваецца ўнутраны філасофска-псіхалагічны сюжэтны рух чорнаўскага рамана «Сястра» (1927). Яе недругарадная прысутнасць адчуваецца і заўважаецца ў характарах і канфліктах рамана М. Зарэцкага «Сцежкі-дарожкі» (1927).
    Нешта вельмі сугучнае тым думкам і меркаванням, якія выказваюць персанажы сімволіка-алегарычных коласаўскіх «І\азак жыцця» альбо героі трылогіі «На ростанях», калі яны,'апынуўшыся ў складаных абставінах, апелююць у сваіх самых запаветных памкненнях да пошуку «кораня рэчаў», мы будзем знаходзіць у разважаннях галоўнага героя рамана КЧорнага «Сястра» Ваці Браніслаўца. Адчуўшы «ў сабе смутак расчаравання» ці моцна сцІснуты жыццёвымі абставінамі, ён звычайна кожны раз спрабуе шукаць «паратунку» не ў бяздзеянні і чаканні шчаслівага выпадку, які дапамог бы яму выйсці з гэтага стану, а ў спадзяванні найперш на самога сябе, на свой розум і яго пазнавальна-філасофскія магчымасці.
    Чорнаўскі герой не пакутуе хваробай самападзейнасці і не лічыць сябе Арыстоцелем ці Сакратам. Дзесьці ён, можа, нават сябе недаацэньвае і часта губляецца, калі нечы аднамерны, просталінейны ці ружова-аптымістычны погляд на жыццё спрабуе атакаваць яго думкісумненні, праявы «вострага скептыцызму» і аналітычнафіласофскай настроенасці яго душы. Ваця Браніславец нярэдка і сам даволі сурова крытыкуе сябе за тое, што не заўжды хапала яму планавасці, сістэматычнасці, цвёрдасці, упартасці і дысцыпліны, каб даводзіць распачатую справу да канца. Аднак сталеючы, набіраючыся жыццёвага вопыту, ён пачынае ўсведамляць, што такія паняцці, як планавасць, сістэматычнасць, дысцыпліна, парадак і інш., могуць несці ў сабе не толькі пазітыўны сэнс, але нярэдка ўвасабляць і звужаную, аднамерную ідэю нейкай маларухомай, застылай формулы-догмы, якая пры дапамозе старанняў і намаганняў пэўных колаў людзей уваходзіць у жыццёвы кантэкст, адпаведным чынам пачынае «працаваць» тут і ніколі не застаецца нейтральнай у адносінах да маральна-духоўных і эканамічных працэсаў грамадства.
    Зусім не абавязкова, як лічыць К. Чорны, што такія формулы і стэрэатыпы ў кожным разе навязваюцца чалавеку нейкаю пабочнаю сілаю ці прыўносяцца ў яго светаразуменне абставінамі. Гэтыя шаблоны і формулы,
    схемы і стэрэатыпы часта стварае і сам чалавек, нярэдка на доўгі час і не на карысць свайму светаразуменню становячыся іх пявольнікам. I адбываецца гэта, паводле меркаванняў аўтара рамана «Сястра», па розных прычынах. Але не ў апошнюю чаргу і з прычыны духоўнай расслабленасці чалавека.
    Галоўны герой гэтага твора Ваця Браніславец найперш вінаваціць, напрыклад, не каго-небудзь старонняга, а самога сябе за тое, што даволі працяглы час жыў у свеце звужанага разумення сваёй жыццёвай праграмы і што, «вучачыся ў інстытуце сельскае і лясное гаспадаркі, трымаўся толькі сельскагаспадарчых і лясных навук, на ўсё іншае глядзеў прыжмураным вокам і становішча рэчаў зразумеў так: раз надбудоўка трымаецца на базе, толькі база і ёсць істотнасць і патрэбнасць, надбудоўка ж — створана хіба толькі для таго, каб на базе было чаму трымацца» 41. Герой, відаць, крыху і залішне на сябе тут «нагаворвае». Але ён, як і коласаўскі Лабановіч, з’яўляецца па натуры максімалістам. I калі нехта іншы ў падобных выпадках паспрабаваў бы свае жыццёвыя недагляды і прамашкі паставіць ва ўзаемасувязь з абставінамі і гэтакім чынам імкнуўся б зменшыць сваю асабістую вінаватасць, то герой Чорнага такіх апраўдальных аргументаў для сябе амаль што не шукае. Хоць падчас не такі ўжо ён і вінаваты, як абвінавачвае сябе сам.
    Напрыклад, не так проста было студэнту інстытута сельскае і лясное гаспадаркі адшукаць і зразумець ва ўсіх тонкасцях складаную механіку ўзаемазалежнай сувязі паміж базісам і надбудовай. Ваця Браніславец лічыць, што ён тут недапрацаваў, а значыць, сам і вінаваты. Але многія нюансавыя асновы гэтай складанай праблемы і да сённяшняга дня застаюцца нераскрытымі філосафамі і вучонымі-грамадазнаўцамі. Такштонапачатку 20-х гадоў чорнаўскі герой тым болей мог бы, напэўяа, спаслацца на цяжкасць праблемы і на некаторыя іншыя прычыны, якія перашкодзілі яму ўбачыць у пэўным сэнсе самастойныя з’явы жыцця ў арганічнай і дыялектычнай узаемасувязі. Аднак ён на гэта не ідзе. Ваця Браніславец бескампрамісна і проста-такі рэзка «навальваецца» з асуджальнай крытыкай на самога сябе: «Цяпер выразна акрэслілася пазнанне ў Ваці Браніслаўца— не ахапіў ён сабою жьшця і не зрабіўся ў ім істотнаю пат-
    41 Чорны К. 36. тв.: У 8 т. Мн„ 1973. Т. 3. С. 29.
    рэбнасцю яго або хоць назіральнікам яго ўсяго, да апошніх дробязей, ува ўсю шырыню і абхват. I цяпер асмяяў ён сам сябе за былы нясталы шлях...»42 (выдзелена мною.— В. Ж.). I найперш, як мы сказалі, ён асуджае і вінаваціць сябе за тое, што, будучы студэнтам інстытута сельскае і лясное гаспадаркі, трымаўся толькі сельскагаспадарчых і лясных навук, на ўсё іншае глядзеў прыжмураным вокам» (выдзелена мною.— В. Ж-У А таму многае, што магло б быць паўней і глыбей асэнсаваным, засталося па-за яго ўвагай, недаацэненым і шмат у чым не зразуметым.
    Праўда, мала чаго каштавала б такое яго крытычнаасуджальнае стаўленне да самога сябе, калі б яно не несла ў сабе стваральна-пазітыўнай ідэі, скіраванай на пошук іншага шляху і іншых спосабаў пазнання, каб паправіць, скарэкціраваць ці палепшыць тое, што адбылося ў ранейшым жыцці. Крытыкуючы і асуджаючы самога сябе. Ваця Браніславец сам жа і шукае выхаду. Унутрана настройваецца ён і на дружалюбна-братэрскі кантакт з іншымі, падчас і не дужа знаёмымі яму людзьмі, разлічваючы на пэўнуіо падтрымку з іх боку ці хоць бы дабрасардэчнае чалавечае ўзаемаразуменне. Але зноў-такі найперш ён пакладаецца на самога сябе, а вонкавая сістэма абставін улічваецца ім пераважна як «дапаможная сіла».
    Тут, відаць, выяўляецца найболын моцны і найбольш відавочны ўплыў на Чорнага мастацкай традыцыі Дастаеўскага, уздзеянне на яго той экзістэнцыяльнай тэндэнцыі, якая ацэньвала чалавека як найгалоўнейшае вырашальна-філасофскае звяно ў свеце і як такую духоўную сілу, што здольна выстаяць (ці ў рэшце рэшт даказаць сваю нязломнасць коштам уласнага жыцця) у самых жорсткіх і цяжкіх экстрэмальных абставінах.
    Сказаў жа неяк практык і тэарэтык экзістэнцыялізму, вядомы французскі пісьменнік і філосаф Ж-П. Сартр TaKia словы: «...Чалавек ёсць толькі тое, што ён сам з сябе робіць» 43. I неаднаразова падкрэсліваў, што чалавек з’яўляецца вялікай і геніяльнай задумай прыроды, яе актыўнай і разумнай істотай, а «не мохам, плесняй або цвятной капустай», і таму яму варта заўжды памятаць, што «няма іншага заканадаўца, акрамя яго самога, і што
    42 Чорны К36. тв. Т. 3. С. 29.
    43 Сартр Ж.-П. Экзнстенцпалнзм— это гуманнзм. М., 1953. С. 29.
    вырашаць свой лёс ён будзе ў поўным адзіноцтве» 44.
    Безумоўна, Сартр не быў настолькі наіўным, каб не разумець, што і абставіны ў дачыненні да фармавання чалавечага характару ііе нейтральныя. Але ў дадзеным выпадку ён, трэба меркаваць, адкрыта палемізаваў з тымі тэорыямі, дзе роля чалавека як творцы і вышэйшага духоўнага феномена на зямлі недаацэньвалася ці прыніжалася. Дарэчы, недаацэньвала гэты момант і тэорыя сацыялістычнага рэалізму, якая, нягледзячы на ўсе яе агаворкі, у «перабудовачных» працэсах чалавечай душы яўна аддавала перавагу знешняй дэтэрмінацыі, вонкавым уплывам, а не фактару самадэтэрмінацыі, не працэсам самааналізу, самаўдасканалення, «самапабудовы» і г. д.