• Газеты, часопісы і г.д.
  • На шляху духоўнага самасцвярджэння

    На шляху духоўнага самасцвярджэння


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 160с.
    Мінск 1995
    60.08 МБ
    Поймалн птнчку голоснсту П ну сжнмать ее рукой. Пншнт бедняжка вместо свнсту, А ей велят: пой, птнчка, пой!
    Паэтычную купалаўскую музу сціскалі не толькі рукамі, як тую галасістую птушку з верша Дзяржавіна, але і вярыгамі-ланцугамі. I нам, крытыкам і літаратуразнаўцам, безумоўна, трэба імкнуцца да таго, каб па магчымасці дакладна адчуць і зразумець глыбінны, унутраніл
    сэнс мастацкага слова паэта і ў праявах яго натуральнага, нязмушанага выяўлення, і ў праявах уздзеяння на яго неспрыяльнай і жорсткай валявой сілы. Такі падыход дапаможа нам многае праясніць у творчай і жыццёвай біяграфіі не толькі аднаго ЯКупалы і будзе садзейнічаць агульнаму паглыбленню аб’ектыўнасці нашых вывадаў і ацэнак у літаратуры.
    Справа ў тым, што ва ўспрыманні звычайнага, сярэдняга (ды нярэдка і не звычайнага, і не сярэдняга) чытача ў канчатк'овым выніку гэтыя лініі суб’ектыўна шчырай арыентацыі на падпарадкаванне чужой волі і падпарадкаванне вымушанае, часова-кампраміснае сыходзяцца ў адным пункце і зліваюцца ў сваёй сэнсавай сутнасці. A гэта непажадана. I тут не абысціся без належнага літаратуразнаўчага аналізу. Іначай можа атрымаць распаўсюджанне звужана-побытавая абагульненасць меркаванняў, калі на адну дошку ставяцца зусім розныя пісьменнікі і розныя літаратурныя з’явы і ацэньваюцца аднымі і тымі ж стандартнымі спосабамі.
    Можна, напрыклад, іншы раз пачуць, што ў стварэнні літаратурных міфаў, схем і стэрэатыпаў пра абвастрэнне класавай барацьбы ў краіне, пра «бездакорнае» кіраўніцтва дзяржавай «вялікім і геніяльным» Сталіным чынны ўдзел прымалі ЯКупала і П. Броўка, ЯКолас і К. Чорны, Э. Самуйлёнак, П. Галавач і г. д. У пэўнай ступені такая думка быццам бы ў чымсьці і справядлівая. Але толькі часткова. У ацэначнай абагульненасці падобнага меркавання трэба абавязкова паспрабаваць вылучыць нюансавую адметнасць. I яе можна, прыклаўшы адпаведныя намаганні, на поўную сілу выкарыстаўшы магчымасці сістэмнага і параўнальнага аналізу, знайсці. Бо ў творчасці таленавітага і мужнага пісьменніка ідэя-вобраз, нягледзячы на неспрыяльныя абставіны для творчай працы, так ці іначай выявіць сябе ў нейкай праўдзівай, шматзначнай дэталі, праўдзівым малюнку ці ў нейкіх іншых праявах «нежадання» бяздумна, паслухмяна і слепа ісці за некім і механічна прымаць на веру сказанае, зробленае і прапанаванае іншымі.
    Менавіта такая з’ява і мае месца ў шэрагу твораў К. Чорнага, Я. Коласа, М. Зарэцкага, Я. Купалы і іншых пісьменнікаў, якія, нягледвячы на таталітарны націск жорсткага кантролю і жорсткіх указанняў на іх мастацкае слова, усё ж і ў гэтых умовах шукалі і нярэдка знаходзілі ўдалыя мастацкія хады і сюжэтныя павароты.
    скіраваныя на шматмернае ўспрыманне эстэтычнай рэчаіснасці. Гэту шматмернасць ідэі і мастацкага вобраза крытыка часта проста не хацела ці не здольна была заўважаць. А завастраючы ўвагу на нейкіх вонкавых момантах сюжэта, яна пакідала ўбаку і вузлавы сэнсавы нерв аўтарскай ідэі.
    I сапраўды, крытык, якога знешнія абставіны прымушалі паслухмяна настройвацца на бачанне жыцця ў ракурсе афіцыйных тэорый-прадпісанняў і які ўнутрана быў схільны без усякага супраціўлення ісці насустрач такому «ўнушэнню», і ў мастацкім творы таксама шукаў сугучныя свайму разуменню жыцця пацвярджэнні, абмінаючы і абыходзячы тое, што гэтаму настрою, жаданню і разуменню не адпавядала і супярэчыла.
    Славутую паэму А. Твардоўскага «Краіна Муравія» (1936), якая да таго ж з’яўлялася творам хрэстаматыйным, вывучалі і даследавалі, здавалася б, досыць уважліва. Многае тут і на самай справе раскрыта на ўзроўні глыбокайі аргументацыі і тонкага назіральнага густу. Але нешта вельмі істотнае заставалася па-за межамі аналітычна зацікаўленай літаратуразнаўчай увагі. I не толькі таму, вядома, што сённяшняя крытыка валодае прыкметна вышэйшым інтэлектуальна-метадалагічным патэнцыялам. Сам час унёс многія важныя карэктывы ў нашу свядомасць.
    Тут важна падкрэсліць, што сённяшняя грамадская атмасфера пры ўсёй зменлівасці яе тэмпературнага рэжыму якраз і спрыяе «прыкмячаць» і буйным планам вылучаць ідэйна-эстэтычныя грані твора, якія некалькі раней, калі б іх нехта нават і заўважыў і вылучыў, маглі б здацца малазначнымі. Гэта, апрача ўсяго, магло б быць ацэнена нядрэмнымі ахоўнікамі чысціні тэорыі сацыялістычнага рэалізму як праява адвольнай трактоўкі аўтарскай задумы, цалкам скіраванай быццам бы на непахіснае прызнанне правамернасці і мудрасці сталінскага плана суцэльнай калектывізацыі.
    На першы погляд сюжэт паэмы такое меркаванне не адхіляе і нават актыўна падтрымлівае сваім вонкавым пафасам. Гэта знешняя сюжэтная лінія з асаблівай відавочнасцю і адкрытасцю выяўляе сябе ў самым фінале твора. Галоўны герой паэмы Мікіта Маргунок пасля доўгіх і пакутных вандровак у пошуку адказу на балючыя і складаныя пытанні нібыта змог пераканацца, што трэба спыняць гэта сваё падарожжа, вяртацца дадому і
    безадкладна ўступаць у калгас. 3 аднаго боку, ён быццам бы і задаволены, што паездзіў, павандраваў і на ўласныя вочы пабачыў жыццё, а з другога боку, дзесьЦі і вінаваціць сябе, і шкадуе, што змарнаваў столькі каштоўнага часу, калі іншыя маглі зарабіць шмат працадзён:
    Зато мне все теперь вндней На тыіцн верст кругом. Одно вот — уйму трудодней Проезднл я с конем...13
    Гэтыя думкі-прызнанні героя былі па-свойму досыць ' выйгрышным і прыдатным матэрыялам для крытыкаў у іх доказах, што Мікіта Маргунок становіцца бясспрэчным прыхільнікам новага калгаснага ладу жыцця. I прыхільнікам быццам бы прынцыповым, паслядоўным і аўтарытэтным, бо ён шмат чаго пабачыў, шмат разважаў, flyMay, параўноўваў... Ён нібыта сем разоў прымерваў, каб адзін раз адрэзаць.
    He будзем пакідаць усё гэта па-за ўвагай і мы. Аднак паралельна з гэтым трэба звярнуць больш пільную ўвагу і на падтэкст твора. А ў дадзеным выпадку такая неабходнасць вымагаецца асабліва, бо і сам паэт, як можна меркаваць, прыкладаў максімум намаганняў, каб нейкім чынам адвесці ад сябе рэпрэсіўную руку афіцыйнай улады, што паспела ўжо выгнаць з наседжаных мясцін і раскідаць па белым свеце ўсю яго сям’ю. I ў той жа час ён, безумоўна, імкнуўся застацца сумленным чалавекам, грамадзянінам і мастаком.
    Знаходзячыся, можна сказаць, паміж Сцылай і Харыбдай, яму гэта ўдалося. I паспрыялі тут аўтару, як нам здаецца, два (апрача шчаслівага збегу акалічнасцей) важныя фактары. Можа здацца некалькі дзіўным, але шчырым змагаром за сталінскую ідэю суцэльнай калектывізацыі «дапамагла» ^рабіць A. Т. Твардоўскага тая самая крытыка, якая, наўмысна ці міжвольна абмінаючы многія істотныя для разумення сэнсу твора глыбіні падтэксту, ніколі не забывала завастрыць увагу на тым завяршальным сюжэтным вузле, дзе галоўны герой наважваецца стаць калгаснікам і быццам бы выказвае шкадобу пра марна страчаны час. На наш погляд, такая форма сюжэтнага фіналу і паводле аўтарскай заду-
    13 Твардовскяй А. Собр. соч.і В 4 т. 'М., 1959. Т. 1. С. ‘365.
    мы павінна была выканаць і з поспехам выканала ролю амартызатара і своеасаблівай «прынады», якая ў кожным выпадку з’яўлялася важнай казырнай картай для тых крытыкаў, што лёгка ішлі насустрач запатрабаванням афіцыйнай думкі альбо, разумеючы ход падзей, мусілі крывадушнічаць, прыкідвацца, штучна падпарадкоўваючыся такім чынам няўмольнаму і жорсткаму націску абставін.
    Гэты яркі і таленавіты твор, трэба меркаваць, н.а доўгі час застанецца ў актыве чытацкага інтарэсу і літаратурнай гісторыі, бо падводная плынь яго і наогул мастацка-вобразны малюнак больш ра»змаітыя і разнастайныя, чым магло здавацца, калі названая паэма А. Твардоўскага разглядалася толькі ў строгіх межах размовы пра калектывізацыю. Думка аўтара працуе на значна больш шырокіх аналітычных і праблематычных кругазваротах. I сацыяльна-эканамічны аспект праблемы, якая прымацавана да пэўнага і канкрэтнага гістарычнага часу, набывае глыбокае абагульняючае значэнне ў асноўным дзякуіолы таму, што бягучы момант гісторыі разгортваецца тут пад моцным эстэтычным уплывам і кантролем законаў здаровага сэнсу і агульначалавечых каштоўнасцей. А галоўная сутнасць гэтых законаў і прынцыпаў у п-аэме А. Твардоўскага «Краіна Муравія» — гэта не проста роздум чалавека пра тое, уступаць яму ў калгас ці пачакаць, а яго роздум-змаганне за права свабоднага духоўнага і жыццёвага выбару. Без якой бы там ні было папярэдняй дамоўленасці і ўзгодненасці з самім чалавекам Мікіту Маргунку фактычна прапануюць і нават загадваюць стаць пад штандары чужой волі. А ён упарціцца, па-свойму нават бунтуе і насуперак патрабавальнай чужой волі («М надо всей страной — рука, зовуіцая вперед...» 14) рашаецца на працяглую вандроўку, каб самому ва ўсім, што турбуе і хвалюе яго, пераканацца і разабрацца.
    Пайсці, адважыцца на такі крок вымагала ад чалавека, апрача ўсяго іншага, і немалой смеласці. Бо ведаў Мікіта Маргунок, што тая дзяржаўная рука, «зовуіцая» селяніна да новых калектыўных форм гаспадарання, не толькі пачціва і міласціва клікала яго паверыць гэтым новым ідэям і падтрымаць іх, але і штурхала, біла па галаве, бесцырымонна загадвала яму прыняць хутка і
    14 Твардовскнй A. Т. Собр. соч. Т. 1. С. 300.
    без асабліва працяглага роздуму гэтыя амаль не звязаныя з ранейшай сялянскай традыцыяй, ранейшым сялянскім вопытам правілы і нормы жыцця. У іншым выпадку ў дзеянне ўступалі суровыя і строгія рэпрэсіўныя меры.
    Пад час сваіх вандраванняў герой паэмы сустракаецца, напрыклад, з сваім аднавяскоўцам, у мінулым заможным і гаспадарлівым селянінам, які ўцёк, як ён кажа, адтуль... На пытанне Маргунка: «Што ж там і як?»— адказвае:
    Да так. Хорошнй край В лесу, в снегу стонт барак, Ложнсь н помнрай...15
    Гэтыя словы былога заможнага суседа, а ў тагачасным класавым вызначэнні — кулака прыкметна ўсхвалявалі і нават устрывожылі героя паэмы. Яму здалося крыху дзіўным і незразумелым, што там, адкуль Ілля Кузьміч спрабуе ўцячы, чалавек і яго працалюбства не маюць ніякай каштоўнасці. Аднак цікава вось што. Мікіта Маргунок і пасля гэтай трывожнай і не вельмі прыемнай для яго навіны працягвае вандроўку і на зваротны шлях свайго каня не паварочвае.
    Як нам здаецца, А. Твардоўскі ў гэтым і ў шэрагу іншых выпадкаў палемічна завастрае сваю думку на тым моманце, што селянін далёка не такі ўжо баязлівы, нерашучы і хісткі па сваім характары чалавек, як гэта спрабавалі паказаць розныя тэарэтыкі, у тым ліку і многія тэарэтыкі-марксісты, заўжды і ва ўсім аддаючы перавагу рабочаму класу, пралетарыяту.