На шляху духоўнага самасцвярджэння
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 160с.
Мінск 1995
Мы і сёння сустракаемся з шэрагам выпадкаў, калі паслядоўныя, актыўныя і досыць жорсткія будаўнікі так званай таталітарна-каманднай сістэмы імкнуцца выдаваць сябе за актыўных, шчырых і паслядоўных прыхільнікаў перабудовы. Але не кожнаму з іх адразу ж хочацца паверыць. Трэба, відаць, пакласці такому чалавеку нейкія вельмі важкія аргументы ў падмурак свайго азарэння, пакаяння, каб можна было сказаць, што ён, гэты чалавек, не на жарт адступіўся ад ранейшых прынцыпаў і паспрабаваў развітацца з самім сабою ранейшым. Бо рэзкія, крутыя перамены духоўна-светапоглядных арыентацый •— звычайна шлях цяжкі, складаны, пакутлівы. У іншым жа выпадку, калі чалавек з незвычайнай лёгкасцю змяняе свае ідэалагічныя, творчыя, нацыянальныя, сацыяльныя пазіцыі і прынцыпы, ёсць сур’ёзная падстава думаць, што ён з вядомай пароды тых людзей, якіх добра раскрыў у сваёй п’есе «Тутэйшыя» ЯКупала. Такія людзі, як персанаж гэтага твора Мікіта Зносак, гатовы і скакаць пад любую дудку, і выкарыстаць любыя спосабы, дастасоўваючыся да зменлівага ходу падзей і абставін.
Аднак існуюць жа традыцыйныя і ў пэўным сэнсе непарушныя літаратурныя законы, якія дыктуюць аўтару свае ўмовы. I не пайсці насустрач ім азначае абмінуць нешта вельмі істотнае і важнае ў раскрыцці жыццёвых з’яў, абставін і характараў. Так, ставячы сваіх герояў перад неабходнасцю складанага духоўна-маральнага выбару і ўнутрана настройваючыся не ўхіляцца ад цяжкас-
2. Зак. 675
17
цей на гэтым шляху, пісьменнік не можа, не мае права; калі ён па-сапраўднаму заклапочаны праўдзівым раскрыццём характараў, абысціся без паглыбленага псіхалагічнага аналізу і проста абмінуць тыя канфліктныя калізіі і перашкоды, якія ў падобных выпадках з’яўляюцца натуральнымі спадарожнікамі жыцця. I вось тут мы сустракаемся падчас з дзіўнымі і ў пэўным сэнсе парадаксальнымі з’явамі. Канфлікты, у сферу якіх пастаўлены героі, па прыродзе сваёй, здаецца, неардынарныя, складаныя, а выхады з іх, як у той жа п’есе Э. Самуйлёнка «Пагібель воўка», прапаноўваюцца аблегчаныя, спрошчаныя.
Прычын тут некалькі. I недастатковасць творчага вопыту, і недахоп прафесійнай культуры, і слабасць таленту. Але былі перыяды (і даволі працяглыя) у нашай літаратурнай гісторыі, калі напорыста і катэгарычна дыктавала пісьменніку сваю волю і яшчэ адна сіла — сіла ідэалагічнага націску, якая ў дэкларацыйных сваіх заявах клікала да высокай мастацкасці, да адлюстравання канфліктных і супярэчлівых з’яў жыцця, нібыта дужа шкадавала, што нам не стае талентаў накшталт Гогаля і Салтыкова-Шчадрына, а на справе ўсякую набліжанасць мастацкага слова да заглыбленага аналізу, да сур’ёзнай і ўзважанай крытыкі падуладных камандна-адміністрацыйнай сістэме звенняў жыцця гэта сістэма сустракала ў штыкі.
Добра вядомы сённяшняму чытачу лёс выдатнага майстра сатырычнага малюнка М. Зошчанкі. Шмат у чым менавіта востракрытычны і сатырычны погляд на з’явы, якія афіцыйныя колы не хацелі бачыць у такой завостранай, падчас крыху і акарыкатуранай праўдзівасці, быў і галоўнай прычынай прымусовага адхілення пісьменніка ад актыўнага ўдзелу ў літаратурным жыцці. А нашаму яркаму і таленавітаму аўтару «Запісак Самсона Самасуя» Андрэю Мрыю ў першую чаргу, безумоўна, за такое смелае сатырычнае слова давялося паплаціцца жыццём, нягледзячы на пісьмо-маленне аўтара аб сваёй невінаватасці, пісьмо-прашэнне «да друга працоўных» Сталіна па справядлівасці ва ўсім разабрацца і «звярнуць увагу» на яго справу. Нават тады, калі, здавалася б, у краіне пасля смерці Сталіна і такой досыць прыкметнай для свайго часу палітычнай падзеі, як XX з’езд КПСС, на нейкі момант падзьмулі свежыя вятры, аб’ектыўна-праўдзіваму, а тым болей крытычнаму слову яшчэ шмат pa-
зоў суджана было трапляць у непрыемны для яго тэмпературны рэжым палітычных замаразкаў.
Доўгі час пад моцным крытычным абстрэлам была, напрыклад, аповесць В. Быкава «Мёртвым не баліць». Пасля выхаду ў свет у часопісным варыянце ёй шмат давялося чакаць, каб быць рэабілітаванай і трапіць у Збор твораў аўтара. Жорсткі прэсінг просталінейнай і зневажальнай крытыкі адчуў на сабе і А. Кулакоўскі, які шчыра паверыў у пацяпленне грамадскай атмасферы і, глыбока зацікаўлены паляпшэннем жыцця селяніна, калгасніка, паспрабаваў адкрытымі і сумленнымі вачыма зірнуць на гэту бадай што ці не самую галоўную, самую складаную і цяжка вырашальную праблему.
У сваёй аповесці «Дабрасельцы» (1958) на глыбока абагульнены аналіз сітуацыі ў тагачаснай вёсцы аўтар не выходзіць. Ды і талент яго быў скіраваны тут у некалькі іншым кірунку. Аднак пісьменніку ўдалося звярнуць чытацкую ўвагу на саму канкрэтыку жыцця. I ў непадмалёванай яго існасці даволі выразна акрэсліць характары герояў, адны з якіх лічылі сябе беззаганнымі камандзірамі рэгіянальнага значэння ў выпрацоўцы розных планаў і рашэнняў па ўздыме сельскай гаспадаркі, а іншыя мусілі ім падпарадкоўвацца, слухацца іх, хоць такая пакорлівая паслухмянасць у шэрагу выпадкаў была толькі вонкавай праявай працоўнай дысцыплінаванасці і таму малаэфектыўнай у духоўна-маральным і ў матэрыяльна-эканамічным плане.
А. Кулакоўскі раскрываецца ў аповесці «Дабрасельцы» і як таленавіты майстар змястоўнай і ёмістай, глыбокай на падтэкст сацыяльна-псіхалагічнай дэталі. Многія чытачы гэтага твора, безумоўна, і самі былі ўнутрана падрыхтаваны паглыбіць і разгарнуць падтэкставую аснову аповесці, бо нават і не дужа багаты вясковы вопыт чалавека, калі ён больш ці менш сур’ёзна задумваўся над жыццём і здольны быў ставіць перад сабою пытанні, мусіў навесці яго на адпаведныя асацыяцыі, нагадаць яму і падказаць, што аптымістычны тон шматлікіх афіцыйных рэляцый аб няўхільным уздыме сельскай гаспадаркі далёка не адпавядае сапраўднаму і шмат у чым драматычнаму становішчу вёскі, пакутным і няспраўджаным надзеям на лепшае жыццё яе жыхара і працаўніка.
Гэта, аднак, адразу ж выклікала адпаведную рэакцыю крытыкаў, якія ніколі ў вёсцы не жылі, вясковага жыцця не ведалі, але лічылі сябе вялікімі знаўцамі-універсаламі
ва ўсіх сферах жыцця. Незайздросную ролю крытыкапраработчыка ўзяў тут на сябе ЯГерцовіч. Ды і не ўпершыню ён браўся за такія брудныя справы. Гэты крытык у нашай літаратуры даволі паслядоўна працягваў з адпаведнай папраўкай на час бэндаўска-кучараўскія традыцыі і заўсёды быў напагатове, каб стрымаць, стрыножыць і збэсціць мастацкае слова, калі яно выяўляла недвухсэнсоўную схільнасць збочваць з афіцыйнага курсу.
I аповесц-ь А. Кулакоўскага «Дабрасельцы» ўяўляецца яму творам наскрозь фальшывым, дзе быццам бы «чорнымі фарбамі» (так называўся артыкул ЯГерцовіча) абмалёвана наша амаль бесканфліктная, светла-ружовая рэчаіснасць: «Аб аўтарскіх намерах адно скажу: хацеў гэтага пісьменнік ці не хацеў, а твор ён напісаў заганны. Аповесць «Дабрасельцы» ганіць і прыніжае савецкіх людзей, скажае праўду аб нашай рэчаіснасці. Пісьменнік не здолеў убачыць і паказаць той праўды жыцця, якая характэрна для калгаснай вёскі, і таму твор яго аказаўся наскрозь фальшывым, тым крывым люстрам, праз якое нельга ўбачыць падзей у сапраўдным іх праламленні, a толькі ў скажоным, перакручаным» 4.
Вядома, такая крытыка не магла не ўплываць на зніжэнне ўзроўню праўдзівасці і духоўна-гуманістычнага пафасу літаратуры. А некалькімі дзесяцігоддзямі раней падобнае слова ў крытыцы здольна было ў адно імгненне раструшчыць і паламаць пісьменніцкае жыццё, ператварыць яго ў суцэльную катаргу або проста ў лагерны пыл. Сёння мы шмат пра гэта ведаем, але далёка не ўсё.
Зразумела, узвальваць увесь цяжар адказнасці за нізкую шкалу маралі і духоўнасці ў грамадстве на літаратуру, мастацтва і навуку аб літаратуры і мастацтве было б несправядліва. Хоць можна пачуць і супрацьлеглыя меркаванні. Духоўны, маральны, культурны патэнцыял грамадства фармуе ўвесь уклад жынця, усе яго палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя структуры, бытавыя і быційныя фактары.
Аднак не будзем безуважнымі і да літаратурна-мастацкіх уздзеянняў, хоць вымярэнням і вызначэнням яны паддаюцца не проста. Есць падстава думаць, што раман «Кавалер Залатой Зоркі» С. П. Бабаеўскага, выдадзены мільённымі тыражамі, па-свойму прыгожа і рамантыза-
4 Літ. і мастацтва. 1958. 21 чэрв.
вана экранізаваны і ўдастоены самай высокай па тым часе афіцыйнай адзнакі— Сталінскай прэміі, быў не такой ужо бяскрыўднай з’явай, як магло на першы погляд здавацца. Сваім творам пісьменнік закалыхваў грамадскую свядомасць і маладога, малавопытнага чалавека мог увесці ў зман, настроіць яго паверыць у тое, што, маўляў, толькі навокал яго па нейкай выпадковасні. недарэчнасці ці збегу неспрыяльных абставін адбываюцца негатыўныя працэсы ў калгасным жыцці, а ад'едзь крышку далей — і ўсё там адпавядае высокім і высакародным духоўна-маральным, культурным і эканамічным прынцыпам, нормам і стандартам.
Відаць, паўплывалі і не маглі негатыўна не паўплываць на духоўны і маральны стан літаратуры і некаторыя выказванні М. Горкага, які падчас залішне паспешліва скіроўвае свае публіцыстычныя словы на падтрымку далёка не гуманістычных інтарэсаў сталінска-берыеўскай палітыкі. He хацелася б верыць, але ж гэта факт, што іменна М. Горкі ў 1930 г. піша артыкул «Калі вораг не здаецца,— яго знішчаюць», дзе выказвае думкі якраз у духу сталінскага разумення тэорыі класавай барацьбы ва ўмовах пабудовы сацыялістычнага грамадства. Яму здаецца, што рэальныя класавыя супярэчнасці ў краіне ў пачатку трыццатых гадоў давалі «нам поўнае права лічыць сябе ўсё яшчэ ў стане грамадзянскай вайны. Адсюль вынікае натуральны (выдзелена мною.— В. Ж.) вывад: калі вораг не здаецца,— яго знішчаюць» 5.
Тое, што Горкаму ўяўляецца з’явай натуральнай, на самай справе было падзеяй антыгуманнай, далёка не адэкватнай такому паняццю і пабудаванаму на аснове яго памылковаму вываду.
Нешта падобнае заўважаем мы і ў яго артыкуле «Гуманістам», таксама пазначаным 1930 г. На гэты раз ён катэгарычна не пагаджаецца з членамі «Інтэрнацыянальнага саюза пісьменнікаў-дэмакратаў» — маладым тады прафесарам Альбертам Эйнштэйнам і вядомым нямецкім пісьменнікам Генрыхам Манам, якія, паводле слоў М. Горкага, разам з многімі іншымі гуманістамі нядаўна падпісалі пратэст нямецкай «Лігі абароны правоў чалавека» супраць смяротнай кары сарака васьмі «злачынцаў», арганізатараў «харчовага голаду ў Саюзе Саветаў». I ў дадзеным выпадку вывад пісьменніка бескамп-