На шляху духоўнага самасцвярджэння

На шляху духоўнага самасцвярджэння

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 160с.
Мінск 1995
60.08 МБ
Такога погляду цвёрда трымаліся і некаторыя пісьменнікі, аўтарытэт якіх, здавалася б, быў бясспрэчным. Аднак зусім бясспрэчных аўтарытэтаў, якія выказвалі б адны толькі бясспрэчныя ісціны, відаць, ніколі не было і не бывае. I вельмі шкада, што мы пра гэта часта забываём або, паддаючыся «апрацоўцы» нашай свядомасці рознымі спосабамі фальсіфікацый і формуламі-клішэ ідэалагічных стэрэатыпаў, пачыналі пакрысе ўспрымаць спрэчнае як бясспрэчнае і браць на веру тое, што вымагае крытычнага і рознабаковага падыходу.
Мы доўгія і доўгія гады, напрыклад, такім амаль ва ўсіх адносінах бясспрэчным, бездакорным і бязгрэшным
15 Твардовскнй A. Т. Собр. соч. Т. 1. С. 302.
аўтарытэтам у літаратурнай тэорыі і мастацкай практыцы лічылі М. Горкага. А калі дзе і адважваліся яго злёгку пакрытыкаваць, дык хіба толькі там і тады, дзе і калі ён разыходзіўся з Леніным, не ва ўсім пагаджаючыся, у прыватнасці, з ім у пытаннях жорсткага абыходжання новай улады з інтэлігенцыяй у перыяд грамадзянскай вайны і ў першыя гады пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Зрэдку дазвалялі мы сабе пакрытыкаваць вялікага пралетарскага пісьменніка і за яго рэлігійна-хрысціянскія захапленні, што найбольш поўна адлюстравалася ў такім творы, як «Споведзь».
Але з дыстанцыі часу і ведання новых фактаў, новай інфармацыі пра ранейшыя з’явы многае тут бачыцца паіншаму. I нярэдка крута і рэзка ў бок аб’ектыўнасці мяняюцца нашы ацэнкі горкаўскіх твораў і яго тэорыі. Тое, што ішло пад знакам негатыву, падчас (і, можа, нават некалькі нечакана для тых, хто нрывык думаць і мысліць застылымі догмамі-стэрэатыпамі) набывае сваю выразна станоўчую сутнасць, а тое, што здавалася бясспрэчным пазітыўным фактам у яго творчасці, паварочваецца прыкметна зніжанай мастацкай альбо тэарэтычнай функцыяй.
Сёння, у прыватнасці, было б яўным анахранізмам крытыкаваць Горкага за яго захапленне рэлігійна-хрысціянскімі праблемамі -і зневажальна трактаваць гэта як богашукальніцтва і богабудаўніцтва. На самай жа справе тут, як нам уяўляецца, мастацка-публіцыстычная і тэарэтычная думка пісьменніка шукала і апрабоўвала спосабы больш глыбокага пранікнення ў сферу агульначалавечай праблематыкі. Магчыма, што Горкі ў гэты час якраз і адчуваў тую небяспеку, што сацыяльна-класавы падыход, калі ён стане ў літаратуры пануючым пазнавальна-адлюстравалыіым метадалагічным прыёмам, не прынясе ёй плёну. I вельмі шкада, што партыйныя колы і партыйная прэса, з якімі М. Горкі быў досыць цесна звязаны, не падтрымалі яго ў гэтых філасофска-эстэтычных пошуках, а сам ён не праявіў належнай волі, каб не пагадзіцца з не дужа кваліфікаванымі і не вельмі кампетэнтнымі парадамі.
Добрая тэндэнцыя акрэслівалася ў яго творах і тады, калі ён даволі смела і настойліва дзейнічаў у абарону інтэлігенцыі ў перыяд грамадзянскай вайны і ў першыя паслякастрычніцкія гады. Тут выяўлялася і гуманістычная канцэпцыя пісьменніка, не згоднага мірыцца з пры-
ніжэннем чалавека і чалавечай годнасці, а таксама яго разуменне, віто без інтэлігенцыі, без яе падтрымкі духоўнае абнаўленне, дынамічны навуковы прагрэс грамадства немагчымы. I зноў-такі прыходзіцца пашкадаваць, што ў далейшым пісьменнік не заўсёды цвёрда стаяў на .гэтых гуманістычных і дэмакратычных пазіцыях.
3 другога ж боку, тым, каму прыйдзецца сёння займацца вывучэннем і даследававнем творчасці М. Горкага, безумоўна, давядзецца ўнесці сур’ёзныя карэктывы ў цэлы шэраг пытанняў, звязаных з так званай тэорыяй сацыялістычнага рэалізму, агульныя контуры якога М. Горкі спрабаваў накрэсліць і падмацаваць у сваёй мастацкай практыцы. Нам, відаць, давядзецца сур'ёзна ўсумніцца і ў аб’ектыўнасці тых характарыстык, якія М. Горкі даваў селяніну, а заадно рашуча абвергнуць і многія трактоўкі і тлумачэнні крытыкаў, што пакорліва ішлі ўслед за пісьменнікам і не адважваліся яго суб’ектыўны поуляд на чалавека бескампрамісна выверыць жыццём і суаднесці літаратурны вобраз і мастацкі канфлікт з прататыпамі жывых, нявыдуманых людзей і аб’ектыўнымі жыццёвымі канфліктамі.
Тады варта было б шчыра і недвухсэнсоўна сказаць, што ў сваім апавяданні «Чалкаш» (1895) М. Горкі, здабываючы «з факта сэнс», парушае і праўду факта, і праўду сэнсу. Трэба было б заўважыць і сказаць, што пісьменнік сур’ёзна памыляецца, навязваючы свой погляд, сваё ўяўленне аб селяніну як чалавеку недалёкім, духоўна абмежаваным, скнарлівым і азлобленым, гатовым амаль без дай прычыны забіць «высакароднага», «далікатнага», з шырокім размахам душы чалавека — прафесіянальнага зладзюгу Чалкаша.
А ў якаспі аднаго з важкіх аргументаў таго, што Горкі тут памыляецца і што гэта, як і многія іншыя яго меркаванні пра селяніна, было абумоўлена недастатковым веданнем рэальнага жыцця сялянства і прыблізным веданнем яго псіхалогіі, можна было б выкарыстаць такія словы I. Буніна: «Горкі, той самы Горкі, што на маіх вачах, на працягу дваццаці год, літаральна ні разу, ні аднаго дня не быў у вёсцы, не быў нават у павятовым горадзе, калі выключыць адзін мёсяц у Арзамасе, і нават пасля васьмігадовага знаходжання на Капры кроку не зрабіў, вярнуўшыся ў Расію, далей Масквы, а ўсё піша і піша на гераічны лад пра рускі народ, здзіўляючы (ушнбая) крытыка і чытача сваёй наігранай унушаль-
насцю, сваім літаратурным басам, сваёй «маляўнічасцю» (Южное слово. 1919. № 88) 16.
Вядома, не ва ўсім тут можна пагадзіцца і з I. Буніным. Ды палемічна-публіцыстычнае слова, відаць, і разлічана на тое, каб прыцягнуць увагу апанентаў, выклікаць іх на далейшую спрэчку-размову і падштурхнуць на пошукі новых, дадатковых аргументаў з мэтаю падтрымаць, дапоўніць, паглыбіць, удакладніць ці абвергнуць, прызнаць няслушнай, памылковай выказаную думку. Але многае ў меркаванні Буніна здаецца бясспрэчным і мае значэнне аксіяматычнай ісціны. I ў першую чаргу гэта тое, што ў пісьменніцкай працы жыццёвы вопыт — набытак нічым незаменны і яго нельга кампенсаваць ні талентам, ні прафесійным майстэретвам.
Нас, праўда, змалку, са школьнай парты прывучалі думаць, што ў М. Горкага гэты вопыт жыцця быў нейкім універсальным. Сапраўды, многія бакі рэчаіснасці ён ведаў добра. He абдзяліў Бог пісьменніка і талентам. Ён стаяў на даволі высокай ступені прафесіянальнай культуры. Але прыслухаемся зноў да слоў I. Буніна пра тое, што М. Горкі на працягу цэлых дваццаці гадоў «ні аднаго дня не быў у вёсцы», працягваючы разам з тым пісаць пра рускі народ «на гераічны лад».
Крытыка досыць сур’ёзная, і яе нельга пакінуць па-за ўвагай, асэнсоўваючы горкаўскія погляды на сялянства, праблематыку сялянскага жыцця і псіхалогію чалавекаселяніна. 3 выказвання I. Буніна вынікае, што менавіта недастаткова грунтоўнае, а часам і проста павярхоўнае веданне М. Горкім рэальнага жыцця селяніна і сялянскай псіхалогіі абумоўлівала і залішне генер'алізавала ў яго творах тэндэнцыю празмернай «маляўнічасці», фальшывага пафасу, літаратуршчыны і штучных паваротаў складаных канфліктаў сялянскага жыцця «на гераічны лад» і далёка не на карысць мастацкай праўдзе.
Канешне, такі «маляўнічы» паварот сюжэтаў у многіх горкаўскіх творах на пафасны, героіка-рамантычны і рамантызаваны лад у нечым тлумачыцца і своеасаблівасцю творчай індывідуальнасці пісьменніка, адметнасцю яго стылёвай манеры, якая ў шэрагу момантаў, настройваючыся на аб’ектыўную прыроду факта і больш ці менш глыбокае веданне яго непадмалёванай сутнасці, знаходзіла шляхі да ўвасаблення ў яркіх і праўдзівых малюн	 »
16	Лнт. газ. 1991. 19 сент.
ках. Бо рамантычны падыход да паказу рэчаіснасці зусім не азначае, што пісьменнік мае нейкае асобае права на адвольную дэфармацыю рэчаіснасці і чалавечых характараў. А вось там, дзе аўтар імкнецца «з факта здабыць сэнс», дастаткова не ведаючы сутнасных, нюансавых асноў гэтага факта, сур’ёзнай гаворкі звычайна ў яго не атрымліваецца. У такіх выпадках і мастацкая думка нярэдка звужала свае даследчыцкія гарызонты і паслабляла сваю адлюстравальную сілу. А іншы раз і проста сур’ёзна разыходзілася з рэаліямі сапраўднага жыцця. Іменна на гэта і звяртае ўвагу I. Бунін, гаворачы . пра тую саманадзейную і ые вельмі перспектыўную ў рускай літаратуры тэндэнцыю, схільную пераключаць у сваёй трактоўцы складаныя і няпростыя тэмы народнага сялянскага жыцця на бестурботна-аптымістычны і гераічна-рамантызаваны лад.
Мы ўжо адзначалі, што'М. Горкі даволі часта, гаворачы словамі I. Буніна, не тольк-і трапляў у палон празмернай і штучнай ідэалагізацыі і рамантызацыі пароднага жыцця, але неаднойчы падсцерагала яго і пебяспека, як у тым жа апавяданні «Чалкаш», паказваць селяніна ў зніжана негатыўным плане. I гэта пазіцыя была не такой ужо бяскрыўднай, бо яна звычайна прэтэндавала на шырока абагульненыя вывады і падчас выяўляла саманадзейнае імкненне падаваць шматфарбную з’яву псіхалогіі чалавека ў аднамерных паняццях і формах катэгарычнай трактоўкі.
М. Горкі, відаць, значна больш, чым хто-небудзь іншы з яго калег па працы, ужывае ў сваіх літаратурна-крытычных і публіцыстычных артыкулах такі выраз, як «ідыятызм вясковага жыцця», адпаведным чынам падкрэсліваючы сваё стаўленне да гэтага жыцця і яго разуменне і веданне. I. Бунін меў, напэўна, усё-такі рацыю, калі празмерную эмацыянальнасць і «маляўнічасць» стылю, штучна-гераізаваны лад сюжэтнага руху і развіцця характараў у творах некаторых рускіх пісьменнікаў і-іа тэму народнага жыцця, у тым ліку і ў творах М. Горкага, звязваў з недастатковым веданнем гэтага жыцця. А калі быць больш дакладным, дык варта сказаць, што няведанпе або недастаткова глыбокае веданне той жыццёвай, фактычнай асновы, на якую абапіраецца сюжэтная матэрыя твора, даволі лёгка схіляе аўтара як да пазітыўных, так і да негатыўных ацэнак. А гэта значыць вядзе яго да парушэння праўды.
Вядома, што менавіта багаты жыццёвы вопыт, добрае веданне фактычна-тэматычнай асновы працы, якую пісьменнік задумвае і плануе ўвасобіць у формах той або іншай мастацкай структуры, у вельмі і вельмьмногіх выпадках удакладнялі і аўтарскія задумы, і планы, хоць падчас пісьменнікам здавалася, што сюжэтны рух твора і развіццё характараў грунтоўна і ўсебакова ўзважаны і прадуманы. Менавіта логіка жыцця (але жыццё ў такім разе трэба было глыбока ведаць) і яго законы неаднаразова падказвалі А. Пушкіну, М. Гогалю, I. Тургеневу,. А. Талстому, Я. Коласу, КЧорнаму і іншым пісьменнікам неабходнасць уносіць сур’ёзныя, кардынальныя, паводле свайго сэнсавага значэння, карэктывы пад час ужо напісання твора і непасрэднай працы над увасабленнем задумы.