На шляху духоўнага самасцвярджэння
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 160с.
Мінск 1995
Варта было б, як гэта бачыцца з гістарычнай дыстанцыі часу, уважліва прыслухацца да таго, што казала нам прарочае слова геніяльнага пісьменніка. Бо яно рушыла ці ў рэшце рэшт грунтоўна падрывала аднамерныя канцэпцыі і тэорыі тых, хто самаўпэўнена ірваўся прапанаваць народу свае «настаўніцкія» і «правадырскія» паслугі, далёка не заўсёды валодаючы настаўніцкім і правадырскім талентам і мысленнем. Таму не даспадобы быў гэты твор Ф. М. Дастаеўскага таталітарным уладам і ў нашай краіне, дзе сталінска-берыеўскі рэжым сілком, валюнтарысцкім шляхам навязваў шмат у чым блытаныя і заганныя ідэі пабудовы сацыялізму і быў бескампрамісна жорсткім і нецярпімым да якіх бы там ні было праяў іншадумства.
He вельмі прыхільна, а нярэдка даволі рэзка (прыблізна за тое ж самае) крытыкаваўся і другі геній рускай літаратуры — Л. М. Талстой. Як вядома, Ленін асабліва крытычна быў настроены да той часткі яго мастацкай і публіцыстычнай спадчыны, дзе талстоўская думка ўсяляк
супраціўляецца паспешліваму ўцягванню чалавека ў рэвалюцыйна-перабудовачны працэс. Леніну здавалася, што як мастак Л. М. Талстой вялікі, а як палітыку і інтэрпрэтатару рэвалюцыйна-гістарычных падзей жыцця яму шмат чаго бракуе. Ды і, калі гаварыць шчыра, чытаючы вядомыя ленінскія артыкулы пра Л. Талстога, мы ўвесь час адчуваем недвухсэнсоўнасць імкнення Леніна сказаць больш прама і адкрыта аб тым, што Л. Талстой, беручыся за распрацоўку грамадска-палітычных пытанняў, займаецца не зусім сваёю справай.
А вось М. Горкі, па гарачых слядах падзей выступіўшы ў друку з раманам «Маці», быў адзначаны Леніным самай высокай пахвалой, хоць гэты горкаўскі твор навізною і яркасцю мастакоўскай палітры не вызначаецца. Але Леніна цікавіла тут іншае, а менавіта тое, што імпанавала яму як палітыку, няўхільна арыентаванаму ў сваёй практычнай дзейнасці на падпарадкаванне інтарэсаў асобы інтарэсам рэвалюцыйнай тэорыі, дзе пануючай сілай пераважна і заўсёды выступае калектыўная воля. У параўнанні з талстоўскай канцэпцыяй рэвалюцыі, дзе найгалоўнейшай перадумовай усякай сур’ёзнай перабудовы грамадства з’яўляецца кардынальная духоўная перабудова чалавека, у горкаўскім разуменні грамадская перабудова ў першую чаргу ўсё-такі звязана з перабудовай абставін, хоць, вядома, і тут ставіцца і ў шэрагу выпадкаў цікава і таленавіта раскрываецца ўзаемазвязаны працэс паміж характарамі і абставінамі. Але галоўная энергія думкі, якая фармуе і рухае сюжэт твора, выяўляе ўсё ж сваю безальтэрнатыўную і бескампрамісную скіраванасць на рэвалюцыйнае пераўтварэнне сацыяльна-палігычнай сістэмы жыцця.
У прынцыпе рэвалюцыянерам зусім правамерна назваць і Л. М. Талстога, бо і ён як пісьменнік і грамадскі дзеяч усяго сябе аддаваў таму, каб жыццё чалавека станавілася лепшым. I тое, што Ленін, палемізуючы і шмат у чым не пагаджаючыся з Талстым, мусіў усё-такі назваць яго творчасць люстрам рускай рэвалюцыі, адпавядала сапраўднасці і не было ўсяго толькі фігуральным метафарычным выразам. Бо паляпшэнне сацыяльнага, экана.мічнага, матэрыяльнага становішча Л. М. Талстой самым цесным і самым непасрэдным чынам узаемазвязвае ўсё-такі з праблемай духоўнага развіцця чалавека і яго духоўнага самаўдасканалення, надаючы гэтаму апошняму моманту значэнне той найважнейшай і самай га-
лоўнай сілы, якая гарманізуе і гуманізуе жыццё наогул. А апрача ўсяго, стрымлівае злыя сілы і не дазваляе ім вырвацца на пярэдні план і гвалтоўна прадыктаваць сваю антыгуманную волю ўсім нязгодным з імі думкам, дзеянням, тэорыям і г. д.
Паслухаем хоць бы вось такое яго разважанне, якое на доўгі час запомнілася I. Буніну: «Для таго каб становішча людзей стала лепшым, трэба, каб самі людзі сталі лепшымі. Гэта такі ж труізм, як тое, што для таго, каб нагрэўся сасуд вады, трэба каб усе каплі яе нагрэліся. Для таго ж, каб людзі станавіліся лепшымі, трэба, каб яны ўсё больш і болып звярталі ўвагу на сябе, на сваё ўнутранае жыццё. Знешняя ж, грамадская дзейнасць, асабліва грамадская барацьба, заўсёды аДцягваюць увагу людзей, зніжаюць узровень грамадскай маралі, зніжэнне ж узроўню грамадскай маралі робіць тое, што самыя разбэшчаныя (амаральныя) часткі грамадства ўсё больш і больш выступаюць на паверхню, і ўсталёўваецца амаральны грамадскі погляд, які дазваляе і нават падбадзёрвае злачынствы. I ўстанаўліваецца заганнае кола: выкліканыя грамадскай барацьбой горшыя часці грамадства з запалам аддаюцца адпаведнай іх узроўню грамадскай дзейнасці, а гэта дзейнасць прыцягвае да сябе яшчэ горшыя элементы грамадства» u.
Сапраўды, ёсць тут над чым сур’ёзна задумацца. I сёння талстоўская думка не страціла сваёй актуальнасці. Ды і, трэба меркаваць, ніколі не страціць. Бо ні адно грамДдства, здаецца, яшчэ не здолела дасягнуць высокацыг.ілізаваных форм у сваім развіцці і закласці трывалы падмурак для далейшага руху, адсоўваючы на задні план маральна-духоўныя прынцыпы.
Закранаючы нават нейкім ускосным чынам маральнаэтычныя праблемы, крытыкі, літаратуразнаўцы, філосафы, псіхолагі вельмі часта спасылаліся на вядомае выказванне пра тое, што быццё вызначае свядомасць чалавека. Праўда, не заўсёды гэта шмат у чым і справядлівая думка ў працах нашых вучоных-грамадазнаўцаў атрымлівала глыбокае асэнсаванне ў дачыненні да распрацоўкі іншых прама ці апасродкавана звязаных з ёю пытанняў. Некаторыя з іх вельмі ўжо настойліва імкнуліся даказаць, што толькі сацыяльны статус бедняка
" Буннн Н. А. Собр. соч.: В 9 т. М„ 1967. Т. 9. С. 128.
вызначае (ледзь не механічна) высокую ступень яго духоўнасці.
Менавіта гэты момант як вызначальны крытэрый быў пакладзены ў аснову славутых анкет аб сацыяльна-класавым паходжанні чалавека. Цікавасць такой анкеты доўгі час зусім нельга было, скажам, задаволіць нашым агульным прызнаннем пра сваё сялянскае паходжанне. Трэба было яшчэ дакладна і недвухсэнсоўна сказаць: з беднякоў ты, сераднякоў альбо кулакоў? I хоць'далёка не заўсёды проста было правесці жорсткую дэмаркацыйную лінію паміж гэтымі паняцнямі, становішча пабуджала і абавязвала многіх і многіх шукаць яе, гэтую лінію, часам усякімі праўдамі і няпраўдамі падшукваючы аргументы, каб трапіць у графу найбольш надзейных, паважаных і палітычна прывілеяваных — незаможных, а лепей за ўсё — беднякоў. Бо гэта дазваляла чалавеку з бясспрэчна большай верагоднасцю быць прынятым на вучобу, давала больш шансаў уладкавацца на службу і заняць начальніцкую, кіруючую пасаду, гарантавала яму (хоць і не вельмі цвёрда) пэўнае кола грамадзянскіх свабод і правоў і г. д.
Канешне, мы не павінны сёння пад знакам усёабдымнага крытычнага пераасэнсавання агулам адмаўляць нашу гісторыю і асабліва тое першае паслякастрычніцкае дзесяцігоддзе, якое даволі-такі прыкметна, нягледзячы на ўсе складаныя і драматычныя перыпетыі гэтага часу, абудзіла творчыя і духоўныя сілы шырокіх народных мас. Шкада толькі, што таталітарныя ўлады бязлітасна падразалі крылы тым яе маладым сілам, якія якраз і неслі ў сабе квінтэсенцыю высокай народнай свядомасці, народнага духу і народнай маралі. Але факт застаецца фактам: многім фундаментальным асновам нашага жыцця ў паслякастрычніцкі час вялікую шкоду нанесла палітыка так званага падбору і расстаноўкі кадраў па прынцыпе сацыяльна-класавага паходжання і сацыяльна-эканамічнага становішча чалавека ў папярэднія, дакастрычніцкія часы. Бо быць бедняком-рабочым альбо бедняком-селянінам яшчэ не азначае быць вялікім патрыётам, вялікім гуманістам, вялікім інтэрнацыяналістам і г. д. I вядомы лозунг-эпіграф, лозунг-заклік «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!», што ў нядаўнія часы красаваўся на першых палосах нашых газет, быў усё-такі вельмі звужаны ў сваёй агульнай арыентацыі чалавека на выхад яго да пошуку праўды, ісціны, справядлівасці і высокіх
маральных каштоўнасцей. Бо па-за ўвагай застаюцца тут важныя і дзейсныя гістарычныя сілы, для якіх таксама не чужыя пачуцці салідарнасці, інтэрнацыяналізму і брацкай узаемадапамогі. У гэтай сувязі цікава, відаць, будзе спаслацца і на такое меркаванне, заснаванае на вывучэнні псіхалогіі заможных амерыканцаў: «Ветлівасць падчас здаецца маніякальнай — на погляд чалавека, што зусім нядаўна знаходзіўся ў разлютаваных маскоўскіх чэргах. Дабрабыт робіць чалавека больш мяккім і, як ні дзіўна прагучыць гэта, больш салідарным з іншымі людзьмі. Да таго ж заможнасць, вызваліўшы чалавека ад цяжкіх паўсядзённых клопатаў, дазваляе яму аддацца інтарэсам больш узвышаным...» 12
Канешне, гэта меркаванне чалавека, які на шматфарбнае і шматстайнае жыццё вялікай краіны паспеў паглядзець у межах свайго кароткатэрміновага знаходжання там. У такім разе могуць быць і перабольшанні, і пераацэнка, і недаацэнка пэўных момантаў. Але чалавек збоку мае і свае перавагі, бо, як вядома, падчас заўважае ў новай сітуацыі і нешта такое, што таму, каму ўсё гэта прымільгалася і пачало здавацца пастаяннай і штодзённай нормай, заўважыць бывае цяжка. Праявы гэтай псіхалагічнай раскаванасці і абыходлівасці як нейкі абагульнена-тыпалагічны малюнак у паводзінах замежнага чалавека, не абцяжаранага ў такой ступені, як абцяжараны на сённяшні дзень наш чалавек побытавымі клопатамі і універсальным дэфіцытам, менавіта і ўдалося падмеціць аўтару артыкула «Развітанне з ілюзіяй» Аляксандру Васінскаму.
He выключана магчымасць, і нават зусім верагодна, што журналіст нешта пераболыпвае ў жыцці чужым і недаацэньвае ў нашым. А магчыма,— гэта таксама не выключаецца, у дадзеным выпадку мае месца і проста палемічная рэакцыя тйго, каму доўгі час з усіх ідэалагічных «амвонаў» нагадвалі пра тое, • што толькі бедны ці ў рэшце рэшт небагаты чалавек па-сапраўднаму і можа быць чалавекам добразычлівым, маральным, міласэрным і наогул духоўна багатым. Досыць мэтанакіравана выпрацоўваўся і ў пэўнай ступені, трэба сказаць, выпрацаваўся своеасаблівы стэрэатып: калі ты багаты, то пра высокую мараль і высокую духоўнасць ніякай сур’ёзнай гаворкі быць не можа. Такі погляд быў памыл-
12 Нзвестня. 1991. 3 нюля.
ковым і больш таго, у шэрагу выпадкаў шкодным. З’яўляючыся ў той або іншай ступені метадалагічным арыенцірам, падобны погляд часта прыносіў, напрыклад, у літаратуру штучнасць, зададзенасць і суб’ектыўную аднабаковасць у раскрыцці характараў і канфліктаў. Многія творы нашай літаратуры на лініях асэнсавання і раскрыцця канфліктаў і наогул узаемадачыненняў паміж багатымі і беднымі звужалі свае ідэйныя гарызонты, паслаблялі сваю мастацкую сілу.