На шляху духоўнага самасцвярджэння
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 160с.
Мінск 1995
5 Горькнй М. Собр. соч.: В 30 т. М., 1953. Т. 25. С. 228.
рамісны і гучыць як суровы пракурорскі прысуд: «Арганізатары харчовага голаду, выклікаўшы справядлівы гнеў працоўнага народа, супраць якога яны скіравалі сваю подлую змову, былі пакараны смерцю па адзінадушным патрабаванні рабочых. Я лічу гэта пакаранне цалкам законным. Гэта — суд народа...» 6
Безумоўна, народную волю, якая вымушана выносіць суровы прысуд за тыя ці іншыя злачынствы, як і той народны суд, што ратуе і абараняе невінаватага, мы ў прынцыпе маем права лічыць справядлівай і аўтарытэтнай грамадскай сілай. Ды і наогул народнае меркаванне, народнае слова, народная думка — ухвала гэта або ганьба — спрадвечна лічыцца вышэйшым паказчыкам аб’ектыўнасці. Але тут трэба зрабіць вельмі сур’ёзную агаворку і важнае ўдакладненне. Далёка не ўсякі раз словы «народны», «народнае», «народныя» і г. д., якія ўжываюцца як ацэначныя эпітэты і якія нярэдка маюць выключнае значэнне ў вырашэнні лёсу чалавека, заключалі ў сабе і на самай справе шырокамаштабны, аб’ектыўны і непрадузяты народны погляд, народную ацэнку.
He так проста, дарэчы, і вызначыць тую меру ацэначнасці, якую можна было б з поўным правам назваць народнай. Ў шэрагу выпадкаў такую цяжкасць вызначэння народнага погляду, народнай ацэнкі той або іншай з’явы, таго або іншага жыццёвага факта часта не ў лепшых мэтах выкарыстоўвалі і выкарыстоўваюць розныя нядобрасумленныя палітыкі. Свае антынародныя і зламысныя намеры ім заўсёды было выгадна праводзіць у жыццё пад дэмагагічным сцягам самаадданай і самаахвярнай барацьбы за народныя інтарэсы. I таму ўсімі праўдамі і няпраўдамі яны імкнуліся дастасаваць аўтарытэт народнага погляду, народнай ацэнкі, народнага прызнання або непрызнання да сваіх амбіцыйных і карыслівых планаў, а дзеля гэтага звычайна трэба было ў аснову сваіх дзеянняў у закадзіраванай, закамуфляванай форме пакласці падманныя ідэі, сродкі і прынцыпы, якія б дапамагалі стварыць у нечым блізкае да праўды вонкавае ўражанне народнай падтрымкі іх палітычных захадаў.
I, на жаль, часта гэта многім удавалася. Гітлеру ўдалося абдурыць і павесці за сабою вялікія масы немцаў, прымусіўшы многіх з іх паверыць, што яны прадстаўнікі самай вышэйшай расы, пасланай самім Богам кіраваць і
6 Горькнй М. Собр. соч. Т. 25. С. 235.
камандаваць ніжэйшымі расамі і ў першую чаргу славянскімі народамі. Умеў гэты прэтэндэнт на сусветнае панаванне, як вядома, паказаць сябе і ў арэоле ўсенароднай ухвалы і масавай народнай падтрымкі. Шмат у чым непераўзыдзеным майстрам такіх тэатралізаваных (і не толькі тэатралізаваных) акцый быў і наш уласны дыктатар — Іосіф Джугашвілі, жудасная і крывавая рэпрэсіўная машына якога змагла доўгі час безадказна працаваць і перамолваць мільёны і мільёны чалавечых жыццяў пад акампанемент вясёленькай музыкі, бравурных маршаў і пад бурныя апладысменты ўдзельнікаў шматлюдных сходаў і мітынгаў. Як паведамлялі звычайна ў такіх выпадках газеты, усё гэта адбывалася пры поўнай падтрымцы і ўсеагульным адабрэнні шырокіх народных мас.
Крытэрый народнай ацэнкі ў кожнай справе важны і, можна сказаць, мае рашаючае значэнне. Але ў адно і тое ж паняцце часта ўкладваецна зусім розны ці не адзін і той жа маральны сэнс. У аснове такіх з’яў звычайна палягаюць прычыны таксама самыя розныя, хоць яны і вылучаюцца ў дзве выразна акрэсленыя падгрупы — прычыны суб’ектыўнага і аб’ектыўнага характару. Ды і самі спосабы, прыёмы і метады скажэння і дэфармацый словазлучэння «народная ацэнка» таксама бываюць самымі разнастайнымі.
А найбольш непажаданым і найбольш небяспечным спосабам такой дэфармацыі трэба, відаць, прызнаць такі, калі ў інтэрпрэтацыі слоў «народная ацэнка» колькасны фактар «падаўляе» важныя сутнасныя і якасныя моманты з’явы, гвалтоўна пераключае думку ў сферу суб’ектыўна-тэндэнцыйнага жадання і такім чынам трансфармуе яе ў неаспрэчныя, катэгарычныя і безапеляцыйныя вывады.
Падобныя вывады і меркаванні неслі ў сабе асаблівую небяспеку, калі яны выказваліся людзьмі, якія займалі ў грамадскім працэсе неардынарнае месца. Калі б, напрыклад, нехта іншы, звычайны, радавы чалавек, а не Сталін выказаў тую, у навуковых адносінах бязглуздую і адначасова страшную ў сваёй практычнай сутнасці думку аб нарастанні класавай барацьбы па меры развіцця і разгортвання ў краіне сацыялістычных форм жыцця, то гэта палажэнне пры ўсёй яго памылковасці і бессэнсоўнасці вялікай шкоды, трэба меркаваць, не прынесла б. Але ўлічваючы, што выказана яно было чалавекам, які ў гра-
мадска-адміністрацыйнай іерархіі займаў першае месца і быў нецярпімы да ўсякіх праяў іншадумства, палажэнне гэта і станавілася. важнай асновай многіх тэорый, a дакладней кажучы, ілжэтэорый, глыбока і разбуральна закрануўшы ўсе без выключэння сферы духоўнага і літаратурнага жыцця.
He магла адмоўна не паўплываць на зніжэнне эстэтычнага ўзроўню літаратуры і дэгуманізацыю мастацкай думкі грамадская падтрымка гэтых палажэнняў Сталіна такімі пісьменнікамі, як Горкі, бо аўтарытэт яго ў той час, трэба сказаць, быў немалы. I калі Горкі, той самы Горкі, што напісаў шэраг неблагіх і таленавітых мастацкіх твораў, а ў часы рэвалюцыі і грамадзянскай вайны актыўна, смела выступаў у абарону прынцыпаў гуманізму, грамадзянскіх правоў чалавека і шмат до'брага і карыснага зрабіў для паляпшэння незвычайна складанага і цяжкага становішча многіх прадстаўнікоў інтэлігенцыі, раптам у пачатку 30-х гадоў адзін за адным піша і публікуе ў цэнтральных партыйных органах друку — газетах «Правда» і «Нзвестня» — артыкулы ў падтрымку афіцыйнага палітычнага курсу, то зноў-такі многім чытачам і пісьменнікам, якія раней давяралі горкаўскаму аўтарытэту, прыслухоўваліся да яго голасу, магло здацца, што і ў дадзеным выпадку ён б’е трывогу, папярэджвае аб наступе на заваёвы сацыялізму нейкіх цёмных і злых сіл і што мы і сапраўды «маем падставу лічыць сябе ўсё яшчэ ў стане грамадзянскай вайны».
А з гэтага вынікае, што адны групы людзей могуць і быццам бы маюць права навязваць сваю волю іншым групам. А калі нехта дазваляў сабе ў такі час крытычным позіркам глянуць на рэчаіснасць, усумніцца ў канцэптуальных палажэннях «тэорыі» класавай барацьбы, а тым болей выявіць сваю нават асцярожную нязгоду з афіцыйным поглядам, дык было ўжо нібыта зусім дастаткова, каб залічыць гэтага чалавека ў стан ворагаў народа.
Вялікая драма і трагедыя нашай паслякастрычніцкай гісторыі заключаецца, аднак, у тым, што па меры ўмацавання сталінскага культу асобы і з’яўлення розных замаскаваных пад праўду ілжэдоказаў аб паглыбленні класавай барацьбы яшчэ мацней пачынаў раскручвацца махавік рэпрэсіўнай машыны, якая патрабавала ўсё новых і новых чалавечых ахвяр. Жыццё чалавека пад час кульмінацыйнага разгулу сталінска-берыеўскай апрычні24
ны назусім выпадала з арбіты высокіх гуманістычных каштоўнасцей.
Наіўнаму чалавеку (а на наіўных і даверлівых людзей у першую чаргу ўсе гэтыя навукападобныя пастулаты і былі разлічаны) магло здацца, што пры ўсёй жорсткасці тут быццам бы ёсць і здаровае зерне ісціны, бо над інтарэсам аднаго, інтарэсам асобы беражліва і заклапочана ўзвышаецца агульнаграмадскі, агульнанародны, агульнадзяржаўны, агульнапартыйны інтарэс. Менавіта на гэту хвалю ўспрымання рэчаіснасці настройвае свайго чытача У. Маякоўскі:
Еднннца!
Кому она нужна?!
Голос еднннцы
тоныше пнска.
Кто ее услышнт?— Разве жена!
Н то еслн не на базаре, а блйзко.
Партня —
это
едчный ураган, Нз голосов спрессованный
тйхйх й тонкйх.
От него
лопаются
укреплення врага, как в канонаду
от пушек
перепонкй.
Плохо человеку, когда он одйн, Горе одному, одйн не войн —
Каждый дюжнй ему господйн, Н даже слабые, еслй двое. ’
Як бачым, Маякоўскі досыць катэгарычны і недвухсэнсоўны ў апафеозным услаўленні сілы калектыву і яўна заніжана падкрэсленай ацэнцы сілы кожнага чалавека паасобку.
Мастацкая думка верша, вядома, далёка не заўсёды паддаецца перакладу на мову строга лагізаванай празаічнай сістэмы. Такі пераклад найчасцей зніжае нейкія важныя пачуццёва-сэнсавыя моманты гэтай думкі і зву-
7 Маяковскнй В. Полн. собр. соч. Т. 6. С. 256—266.
жае іх асацыятыўна-вобразны лад. Аднак такі эксперымент падчас бывае і неабходны, каб, гаворачы вядомымі словамі пушкінскага героя, «повернть алгеброй гармонню» і такім чынам яшчэ лепей пераканацца ў тым, наколькі гэта гармонія трывалая, змястоўная і ўнутрана цэласная. Разглядаючы той урывак з паэмы «Уладзімір Ільіч Ленін», на які толькі што спаслаліся, і дапаўняючы гэты разгляд крытэрыем неадназначнага, неапалагетычнага падыходу да ацэнкі вуснай народнай творчасці, мы можам глыбей заўважыць неапраўдана рэзкае і ў чымсьці нават неправамерна аднабаковае супрацьпастаўленне духоўна-фізічных магчымасцей асобы і магчымасцей калектыву.
Адзін у полі не воін ці, як гаворыць Маякоўскі, «адзін не воін» — гэта сапраўды метафарычны выраз з вуснай народнай творчасці, трансфармаваны, дарэчы, у многіх і многіх прыказках, прымаўках, казках, паданнях, песнях. He будзем аспрэчваць яго сэнс. Але нельга, як паказвае жыццё, і абсалютызаваць закладзеную ў гэтым выразе думку. Бо і адзін у няпростых варунках мірнага жыцця, як і на полі бою, часта бывае воінам. Ды яшчэ якім!
У гэтай сувязі нельга прызнаць як нейкую неабвержную думку Маякоўскага аб тым, што нават слабыя, калі іх двое, заўсёды і нязменна здольны выступіць у дачыненні да аднаго як уладарная і непераможная сіла. Гэта не вельмі дакладна і ў плане чыста фізічнага супрацьпастаўлення сілы аднаго і сілы двух або некалькіх чалавек. У той жа народнай творчасці, дзе і сапраўды ў многіх і многіх выпадках паказваецца і ўслаўляецца перавага знітаванай адзінствам і згодай калектыўнай сілы ў параўнанні з нейкай магутнай індывідуальнай сілай, разам з тым не з’яўляецца выключэннем і ўслаўленне фізічнай моцы асілкаў, якім даводзілася ўступаць у бойку з ахоўнікамі каштоўных скарбаў, а нярэдка нават з вялікім войскам і дзякуючы сваёй незвычайнай фізічнай сіле і вывучцы, а ў дадатак яшчэ і хітрасці, кемлівасці, розуму перамагаць іх.
Тое, што ў інтэрпрэтацыі традыцыйных фальклорных паняццяў мы маглі б назваць сёння духоўна-маральнымі і інтэлектуальнымі магчымасцямі чалавека, народная творчасць увогуле ставіць на першае месца перад усімі астатнімі, таксама важнымі і значнымі характарыстычнымі рысамі чалавека. Абагаўляецца, услаўляецца і