На шляху духоўнага самасцвярджэння
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 160с.
Мінск 1995
Сталін неаднаразова, напрыклад, гаварыў пра тое, што чалавек, просты чалавек — самая важная каштоўнасць савецкага грамадства. Вялікі дыктатар, відаць, проста не можа не быць вялікім акцёрам на палітычнай сцэне жыцця. На шматлікіх партрэтах і фатаграфіях мы бачылі яго самыя разнастайныя маскі — мудрасці, задуменнасці, непахіснасці і найбольш распаўсюджаную з іх — маску турботы і заклапочанасці пра чалавека. Мільённымі тыражамі штампавалася фатаграфія Сталіна з
дзяўчынкай Мамлакат на ягоных руках. Багата пахвальных слоў пачуў з яго вуснаў рабочы, селянін, інтэлігент. Але гэта зноў-такі была дэкарацыя на вялікай сцэне асабістых палітычных планаў дыктатара, які простаму чалаz веку ў гістарычным працэсе адводзіў падпарадкавальную вышэйшай інстанцыі ўладыкі-правадыра ролю вінціка-статыста, паслухмянага выканаўцы загадаў зверху.
Сказаная ім быццам бы між іншым фраза пра тое, што незаменных няма і быць не можа, якраз і адлюстроўвала яго, калі льга так сказаць, «канцэптуальны» погляд на чалавека. I гэты антыгуманістычны позірк стаў не толькі краевугольным каменем яго антынавуковай тэорыі класавай барацьбы. Ен пакінуў свой злавесна-трагічны адбітак ва ўсіх сферах нашага жыцця, у тым ліку і ў мастацкай літаратуры.
Піятанні гуманізму, праблемы павагі і ўвагі да чалавека ў савецкай літаратуры быццам бы ніколі не адсоўваліся на задні план. У пэўным сэнсе так яно і было. Аднак пытанне можна прама на апошні план не адсоўваць і можна нават выяўляць да яго знешне-дэкларацыйную зацікаўленасць і ў той жа час заставацца ў галоўным, сутнасным дачыненні да яго абыякавым, індыферэнтным наглядальнікам ці крывадушным, тэндэнцыйна-двухсэнсоўным інтэрпрэтатарам.
Нешта падобнае назіралася даволі працяглы час у падыходах да пастаноўкі і асэнсавання праблемы гуманізму, пытанняў маральна-духоўных каштоўнасцей. I выяўлялася гэта ў самых розных формах, хоць усё ў рэшце рэшт зводзілася да адной мэты: закамуфліраваць сутнасць самога паняцця альбо звузіць і спрасціць яго сэнсавае значэнне. Вельмі звыклым і ледзь не абавязковым станавілася, напрыклад, ужыванне пэўнага эпітэта перад словам «гуманізм»: рэвалюцыйны, актыўны, сацыялістычны, пасіўны, абстрактны... Як быццам бы ў іншым выпадку, «безэпітэтным» яго вызначэнні, гэта слова-паняцце несла ў сабе малазразумелую і небяспечную для свядомасці чытача функцыю.
Канешне, можна было б на ўсю гэту сістэму эпітэтаў і не звяртаць асаблівай увагі, калі б тут не праглядвалася вельмі сур’ёзная з’ява, якая істотным чынам закранала важныя асновы мастацкай літаратуры і ў шэрагу выпадкаў негатыўна ўплывала на яе развіццё. Самім ужо падкрэсліваннем паняцця «гуманізм» такім вось шляхам, імкненнем вылучыць і выявіць у ім той або ін-
шы элемент пасіўнасці або актыўнасці, рэвалюцыйнасці ці сацыялістычнасці нярэдка ставілася недвухсэнсоўная задача падкрэсліць і вылучыць у дадзеным выпадку першараднае значэнне класавага фактару ў літаратуры і прыглушыць значэнне агульначалавечых каштоўнасцей, у сістэме якіх, паміж ініпым, і паняцце гуманізму ўспрымаецца і трактуецца як даволі суверэнная і незалежная ад класавых, расавых, нацыянальных, сацыяльных ці якіх-небудзь іншых прычын праява глыбокіх і міласэрных, брацкіх адносін да чалавека.
Прыхільнікі класавага разумення гуманізму далёка не заўсёды ішлі ў адкрыты наступ на агульналюдскія маральна-духоўныя прыярытэты, хоць хапала тут і просталінейных вульгарных сацыёлагаў. Найчасцей жа роля гэтых прыярытэтаў, якія складаюць і сутнасную аснову высокіх маральных і гуманістычных прынцыпаў, звужалася, змяншалася або проста замоўчвалася. «Этыка,— справядліва заўважае I. Дзядкоў,— вельмі доўга для многіх была «лішнім цяжарам». Элементарная мараль выцяснялася з грамадскай сферы як перашкода вышэйшым палітычным планам» 2.
На першы погляд можа здацца дзіўным: як гэта этыка і мараль могуць чыніць перашкоду вышэйшым, стратэгічным і палітычным меркаванням? Аднак гэты парадокс быў, на жаль, з’яваю рэальнай. Тыя «многія», каго тут мае на ўвазе I. Дзядкоў, у большасці выпадкаў, відаць, зусім не па наіўнасці і непаразуменні стаялі на такім вось хісткім грунце. Гэтага вымагаў ад іх афіцыйны курс дзяржаўнай палітыкі, і найбольш падатлівыя да яго ўплываў мусілі былі праводзіць яго ў жыццё. Мараль і этыка ў высокагуманістычных духоўных сваіх праявах такую палітыку не задавальнялі, а ў шэрагу выпадкаў былі для яе рашуча і катэгарычна непрымальнымі.
Ды і пра якое супадзенне інтарэсаў палітыкі і маралі магла ісці размова, калі бязлітасна вынішчалася найбольш падрыхтаваная і прыстасаваная да земляробчай працы частка сялянства. Аб якой міласэрнасці, аб якіх братэрскіх пачуццях аднаго чалавека да іншага магла весціся гаворка, калі ў краіне нібыта з нечуванай сілай нарастала хваля класавай барацьбы і варожых вылазак супраць сацыялістычнага ладу. Каб задаволіць апетыты жахлівага, ненажэрнага ГУЛАГа, яго галоўным будаў-
2 Коммуннст. 1990. № 6. С. 122.
нікам патрэбны былі, як мы цяпер ведаем, мільёны і мільёны чалавечых ахвяр, патрэбна была няспынная праца гэтага страшнага канвеера, што глытаў і бязлітасна перамолваў у лагерны пыл чалавечыя жыцці.
Усе прагрэсіўныя духоўна-гуманістычныя тэорыі і канцэпцыі, якія ў галоўнай сваёй сутнасці былі скіраваны на цесную ўзаемасувязь з агульналюдскімі асновамі маралі, такія падыходы да пытанняў «выхавання» і «перавыхавання» чалавека, безумоўна, не прымалі. Бо для сапраўднага, без усякіх эпітэтаў гуманізму важным і нават надзвычай важным з’яўляецца самы маленькі нюанс, калі гэта датычыцца вырашэння жыццёвага лёсу чалавека. I для мастацкай літаратуры, якая імкнулася праўдзіва і аб’ектыўна раскрыць грамадскія супярэчнасці, глыбока ўвабраць у сябе трывогі, клопаты і боль людзей, гэты прынцып таксама быў адным з найважнейшых.
Для Дастаеўскага, як вядома, грамадскі прагрэс не мог быць апраўданы ніякімі сваімі дабротамі і дасягненнямі, калі дзеля яго пабудовы патрэбна была хонь бы адна-адзіная слязінка дзіцяці. У гэтым шырока вядомым метафарычна-вобразным выказванні думка пэўным чычынам узбуйняецца і завастраецца. Але тут ёсць глыбокая логіка і далёкі план. Вялікі мастак слова сілаю свайго прароцкага розуму быццам наяве бачыў той дысгарманічны малюнак грамадскага развіцця краіны, якая ў імя перамогі сусветнай рэвалюцыі і ў імя шэрагу іншых, як цяпер стала зразумелым, ілюзорных і нязбытных глабальных ідэй пачала зніжаць планку гуманістычных адносін да чалавека, даводзячы яе на некаторых этапах да небяспечна жахлівай, драматычнай і трагічнай рысы.
Дзеля ўзнаўлення літаратурна-гістарычнай праўды сёння трэба на ўвесь голас гаварыць і аб тым, што ў гэтым працэсе зніжэння агульнай шкалы духоўнасці і гуманістычнасці даволі чынны ўдзел брала і літаратура. Такая з’ява фармавалася і звужанай, тэндэнцыйнай інтэрпрэтацыяй складаных жыццёвых канфліктаў, і нежаданнем (ці няўменнем) раскрыць дыялектыку класавага і агульначалавечага ў грамадскім жыцці, і лёгка падатлівым, даверлівым водгукам пісьменніцкага слова на лозунгі і заклікі афіцыйнай (нярэдка ілжывай і дагматычнай) думкі і г. д.
Безумоўна, ідучы такім шляхам, некаторыя пісьменнікі маглі заставацца суб’ектыўна шчырымі ў сваіх ацэнках і меркаваннях. Ім магло здавацца, што якраз не
агульначалавечыя, а класавыя прынцыпы былі і павінны заставацца ва ўсіх адносінах непахіснай і вядучай сілай у фармаванні і вызначэнні маральна-духоўных асноў асобы і грамадства. Яны маглі думаць, поўнасцю пакладаючыся на Сталіна і яго верных саратнікаў, што класавая барацьба ў сацыялістычным грамадстве і сапраўды з кожным годам будзе нарастаць, а таму быццам бы зусім натуральнымі з’яўляюцца яе самыя разнастайныя праявы нават у межах адной, звязанай цеснымі крэўнымі вузамі сям’і. Але ж мастацкая праўда ад гэтага не павялічвала сваю вагу.
Трэба меркаваць, іменна на такую «шчырую» эмацыянальную хвалю настройваўся Э. Самуйлёнак, пішучы сваю п’есу «Пагібель воўка» (1939). Усё тут скрозь, ад пачатку і да канца пранізана ідэяй класавай барацьбы, якая да таго ж падаецца ў памылковым, антыгуманным, скажоным святле. Гераіня гэтай п’есы студэнтка Насця вельмі лёгка і проста давяраецца людскім чуткам пра тое, што яе бацька вораг народа, і парывае з ім усякую сувязь. Нават садзейнічае яго арышту: «Прэч! Ты не бацька мне! Забойца, воўк!»3 Такія рэзкія, жорсткія і вельмі небяспечныя па тым часе словы студэнтка Насця кідае па адрасе самага блізкага і роднага чалавека — бацькі. Ужо адно гэта сур’ёзна насцярожвае і выклікае патрэбу-жаданне аўтарскага каментарыя, аўтарскай ацэнкі. Аднак такую без перабольшання высокага напалу канфліктную сітуацыю Самуйлёнак пакідае ў якасці голага канстатацыйнага факта. Ды і не вельмі імкнецца тут пісьменніцкая думка да аналізу. У прынцыпе аўтар не м'ае намеру аспрэчваць «антыбацькоўскую» і антымаральную пазіцыю сваёй гераіні і, відаць, цалкам пагаджаецца з ёю.
Прыходзіцца толькі пашкадаваць, што пісьменнік на перакрыжаванні такой складанай драматычнай калізіі не дазволіў сабе хоць крышку задумацца, усумніцца, растрывожыць уласнае сэрца і хоць бы слабым намёкам выявіць сваю нязгоду з падобнымі хуткімі і катэгарычньімі рашэннямі некаторых дзяцей залічваць у стан «ворагаў народа» ўласных бацькоў.
Можна дапусціць, што малады аўтар выяўляў салідарнасць з гераіняй не толькі пад уплывам таго Вялікага Страху, які несла ў сабе сталінска-берыеўская рэп-
3 Самуйлёнак Э. 36. тв.: У 2 т. Мн., 1952. Т. 1. С. 444.
рэсіўная машына. Хоць і гэты момант нельга не ўлічваць. П’еса ж «Пагібель воўка» стваралася якраз у такі час. I аўтар мог аддаваць тут даніну кан’юнктуры. А мог дзесьці нават і шчыра верыць, што класавая барацьба ў пабудове сацыялістычнага грамадства з кожным годам мусіць пашыраць свае абсягі і адначасова з гэтым павялічваць рады адкрытых непрыхільнікаў і нядобразычліўцаў савецкай улады.
Гісторыку літаратуры, крытыку, літаратуразнаўцу такія моманты пажадана ўлічваць. Бо зусім не адно і тое ж: застаецца чалавек у сваіх памылках суб'ектыўна шчырым ці памылковыя (з пункту гледжання агульных законаў суб’ектыўнасці і бесстароннасці) яго дзеянні з’яўляюцца ўсвядомленай формай канфармізму, камуфляжу і дастасавання да абставін. Любымі спосабамі і любой цаной.