На шляху духоўнага самасцвярджэння
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 160с.
Мінск 1995
Аўтар тут. як відаць, таксама пагаджаецца з думкай, што прырода і прывычка для самаадчування чалавека, як і для той птушкі, што знаходзіцца ў клетцы, не такі ўжо і малазначны фактар. I гэта думка паэта не толькі канстатуе ў прынцыпе агульнавядомую з’яву. Птушка і воля — з’явы ў пэўнай ступені сінанімічныя, і сэнсавае значэнне гэтай сінанімічнасці чалавек засвойвае з маленства. A. Т. Твардоўскаму важна было не канстатаваць у прынцыпе агульнавядомую думку, а настроіць яе на дыскусійны лад і нязгоду з тымі, хто адвечныя, запраграмаваныя самой прыродай у характары чалавека, селяніпа імкненні да волі намагаўся скіраваць у рэчышча абмежаванай свабоды яго індывідуальнага выбару.
Для такой палемікі ў аўтара ёсць і яшчэ адзін надзвычай важны аргумент, які ў шэрагу выпадкаў тэарэтыкі і прапагандысты хуткай і суцэльнай калектывізацыі не ўлічвалі. Яны не бралі пад увагу, што ва ўспрыманні селяніна самі словы і паняцці зямля — воля — свабодная, узгодненая з глыбокім і разумным сэнсам непрыняволеная праца злучаны ў цесную дыялектычную ўзаемасувязь. Гэту дыялектыку нельга было не ўлічваць, бо яе, як вынікае з тэксту і падтэксту паэмы, улічваў сам селянін. Асноватворныя законы і прынцыпы гэтай дыялектыкі ўваходзілі найважнейшым, састаўным элементам у яго жыццёвую праграму, у яго светапогляд і самым сур’ёзным чынам адбіваліся ў яго характары і паводзінах.
Уласны кавалак зямлі для героя паэмы Я. Коласа «Новая зямля» Міхала, як і для героя паэмы А. Твардоўскага «Краіна Муравія» Мікіты Маргунка,— бадай што адзін з самых важных гарантаў свабоды, волі, унут-
27 Твардовскнй A. Т. Собр. соч. Т. 1 С. 281.
ранай незалежнасці і найважнейшая перадумова творчай, радаснай, мэтазгоднай і асэнсаванай працы, звычайна няпростай, нялёгкай і ў многіх выпадках нават дужа цяжкай, але па-свойму ўсё роўна прыемнай і жаданай.
Я. Колас і А. Твардоўскі заклікаюць сваіх чытачоў глыбей пранікнуць у сутнасць самога паняцця — асэнсаваная, мэтазгодная праца і дапамагаюць яму пераадолець механічныя адносіны да слоў, здавалася б, звыклых, не новых. I заклік гэты своеасаблівы. Звыклыя словы ў мастацкім кантэксце твора выходзяць у сферу глыбокай асацыятыўнасці думкі і ўбіраюць у сябе шмат у чым усё яшчэ не разгаданы змест і сэнс найважнейшай жыццёвай праблемы. Аўтары хочуць, каб мы зразумелі, што асэнсавапая праца—гэта найперш такая дзейнасць, у канчатковых выніках якой абавязкова ўвасоблена энергія (вялікая або малая) чалавечай духоўнасці, чалавечага розуму і роздуму, індывідуальных планаў, намераў чалавека і ўвогуле яго інтэлектуальна-духоўнай адметнасці і індывідуальнасці.
Такая праца, паводле меркаванняў Я. Коласа і А. Твардоўскага, можа быць, апрача ўсяго, і па-сапраўднаму эфектыўнай у непасрэдна-практычным, матэрыяльным яе вымярэнні. Гэта добра разумеюць, асабліва не тэарэтызуючы і найчасцей абапіраючыся ў сваіх меркаваннях на грунт уласнага вопыту, народнай мудрасці і здаровага сялянскага сэнсу, і іх героі.
Пры гэтым больш за ўсё яны звычайна асцерагаюцца таго, каб раптам не трапіць у такое становішча, пры якім звужаны і абмежаваны магчымасці індывідуальнага выбару, свабоднага роздуму пра спосабы, сродкі і метады рэалізацыі той працы, якую, зрэшты, яны ж самі і павінны выконваць. I ўжо не проста асцерагаюцца, а па-сапраўднаму баяцца апынуцца яны ў сітуацыі, калі магчымасць індывідуальнага выбару, індывідуальнага абдумвання справы, за якую ім самім належыць узяцца і давесці да ладу, зусім выключаецца. Яны лічаць (і небеспадстаўна), што калі на тваю волю, на твае жаданні і інтарэсы жорсткім прымусам накладваецца іншая воля, то ўсе твае намаганні вельмі лёгка могуць патрапіць у жыццёвае рэчышча нечага ненатуральнага, несапраўднага, падманлівага і нават абсурднага.
Ці не гэта перш за ўсё непакоіць, напрыклад, герояў коласаўскай «Новай зямлі»? Яны не абдзелены кавалкам хлеба. На святочны дзень ці на выпадак сустрэчы
жаданых гасцей знойдуцца ў іх для пачастунку і добрыя сялянскія прысмакі — і чарка, і скварка. Гэта ў свой час, як мы ведаем, вельмі палохала вульгарна-сацыялагічных крытыкаў накшталт А. Кучара і Л. Бэндэ (і не толькі іх), якія прыкладалі шмат нядобрасумленных захадаў, каб адсунуць у сваіх ацэнках «Новую зямлю» на ўзбочыну літаратурнага жыцця. Бо залішне многа ў ёй нібыта дробнабуржуазнага кулацкага элемента, залішне выразныя ў гаспадарчым жыцці яе герояў прыкметы заможнасці і г. д.
Але самі героі думаюць пра сябе і сваё жыццё іначай, хоць заўважаць гэта вульгарна-сацыялагічная крытыка не жадала ды і, нашпігаваная рознымі догмамі і ідэалагічнымі стэрэатыпамі, была проета няздольна бачыць жыццёвую рэальнасць у межах аб’ектыўных законаў яе руху і стану. Бядуюць Міхал і Антось галоўным чынам якраз та.му і з-за таго, што «жыць пад панскай воляй» ці, кажучы іначай, быць прыняволенымі, паводле іх уяўленняў, азначае жыць «у... пекле», бо той іх дастатак і тая іх даволі-такі сціплая заможнасць, здабытая нялёгкай і клопатнай працай, у любы момант могуць быць разбураны і ператворапы ў нішто. Вось, напрыклад, адно з шматлікіх разважанняў Міхала, які мае кавалак хлеба і да хлеба, але, жывучы пад уціскам не вельмі добразычлівай і памяркоўнай волі пана-ляснічага, зусім не ўпэўнены, што гэтая воля ў адзін дзень не перакрэсліць усе яго планы, мары, надзеі, не ператворыць усе яго старанні і намаганні ў нішто:
Ды як тут жыць? Няма ахвоты, I марны ўсе твае турботы. /Кывеш, ліпіш, як на калу ты, I ногі й рукі ўдзеты ў путы. А подзьме вецер, і ўсё бухне, I ўсё старанне тваё рухне! 28
Ну а калі чужая воля, што скіроўвае чалавека на нейкія дзеянні і працу, заключае ў сабе адкрыта жорсткі, антыгуманны характар, то элементы бяссэнсіцы і абсурду ва ўзаемадачыненнях чалавека з ягонай працай становяцца яшчэ больш адчувальнымі і страшнымі па сваёй разбуральнай духоўную прыроду сіле. I тут мы дазволім сабе прывесці вельмі характэрны эпізод з паэмы А. Твардоўскага «Краіна Муравія». Тым больш што
28 Колас Я36. тв.: У 12 т. Мн„ 1962. Т. G. С. 29.
ён амаль не трапляў у поле зроку аналітычнай крытыкі, а калі і трапляў, то пераважна з той толькі мэтай, каб лішні раз падкрэсліць варожую настроенасць кулака-міраеда да савецкай улады.
А сутнасць вось у чым. Мікіта Маргунок у час вандраванняў па краіне сустракае свайго заможнага суседа Іллю Кузьміча, з якім вельмі марыў пасябраваць і які цяпер шукае ратунку, выпадкова вырваўшыся на волю з паўночных гулагаўскіх казематаў. Паміж былымі суседзямі-аднавяскоўцамі адбываецца ў час гэтага кароткага спаткання размова, якая і сваім адкрытым тэкстам, і глрібінным шматзначным падтэкстам заслугоўвае таго, каб спыніцца на ёй больш падрабязна. Мікіта Маргунок, відаць, з меркаванняў самай звычайнай чалавечай цікаўнасці імкнецца скіраваць апавяданне Іллі Кузьміча пра лагернае жыццё-быццё ў напрамку як мага большай адкрытасці. Падчас ён крыху хітрыць, прыкідваецца прасцячком-нязнайкам і быццам бы здзіўляецца, што там, адкуль ідзе-ўцякае Ілля Кузьміч, які да самазабыцця Любіў працу і ўмеў працаваць, чамусьці не змог прыцярпецца і не здолеў знайсці ў працы калі ўжо не вялікую асалоду, то хоць бы якое-небудзь кароткатэрміновае задавальненне.
А магчыма, Мікіта Маргунок і сапраўды быў залішне наіўным і верыў, што ад любой злыбяды і гора трэба ратавацца ў працы і можна «вылечыцца» працай. Так звычайна ў жыцці і бывае, калі яно, паварочваючыся да сумленнага, працавітага і мужнага чалавека вострымі вугламі, складанымі экстрэмальнымі сітуацыямі і драматычна-трагедыйнымі гранямі, усё ж не парушае ў сваім няспынным руху нейкія вузлавыя, адвечныя маральнаэтычныя і гуманістычныя каштоўнасці, асноўныя прынцыпы народнай маралі і народных уяўленняў пра дабро і зло. У гулагаўскіх жа лагерах, дзе знаходзіўся Ілля Кузьміч, гэтыя высокія духоўна-маральныя каштоўнасці і прынцыпы былі поўнасцю закрэслены, адрынуты і растаптаны. А субяседнік Іллі Кузьміча гэта, напэўна, не зусім усведамляе. Ды і не мог ён у поўнай меры адчуць, зразумець і ўсвядоміць боль і пакуты нядаўняга зэка, бо на такую ступень адчування, перажывання і разумення мог узняцца толькі чалавек, які пабыў у «перавыхаваўчым пекле».
Аднак паслухаем лепей саміх герояў—і таго, хто ў любым становішчы быццам бы ўсё яшчэ схільны лічыць 68
працу найлепшым лекавым сродкам душы, і таго, хто вельмі любіў працаваць раней, быў прыкладным заможным гаспадаром, не страціў гэтых якасцей і пабыўшы на гулагаўскіх «курсах паравыхавання», але прыйшоў пасля ўсяго гэтага да цвёрдага пераканання, што не ўсякая праца — лекар і не ўсякія працоўныя намаганні — крыніца асалоды:
А вот откуда ж ты теперь, йлья Кузьмнч, бредешь?.. — Бреду оттуда... — Что ж там? Как? — Да так. Хорошнй край. В лесу, в снегу стонт барак, Ложнсь н помнрай...
— Так, так, Нлья Кузьмнч...
А все ж —
Тут злость своя нужна:
Что скажут — делай, дескать, врешь,— Работа не страшна...
— Нет, брат, спаснбо за совет, He страшен был бы труд, Да смысла нет (выдзелена мною.— В. Ж.). — А ты начнн!
— Да мочн нет...
— А ты тянн!
— Да рукн не берут.29
Давайце глыбей удумаемся, чаму ж усё-такі Ілля Кузьміч вельмі катэгарычны ў адмаўленні форм той працы, якую яму давялося выконваць у лагеры. У паэ* тычным урыўку з паэмы «Краіна Муравія», які мы толькі што працытавалі, А. Твардоўскі, трэба меркаваць, зусім не выпадкова выдзяляе курсівам слова «оттуда». Расшыфроўваючы яго значэнне, чытач, безумоўна, павінен быў звярнуць болып пільную ўвагу і на далейшы ход няпростай для абодвух суседзяў-аднавяскоўцаў размовы, знайсці і вылучыць у ёй нейкі стрыжнявы момант.
Уважлівы, удумлівы чытач, трэба меркаваць, гэты важны момант і вылучаў, і знаходзіў. Ды толькі крытыка доўгі час заўважаць яго па вядомых прычынах не хацела і не адважвалася сказаць, што герой паэмы Твардоўскага «Краіна Муравія» Ілля Кузьміч, якога вельмі проста і лёгка залічылі ў кулакі, а таму не дужа і прыслухоўва-
29 Твардовскнй A. Т. Собр. соч. Т. 1. С. 302.
ліся да логікі яго доказаў і аргументаў, на самай справе выказвае тут думку, што імпануе, як можна зразумець, і самому аўтару.
Твардоўскага, безумоўна, не трэба было пераконваць у бессэнсоўнасці працы, калі перад чалавекам закрываецца ці звужаецца магчымасць укласці ў саму працу энергію зацікаўленага індывідуальнага роздуму і энергію ўласнай душы. Гэта меркаванне мы, відаць, маглі б прыняць у дачыненні да асобы таленавітага і ў высокай меры сумленнага паэта на веру, хоць аўтар паэмы «Краіна Муравія» ніколі не лічыў падобны прынцып у падыходзе да вытлумачэння з’яў, па прыродзе сваёй няпростых і складаных, колькі-небудзь апраўданым. I ў дадзеным выпадку, ставячы меру асэнсаванасці і мэтазгоднасці працы ва ўзаемазалежнасць ад меры рэальнай свабоды выбару (сродкаў, метадаў, .форм, спосабаў) у адносінах чалавека да гэтай працы, А. Твардоўскі выявіў выключна тонкае майстэрства ў сістэме аргументацыі таго, што толькі свабодны чалавек можа быць творцам (у тым ліку і творцам-земляробам) і што ўсялякія абмежаванні на гэтым шляху непазбежна вядуць да парушэння праўды, алагізму і абсурднасці ў жыцці.