Народная спадчына Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці Віктар Цітоў

Народная спадчына

Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці
Віктар Цітоў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 300с.
Мінск 1994
94.25 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
В.С Цітоу Народная СПАДЧЫНА ПСТАРЫЧНЫЯ ШЛЯХІ
I ЭТНАКУЛЬТУРНЫЯ СТАСУНКІ
АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ
Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору
В. С. Uimov
Народная
СПАДЧ Ы НА
МАТЭРЫЯЛЬНАЯ КУЛЬТУРА Ў ЛАКАЛЬНА-ТЫПАЛАГІЧНАЙ
РАЗНАСТАЙНАСЦІ
Мінск' “Навука і тэхніка” 1994
ББК 63.5(=Бело)
Ц74 УДК 39(=826)
II а в у к о в ы рэдактар доктар гістарычных навук Г. В. ІЛтыхаў
Рэцэнзентьг
доктар гістарычных навук Л. С. Мыльнікаў, доктар філалагічных навук С. М. Талстая, доктар гістарычных навук Г. А. Каханоўскі
.,0505000000—029
Ц М 316(03)—94 '4“93
ISBN 5-343-01050-4
© В. С. Цітоў, 1994
УВОДЗІНЫ
Вывучэннс матэрыяльнай культуры як важнсйшай часткі нацыянальнай спадчыны і рэалізаванага духоўнага патэнцыялу народа заўсёды было адным з асноватворных накірункаў этналагічнай навукі. Яно набывае асобую актуальнасць у апошні час у Бсларусі, якая зазнала на сабс згубныя вынікі вайны і Чарнобыльскай трагсдыі. Ва ўмовах урбанізацыі, паскораных тэмпаў індустрыяльнага развіцця і наяўнага экалагічнага крызісу выявілася вострая патрэба ў захаванні, вывучлнні і псраасэнсаванні багатай спадчыны народнай культуры, базавай асновы нацыянальнага адраджэння. Ідэалагізацыя і падпарадкаванне культуры камандна-адміністрацыйнай сістэмс кіравання звужалі яе сацыяльную базу, вялі да абязлічвання і вынішчэння народных традыцый, дэвальвацыі культурных каштоўнасцей. Практыка уніфікацыі, нівеліроўкі нацыянальных граней і рэгіянальных асаблівасцей з самага пачатку была ненатуральнай, экстрэмісцкай па сваёй сутнасці і не выявіла гістарычнай псрспектывы ні ў СССР, ні ў замежных поліэтнічных дзяржавах. Яна ігнаравала маральна-ахоўную і стваральную сілу мясцовых народных традыцый, вяла да дэфармацыі міжэтнічных адносін, да нацыянальнага нігілізму і бсздухоўнасці, падмяняючы шчодрую і вечна жывую шматколсрную квецень народнай творчасці схаластычнай канцэпцыяй наднацыянальнай (так званай “інтэрнацыянальнай”) культуры.
Народ заўсёды выступаў сапраўдным творцам і носьбітам культурных традыцый, якія ён бсражліва захоўваў і ўзбагачаў, перадаючы як святыню ў спадчыну сваім дзсцям. Складваючыся ў гарманічную і апрабаваную сістэму жыццёвых правіл, звычаяў, абрадаў, свстаўяўленняў, гэтыя традыцыі з’яўляліся рэальнай асновай жыццядзсйнасці беларусаў як этнаса, умовай функцыяніравання іх культуры. Нягледзячы на
складаныя гістарычныя абставіны, што не раз ставілі бсларускі народ на грань этнацыду і вынішчэння, яго традыцыйная культура, маючы здаровыя карані, зноў і зноў буяла новымі парасткамі і прадаўжала развівацца надалсй самабытнымі шляхамі, выяўляючы ўнутраную імпульсіўнасць, жыццяздольнасць і цэласнасць. Цэласнасць і кампактнасць — неадэкватныя аднароднасці і не касуюць мясцовых форм і фарбаў, тыпалагічнай разнастайнасці, якія адлюстроўваюцца ў этнаграфічных асаблівасцях, лакалізаваных у тым ці іншым раёне Беларусі.
Вывучэнне лакал ьна—гыпалагічнай разнастайнасці беларускай традыцыйнай культуры дазваляе глыбсй раскрыць яс змсст, паказаць мудры рацыяналізм і нсвычарпальную творчасць народных мас. Яно дае магчымасць на канкрэтным матэрыяле прасачыць гістарычныя сувязі і паралслі, паказаць ролю і месца беларускай спадчыны ў славянскай і сусвстнай культурах. Даследаваннс шматлікіх этнаграфічных помнікаў і іх сістэматызацыя па функцыянальнаму і гсаграфічнаму прынцыпах маюць важнае практычнае значэнне ў музейным будаўніцтве і выкарыстоўваюцца, у прыватнасці, у арганізацыі першага ў Беларусі музся-сканссна1.
Вывучэнне этнагеаграфічных асаблівасцей цесна звязана і з рашэннем такой навуковай праблемы, як складанне гісторыка-этнаграфічных атласаў, для якіх яно дае разнастайны фактычны матэрыял і навукова апрабіраваныя высновы тыпалагізацыі матэрыяльнай культуры. Арэальнае даследаванне народнай спадчыны і складанне гісторыка-этнаграфічных атласаў дазваляе не толькі асэнсаваць нашы здабыткі ў кантэксце еўрапейскіх культур, але і набывае істотнае значэнне пры выпрацоўцы навукова абгрунтаваных комплсксных праграм рэгіянальнага развіцця і нацыянальнага адраджэння. Улік гістарычнай спецыялізацыі, вытворчых традыцый і нацыянальных звычаяў выступае як важная перадумова навукова абгрунтаванага сацыяльнага кіравання.
Крыніцы. Дадзенае даследаванне базіруецца на аналізе шырокага кола крыніц — экспедыцыйна-палявых,
1 Тмтов В. С. РІстормко-этнографмческне регноны в экспознцмм Белорусского государственного музея народной архмтектуры н быта. Мн., 1982.
архіўных, апублікаваных матэрыялаў і музейных калекцый. У выніку шматгадовых экспедыцый, часовага і пастаяннага пражывання ў розных раёнах Беларусі аўтарам было абследавана больш за 200 вёсак і сабраны значны палявы матэрыял, які прадстаўлсны дзённікавымі запісамі, фотаздымкамі, замалёўкамі, навуковымі справаздачамі, што захоўваюцца ў архіве Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору (АІМЭФ) АН Беларусі2.
Каштоўную інфармацыю можна пачэрпнуць з этнаграфічных апісанняў, што былі падрыхтаваны, паводле спсцыяльнай праграмы, карэспандэнтамі імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства (РГТ). Частка гэтых матэрыялаў, што адносіцца да сярэдзіны XIX ст., у сучасны момант захоўвасцца ў архівс Рускага геаграфічнага таварыства ў Санкт-Пецярбургу, другая частка, што складала архіў Паўночна-Заходняга аддзела РГТ, — у Рукапісным аддзеле Навуковай бібліятэкі Віленскага дзяржаўнага ўнівсрсітэта (ВДУ, НБ, РА). У сваіх адказах на спецыяльную анкету, распаўсюджаную ў пачатку 1870-х гг., мясцовыя карэспандэнты, пераважна настаўнікі народных школ, даюць характарыстыку мясцовай гаспадарцы, разглядаюць сістэмы земляробства, структуру пасяўных плошчаў, спосабы апрацоўкі глеб, ворыўныя прылады, асаблівасці жылля, адзення, ежы, стан падсобных промыслаў і інш. У асобны раздзел вылучаны тут апісанні трох сацыяльных тыпаў сялянскіх гаспадарак — беднага, сярэдняга і заможнага. У цэлым матэрыялы паказваюць рэальную карціну і даюць шырокую інфармацыю аб гаспадарча-бытавым укладзе і традыцыйнай культуры ў розных раёнах Беларусі. Разам з тым адказы мясцовых карэспандэнтаў на пытанні анкеты не раўназначны, а матэрыялаў па шэрагу паветаў зусім няма ці яны не захаваліся. Дадатковыя звссткі і статыстычныя даныя аб сялянскай гаспадарцы былі пачэрпнуты намі з дзяржаўных гістарычных архіваў (БДГА ў Мінску і БДГА ў Гродне).
Значную інфармацыю аб традыцыйнай культуры беларусаў і яе лакальна-тыпалагічных асаблівасцях даюць нам этнаграфічныя калекцыі мясцовых краяз-
2 АІМЭФ, ф. 6, воп. 11, спр. 685; воп. 12, спр. 49а, 496, 50; воп. 13, спр. 1а, 16; ф. 7, воп. 2, спр. 113—116 і інш.
наўчых музеяў і Беларускага дзяржаўнага музся народнай архітэктуры і побыту. Апрача іх у рабоцс выкарыстаны матэрыялы Дзяржаўнага музся этнаграфіі ў Санкт-Пецярбургу, Гісторыка-этнаграфічнага музея Літвы (Вільня), Музея народнай архітэктуры і побыту Украіны (Кіеў) і інш. Асобую каштоўнасць сярод іх маюць фондавыя матэрыялы Дзяржаўнага музея этнаграфіі (ДМЭ). Яны прадстаўлены рэчамі традыцыйнага побыту, якія ў свой час былі сабраны на тэрыторыі Беларусі вядомымі краязнаўцамі, этнографамі Е. Р. Раманавым, A. К. Сержпутоўскім, Я. А. Ляцкім, В. К. Косткам. Фондавыя скарбы дапаўняе фотатэка ДМЭ, дзе можна знайсці унікальны ілюстратыўны матэрыял па традыцыйнаму жыллю, гаспадарчых пабудовах, вытворчых прыладах, прадмстах хатняга ўжытку, народнаму адзснню.
Выкарыстаныя намі апублікаваныя крыніцы прыкмстна адрозніваюцца паміж сабой паўнатой наяўнага матэрыялу, характарам яго падачы, прынцыпам выкладання. Сярод іх — падрабязныя геаграфічныя апісанні, публікацыі фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў, этнаграфічныя нарысы, карэспандэнцыі, мастацка-літаратурныя помнікі і інш. Спецыфіка дадзенай працы абумоўлівае мэтазгоднасць тыпалагізацыі і групоўкі выкарыстаных пісьмовых крыніц па геаграфічнаму прынцыпу, у сувязі з чым можна вылучыць наступныя групы (называем толькі аўтараў прац):
1)	Паўночная Беларусь — Анімеле М., БезКарніловіч М. В., Нікіфароўскі М. Я., Сапуноў А. П., Ссмянтоўскі A. М.;
2)	Усходняя Беларусь — Дамбавецкі A. С., Косіч М. М., Максімаў С. В., Мейер А., Раманаў Е. Р., Радчанка 3. Ф.;
3)	Палессе — Булгакоўскі Д. Г., Галамбёўскі Л., Жылінскі I. I., Забелін А. Ф., Колвбсрг 0., Крашэўскі Ю. I., Лебсдзева Н. 1., Мандальскі В., Машыньскі К., Асандоўскі Ф., Пяткевіч Ч., Сербаў I. А., Сержпутоўскі A. К., Эрэміч I.;
4)	Цэнтральная Беларусь — Зялснскі I., Татур Г. X., Тышксвіч Я. П., Шпілеўскі П. М., Янчук М. А.;
5)	Паўночна-Заходняя Беларусь — Баброўскі П. В., Карцаў Г., Кіркор A. К., Сергісўскі П., Сыракомля У., Тышкевіч К. П., Федароўскі М., Харузін A. М.
Некаторая ўмоўнасць вылучаных груп тлумачыцца тым, што ў асобных аўтараў (П. Баброўскі, I. Зяленскі, А. Кіркор, А. Харузін, П. Шпілеўскі) мы знаходзім этнаграфічны матэрыял па нскалькіх (часцей сумежных) рэгіёнах. У гэтым выпадку месца названай працы ў той ці іншай рубрыцы вызначана па прынцыпу дамінанты.
Тую ці іншую групу крыніц аб’ядноўвае і іх змест, натуральнае падабснства апісаных тут тыпалагічна аднародных рэчаў ці з’яў. Так, у працах М. Я. Нікіфароўскага, М. Анімеле, А. П. Сапунова, A. М. Семянтоўскага пры параўнаўчым аналізе мы фіксуем агульныя варыятыўна-тыпалагічныя рысы вывучаемых этнаграфічных рэалій. Ступень вар’іравання і паўтаральнасці тых або іншых аднатыпных адзнак, што фігуруюць у якасці факталагічнага матэрыялу, сведчыць аб іх тыповасці для дадзснага рэгіёна.
Параўнаўчы комплексны аналіз ускладняецца тымі абставінамі, што названыя працы прыкметна адрозніваюцца паміж сабой структурай і змястоўнасцю, шырынёй пададзснай інфармацыі і ступенню яе дэталізацыі. Найбольш шчодры і арыгінальны матэрыял маецца ў апублікаваных крыніцах палескай групы. У XIX ст. Палессе яшчэ ў значнай ступені захоўвала стараславянскія архаічныя элементы ў народнай культуры і побыце, што прыцягвала да сябе ўвагу многіх энтузіястаў, аматараў, даследчыкаў.
У асобную групу апублікаваных крыніц можна вылучыць зводныя і іншыя працы, у якіх мы знаходзім этнаграфічныя звесткі па ўсёй тэрыторыі Беларусі (працы Я. Ф. Карскага, Ю. Ф. Крачкоўскага, П. В. Шэйна, A. К. Кіркора, М. В. Доўнар-Запольскага і інш.)3. Выкладзеныя ў іх матэрыялы ў большасці сваёй маюць дакладную пашпартызацыю, што дазваляе ўсебакова карыстацца імі ў сістэме параўнаўчага арэальнага аналізу.