Багатыя і разнастайныя звесткі, якія можна пачэрпнуць з дарэвалюцыйных выданняў, адлюстроўваюць —— Карскмй Е. Ф. Белорусы: Введенне к нзученню языка м народной словесностн. Внльна, 1904; Крачковскмй Ю. Ф. Быт западнорусского селянмна. М., 1874; Шейн П. В. Матермалы для мзучення быта н языка русского населення Северо-Западного края. СПб., 1902. Т. 3; Жйвопмсная Россмя. СПб.; М., 1882. Т. 3; Россня: Полное географнческое опмсанме нашего отсчества. СПб., 1905. Т. 9. традыцыйны ўклад і самабытную культуру, што сваімі каранямі нярэдка сягае да старажытных культурных пластоў. Гэта надае ім асаблівую інфармацыйную значнасць як этнаграфічнай крыніцы і гістарычнага помніка. Аўтарам гэтых прац пашанцавала непасрэдна назіраць рэліктавыя формы культуры і побыту, зафіксаваць рэчавыя помнікі, якія зрэдку захаваліся як музейныя экспанаты ці аказаліся беззваротна страчанымі як скарбы народнай культуры. Методыка даследавання. У сістэмс параўнаўчага вывучэння традыцыйная культура можа быць разгледжана ў двух вымярэннях — у гістарычным і геаграфічным, у часе і прасторы. Вывучэнне традыцыйнай культуры ў часе дазваляе прасачыць яе генетычныя вытокі, рэканструяваць паслядоўнасць вывучаемых з’яў, устанавіць іх дэтэрмінатыўныя сувязі. Вывучэнне культуры ў прасторы дае магчымасць выявіць яе лакальна-варыятыўную разнастайнасць, паказаць культурна-гістарычныя ўзаемасувязі, прасачыць заканамернасці геаграфічнага размеркавання асобных элементаў і больш значымых структур-комплексаў. Неабходнай умовай этнагсаграфічнага вывучэння народнай культуры з’яўляецца навукова абгрунтаваная тыпалагічная класіфікацыя, што паказвае ўнутраныя (лагічныя) і прасторавыя (арэальныя) сувязі і залежнасці паміж асобнымі з’явамі ці іх групамі. У аснове тыпалагізацыі ляжаць агульныя дыферэнцыруючыя прыкметы, у якасці якіх часцей за ўсё выступаюць функцыянальнае прызначэнне прадметаў, іх канструктыўныя асаблівасці і матэрыялы, з якіх яны выраблены. У залежнасці ад гэтага і рэгіянальныя асаблівасці ў адным выпадку найбольш поўна выяўляюцца па функцыянальных ці канструктыўных прыкметах, у другім — па фармальна-тыпалагічных, узаемных суадносінах і месцы ў рэальным асяроддзі, знсшніх прыкметах, мастацка-дэкаратыўных асаблівасцях і г. д. Тыпалагічная класіфікацыя індуктыўна адштурхоўваецца ад канкрэтнага, базавага матэрыялу, адлюстроўваючы паўнату неабходных звестак і меру вывучанасці тых ці іншых аспектаў матэрыяльнай культуры. У сучаснай беларускай этнаграфіі найбольш вывучанымі аспектамі традыцыйнай культуры з’яўляюцца жыллё і адзснне. Параўнаўчая вывучанасць гэтых тэм дае магчымасць больш дэталёвага Гісторыка-этнаграфічныя рэгіёны (XIX—пачатак XX ст.). I — Падзвінне (Паазер’е); II — Падняпроўе; III — Цэнтральная Беларусь; IV — Панямонне; V — Усходняе Палессе; VI — Заходняе Палессе картаграфавання з падрабязнай легендай і выкарыстаннем акрамя значковага спосабу штрыхоўкі і каляровага фону. Апошнія шырока выкарыстоўваюцца пры складанні абагульняючых карт, якія ў сваю чаргу сінтэзуюць інфармацыю прыватных карт, зробленых значковым спосабам4. Да гэтага падштурхоўвае і характар наяўных крыніц: шматлікія звесткі, якія мы знаходзім у дарэвалюцыйных выданнях па розных аспектах матэрыяльнай культуры, часцей за ўсё строга не лакалізаваны і адносяцца да асобных паветаў ці больш значных тэрыторый. Спосаб штрыхоўкі быў выкарыстаны намі пры картаграфаванні тыпаў сядзібнай забудовы, структуры жылля, функцыянальна блізкіх 4 Брук С. й., Рабнновмч М. Г. Ястормко-этнографнческме атласы // СЭ. 1964. № 4. С. 109. паміж сабой паграбоў (скляпоў) і стопак (варыўняў), тыпалагічных варыянтаў ворыўных прылад і інш. Комплекснае даследаванне традыцыйнай культуры патрабуе разгляду кампанентаў як адзінай цэласнай сістэмы, што накладвас свой адбітак на методыку арэальнага вывучэння і тыпалагізацыю вывучасмых этнаграфічных з’яў. Дыферэнцыяцыя цэлага на састаўныя часткі ў дадзеным выпадку павінна разглядацца як часовая, вымушаная мера і насіць інструментальны характар з мэтай наступнага звядзення разнастайнага матэрыялу ў адзіную лагічную сістэму, што аб’ектыўна адлюстроўвае жывую рэчаіснасць. Этнаграфічная карціна, такім чынам, у аптымальным варыянце можа быць пададзена не ў выглядзе структуралісцкіх схем і мадэляў, а ў выглядзе набліжанага да натуральнай прыроды параўнаўча-тыпалагічнага аналізу. Папярэдняе даследаваннс народнай культуры дало падставу аўтару вылучыць у свой час на тэрыторыі Беларусі шэсць гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў — Паазер’е (Падзвіннс), Падняпроўе, Цэнтральную Бсларусь, Панямонне, Усходняе і Заходняе Палессе5. У дадзснай працы параўнаўчаму арэальна-тыпалагічнаму аналізу падвсргліся ўсе важнейшыя аспекты матэрыяльнай культуры — традыцыйнае жыллё, гаспадарчыя заняткі, сжа, шляхі і сродкі зносін, народнае адзенне, якія разгледжаны як састаўныя часткі адзінай гарманічнай сістэмы ў кантэксце гістарычных перадумоў і экалагічнага асяроддзя. Храналагічныя рамкі (канец XVIII — пачатак XX ст.) адпавядаюць перыяду гістарычнага развіцця Беларусі ў складзе Расіі. 5 Тмтов В. С. Нсторкко-этнографмческне регноны в эксіюзнцмм Белорусского государственного музея народной архнтектуры м быта. Мн., 1982; Ен жа. Іісторнко-этнографнческое районнрованне матермальной культуры белорусов: XIX — начало XX в. Мн., 1983; Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя. Мн., 1989. С. 153, 208—209, 370—371, 374—375, 386—387, 507—508, 525—526. ГІСТАРЫЯГРАФІЯ ПРАБЛЕМЫ Праблема гісторыка-этнаграфічных (унутрыэтнічных) асаблівасцей у Бсларусі ў кантэксцс вызначэння яс этнічнай тэрыторыі неаднаразова закраналася ў дарэвалюцыйнай гістарыяграфіі. Пазіцыя розных аўтараў па гэтаму пытанню была неадназначнай і адлюстроўвала суб’ектыўныя погляды, узровень спецыяльных всдаў, а таксама наяўную этнапалітычную сітуацыю, сацыяльныя інтарэсы і прэрагатывы пэўных слаёў насельніцтва. У складзе Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай пад Беларуссю (Белай Руссю) звычайна разумелі паўночна-ўсходнюю частку сучаснай тэрыторыі — Всрхняе Падзвінне і Падняпроўе; тэрыторыю Панямоння называлі Чорнай Руссю або Літвой, а басейн Прыпяці і Заходняга Буга адносілі да Палесся. Гэтыя рэгіянальныя назвы, што адзначалі сабой гісторыкакультурныя вобласці або правінцыі, побач з такімі ж абласцямі, як суседнія Валынь, Чырвоная Русь, Падляссе, Мазовія, Прусія, Жэмайція і інш., мы знаходзім на сярэднявсчных картах. На картах М. Кузанскага (каля 1450 г.) і С. Мюнстэра (1540) Белая Русь (Russtaalba, Russia Alba) паказана ў левабярэжнай частцы сярэдняга Дняпра6. На картах Т. Макоўскага (1613, 1633), складзеных з добрым веданнсм мясцовай тапаграфіі, і карце Г. Герытса (1613) мы не знаходзім краявога тапоніма “Белая Русь”, затое ў агульным “літоўскім” масівс вылучаецца другая рэгіянальная адзінка — Палессе. Прычым на карце выразна відаць дзве наменклатурныя назвы — 6 Днтмар А. Б. От Птолемея до Колумба. М., 1989. С. 228; Кордт В. Матерналы по мсторнм русской картографмм. Кмев, 1910. Вып. 2. С. XIX, XX. Polesia, Podlesia, з аднаго боку, і Paludes Polesia (багны палескія) — з другога, якімі пазначаны адпаведна заходняя частка ад Буга да Гарыні і ўсходняя ў басейне Прыпяці ад Гарыні да Мазыра. На картах Г. дэ Баплана, выдадзеных у другой паловс XVII ст., у ліку важнейшых тапаграфічных назваў фігуруе “Белая Русь”, якая прасціраецца на Сярэдняе Падзвінне і частку Падняпроўя (раён Оршы); у той жа час арэал Палесся некалькі зрушаны на ўсход (параўнаўча з яго становішчам на картах Т. Макоўскага). Звяртае на сябе ўвагу і тое, што назва “Белая Русь” на карцс Г. дэ Баплана ў выданні Я. Сандарта (1687) вынесена ў яе загаловак: “Вялікае княства: Літоўскае і Белая Русь (Magnus Ducat: Lithuania & Russia Alba)”. 3 больш позніх карт нагадаем карту Польшчы, Літвы і Прусіі, выдадзеную Т. Кітчынам (1740), дзе тэрыторыя сучаснай Беларусі пазначана пад назвай “Літоўская Русь”, якая ў сваю чаргу складаецца з трох вышэйпазначаных абласцей — Белай Русі (White Russia), Чорнай Русі (Black Russia) і Палесся (Polesia). Пры гэтым Белая Русь лакалізавана тут на паўночным усходзе, займаючы Падзвіннс і Падняпроўе (на поўдні да Гомеля), Чорная Русь — на паўночным захадзе -(Панямонне і верхні басейн Случы і Пцічы), Палессе — у паўднёвай зоне ад Брэста да Мазыра. Разам з тым на карце Т. Майера (1750) арэал Белай Русі (Russia Alba) пашыраны ад Падзвіння на паўночным усходзе да Заходняга Буга на паўднёвым захадзе, а Палессе паказана тут больш дробным шрыфтам як састаўная частка, гістарычная правінцыя Белай Русі. Апрача падзелу палітычнага, зазначаў вядомы беларускі і польскі гісторык-медыявіст М. Балінскі, у народным ужыванні ў той час захоўваліся правінцыяльныя назвы зямель Вялікага княства Літоўскага з улікам племянных адрозненняў іх жыхароў, мясцовай жыццядзейнасці і характэрных звычаяў, якія давалі падставу для вылучэння на тэрыторыі Беларусі трох гістарычных правінцый — Белай Русі, Чорнай Русі і Палесся7. 7 Babriski М., Lipinski Т. Starozytna Polska pod wzglfdem historycznym, geograficznym i statystycznym. Warszawa, 1846. T. 3. S. 116—117; Kosman M. Historia Bialorusi. Wroclaw, 1979. S. 14. Прыкладна такое ж уяўленне аб Беларусі і яе абласных адрозненнях існавала і ў псршы час пасля далучэння яс да Расійскай імперыі. “Сапраўдная Беларусь, — пісаў В. В. Турчыновіч, — прасціраецца ад Асвсйскага возера і г. Дрысы на поўначы да Магілёва і Друцка на поўдні, а з усходу на захад ад Вялікіх Лук і р. Ловаць да мястэчка Белае Барысаўскага павета... У сучасны момант пад агульнай назвай Бсларусі вядомы дзвс цяперашнія губерні: Магілёўская і Віцебская, за выключэннем трох ліфляндскіх павстаў — Дынабургскага, Люцынскага і Рэжыцкага”8. Такое ж геаграфічнае паняццс тэрміна “Бсларусь” фігуруе і ў краязнаўчай працы М. В. Без-Карніловіча, дзе назва “Бсларусь” адносіцца толькі да тэрыторыі Падзвіння і Падняпроўя9. Аднак не ўсс сучаснікі падзялялі такі пункт глсджання на Беларусь і яе этнічную тэрыторыю. Вядомы краязнаўца П. М. Шпілеўскі пад Бсларуссю разумеў тэрыторыю Магілёўскай, Мінскай, Віцсбскай (без ліфляндскіх паветаў) і часткі Смаленскай губерняў. Заходнюю мяжу Бсларусі ён праводзіў у Навагрудскім павеце каля ст. Мілавіды10. Той жа думкі прытрымліваўся і П. А. Бяссонаў. Ён выказваў сваю нязгоду з тымі, хто звужаў паняцце Беларусі тэрыторыяй усходніх губсрняў, калі цэнтральная Мінская губерня, як ён заўважаў, аказвалася “суседняй з Бсларуссю краінай”1 . Размешчаная на захадзе Чорная Русь, на яго думку, з’яўляецца ўнутрыэтнічным, абласным падраздзяленнем Беларусі, “як свая, родная, алс тым не менш існуючая”12. Вывады П. Бяссонава і П. Шпілеўскага