Народная спадчына Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці Віктар Цітоў

Народная спадчына

Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці
Віктар Цітоў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 300с.
Мінск 1994
94.25 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
6 Воронмн Н. Н. Древнес Гродно // Матермалы н мсследовання по археологнм СССР. 1954. № 41. С. 198; Ссдов В. В. Восточные славяне в VI—XIII вв. М., 1982. С. 115—122.
7 Вольтер Э. А. Следы дрсвннх пруссов м мх языка в Гродненской губерннм. СПб., 1912. С. 1 —10; Пашуто В. Т. Гродно в хронкке Дюсбурга // Культура Древней Русн. М., 1961. С. 191.
8 Гурсвнч Ф. Д. Древностн Белорусского Понеманья. М.; Л., 1962. С. 141, 144; Зверуго Я. Г. Верхнее Понеманье в XI—XIII вв. Мн., 1989. С. 14—17, 37—42.
Q Аналіз археалагічнага матэрыялу, здабытага Ф. Гурэвіч пры раскопках г. Ваўкавыска, даў ёй падставу зрабіць вывад, што гэты горад быў заснаваны перасяленцамі з паўднёварускіх зямель яшчэ да мангола-татарскага нашэсця (Гуревнч Ф. Д. О форммрованнн городов Черной Русм по данным археологнм // СА. 1983. № 4. С. 64—65).
Такім чынам, ужо ў XIII ст. з розных этнічных плыняў у беларускім Панямонні складвасцца асобны рэгіянальны тып культуры, у якім спалучаліся мясцовыя славянскія, польскія і прыбалтыйскія рысы. Гэта ўзаемадзеянне з’явілася зыходным пры фарміраванні ў працэсе сімбіёзу жыццяздольнага народнага арганізма на славянскай аснове. Нс зазнаўшы мангола-татарскага нашэсця і процістаяўшы агрэсіі Тэўтонскага ордэна, гэты край становіцца адным з самых багатых і мнагалюдных. Іменна ён і з’явіўся зыходнай асновай утварэння магутнай руска-літоўскай дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, цэнтрам якога быў спачатку Наваградак, а з 1323 г. — Вільья.
У народнай традыцыі амаль да XX ст. захавалася гістарычная назва для гэтага краю “Літва”, а для мясцовага беларускага насельніцтва — “літвіны”. Аналізуючы тэксты старажытных лстапісаў і мясцовую тапанімію, М. I. Ермаловіч лакалізуе Літву XI—XIII стст. на захад ад Мінска і Маладзечна да Ляхавіч і Навагрудка, адрозніваючы яе такім чынам ад сучаснай летувіскай правінцыі Аўкштайціі10. Назва “літоўскай” для Гродзенскай губерні ўстойліва захоўвалася не толькі на звычаёвым узроўні, але і ў шматлікай краязнаўчай літаратуры XIX ст. Разам з тым у пісьмовых тэкстах з XV ст. вядома і іншая назва — “Чорная Русь”. Яна паказана і на адной з ранніх сярэднявечных карт ФраМаура (1457—1459)11. М. К. Любаўскі разглядаў Чорную Русь як славянскую калонію на Літоўскай зямлі12. Па сутнасці той жа думкі прытрымліваўся і У. I. Пічэта. Пад гэтым паняццем ён разумсў “асобае этнічнае ядро” ў басейне верхняга Нёмана, дзс сустрэліся полацкія крывічы, дрыгавічы і літоўскія плямёны13.
На поўдні Беларусі (Палессі) склаліся своеасаблівыя экалагічныя і гістарычныя ўмовы, што вызначалі спецыфіку гаспадарчага і культурна-бытавога ўкладу, шляхі эвалюцыі традыцыйных форм грамадскага жыцця. З’яўляючыся зонай старажытнага славянскага рас-
10 Ермаловіч М. I. Па слядах аднаго міфа. Мн., 1989. С. 21—35.
11 Дмтмар А. Б. От Птоломея до Колумба. С. 196.
12 Любавскнй М. К. Очерк нстормм Лмтовско-Русского государства. М., 1910. С. 17.
13 Пмчета В. Н. Образованме белорусского народа II Вопросы мсторнн. 1946. № 5—6. С. 17.
сялення, Палессе доўгі час захоўвала архаічныя рысы ў культуры і побыце, што заўсёды прыцягвала да яго пільную ўвагу даследчыкаў славянскага этнагенезу. Звяртае на сябе ўвагу здзіўляючас падабенства арэалаў архсалагічных культур — тшцінсцка-камароўскай, зарубінецкай, пражска-карчакскай, паўночная мяжа якіх праходзіла ўздоўж Прыпяці14. Разглядаючы пытаннс аб славянскай прарадзімс, даследчыкі неаднаразова звярталі ўвагу на мноства ў славянскіх мовах агульных слоў, звязаных з ляснымі і балотнымі ландшафтамі (лес, бор, гай, дуброва, багна, балота, мох і інш.) .
Пасля нашэсця ў VI ст. у Прыкарпацце авараў, якія абрушылі свой удар на анцкі (дулебскі) саюз плямёнаў, апошнія, на думку Л. Нідэрлс, у значнай колькасці мігрыравалі на поўнач і асслі ў заходнім раёне Палссся. Гэты пункт глсджання заснаваны на археалагічных даных — псршых всрагодна вядомых славянскіх помніках пражскага тыпу, якія ў другой палове VI ст. (якраз пасля аварскага нашэсця) распаліся на дзве рэгіянальныя групы — заходнюю (дулебскую) і ўсходнюю (драўлянскую)16. Мы нс акцэнтуем увагу на даных тапанімікі, якія паказваюць на больш шырокі арэал дулебскага рассялсння ў Беларусі.
У VIII—IX стст. усходнюю частку Палесся засялялі дрыгавічы і драўляне, заходнюю — дрыгавічы, валынянс, бужане, яцвягі. Засялснне дрыгавічамі тэрыторыі Бсларусі ішло з раёна Палесся; у IX ст. іх помнікі, всрагодна, вядомы ўжо ў всрхнім бассйне Бярэзіны, а на паўночным захадзе — у вярхоўях Нёмана і яго прытокаў17. Шчодрае багацце Тураўскай зямлі, развітая сстка водных шляхоў зносін садзейнічалі значнаму прытоку насельніцтва. Тут у X ст. узнік умацаваны “град” Тураў (яго заснаваннс звязваюць з летапісным князем Турам),
14
Рыбаков Б. А. Язычество древнчх славян. М., 1981. С. 221—223.
15 Толстой II. 14. Славянская географнческая термннологмя. М., 1969.
С. 22—74, 144 —177; Лексіка ГІалесся ў прасторы і часе. Мн., 1971. С. 24—25; Мавродмн В. В. ГІронсхожденпе русского народа. Л., 1978. С. 29—30.
16 Кухаренко IO. В. Полесье н его место в процессе этногенеза славян II Полесье. Лмнгвнстмка. Лрхеологня. Топонмммка. М., 1968. С. 29— 30, 42, 43; Седов В. В. Восточные славяне в VI — XIII вв. М., 1982. С. 92—94.
17
Седов В. В. Славяне Верхнего Подвннья н Поднспровья. М., 1970. С. 80—81.
які неўзабаве стаў цэнтрам асобнага княства, што распаўсюдзіла сваю ўладу на частку Пінскай зямлі1х. Гістарычны лёс заходняй часткі Палссся быў больш цссна звязаны з Уладзіміра-Валынскім, пазней Бсрасцсйскім княствамі.
У эпоху фсадальнай раздроблснасці і ўтварэння Вялікага княства Літоўскага разам з ажыўлсннем народна-гаспадарчай дзсйнасці і ўскладненнем сацыяльнай інфраструктуры больш разнастайным станавіўся культурны ландшафт, больш ярка заззялі мясцовыя фарбы народнай самадзсйнай творчасці. Кожнае ўдзельнас княства выступала як незалежная палітычная (дзяржаўная) адзінка з уласцівым яму рытмам унутранага жыцця. У кожнага княства былі свае ўласныя мэты і задачы, свая мясцовая практыка рэгулявання грамадскіх адносін на асновс выпрацаваных норм звычаёвага права, свая функцыянальная сістэма сацыяльна-кіраўнічых і эканамічных сувязей. Кожная ўдзельная вобласць мсла нсаднолькавыя патэнцыяльныя рэсурсы і ўнутраныя магчымасці ў развіцці тых ці іншых сфср народнай дзсйнасці. Драблсннс княстваў на ўдзелы адлюстроўвала не столькі суб’ектыўныя перадумовы, што знсшнс праяўлялася ў сспаратысцкіх імкнсннях князёў і мясцовай знаці, колькі аб’ектыўныя запатрабаванні развіцця эканомікі і надзённую нсабходнасць набліжэння сістэмы кіравання да ўнутранага жыцця абласцей. Адначасова яно адлюстроўвала характар жыццядзейнасці і этнаграфічныя асаблівасці асобных зямель. Гарады, што ўзнікалі на важных шляхах у асяродку найболыл засслсных раёнаў, адыгрывалі важную ролю мясцовых цэнтраў этнічнай кансалідацыі. У працэсе рэальна існуючых сувязсй на дадзенай зямлі складваліся свае характэрныя традыцыі грамадскага і прыватнага жыцця, свая спсцыялізацыя гаспадарча-прамысловай дзейнасці, адпавсдны экалагічнаму асяроддзю народны каляндар, прыкметы, звычаі, павер’і, стэрэатыпы паводзін, умацоўваліся гістарычныя сувязі, вызначаўся свой мясцовы этнакультурны каларыт.
1ХГорад Тураў ва ўсе часы быў адзіным палітычным цэнтрам княства.
У сувязі з гэтым П. Ф. Лысенка лічыць неправамерным ужыванне тэрміна “Турава-Пінскае княства” (Лысенко ГІ. Ф. Города Туровской землм. Мн., 1974. С. 14—15).
Развіццё вытворчых сіл і культуры, якос ва ўмовах сярэднявечча насіла паўсюдны самадзейны характар і ішло спантанна ў рамках асобных абшчын, непазбежна служыла імпульсам этнаграфічнай разнастайнасці, нягледзячы на агульныя рысы і гісторыка-культурную супольнасць, што сягалі сваімі каранямі ў глыбокую старажытнасць. Ва ўмовах натуральнай гаспадаркі вылучаўся шэраг мікраэтнаграфічных утварэнняў, уяўляўшых сабой правінцыяльныя сельскія акругі — пагосты (воласці, прыходы), што вызначаліся ўзгодненым ладам жыцця і імкнуліся да агульнага культурна-эканамічнага асяродка, адміністрацыйна-валаснога ці прыходскага цэнтра. У некаторых раёнах Палесся такія правінцыяльныя асяродкі захоўваліся яшчэ ў пачатку XX ст. і былі зафіксаваны этнографамі. Як адзначаў I. А. Сербаў, тут групы суседніх вёсак утваралі свайго роду абшчыны, кожная з якіх вызначалася сваім культурна-бытавым укладам, сваёй супольнасцю і агульным мікракліматам сацыяльных адносін і духоўнага жыцця19. Падобную супольнасць фіксуюць і мясцовыя этніконы: лахвінцы, цнянцы, вічынскія палянс, беларусы-сакуны і інш. Прычым гэтыя звыклыя мясцовыя назвы распаўсюджваліся не толькі на жыхароў аднайменных вёсак (Цны, Лахвы, Вічына), алс і на іх суседзяў, жыхароў прылеглых вёсак. Відавочна, тут ёсць падставы гаварыць аб лакальных, ці малых, этнаграфічных групах, што атрымалі ў навуцы назву дэмаў і ізалятаў20. Як правіла, 80—90% шлюбаў заключаліся ў межах гэтых абшчын-пагостаў. Такая з’ява шырока адзначана і ў іншых раёнах Беларусі. Так, у Падняпроўі яшчэ ў пачатку XX ст. было вядома мноства родавых вёсак, што амаль цалкам складаліся з блізкіх і больш далёкіх сваякоў з аднолькавым прозвішчам (якое часта надавалася і назве вёсак). Як паведамлялі мясцовыя карэспандэнты, вёска за 3—5 вёрст лічылася ўжо “чужой стараной” і дзяўчына неахвотна ішла туды замуж21.
Слабая распрацаванасць праблем сярэднявечнай беларускай культуры не дае магчымасці на фактычным
19 Сербов й. А. Белорусы-сакуны. С. I, II, XVI, XVII; АІМЭФ, ф. 6, воп. 13, сп. 1, л. 7.
20 Чебоксарова й., Чебоксаров Н. Этносы, популяцнн, расы // Земля н людм. 1974. С. 217.
21
Шейн П. В. Матермалы для мзучення быта м языка ... Т. 3. С. 190—191.
матэрыяле правесці дэталёвы этнаграфічны аналіз і дазваляе больш меркаваць аб агульным характары этнасацыяльных і этнаканфесіянальных працэсаў, уплываючых на традыцыйна-бытавую культуру22, пакідаючы ў зацені яс лакальна-тыпалагічную разнастайнасць. Этнагеаграфічныя асаблівасці прыкмстна ўскладняліся сацыяльнай дыферэнцыяцыяй і канфесійна-палітычнай сітуацыяй, якая была неадназначнай на розных этапах і характарызавалася нс толькі талерантнасцю, але і вострым сапсрніцтвам розных канфесій. Сітуацыя яшчэ болсй абвастрылася ў сувязі з ліквідацыяй урадавым актам 1839 г. найбольш уплывовай у той час у Беларусі і Украіне грэка-каталіцкай (уніяцкай) царквы.