8 Турчнновнч 0. В. Обозренме нсторнм Белоруссмн с древнейшнх времен. СІІб., 1857. С. VI—VII. Без—Корннловмч М. О. Іісторнческме сведенмя о прм.мечателыіейшнх местах в Бслоруссмм. СПб., 1855. 10"Бадай што ноччу, — пісаў ён у сваім “Вандраванні", — выехаў я з Кобрына і на другі дзень апынуўся раніцай у Мілавідах (у тэксце: Молдовндах. — В. Ц.), станцыі Мінскай губерні і, такім чынам, мяжы Беларускага краю. На мяне дыхнула жыватворны.м беларускім паветрам” (Шпнлевскнй П. Путешествме по ГІолесыо н Белорусскому краю // Современнмк. 1853. Т. 40. С. 12); Гл. таксама: Ён жа. Белоруссмя в характермстмческмх опмсаннях н фантастмческнх ее сказках // Пантеон. 1853. Т. 8, кн. 4. С. 72. 11 Безсонов II. Белорусскме песнк. М., 1871. С. XXXV. 12Там жа. С. XII. базіраваліся на шырокім фальклорна-этнаграфічным матэрыялс, збіранню і апрацоўцы якога яны ўдзялялі шмат увагі. Менавіта ў гэты псрыяд на базе канкрэтнага этнаграфічнага вывучэння паступова складвасцца больш всрагоднас і пэўнае разуменне этнічнай тэрыторыі Беларусі і яе этнагсаграфічных асаблівасцей, якое набыло апасля вырашальнас значэнне. Складальнікі “Матэрыялаў для геаграфіі і статыстыкі Расіі” П. Баброўскі і I. Зялснскі ўвялі ў навуковы абарот багаты і разнастайны матэрыял, які паслужыў важнай факталагічнай базай для некалькіх пакалснняў даследчыкаў гісторыі і культуры беларускага краю. Абагульняючы адпавсдныя звесткі па Гродзенскай і Мінскай губсрнях, яны паказалі экалагічную і этнаграфічную нсаднароднасць іх паўночнай і паўднёвай (палескай) частак. Мяжу паміж імі П. Баброўскі праводзіў з захаду на ўсход па р. Нараў, вярхоўі Ясельды на Пружаны і Сялец, I. Зяленскі прадаўжаў яе ў мсжах Мінскай губерні па больш паўночных шыротах: ад Слоніма на Слуцк і Бабруйск . У паўночнай частцы, па словах аўтараў, жывуць чарнарусы, што “амаль нічым не адрозніваюцца ад беларусаў”, у паўднёвай — палешукі, пінчукі, падлясяне, бужанс (або русіны, рушкі); падлясяне, заўважалі яны, больш за другіх з усходніх славян падвергліся польскаму ўплыву. П. Баброўскі робіць спробу даць этнагеаграфічную характарыстыку Гродзенскай губсрні, імкнсцца звязаць этнапсіхалогію з прыроднымі ўмовамі. “Велізарныя балоты, дрымучыя лясы і аднастайная павсрхня зямлі, — піша ён, — надаюць гродзенскай прыродзс манатонны і маркотны выгляд, простае спалучэнне фізічных сіл тутэйшай прыроды наклала свой адбітак на характар туземнага нассльніцтва: у ім пераважае журбота, нейкая туга і абыякавасць да ўсяго акаляючага. Тут селянін хілы, аднак цярплівы, ціхі, спакойны і вялы, але не лянівы” . Вывады аўтара нярэдка супярэчлівыя: 13 Бобровскнй П. Матерналы для географмм м статнсгнкн Росснч, собранкые офнцерамм Генерального штаба. Гродненская губерння. СПб., 1863. Ч. I. С. 129, 622—623; Зеленскнй Н. Маіерналы для географнн м статмстнкн Россмн... Мннская губерння. СПб., 1864. Ч. I. С. 408. 14 Бобровскнй П. Матернал для географнн м статмстнкм Росснн. Ч. I. С. 147. па-першае, у іх ігнаруюцца сацыяльна-бытавыя ўмовы, у якія быў пастаўлены беларускі селянін (хаця аўтар шчыра праяўляе да яго спачуванне і спагаду); па-другос, на фоне манатоннай, аднастайнай прыроды, якая, па словах аўтара, уплывас на этнапсіхалогію і характар мясцовых жыхароў, цяжка зразумець “найвялікую разнастайнасць, пануючую зараз ва ўсіх праявах народнага жыцця, мовс. рэлігіі, норавах, звычаях”, аб чым піша вышэй аўтар . Заслугоўвае ўвагі зроблсны П. Баброўскім параўнаўчы арэальны аналіз мясцовага фальклору. Аўтар разглядае лексіка-фанстычны строй мясцовых гаворак, ссмантыку прыказак, прымавак, крылатых выразаў — “Усё можна, толькі асцярожна”, “He зведаўшы броду, не лезь у воду”, “Богачы ідят калачы, алс воны нс спят в ночы” і інш. — і на выснове іх параўнаўчай характарыстыкі вылучае два мясцовыя этнаграфічныя тыпы: аднаго “вялага, нерашучага, але сумленнага” селяніна Гродзенскага павета — чарнаруса, другога — “тонкага, дасціпнага і плутаватага палешука”16. Наўмысная кантрастнасць і антытэза, што часам праглядваюцца ў параўнаннях, выступаюць тут хутчэй як метадычныя сродкі, бо нельга не адзначыць назіральнасці і глыбокага ведання аўтарам мясцовага фальклорна-этнаграфічнага матэрыялу. Вызначаная ім на тэрыторыі Гродзенскай губсрні этналінгвістычная мяжа, што адчляняе Палессе ад панёманскага дыялектнага масіву, не падвяргалася ў далейшы час істотнаму перагляду. I. Зяленскі, у сваю чаргу, звяртаў увагу на некаторыя этнаграфічныя адрознснні ў межах Мінскай губерні. У прыватнасці, ім адзначалася нераўнамерная абжытасць і гаспадарчая асвоснасць верхняга і ніжняга басейнаў прыпяцкіх прытокаў — Случы, Морачы, Лані, Цны, Пры гэтым дакладна ўказваліся населеныя пункты (Старобін на Случы, Локтышы на Лані), якія падзяляюць земляробчую цэнтральнабеларускую і слабазаселеную палескую часткі губерні . Аўтар даваў вобразную характарыстыку Палесся, па-мастацку і дэ- 15 Бобровскнй П. Матерналы для географнм м статмстккм Россмн. Ч. I. С. 127. 1бТам жа. С. 637. 173елснскнй РІ. Матерналы для географнм м статнстнкм І’оссмм. Ч. I. С. 194 — 195, 201. талёва выпісваў мясцовыя краявіды і характар рассялення. I ўсё ж пад Палессем I. Зяленскі разумеў не этнаграфічную, а фізіка-геаграфічную вобласць (правінцыю) і далучаўся да іншых аўтараў, якія праводзілі мяжу з Палесссм паўночней ад адзначанага этнаграфічнага рубяжа. Заўважым, што, па сучасных даных, фізіка-геаграфічная мяжа Палесся на гэтым участку якраз супадае з этнаграфічнай18. Амаль адначасова з выхадам у свст шматтомных “Матэрыялаў для геаграфіі і статыстыкі Расіі” ў Парыжы, а затым у Пецярбургу быў выдадзены этнаграфічны атлас Р. Ф. Эркерта19. Складзсны па даных Міністэрства ўнутраных спраў, ён адлюстроўваў афіцыйны падыход да народанасельніцтва Заходняга краю, як у той час называлі Бсларусь. Таксама, як і выдадзсны неўзабаве другі атлас — А. Ф. Рыціха20, ён вызначаў этнічны склад нассльніцтва Бсларусі, зыходзячы ў першую чаргу з веравызнання. Тэкставы матэрыял атласа, выдадзены асобнай кнігай, коратка асвятляў этнічную гісторыю і этнаграфію беларусаў. Нсабходна адзначыць, што погляды самога аўтара, непрадузята адлюстроўваючы ўяўленні заходнссўрапейскай (як, дарэчы, і расійскай) адукаванай грамадскасці аб Беларусі, не заўсёды супадалі з афіцыйнай пазіцыяй. Разглядаючы сучаснае становішча Беларусі, даследчык пісаў: “Уласна Беларусь, у асаблівасці Магілёўская губерня, зусім не такая ўбогая краіна, якой яе звычайна малююць, аднак апрацоўка зямлі яе ў вышэйшай ступені занядбана. Беларусь можна параўнаць з беднай, але прыгожай дзяўчынай, якая можа разлічваць на багатую спадчыну”21. Выказваючы свой погляд на гісторыю “Заходняй Русі”, аўтар дае высокую ацэнку яе сярэднявеч- 18 Географня Белорусскв. Мн., 1977. С. 86, 114; Дементьев В. А. Снстема фмзмко-географнческнх районов Белоруссмп // Фнзмческая м экономмческая географня Белорусснн. Мн., 1960. С. 3—29. 19Эркерт Р. Ф. Этнографнческнй атлас западнорусскнх губерннй м соседннх областей. СПб., 1863; Ен жа. Взгляд на нсторню м этнографню западных губернпй Россмм. СПб., 1864. 20 Рнттнх А. Ф. Атлас народонаселення западнорусского края по нсповеданням. СПб., 1864. 21 Эркерт Р. Ф. Взгляд на нстормю н этнографпю западных губсрннй Росснн. С. 65. най культуры і выказвас сумнсннс ў заваяванні гэтага краю літоўцамі. Этнічную тэрыторыю Беларусі Р. Эрксрт падзяляў на тры часткі: усходнюю (да Бярэзіны), заходнюю і паўднёва-заходнюю, або Падляссс. Беларускае насельніцтва гэтых рэгіёнаў, на яго думку, утварала адпаведна тры групы: сапраўдных беларусаў, заходніх бсларусаў, ці чарнарусаў, і падляшан. Аўтар паказвае некаторыя бытавыя рысы кожнай з гэтых груп. Так, заходнія бсларусы вырабляюць для сябе адзсннс з чорнай шэрсці, голяць вусы і бараду, па святах збіраюцца ў карчмс (што прыкметна адрозніваецца ад рускага пастаялага двара) і скачуць пад скрыпку польскія танцы. Падляшан ён лічыў найбольш апалячанай часткай беларусаў22. Некалькі інакш рашалася пытанне аб унутрыэтнічных асаблівасцях у Беларусі аўтарамі гсаграфічных прац. У шматтомным выданні “Жывапісная Расія” (т. 3) замест ранейшага тэрміна “Чорная Русь” адназначна фігуруе “Літва”, аднак апошні аднолькава ўжываецца як для беларускага Панямоння, так і для сучаснай Літвы (Лстувы). Празмерна шырокас тлумачэнне дапускалася і для этнаграфічнай вобласці Палесся, значэнне якога ў паняційным апараце геаграфічнай навукі стала ўжывацца бадай што для кожнай лясной тэрыторыі. Аўтары “Жывапіснай Расіі” пры вызначэнні этнагеаграфічных асаблівасцей ігнаравалі этнічны склад насельніцтва. Яны вылучалі дзве культурна-гістарычныя вобласці — Беларускае і Літоўскае Палессе. Да першай яны адносілі тэрыторыю Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў, да другой — губерняў Ковенскай, Віленскай і Гродзенскай. П. П. Сямёнаў у заключным артыкуле тлумачыць неабходнасць такога падзелу асаблівасцямі мясцовых ландшафтаў і ўзроўнем культурна-эканамічнага развіцця. Ён адзначае неаднолькавую шчыльнасць насельніцтва (20 чал. на кв. вярсту ў Беларускай вобласці і 30 — у Літоўскай), розныя суадносіны ворыўных зямсль (адпаведна 28 і 30%) і інш.23 Разам з 22 Эркерт Р. Ф. Взгляд на мсторню н этнографмю западных губернмй Росснн. С. 64. 23 Жнвопнсная Россмя. СПб.; М., 1882. Т. 3. С. 473—474. тым аўтары гэтай працы выявілі розныя падыходы і разыходзіліся ў сваіх поглядах. A. К. Кіркор, што напісаў асноўную частку працы, быў схільны ўключаць у паняццс “Беларусь” таксама тэрыторыю Гродзенскай і значную частку Вілснскай губерняў24. Ён агаворваў і ўмоўнасць назвы “Палессе” ў тым сэнсе, у якім яно ўжывалася ў загалоўках кнігі, і вылучаў болый вузкае і дакладнас паняцце “сапраўднага Палссся” як своеасаблівай прыроднай і этнаграфічнай тэрыторыі. Паўночную мяжу апошняга ён праводзіў па лініі Брэст — Слонім — Слуцк — Бабруйск25. Мсжы Бсларускага Палесся на ўсходзс вызначаліся па водападзелах Дзясны і вярхоўяў Дняпра, з аднаго боку, і Акі і Волгі — з другога. Прыкладна такая ж, як і ў “Жывапіснай Расіі”, інтэрпрэтацыя паняцця Беларусі і яс этнічнай тэрыторыі сустракаецца ў шзрагу агульнар^скіх папулярных выданняў канца XIX — пачатку XX ст. На ўнутрыэтнічныя асаблівасці, лакалізаваныя ва ўсходняй, заходняй і паўднёвай частках Беларусі, звярталі ўвагу і вядомыя польскія (польска-беларускія) даследчыкі 0. Кольберг, К. Машынскі, Ю. Талька-Грынцэвіч, Е. Малішэўскі і інш. 0. Кольберг вылучаў сярод беларусаў тыя ж этнаграфічныя групы, што і аўтары “Матэрыялаў для геаграфіі і статыстыкі Расіі”, аднак даваў ім больш дэталёвую этналінгвістычную характарыстыку. Ен быў схільны лічыць бсларусаў нашчадкамі крывічоў, а чарнарусаў — нашчадкамі дрыгавічоў. Этнагенез палешукоў (пінчукоў) ён звязваў з драўлянскім субстратам27.