Сталыпінская аграрная рэформа павялічыла раздроблснасць і пераразмеркаванне сельскіх пасяленняў. У выніку яе ажыццяўлення 23,3% сялян-гаспадароў Віцебскай губерні перасялілася на хутары, у той час як у іншых раёнах Бсларусі гэты паказчык быў значна мсншым: у Магілёўскай губерні — 12,3%, Гродзенскай — 9,3, Віленскай — 7,2, Мінскай — 4,6%6. У сярэдняй паласе Беларусі характар рассялення вызначаўся найбольш выразнай кампактнасцю і шчыльнасцю нассльніцтва. Тут побач з прырэчнымі часта сустракаліся і паселішчы на водападзелах, пры гэтым водападзелы непрыкметна вылучаліся з суседняга наваколля, утвараючы разам з ім аднастайную раўніну. На тапаграфію сельскіх пасяленняў тут уплывалі не столькі рэльеф і рачная сістэма, колькі ўрадлівасць мясцовых глеб. Вядомы даследчык народнага жытла С. Максімаў у свой час адзначаў схільнасць жыхароў Усходняй Беларусі сяліцца ў лясных краях воддаль ад вялікіх рэк і праязных трактаў. Па яго падліках, у беларускай частцы Чарнігаўскай губсрні на берагах вялікіх рэк — Дняпры, Іпуці, Бесядзі размяшчалася толькі 13 паселішчаў, у той час як на водападзелах іх налічвалася 51 (усс яны карысталіся вадою са студні), па берагах нсвялікіх рэк і ручаін — 50 і побліз азёр — 17 вёсак7. Прыкладна такая ж сістэма рассялення існавала тут і ў ся- 6 Гісторыя Беларускай ССР. Мн., 1972. Т. 2. С. 468. 7 Максммов С. Обктель м жнтель: Нз очерков Белоруссмн II Древняя м новая Россмя. 1876. Т. 2. С. 141. рэднявечны перыяд. Археалагічны матэрыял свсдчыць, што ссльскія паселішчы ў той час размяшчаліся асобнымі групамі па бсрагах малых рэк і міжрэччах на пэўнай адлегласці ад вялікіх рэк8, па якіх плавалі не толькі гандлёвыя караваны, але і разбойныя дружыны. На ўсходзе Беларусі найбольш асвоенай і заселснай была левабярэжная частка Падняпроўя — АршанскаМагілёўская і Горацка-Мсціслаўская раўніны з масівамі адносна ўрадлівых лёсападобных і дзярнова-карбанатных глеб. На працягу XVIII—XIX стст. ліставахвойныя лясы, што колісь пакрывалі гэты край, былі на значнай плошчы высечаны, і на іх месцы раскінуліся ворыўныя зсмлі. Культурны ландшафт дняпроўскага правабярэжжа мсў нскалькі іншыя рысы. Сістэма рассялення і аблічча вёсак носяць тут пераходны характар ад паўночна-ўсходняй да палсскай часткі Бсларусі. У геаграфічнай літаратуры гэты раён адносяць да правінцыі Прадпалесся9. Невысокая ўрадлівасць глсб, што развіліся на марэнна-лсдніковых пясках і глінах, а таксама забалочанасць грунту мала вабілі сюды зсмляробаў; гэта абумовіла і нязначную густату паселішчаў. Асабліва слаба заселсны быў раён водападзелу Бярэзіны і Друці. Прасцягшыся на 150—200 км з поўначы на поўдзень, ён уяўляў суцэльны масіў сасновых лясоў. Нават у наш час шчыльнасць насельніцтва тут у нскалькі разоў ніжэй, чым у суседніх землях. У свой час гэты раён служыў этнаграфічнай мяжой паміж дрыгавічамі і крывічамі10. На старажытныя этнагсаграфічныя адрозненні паказвае і мясцовая тапанімія, у прыватнасці шматлікія назвы, этымалогія якіх паходзіць ад слоў “рубеж” і “мяжа”. Адна паласа гэтых тапонімаў пралягае на захад уздоўж Бярэзіны, другая — перасякае Друць і ідзе на поўнач у напрамку Віцебска. На думку Л. В. Аляксеева, яна паказвае межы суссдніх Полацкай і Смаленскай зямель11. 8 Седов В. В. Сельскме поселення центральных районов Смоленской землм (VIII—XV вв.). М., 1960. С. 6, 9; Алексеев Л. В. Смоленская земля в XI—XIII вв.: Очеркм мстормм Смоленіцнны м Восточной Белорусснн. М., 1980. С. 41—42; Рыер Я. Р. По.мнікі феадальнай вёскі // ПГКБ. 1978. № 3. С. 33. 4 Гсографня Белорусснн. Мн., 1977. С. 86. 10 Нндерле Л. Славянскне древностм. М., 1956. С. 160; Гісторыя Беларускай ССР. Т. 1. С. 73. 11 Алексеев Л. В. Полоцкая земля в IX—XIII вв. С. 78—79. У міжрэччы Дняпра і Друці найбольш шчыльна была здаўна населсна паўночная частка паміж Магілёвам і Копыссю, з аднаго боку, і Друцкам — з другога, што мы добра бачым і на карце Т. Макоўскага 1613 г. На поўдзень цягнулася паласа густых лясоў. Тут на значнай прасторы Баркалабаўскі летапіс упамінае толькі тры населсныя пункты. Аднак у наступны перыяд на працягу XVII—XIX стст. ляды і апрацоўка зямлі насздам, як і прамысловыя распрацоўкі лссу, усё глыбей пранікалі ў лясныя нетры, дзс з’яўляліся новыя астраўкі акультураных ландшафтаў. Так з’явіўся шэраг паселішчаў, аб больш познім заснаванні якіх сведчаць і іх назвы: Буды, Гуты, Майданы, Ляды, Канцы, Пільня, Сякерка (побач з Чорным Борам, Цёмналсссем, Глушняй і інш.)12. На захад ад Бярэзіны ў вярхоўях прыпяцкіх прытокаў Случы і Лані раскінулася Слуцка-Нясвіжская лёсавая раўніна. Гэты раён здаўна лічыўся жытніцай Бсларусі; мясцовае нассльніцтва на працягу многіх стагоддзяў накапіла багаты вопыт сельскагаспадарчай дзейнасці. Спрыяльныя экалагічныя ўмовы вызначалі добрую асвоенасць гэтай зямлі і значную шчыльнасць насельніцтва. Вёскі ў 20—40 сядзіб вулічнага тыпу ўтваралі густую сстку паселішчаў, што размяшчаліся ўздоўж дарог на адкрытай мясйовасці. Дагледжаныя палеткі, што чаргаваліся час ад часу з лугамі і невялікімі пералескамі, складалі ў XIX ст. характэрную карціну мясцовых краявідаў. Тыпалогія і знсшняс аблічча паселішчаў Панямоння, апрача мясцовых экалагічных умоў, адлюстроўвала складаную этнасацыяльную сітуацыю, уласцівую гэтаму рэгіёну. Звычайныя вёскі панскіх сялян, крыху інакшыя — сялян дзяржаўных, устаўныя сёлы, аколіцы, выселкі, фальваркі, мястэчкі — кожны з гэтых тыпаў пасяленняў быў шырока прадстаўлены ў Панямонні, адлюстроўваючы стракаты этнічны і сацыяльны склад гэтых пасяленняў. Да другой паловы XVI ст. характэрным тыпам сельскіх паселішчаў у Панямонні былі нсвялікія вёскі свабоднай забудовы, раскі- 12 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 8. С. 3; Рмер Я. Г. Характер размеіцення сельского нассленмя в Могмлсвском ГІоднепровье // СА. 1982. № 4. С. 110. даныя сярод лясоў на участках больш урадлівых глсб і каля рачных урочышчаў13. Перабудова сёл, згодна з “Уставай на валокі” 1557 г., ахапіла 90% вёсак Гродзенскай эканоміі — гэта прыкметна болей, чым дзенебудзь у Бсларусі. У выніку ажыццяўлення валочнай рэформы было пабудавана мноства новых устаўных сёл вулічнага тыпу, што размяшчаліся звычайна на адкрытай мясцовасці ўздоўж дарог і бойкіх трактаў, побліз рэк і азёр. Значная колькасць гэтых сёл з жылымі памяшканнямі на адным баку вуліцы і гаспадарчымі пабудовамі — на другім (а гэта было звычайна ў тых выпадках, калі сслянін браў адну валоку зямлі — 21,36 га) захавалася тут аж да пачатку XX ст. Прырода і культурны ландшафт Палссся мелі сваё непаўторнае аблічча. Найбольш заселснымі былі на ўсходзе раён лёсавых раўнін у ніжнім басейне Прыпяці (якая зараз аказалася ў “мёртвай зоне” Чарнобыля), а на захадзе — раён Загараддзя і Пабужжа (Падляссе). У цэнтральнай частцы найбольшай густатой паселішчаў вылучалася старажытная Тураўшчына. Мснш значная забалочанасць грунту і ўрадлівасць мясцовых чарназёмападобных глсб садзейнічалі ранняму асваснню і абжытасці гэтага краю. На большай тэрыторыі Палесся, у прыватнасці ў басейнах Случы, Лані, Пцічы, Арэсы, пераважаў прырэчны тып рассялення. Рэкі з’яўляліся тут важнымі шляхамі мясцовых зносін і адыгрывалі істотную ролю ў гаспадарчай дзейнасці і паўсядзённым побыце. Уздоўж рэк цягнуліся заліўныя лугі, што служылі добрай кармавой базай для жывёлагадоўлі, прыбярэжныя тэрасы, рашткавыя марэнныя ўзвышшы і пагоркі былі зручнымі для засялення. Вёскі вулічнага тыпу размяшчаліся паралельна рацэ, сядзібы выходзілі да ракі сваімі задворкамі і агародамі. Паблізу Прыпяці геаграфія рассялення прыкметна мянялася з усходу на захад у залежнасці ад характару мясцовасці. На ўсходзе значную частку Палесся займае Мазырская града, што абрывасцца ў Прыпяць крутымі ўступамі, утвараючы высокі правы бераг. Па 13 Кмрьянов A. В. Матермалы по нстормм земледелмя мз раскопок в Гродно II Матерналы м нсследовання по археологнм СССР. 1954. № 41. С. 209. другі бсраг Прыпяці значную тэрыторыю займае густа заселенае Юравіцкае ўзвышша, што заканчваецца Хойніцка-Брагінскімі высотамі. Яшчэ ў сярэдзіне XIX ст. уздоўж Прыпяці ад Мазыра да Турава прасціраліся маляўнічыя дубова-грабавыя лясы, якія чаргаваліся з ліпавымі гаямі; на іх фонс, гарманічна ўпісваючыся ў акаляючас асяроддзс, размяшчаліся мнагадворныя вёскі. Аднак па сярэдняму цячэнню Прыпяці на адрэзку ад Турава да Пінска зроку вандроўнікаў адкрываліся нсабсяжныя імшары лясоў і балот, што рассцілаліся “шырока і дзяржаўна” на сотні вёрст па абодва бакі ад ракі. На гэтым прыпяцкім адрэзку на працягу 200 вёрст можна было сустрэць, па свсдчанню сучаснікаў, 2—3 пасяленні ды некалькі прыбярэжных корчмаў14. Рэдкія паселішчы былі раскіданы асобна ці групамі сярод непраходных пінскіх балот і размяшчаліся часта на пясчаных астраўках, дзюнных пагорках. У глыбінных раёнах Палесся побач з мнагадворнымі сустракалася шмат хутарскіх пасялснняў. Нскаторыя з іх узнікалі як прамысловыя буды, майданы і гуты, другія — як пасяленні мігрантаў, бсглых сялян, што ратаваліся ад прыгону. Адміністрацыя казённых лясоў і мясцовыя землсўладальнікі часам толькі праз шмат гадоў давсдваліся аб сваіх навасёлах, уключаючы іх у падатнае саслоўе15. Структура і знешні выгляд палескіх вёсак адрозніваліся значнай стракатасцю і мясцовай своеасаблівасцю. Яны адлюстроўвалі гармонію чалавека і прыроды, асаблівасці прыстасавання жыхароў да ўмоў акаляючага асяроддзя. Структура паселішчаў, іх планіроўка і знешнія контуры, нярэдка стасуючыся, паўтаралі араграфію мясцовасці, улічвалі характар грунту, зручнасць пад’язных шляхоў. Штучныя дарожныя збудаванні — гаці, дамбы, масты, кладкі, псраходы — былі неад’емнай рысай сельскіх ландшафтаў. Часам уздоўж вуліцы пракладвалі канал, а для пад’езду да двароў — грунтоўныя гаці. Некаторыя пабудовы — свірны, клеці, a часам і хаты ўзводзілі на палях. На больш нізкіх участках вуліц, якія перыядычна затапляліся, уладкоўвалі драўляныя тратуары, масткі, пераходы ("лавы"). Апрача 14 Зеленскмй Н. Матерналы для географнн м статнстмкн Росспн. Ч. 1. С. 116; Kraszewski J. Wspomnienia Polesia, Wolynia i Litwy. Cz. 4. S. 41—43. 15 Маракуев B. Полесье п полешукн. M., 1879. С. 7—8; Сержпутовскнй А. Бортннчество в Белорусснн. С. 18.