Раён Загараддзя ўяўляе сабой узвышаны масіў марэнных град і эолава-дзюнных форм рэльефу, месцамі перасечаных русламі рэк. Мясцовасць прыкметна вылучаецца на фоне суседніх пінскіх і спораўскіх балот. Гэты раён, як і Падляшша, быў параўнаўча густазаселены і асвоены пад земляробства. Спецыялізацыя гаспадаркі мае многа агульных рыс з Падляшшам. Земляробства задавальняла мясцовыя патрэбы ў хлебе. У структуры прадукцыйнай жывёлагадоўлі прыкметную ролю адыгрывала авечкагадоўля. У прырэчных вёсках істотнай падмогай былі рыбалоўства, бурлацтва, рамізніцкі промысел. Загародскія майстры славіліся вырабам драўлянага посуду, распісных куфраў, транспартных сродкаў, розных рэчаў з лазы і саломкі, апрацоўкай аўчын, узорным ткацтвам. Жыллёвы комплекс на поўначы Загараддзя складаўся з хаты, сенцаў і варыўні (стопкі), апошняя была не характэрна для большай часткі рэгіёна. Пінскае Палессе, як і левабярэжжа Яссльды, мела рэдкія пасяленні, раскіданыя сярод балот. Самабытны кут Пінскага Палесся — Зарэчча, дзе шматлікія рэкі (Стыр, Ясельда, Піна, Бобрык і інш.) упадаюць у Прыпяць на невялікай адлегласці, утвараючы мноства рукавоў, пратокаў, "гнілых" рэчышчаў. Вясною і ў пачатку лета ўвесь гэты раён ператвараўся ў вялізнае возера, сярод якога ўзвышаліся астраўкі з палескімі вёскамі. Зносіны паміж імі, а часам і паміж асобнымі дварамі адной вёскі былі магчымы на працягу двухтрох і болей месяцаў толькі з дапамогай лодак. На лодках мясцовыя жыхары адпраўляліся ў лсс па дро- вы, на сенажаць, палявалі на дзікіх качак, расстаўлялі рыбалоўныя снасці. На шугалсях псравозілі валоў і земляробчыя прылады на суседнія астравы, каб узараць і зассяць поле. У дзснь свята Дзядоў на лодках адпраўляліся на могілкі, каб ушанаваць памяць продкаў; на лодках везлі на пахаванне і нябожчыкаў. У кірмашовыя дні людзі з’язджаліся з навакольных сёл і вёсак у валасны ці павятовы цэнтр і гандлявалі каля прычала нспасрэдна з лодак і шугалей сельскагаспадарчымі прадуктамі і прадмстамі разнастайных промыслаў. Абмежаванасць ворных угоддзяў, багатая азёрная і рачная фауна абумоўлівалі спецыфіку гаспадарчых заняткаў жыхароў Пінскага Палесся — важную ролю побач з земляробствам жывёлагадоўлі, рыбалоўства, збіральніцтва, значнае месца ў рацыёнс ежы мясных і рыбных страў. Вёскі Заходняга Палссся, у большасці мнагадворныя, размяшчаліся групамі ці па адной па бсрагах рэк, на пясчаных градах і дзюнах па краю балот. Традыцыйная сядзібная забудова — аднарадная (пагоннага тыпу), радзей — не звязаная паміж сабой, скучаная. Двары цссна прымыкалі адзін да аднаго, утвараючы вулічную ці гнездавую сістэму забудовы. Часам дватры дваровыя комплсксы, што належалі розным гаспадарам (звычайна сваякам), размяшчаліся ў адзін рад на агульнай сядзібе. Такі тып забудовы развіўся ва ўмовах малазямелля і ў выніку распаду вялікай патранімічнай сям’і. Найбольш характэрная структура традыцыйнага жылля хата + сенцы + камора; хата + сенцы. У другой палове XIX — пачатку XX ст. яна ўскладнялася выдзяленнем у сенцах кухні; прататыпам такой планіроўкі была традыцыйная хата з курнай печчу, што выходзіла вусцем у сенцы. Зруб жылля рабілі з расколатых ці распілаваных уздоўж бярвён (дыляў), якія злучаліся ў своеасаблівы вугал — "у каню" (арэал яго абмяжоўваецца на ўсход лініяй Драгічын — Хомск — Бяроза). У будаўніцтве гаспадарчых памяшканняў — клуні, павеці ("шопа"), аборы, хлява для дробнай жывёлы ("чок") і інш. — шырока выкарыстоўвалася шульна-слупавая канструкцыя, прычым сцены іх часта рабіліся плятнёвымі, на зіму яны абкладваліся снапамі трыснягу ці саломы. Клець ("кліць"), свіран ("свыран", "шпіхлер"), сырнік будавалі на высокіх штандарах або сваях. Народнае адзенне Заходняга Палесся вызначалася самабытнасцю і ўстойлівасцю традыцыйных форм, маляўнічасцю аздаблсння жаночага касцюма. Асноўнае верхняе адзснне — шыракаполая прыталсная світа (сярмяга, латуха) і кажух. Колср світы вар’іраваў ад чорнага да попельна-шэрага і бурага. Выхадную світу шылі звычайна з больш цёмнага (чорнага) сукна; па кішэнях, бакавых клінах яе ўпрыгожвалі каляровымі (блакітнымі, чырвонымі) шнуркамі і кутасамі. Мастацтвам упрыгожвання і багаццем фасонаў вызначаліся таксама кажухі і паўкажушкі мясцовага вырабу. Вялікую разнастайнасць у адзенні мясцовых жыхароў адзначалі ў свой час вядомыя даследчыкі — Ю. I. Крашэўскі, Е. Р. Раманаў, I. А. Сербаў і інш. "У дзятлаўцаў, — пісаў I. Сербаў, — захавалася кароткае "світно", а мотальцы носяць доўгую світку з нізкім каўняром. У гарадчан світно з фалдамі, а ў іх суседзяў вічынцаў — з вострымі клінамі па баках і т. д.° Ю. Крашэўскі звяртаў увагу на маляўнічасць адзення сялян у Кобрынскім павсце71. Пры гэтым назіраліся прыкмстныя адрозненні ў паўднёвай і паўночнай частках гэтага павета, пераходнай паласой паміж імі служыла так званае Верхалессе, што размяшчалася на поўдзень ад Кобрына. Значнай разнастайнасцю адрознівалася паясное жаночае адзенне. Узорныя андаракі, льняныя спадніцы (летнікі), спадніцы-буркі з валенай воўны — усе яны мелі некаторыя лакальныя асаблівасці і насіліся ў залежнасці ад бытавой сітуацыі і рытуальнага сэнсу, адпавядаючы ўзросту і сезону года. Толькі ў Заходнім Палессісустракаліся не ўласцівыя іншым беларускім рэгіёнам буркі, блізкія да панёвы фартухі (затулкі), старасвецкія наміткі (платы) з тонкіх адбеленых нітак, рытуальныя галаўныя ўборы. Найбольш распаўсюджанымі спосабамі дэкаравання адзення былі ўзорнае ткацтва, аплікацыя, гафрыраванне. Класічнай завершанасцю форм і віртуознай распрацоўкай арнаменту вылучаюцца кобрынскі і маларыцкі ўборы (строі), своеасаблівымі мастацка-этнаграфічнымі рысамі адзнача- 70 Сербов М. А. Белорусы-сакуны. С. IV. 71 Kraszewski J. Kilka zarysow z zycia ludu wifskiego w Kobryriskiem // Athenaeum, 1850. T. 4. S. 170. ны таксама дамачоўскі, мотальскі і пінска-івацэвіцкі народныя касцюмы . У Заходнім Палессі існаваў шэраг буйных цэнтраў народных промыслаў — ткацкіх, гарбарна-аўчынных, ганчарных, дрэваапрацоўчых і інш. Адзін з найбольш спецыялізаваных — ганчарны промысел быў сканцэнтраваны ў некалькіх цэнтрах — Гарадной, Пагост-Загародскім, Пружанах. Мясцовыя майстры выраблялі белагліняны ці задымлены (чорналашчоны) посуд, што быў вядомы далёка за межамі рэгіёна. Падобныя ландшафтна-геаграфічныя ўмовы, спецыялізацыя гаспадарчых заняткаў, устойлівасць архаічных форм культуры і побыту набліжаюць Заходняе Палессе да Усходняга. Разам з тым культурны ландшафт кожнага з гэтых рэгіёнаў, як бачна, мае свае мясцовыя асаблівасці, якія вызначаюць уласныя шляхі іх гістарычнага развіцця, народнае дойлідства, вытворчыя прылады, традыцыйнае адзенне, народнае мастацтва і фальклорную творчасць. Раманюк М. Беларускае народнае адзенне. С. 4—5; Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя (гл. адпаведныя строі). ЗАКЛЮЧЭННЕ Матэрыяльная культура бсларусаў мае глыбокія карані і, нягледзячы на трагічныя ліхалецці і катаклізмы, што не раз ставілі бсларускі народ ва ўмовы этнацыду, прадаўжала развівацца як жыццездольная і самаўзнаўляючая сістэма. Адлюстроўваючы агульнаславянскія вытокі і гістарычныя сувязі з суссднімі народамі, яна развівалася на базе трывалых мясцовых традыцый, якія забяспечвалі яе функцыяніраванне ў неспрыяльных этнапалітычных умовах пасля страты беларускай дзяржаўнасці. Адносная ізаляцыя ад культуры пануючага (інанацыянальнага) класа садзейнічала захаванню ў ёй старажытных славянскіх, часткова балтыйскіх элементаў, якія прасочваліся ў этнаграфічным матэрыяле, яшчэ ў пачатку XX ст. Арэальнае (этнагеаграфічнае) вывучэнне і комплексны аналіз разнастайных кампанснтаў — ландшафтнагеаграфічных умоў, характару рассялення і арганізацыі жылога асяроддзя, гаспадарчых заняткаў, ежы і харчавання, шляхоў і сродкаў зносін, народнага адзення і інш. — дазваляюць супаставіць іх на розных таксанамічных узроўнях і даюць выснову для вылучэння на тэрыторыі Бсларусі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. шасці гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў — Падзвіння (Паазер’я), Падняпроўя, Цэнтральнай Беларусі, Панямоння, Усходняга і Заходняга Палесся. Унутры кожнага з іх, у сваю чаргу, можна вызначыць на аснове мясцовых рыс культуры і побыту больш дробныя этнагеаграфічныя адзінкі — лакальныя раёны, або падраёны. У Падзвінні этнаграфічныя адрозненні выяўляюць паўночна-ўсходняя і паўднёва-заходняя часткі; у Падняпроўі — левабярэжная і правабярэжная тэрыторыі, а таксама раён Пасожжа; у Цэнтральнай Беларусі — Бярэзінскі, Слуцка-Нясвіжскі і Мінскі лакальныя раёны; у Панямонні — левабярэжны і правабярэжны раёны; ва Усходнім Палессі — Мазырскае, Прыпяцкае і Тураўскае (Цэнтральнае) Палессе; у Заходнім — Пінскае Палессе, Загараддзе, Падляшша (Пабужжа). Параўнаўчае вывучэнне розных этнаграфічных адзнак выяўляе іх унутраныя (лагічныя) і знсшнія (арэальна-геаграфічныя) сувязі і дазваляе вызначыць узаемныя суадносіны і акрэсліць межы гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў, якія паказаны пры характарыстыцы асобных рэгіёнаў і на адпаведнай карцс (гл. таксама табліцу параўнаўчых адзнак). Нскаторая ўмоўнасць межаў адлюстроўвае рэальнае становішча і тлумачыцца складаным характарам распаўсюджання асобных этнаграфічных рэалій, што надас матэрыяльнай культуры ў сумсжных зонах псраходныя рысы. Гісторыка-этнаграфічныя рэгіёны (кансц XVIII — пачатак XX ст.) адлюстроўваюць складаную гісторыю фарміравання этнічнай тэрыторыі беларусаў і лакалізуюцца ў раёнах з блізкімі гістарычнымі і экалагічнымі ўмовамі, імкнучыся да басейнаў вялікіх рэк. Мясцовая прырода з яе разнастайнымі рэсурсамі была пры гэтым не толькі асяроддзем пражывання, але і жыццёвай асновай, якая арганічна ўваходзіла ў паўсядзённы побыт і аказвала непасрэдны ўплыў на гаспадарчую дзсйнасць, выбар і арганізацыю жылога асяроддзя, адзснне, ежу, шляхі і сродкі зносін. Прырода і чалавечае грамадства выступалі, такім чынам, як двуадзіная іпастась натуральна-гістарычнага працэсу, утвараючы культурныя ландшафты. Сацыяльна-эканамічныя і этнасацыяльныя працэсы, што неаднолькава працякалі ў розных раёнах Беларусі, накладвалі з цягам часу свой адбітак на сістэмы земляробства, гаспадарча-бытавы ўклад, звычаі, мясцовую самасвядомасць, што надавала таму ці іншаму рэгіёну спецыфічныя рысы. Аднак гэта не парушала пераймальнасці гістарычных традыцый, якія ва ўмовах патрыярхальнага жыцця адрозніваліся кансерватыўнай стабільнасцю і выконвалі жыццёва важную камунікатыўную ролю ў міжпакаленных сувязях, паспяхова кампенсуючы дэфіцыт пісьмовай культуры.