Народная спадчына Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці Віктар Цітоў

Народная спадчына

Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці
Віктар Цітоў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 300с.
Мінск 1994
94.25 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Распаўсюджанымі тыпамі планіроўкі традыцыйнага жылля былі: хата + сенцы + клець, хата + сенцы + + хата, хата + трысцен. Апошні, выконваючы ролю сенцаў, нярэдка (калі ў ім ставілі печ) ператвараўся ў жылое памяшканне. Свіран ("амбар", "інбар") для зерня ставілі насупраць хаты. Хлявы (хлеў, пуня) прымыкалі да жылля праз павець ці размяшчаліся ў глыбіні двара. Сярод падсобных памяшканняў рэдка сустракаліся варыўні, замест іх у Падняпроўі былі распаўсюджаны функцыянальна блізкія паграбы. Прасторныя гумны са стрэхамі на сохах мелі сушню —
18
Мелешко В. Н. Очеркн аграрной мстормн Восточной Белорусснн: вторая половнна XVII—XVIII в. С. 146.
19 Романов Е. Р. Белорусскнй сборнмк. Вып. 8. С. 4.
20 ВДУ, НБ, РА, ф. 34, спр. 299, л. 18; спр. 306, л. 6; Россня. Т. 9. С. 142.
21 Романов Е. Р. Внешнмй облнк быховского белоруса. С. 94.
звычайную еўню ці двух’ярусную ассць з ямнай печчу. Больш прыкметная кантынентальнасць кліматычных умоў, наяўнасць сушняў пры гумнах, як і добрая вснтыляцыя апошніх, рабілі нспатрэбнымі азяроды, якія тут былі рэдкай з’явай. Для сушкі лёну часцей выкарыстоўваліся лазні.
Канструктыўнай асновай жыллёвых пабудоў быў зруб з круглых бярвснняў, звязаных у просты вугал з астаткам, на штандарнай аснове. Стрэхі на лсмягах (закотам) і стаяках (пазней — на кроквах) крыліся саломай "пад колас", радзей — камлём уніз ("пад грабёнку”). У раёнах, багатых лесам (Рагачоўскі, Быхаўскі, Клімавіцкі, Чэрыкаўскі паветы), былі шырока распаўсюджаны і стрэхі, крытыя дошкамі, дорам, дранкай ("шчапа").
Тыя ж адметныя рысы назіраліся і ў абліччы паселішчаў Бярэзінскага басейна, які па свайму этнакультурнаму абліччу з’яўлясцца пераходнай зонай ад Падняпроўя да Цэнтральнай Бсларусі. Пасля адмсны прыгоннага права назіраўся міграцыйны рух насельніцтва на захад у лясныя раёны Бярэзінскага басейна, дзе на мссцы распрацаваных імі лясных ляд узнікала мноства новых пасялснняў. Мігранты прыносілі з сабою вытворчы вопыт і этнакультурныя традыцыі, прыстасоўваючы іх да мясцовых умоў; грунтоўна, з улікам тагачасных санітарна-бытавых норм стаўлялі дабротныя дамы і гаспадарчыя пабудовы, абносілі іх трывалым парканам з брамамі на вуліцу.
Некаторай своеасаблівасцю архітэктурных форм і арганізацыі інтэр’ера адрознівалася народнае жыллё на поўдні рэгіёна. Маляўнічай дэкаратыўнасцю вызначаецца веткаўская разьба, якой аздабляліся франтоны, ліштвы, карнізы, ганкі, брамы і веснічкі. Паселішчы паўднёвай часткі рэгіёна вызначаліся большымі памерамі. Тут даволі часта сустракаліся паселішчы старавераў, якія сяліліся з 1685 г. Найбольшая колькасць старавераў (па звестках канца XIX ст., каля 22 тыс.) пражывала ў Гомельскім павеце22. Сучаснікі адзначалі адметныя асаблівасці іх ладу жыцця і духоўнага складу — вернасць старажытнарускім звычаям, працавітасць, узаемавыручка, пачуццё абавязку. Чэснае слова паміж
Отчет о состоянмм церковно-прчходскчх іпкол в Могмлевскон епархмн за 1895 —1896 гт. Могмлев, 1897. С. 6.
імі, пісаў М. В. Без-Карніловіч, даражэй усякіх пісьмовых абавязацельстваў . Недахоп зямлі вымушаў
стараабрадцаў займацца разнастайнай прамысловай дзей-
насцю, у прыватнасці рамізніцтвам, ваджэннсм суднаў, будаўніцтвам, ткацтвам, пчалярствам. Сярод іх было шмат добрых майстроў — цесляроў, сталяроў,
камсншчыкаў, маляроў, ткачых. Частка старавераў займалася гандлёвым прадпрымальніцтвам, брала ў арэнду
панскія сады, скупляла ў сялян сушаныя грыбы, ягады, мёд, воск, гандлявала лссам, хлебам, соллю2 .
Двары старавсраў былі звычайна замкнутымі (вяночнымі), ад вуліцы іх аддзяляла грунтоўная агароджа (паркан) з крытай брамай. Амаль у кожным двары была свая студня, вада ў якой захоўвалася як святыня. У трохкамерным жыллі (хата + сенцы + хата) адзін пакой быў жылым, тут знаходзілася варыстая печ, кухоннае начынне, стол, покуць з абразамі, другі — святліца — служыў гасцінай, у ім стаяла псч тыпу галандкі, куфры са святочным адзеннем, а на покуці размяшчаўся набор абразоў з узорнымі ручнікамі, лампадамі, рытуальнай атрыбутыкай. У заможных сялян покуць (красны кут) часам адчлянялася ў асобы рытуальны пакойчык з іканастасам25.
У Падняпроўі можна вылучыць яшчэ два лакальныя раёны, кампактна заселеныя дробнай шляхтай і аднадворцамі, былымі панцырнымі і путнымі баярамі. Па афіцыйных звестках, у пачатку 80-х гг. XIX ст. іх налічвалася тут 37 606 чалавек26. Адна больш шматлікая група ў 25,5 тыс., пераважна праваслаўнага веравызнання, была расселена ў Пасожжы на поўначы ад Мсціслава да ўпадзення Сажа ў Днепр. Другая група, пераважна католікаў, пражывала ў басейнс Друці. Жыллё і гаспадарчыя пабудовы аднадворцаў некалькі адрозніваліся ад сялянскіх. Хаты будаваліся часцей у глыбіні сядзібы, утвараючы замкнутую ці П~ падобную сістэму забудовы з шырокімі брамамі. Най-
23 Без-Карнмловмч М. О. Нстормческне сведення о прммечательнейшнх местах в Белорусснк. С. 240.
24 ВДУ, НБ, РА, ф. 34, спр. 315, л. 6; Опыт опнсанмя Могмлевской губернмн. Кн. I. С. 669—670.
25 ВДУ, НБ. РА, ф. 34, спр. 315, л. 6; Абрамов Н. Старообрядцы на Ветке / / ЖС. 1907. Вып. 3. С. 122.
26 Опыт опмсання Могмлевской губернмм. Кн. I. С. 600.
больш тыповая планіроўка жылля — хата + сенцы + + хата. Аднадворцы насілі адзенне пераважна чорнага ці шэрага колеру — кафтан, доўгі кажух, штаны з "шырокім шагам"; выхадны абутак — боты з ялавай скуры, будзённы рабочы — пяньковыя, часам і лыкавыя лапці.
Нарсднае адзенне Падняпроўя трансфармавала ў сабе старажытныя формы і спосабы ўпрыгожвання, уласцівыя традыцыйным касцюмам славянскіх народаў, зазнаўшы разам з тым пэўны ўплыў усходніх і еўрапсйскіх строяў. Гэтаму садзейнічаў дняпроўскі водны шлях міжнароднага значэння, а таксама геаграфічнае становішча гэтага рэгіёна на парубежжы Расіі і Рэчы Паспалітай. Шырока вядомая беларуская рахманасць, талсрантнасць, верацярпімасць садзейнічалі прытоку сюды рускага насельніцтва, што ратавалася ад уціску і рэлігійных ганенняў. Усё гэта гістарычна вызначыла ўзасмаўплывы і значную разнастайнасць у стылі, дэкаратыўна-мастацкім афармленні і тыпалогіі народнага адзення. Тыповае верхняе адзенне — злёгку прыталеныя кажухі і шыракаполыя світкі светла-шэрага колсру са стаячым каўняром без гузікаў (павязваліся вакол таліі шарсцяным плсцсным поясам), кафтан-армяк тыпу бурноса, укарочаная паўсвітка і кажушок (паўшубак, палушубак). Выхадныя світы атарочваліся па каўняру, ворату абшлагам рукавоў каляровымі, пераважна сінімі (радзей чырвонымі, зялёнымі) шнуркамі; кажухі, апрача таго, былі апушаны шэрсцю па краях і ворату27. У традыцыйным жаночым адзенні яшчэ ў пачатку XX ст. захаваліся старажытныя панёвы; пашыраны былі ўзорныя андаракі, сшытыя з безрукаўкай-ліфам, спадніцы, саяны. Жаночыя кашулі шылі звычайна з плечавымі ўстаўкамі (полікамі), іх упрыгожвалі вышыўкай і тканым арнамснтам (часцей чырвонага колеру), аздаблялі гафтаваннем, маршчэннем (буда-кашалёўскі строй). Самабытным узорна-дэкаратыўным стылем упрыгожвання вылучаецца адзенне паўднёвых раёнаў (неглюбскі строй). У арнаменце святочнага адзення і тканін дамінавалі адносна буйныя геаметрызаваныя ўзоры ў вы-
27 Беларускае народнае адзенне. С. 51—52; Космч М. Лнтвмны-белорусы Чернмговской губерннн // ЖС. 1902. Вып. 2. С. 227; Фототека ДМЭ, 761, іл. 29; 2711, іл. 181; Раманюк М. Беларускае народнае адзенне. 1л. 236, 238, 249—2.51, 253.
глядзе многавугольнікаў, стылізаваных крыжыкаў, разетак, сняжынак; у Пасожжы часцей сустракаліся раслінныя матывы28. Ва ўзорным ткацтве ўжывалася браная тэхніка, у вытворчасці андарачнай тканіны пераважала тэхніка ткацтва ў два ніты. Своеасаблівымі рысамі вылучалася неглюбскае і буда-кашалёўскае мастацкае ткацтва. Неглюбскія майстрыхі да апошняга часу вытыкалі ручнікі даўжынёй 3,5—5 м, аздабляючы іх па канцах раслінна-геаметрычным арнаментам, прычым кожны з іх нёс на сабе індывідуальны почырк, не паўтараючы адзін аднаго.
Сярод іншых відаў народнага мастацтва звяртае на сябе ўвагу мясцовая ксраміка. Як паказана ў даследаваннях С. А. Мілючэнкава і Я. М. Сахуты, падняпроўскія майстры выпрацавалі свой стыль вытворчасці ганчарнага посуду; яны рабілі посуд псраважна з чырвонай гліны з тонкімі сценкамі і аздаблялі па гарлавінах ці плечыках хвалістымі паяскамі, што наносіліся завостраным прутком па сырой гліне. Посуд выпальвалі ў круглых горнах. Распалены да чырвані, ён падвяргаўся дэкаратыўна-засцерагальнай апрацоўцы ў рошчыне жытняй мукі з дамешкам ільняной ці канаплянай трасты, сажы, вугалю. У больш позні час распаўсюдзіўся і паліваны посуд, пры гэтым яго першапачаткова абмазвалі дзёгцем, а затым абсыпалі па„29 рашкавіднан паліван .
Як гісторыка-этнаграфічны рэгіён беларускае Падняпроўе, такім чынам, мае свой непаўторны гісторыка-культурны каларыт і этнаграфічныя рысы, якія вылучаюць яго ў агульнабеларускім масіве.
ЦЭНТРАЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ
Цэнтральны рэгіён займае асноўную частку Мінскай і заходнюю ўскраіну Магілёўскай абласцей. На поўначы мяжуе з Падзвіннем па Мінскім узвышшы — паўночней Барысава, на ўсходзе — з Падняпроўем па р. Бярэзіне, на поўдні — з Усходнім Палсс-
28 Раманюк М. Беларускае народнае адзенне. Іл. 225, 230, 233, 234, 267; ДМЭ, 285, адз. зах. 3—26; Фотатэка ДМЭ, 761, іл. 30, 46; 2711, іл. 4; Costume national bielorusse. Ph. 17. S. 43; Tilke M. Ostereuropaischen Volkstrachten in Schnitt und Farbe. S. 62.
29
Ммлюченков C. A. Белорусское народное гончарство. C. 92—93, 99;
Сахута E. M. Народное нскусство н художественные промыслы.
сем па лініі Парычы — Любань — Старобін — на поўнач ад Ганцавіч, на захадзе — з Панямоннем па Налібоцкай пушчы. У сярэднія вякі Цэнтральная Бсларусь размяшчалася на сумсжжы гістарычных правінцый — Бслай і Чорнай Русі. На поўначы Мінскае (быўшае Алаунскае) узвышша здаўна служыла вялікім водападзелам, адкуль бяруць пачатак рэкі, што цякуць у розных напрамках — у Балтыйскае і Чорнае моры. У той час, калі рачныя шляхі адыгрывалі істотную ролю ў культурна-эканамічных сувязях, тут сутыкаўся балцкі свет з краінамі Чарнаморскага басейна. Всрхнім прадаўжэннем Дняпра (Барысфена) тады лічылася не яго сучаснае рэчышча, а р. Бярэзіна, магчыма і з прадаўжэннсм па Свіслачы . Характар выкарыстання гэтых шляхоў і інтэнсіўнасць зносін не былі пастаяннымі і прыкметна залежалі ад міжнародных абставін. У перыяд існавання Асманскай імперыі, што ператварыла Чорнае мора ў сваё ўнутранае, транзітная роля гэтых шляхоў прыкметна ўпала, хаця яны мелі пэўнае значэнне ў мясцовых, рэгіянальных сувязях.