Дзякуючы кансервацыі і паслядоўнаму псраемнаму развіццю традыцыйных форм культуры і побыту апошнія захавалі багатую інфармацыю аб гістарычнай мінуўшчыне, што прадстаўлена ў шматлікіх помніках народнай культуры больш поўна і выразна, чым іншыя рэгіёны. ЗАХОДНЯЕ ПАЛЕССЕ Заходняе Палессе займае басейн верхняй Прыпяці і яе прытокаў Піны і Ясельды; на захадзе ўключае правабярэжжа Заходняга Буга, на поўначы па вярхоўях Нарава і Ясельды мяжуе з Панямоннем, на паўночным усходзе і ўсходзе па лініі на поўнач ад Целяхан і Лунінца і далей па міжрэччы Гарыні і Сцвігі — з Усходнім Палессем. На поўначы межы рэгі- 55 Лексіка Палесся ў прасторы і часе. Мн., 1971. С. 9—17; Полесье: Матервальная культура. С. 58—59. 56 Можейко 3. Я. Песнн белорусского Полесья. М., 1983. С. 6, 16. Карты 20—22; Лозка А. Ю. Обрядовая поэзмя Белорусского Восточного Полесья: Автореф. днс. ... канд. фнлол. наук. Мн., 1990; Ён жа. Беларускі народны каляндар. Мн., 1993. ёна стасуюцца з мясцовай этнанімікай і супадаюць з зонай размежавання этніконаў — "палсшукоў", ці "багнавікоў" (у зоне Заходняга Палесся), "літвінаў", ці "ліцвінаў" (у зонс Панямоння). Прыкладна па той жа занальнай паласс пазначаліся аўтарамі XVIII—XIX стст. мсжы паміж Палесссм і Чорнай Руссю57. Этналінгвістычная карта Заходняга Палссся "накладваецца" на карту археалагічнай культуры, якая адзначана макраформамі аб’ектаў, што ўплывала на працоўны рытм і тэхналогію старажытнай вытворчасці. Аналізуючы адпавсдны археалагічны матэрыял, Ю. В. Кухарэнка быў схільны праводзіць мяжу Заходняга Палссся па рацэ Гарыні да яе ўпадзення ў Прыпяць, працягваючы яе далей на паўночны захад па рацэ Яссльдзе58. Насельніцтва Заходняга Палссся этнагенетычна складалася на старажытнаславянскай асновс (валыняне, бужане, дрыгавічы, драўляне) з удзслам асіміляваных яцвягаў, асобных груп мазаўшан і інш. У XII—XIII стст. Заходняе Палессс было зонай уплыву і дамаганняў з боку галіцка-валынскіх і літоўска-рускіх князёў, некалькі пазнсй — польскіх фсадалаў. У гэтую спрэчку былі ўцягнуты і яцвягі. Аналізуючы гістарычныя дакумснты, М. П. Барсаў зрабіў вывад, што зона рассялення яцвягаў у першай палове XI ст. размяшчалася паміж "уласна Руссю, Чэрвенскімі гарадамі і ляхамі, з аднаго боку, і Літвой, з другога", дакладней, яны займалі басейны левых прытокаў Нёмана — Шчары, Молчадзі, Зэльвы, Росі і Свіслачы, у той час як славянскае насельніцтва пражывала ў басейне Прыпяці і Заходняга Буга, а на поўначы, у правабярэжнай частцы Нёмана, пачыналіся "старалітоўскія" пасяленні59. У няроўнай безупыннай барацьбе з галіцка-валынскімі, польскімі князямі і Тэўтонскім ордэнам яцвягі не змаглі адстаяць сваю незалежнасць і пасля паражэння, часткова адступіўшы ў зону Палесся, змяшаліся са славянскім насельніцтвам, пры- 57 Бобровскнй П. Матерпалы для географмм н статмстмкн Россмп. Ч. 1. С. 627; Безсонов П. Белорусскне песнн. С. X—XI; The ancient names and early cartography of Byelorussia. London, 1971. 58 Кухаренко Ю. B. Полесье м его место в процессе этногенеза славян II Полесье (Лкнгвмстнка. Археологмя. Топонммнка). М., 1968. С. 35—36. 59 Барсов II. ГІ. Очеркм русской нсторнческой географнп. Варшава, 1885. С. 40. нялі ўдзсл у этнагснезе беларусаў Падлясся. Іх асіміляцыя нс была бясследнай і расцягнулася на некалькі стагоддзяў. У складзс Вялікага княства Літоўскага Заходняе Палессе ўтварала Бсрасцейскую зямлю, якая захоўвала абласную аўтаномію і мсла свае прадстаўнічыя органы, у прыватнасці мясцовы ссйм. Брэст першым з гарадоў Бсларусі ў 1390 г. атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права. Палітычная і ідэалагічная барацьба ў XVI ст. прывяла ў 1596 г. да Брэсцкай царкоўнай уніі, што на працягу наступнага псрыяду накладвала адбітак на грамадска-палітычнас жыццё і этнасацыяльныя адносіны. Пасля далучэння да Расіі (1793, 1795) рэгіён уваходзіў у склад Гродзснскай і Мінскай губсрняў; у 1921 —1939 гг. у складзе Польшчы ўтвараў асобнае Палсскае ваяводства. Геаграфічнас размяшчэнне на міжэтнічных скрыжалях, спецыфічныя ўмовы сацыяльна-гістарычнага развіцця ўскладнялі этнічную сітуацыю, што адпаведна адлюстроўвалася ў раз’яднанасці этнічнай самасвядомасці, у існаванні шэрагу этнонімаў, што захавалі яшчэ ў XIX ст. водгулле сівой даўніны. Па звестках парафіяльных спісаў сярэдзіны XIX ст., найбольш аднародны этнічны склад назіраўся ў Пінскім павеце, дзе значылася больш за 80% бсларусаў; частка з іх складала асобую этнаграфічную групу — пінчукоў. У той жа час у Брэсцкім і Кобрынскім паветах, па тых жа крыніцах, налічвалася толькі 3819 (каля 2%) беларусаў, 42 тыс. рускіх (у асноўным мясцовых "русінаў", "руськіх"), 64 477 украінцаў ("маларасіян"), 24 636 яцвягаў, 23 663 яўрэі, 17 759 літоўцаў (з іх больш за 13 тыс. — праваслаўныя "літвіны-беларусы”), 9728 палякаў і 5463 бужанаў60. У лясных пушчах Палесся паблізу сплаўных рэк было раскідана шмат хутароў мазаўшан (ці мазураў), выхадцаў з Мазовіі, прафесійных буднікаў, добрых майстроў па вырабу бандарнай клёпкі, гонты, брусоў, абадоў для колаў і інш. У XIX ст. этнасацыяльны склад тутэйшага насельніцтва ўскладняўся за кошт прытоку каланістаў з Прусіі, Польшчы, АўстраВснгрыі. Немцы сяліліся тут пачынаючы з 1830 г.; у 60 Лебедкнн М. О племенном составе народонаселення Западного края. С. 152—153; Столпянскнй Л. Девять губерннй Западнорусского края. С. 53—63. пачатку 80-х гг. у заходняй частцы беларуска-ўкраінскага Палесся налічвалася ўжо 150 нямецкіх паселішчаў, у якіх пражывала 21 640 чалавек61. Першы ўсеагульны псрапіс 1897 г. адзначаў да 40 мясцовых гаворак ("наречнй") на тэрыторыі Гродзснскай губерні, прычым гэта пярэстасць у гаворках была ў большай ступені ўласціва якраз рэгіёну Заходняга Палесся. Самабытны лад жыцця, прыстасаванага да мясцовых экалагічных умоў, адносная ізаляванасць і самадастатковы рытм жыццядзейнасці паасобных сельскіх акруг-пагостаў узмацнялі культурна-бытавую і фальклорна-лінгвістычную разнастайнасць у рэгіёне. Па выніках перапісу, зыходзячы з роднай мовы, тут у канцы XIX ст. пражывала 46,7% беларусаў, 29,9% — украінцаў, 16,8% — яўрэяў, 3,8% — рускіх, 2,4% — палякаў . Як гісторыка-этнаграфічны рэгіён Заходняе Палессе ў асноўным супадае з арэалам заходнепалескіх (брэсцка-пінскіх) гаворак63. Заходнепалескі песснны фальклор характарызуецца глыбокімі традыцыямі харавога і адзіночнага спеву (унісонна-гетэрафонны стыль), лаканічнасцю меладычных фабул з элемснтамі бурданіравання ("уздрыгвання") напеўнага гучання. Адзначаючы багацце жанрава-стылёвых варыяцый народных песень, 3. Я. Мажэйка вылучала на тэрыторыі Заходняга Палесся шэсць лакальных варыянтаў (кустоў): пінскі, пагарыньскі, лунінецкі, іванава-драгічынскі, маларыцкі, спорава-чорнаазёрскі64. На матэрыяльную і духоўную культуры мясцовых жыхароў уплывалі прыродна-кліматычныя ўмовы (балоты, шматлікія рэкі, мяккі клімат), геаграфічнае суседства і даўнія культурна-эканамічныя сувязі з украінскімі і польскімі рэгіёнамі. Прыродныя і культурныя ландшафты Заходняга Палесся неаднародныя. Верагодна тут можна вылучыць тры лакальныя раёны — Падляшша (Пабужжа), Загароддзе і Пінскае Палессе. Сваімі асаблівасцямі гаспадарчага і культурна-бытавога ўкладу вылучаліся таксама Пагарынне і рэдказасе- 61 Забелпн А. Ф. Краткое опксанме Западного Полесья. С. 36. 62 Працэнтныя паказчыкі выведзены на аснове матэрыялаў: Первая всеобіцая перепнсь населенмя Росснйской нмпермм, 1897 г. Гродненская губерння. С. 102—103; Ммнская губернмя. С. 80. 63 Клімчук Ф. Д. Гаворкі Заходняга Палесся. Мн., 1983; Полесье: Матермальная культура. С. 56—57, 63. 64 Можейко 3. Я. Песнн белорусского Полесья. С. 5—6. лены масіў Спораўска-Ясельдзінскіх балот. Разнастайнасць культурных ландшафтаў Палесся нсаднаразова адзначалася сучаснікамі, мясцовымі карэспандэнтамі і падарожнікамі. "Па Нестару, — пісаў Е. Р. Раманаў, які пабываў тут у навуковай камандзіроўцы, — на поўначы павінны б быць крывічы, на поўдні — дрыгавічы. На самой справс тут такі кангламерат тыпаў, гаворак і бытавых рыс, не выключаючы касцюмаў, характару пабудоў і размяшчэння пасяленняў, што Нестарам кіравацца не даводзіцца"65. Падляшша ўяўляе сабой плоскую раўніну, гсамарфалогія якой ускладняецца слабапрыўзнятымі грывамі. Зімовы сезон тут самы кароткі ў Беларусі, всгетатыўны перыяд працягваецца 200—208 дзён. Спрыяльныя кліматычныя ўмовы садзсйнічалі развіццю зсмляробства і жывёлагадоўлі. 3 развіццём капіталістычных адносін гэтыя галіны гаспадаркі ўсё цясней звязваліся з рынкам. Продаж хлеба і бульбы складаў важную крыніцу грашовых даходаў66. У басейнах Нарава і Буга прамысловае значэнне набыла культура хмелю. У жыхароў Белавсжскай пушчы прыкмстную ролю адыгрывалі лясныя і здабыўныя промыслы. У парэформенны псрыяд на кожную сялянскую гаспадарку прыходзілася ў сярэднім 1 конь, пара валоў, 1—2 каровы, 3—4 свінні і 4—6 авечак . У пачатку XX ст. больш выразна вызначылася спецыялізацыя жывёлагадоўлі на вытворчасці малочных прадуктаў, сыра і масла. Толькі ў адным Кобрынскім павсце ў 1912 г. працавала 22 сыраварні68. Народная архітэктура і традыцыйныя сельскагаспадарчыя прылады на Падляшшы выяўляюць шэраг агульных рыс з суседнімі раёнамі Польшчы. Па матэрыялах РГТ, у сярэдзіне XIX ст. у гэтым раёне нярэдка сустракалася трохабо чатырохкамернае жытло тыпу хата + сенцы + камора, прысценак + хата + + сенцы + камора. Прысценак уяўляў сабой халоднае памяшканне, дзе ў зімовы час стаялі бочкі з капустай і буракамі, захоўваліся мука і іншыя прадукты69. Да- 65 Романов Е. Р. По Гродненскому Полесью. С. 67. 66 ВДУ, НБ, РА, ф. 34, спр. 19, л. 2; спр. 26, л. 2—3; спр. 32, л. 2—3; спр. 68, л. 3. 67 Там жа, спр. 19, л. 4. 7; спр. 24, л. 6; спр. 26, л. 5; спр. 32, л. 12. 68 Бейлькнн X. Ю. Молочное хозяйство н торговля его товарамя. С. 85. 69 АГТ, ф. 11, воп. 1, спр. 4, л. 4, 31. волі распаўсюджаны былі і хаты з падсенямі. У матэрыяльнай культуры гэтага раёна больш прыкмстнае месца займала мураванае дойлідства. Жылыя пабудовы мелі, як правіла, камснны фундамснт. Камснь шырока выкарыстоўвалі ў будаўніцтве скляпоў, што рабіліся часта ў выглядзс падвальных памяшканняў у сенцах ці каморы; такім чынам, канструктыўна яны адрозніваліся ад звычайных паграбоў, распаўсюджаных на значнай частцы Беларусі. 3 каменю рабіліся часам і сцены студняў. Заслугоўвае ўвагі тая акалічнасць, што і археалагічная (яцвяжская) культура прадстаўлена ў гэтым раёне раскопкамі каменных магіл. Мясцовае насельніцтва вылучалася дарэвалюцыйнымі аўтарамі ў асобую этнаграфічную групу — падляшан.