Мясцовая кераміка па сваёй тэхналогіі і мастацкіх якасцях вызначалася разнастайнасцю і спалучала ў сабе рысы, уласцівыя суседнім рэгіёнам. У адных і тых жа ганчарных цэнтрах былі вядомы некалькі спосабаў апрацоўкі гліны і вырабу посуду. Фармовачная маса рыхтавалася часцей за ўсё з гліны аднаго сорту, часам — з дабаўкай жарствы і апрацоўвалася на нажным ганчарным крузе з рухомай воссю. Посуд выпальвалі (гартавалі) у чатырохвугольных горнах, радзей у хатніх печах. У XIX — пачатку XX ст. найбольш распаўсюджаным быў задымлены і паліваны посуд; у 37ДМЭ, ф. 789, адз. зах. 1—6; Раманюк М. Беларускае народнае адзенне. С. 5. сельскіх цэнтрах (Сіняўка, Забалотнікі, Гансвічы, Масцілавічы Слуцкага, Семяновічы Ігуменскага паветаў) выраблялі пераважна абварную кераміку. Вырабы распісваліся сціплым узорам у выглядзе хвойных галінак, стылізаваных кветак, паяскоў, хвалістых ліній (івянецкая ксраміка, ракаўская ксраміка). У больш позні час мясцовыя майстры дапоўнілі традыцыйныя формы новымі мастацкімі і функцыянальна-практычнымі якасцямі, якія адпавядалі ўзросшым запатрабаванням насельніцтва. Па характару этнаграфічнага матэрыялу (рассяленню, арганізацыі жылля, асаблівасцях гаспадарчых заняткаў і аграрнай культуры, народнаму адзенню і інш.) у межах рэгіёна можна вылучыць тры лакальныя варыянты (ці раёны) — паўночны (Мінскі), паўднёвы (Слуцка-Нясвіжскі) і ўсходні (Бярэзінскі). Шляхі эвалюцыі феадальнай гаспадаркі, правядзенне валочнай рэформы, падворнае землекарыстаннс, адносна ранняе пранікненне капіталістычных адносін у сельскую гаспадарку, этнаканфесіянальная сітуацыя, асаблівасці жылля і адзення — усё гэта выяўляс рысы падабенства Цэнтральнай Бсларусі і суседняга Панямоння. 3 другога боку, культурны ландшафт Бярэзінскага лакальнага раёна мае пераходны характар, блізкі суседняму Падняпроўю, што абумоўлівае адсутнасць выразных межаў паміж гэтымі рэгіёнамі. ПАНЯМОННЕ Беларускае Панямонне займае верхні басейн Нёмана і яго прытокаў; на поўдні мяжуе з Заходнім Палессем (па вярхоўях Нарава і Ясельды да Бярозы, на поўдзень ад Івацэвічаў), на ўсходзе і паўночным усходзе адпаведна з Цэнтральнай Беларуссю і Паазер’ем (на захад ад Баранавіч па Налібоцкай пушчы, на поўдзень ад Маладзечна на Нарач, на захад ад Пастаў). Мясцовае насельніцтва этнагенетычна склалася на славянскай аснове, з удзелам асіміляваных літоўцаў (старажытнай літвы і аўкштайтаў), яцвягаў, прусаў, татараў і інш. У сярэднія вякі рэгіён быў вядомы пад правінцыяльнай назвай "Літва", побач з якой ужывалася і другая назва — "Чорная Русь" (у пісьмовых крыніцах сустракаецца з XV ст.), якая ўзнікла, відаць, як антытэза Белай Русі. Як этнаграфічная адзінка Чорная Русь, на думку нскаторых аўтараў (М. Любаўскі, П. Д. Бранцаў, У. I. Пічэта і інш.), уяўляла сабой першапачаткова "славянскі масіў" на землях балцкіх плямён. У канцы X — першай палове XI ст. была далучана да Кіеўскай Русі. У XII — першай паловс XIII ст. знаходзілася ў сферы ўплыву галіцка-валынскіх і полацкіх князёў. У XIII ст. рэгіён апынуўся ў цэнтры важных палітычных падзсй, што аказалі непасрэдны ўплыў на ўтварэннс Бсларуска-Літоўскай дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Яго псршай сталіцай быў г. Наваградак (Навагрудак), дзе ў 1253 г. каранаваўся вялікі князь Міндаўг. У гэты час этнічны склад насельніцтва рэгіёна папаўнясцца за кошт шырокай хвалі перасяленцаў з Мазовіі, Прусіі, Жэмайціі, што сцякаліся сюды пад націскам тэўтонскай агрэсіі, а таксама мігрантаў з паўднёварускіх зямель, якія падвергліся спусташальнаму мангола-татарскаму нашэсцю. Край становіцца адной з самых населеных і багатых абласцей Старажытнай Русі і Прыбалтыкі. У выніку этнічнага сімбіёзу на славянскай аснове складвасцца рэгіянальны тып культуры, у якой спалучаліся заходнерускія (беларускія), польскія і балцкія рысы. Агульны лёс бсларускага і летувіскага народаў у складзе адзінай дзяржавы абумоўліваў працяглы час узаемны ўплыў і блізкія рысы ў развіцці этнасацыяльных, грамадска-прававых і эканамічных адносін. У аснову статутаў Вялікага княства Літоўскага (1529, 1566, 1588 гг.) як асноўных кодэксаў грамадзянска-прававога жыцця было закладзена заходнсрускас звычаёвае права, а дзяржаўнай мовай Вялікага княства Літоўскага стала старабеларуская мова. Пасля Крэўскай (1385), Люблінскай (1569) і царкоўнай Брэсцкай (1596) уній узмацнілася экспансія каталіцтва і паланізацыя краю. Мясцовыя беларускія феадалы, прымаючы каталіцтва, захоўвалі свае палітычныя прывілеі і зліваліся ў адзіны феадальны клас польскага грамадства. 3 цягам часу паняцце "католік" станавілася сінонімам паляка. Аднак пераважная маса мясцовага каталіцкага насельніцтва, што адносілі сябе да палякаў, размаўляла на жывой беларускай мове, якую лічыла роднай. Беларусы праваслаўнага веравызнання на пытанне аб этнічнай прыналежнасці яшчэ ў XIX ст. часцей за ўсё называлі сябе "літвінамі". Зменлівая палітычная і канфесіянальная сітуацыя ўскладняла і без таго стракаты этнасацыяльны склад мясцовага нассльніцтва, размывала міжэтнічныя мсжы, узмацняла працэсы інфільтрацыі і асіміляцыі. Па трэцяму раздзелу Рэчы Паспалітай (1795) Панямонне адышло да Расіі. На яго тэрыторыі былі створаны Літоўская (1797—1801), пасля — Гродзенская і Віленская губсрні. Мясцовыя гаворкі Панямоння вылучаюцца ў асобую гродзенска-баранавіцкую групу бсларускай мовы; у павілейскай частцы дамінуе псраходны сярэднсбеларускі дыялект38. Калі зыходзіць з паказчыкаў роднай мовы, этнічны склад насельніцтва Панямонскага рэгіёна, па даных псрапісу канца XIX ст., прадстаўляецца наступным чынам: беларусы — 78,3%, яўрэі — 13,1, палякі — 3,2, літоўцы — 2,7, рускія — 2,5%39. У ландшафтах Панямоння ўзгоркавыя ўзвышшы і перасечаныя раўніны чаргуюцца з шырокімі нізінамі, дрэніраванымі русламі Нёмана і яго прытокаў. Дзярнова-падзолістыя глебы, што развіваліся на лёсападобных суглінкх і водна-ледніковых супесках, пры захаванні адпаведных агратэхнічных правіл давалі высокія ўраджаі. Напярэдадні рэформы 1861 г. у Гродзенскай губсрні зямельныя ўгоддзі размяркоўваліся наступным чынам: ворыўныя землі складалі 41,5%, сенажаці — 13,5, лясы — 27,2, няўдобіцы — 17,8%40. Працэнт ворыўных зямель тут быў такі ж, што і ў развітых чарназёмных раёнах Расіі. Заўважым, што ў Гродзенскую губерню ўваходзіла частка заходнепалескіх павстаў, за выключэннем якіх працэнт ворыва ў рэгіёне дае больш высокі паказчык. У парэформенны перыяд у Панямонні назіраўся рост сялянскай зямельнай уласнасці. Сярэдняя норма сялянскіх надзслаў тут не скарачалася (як у іншых беларускіх рэгіёнах), а павялічвалася — галоўным чынам за кошт канфіскацыі ўласнасці мяцежных магнатаў і шляхты, а таксама шляхам пераводу значнай колькасці дробнай шляхты ў сялянскае саслоўе. У 1877 г. сярэднія надзслы 38Этнаграфія Беларусі: Энцыкланедыя. С. 188—189. 39 Первая всеобіцая перепмсь Росснйской ммпернн, 1897 г. Гродненская губернмя. С. 102—103. 40 Бобровскнй П. Матермалы для географям м статнстмкн Росснн. Ч. 1. С. 136—137; Ч. 2. С. 9—10; Памятная кнмжка Гродненской губерннн на 1866 г. С. 3—4. панскіх і дзяржаўных сялян складалі адпавсдна 13,7 і 16,5, у 1905 г. — 16,2 і 17 дзесяцін41. Асноўнас месца ў структуры пасеваў займалі жыта (каля палавіны ўсіх пассваў), авёс, пшаніца, грэчка. У другой паловс XIX ст. пашырыліся пасевы кармавых траў, што паляпшала структуру глебы і стымулявала развіццё жывёлагадоўлі. Мясцовая парода paraTaft жывёлы тут была больш буйной, чым на ўсходзе Беларусі. Палі апрацоўвалі з дапамогай так званай літоўскай (палескай) сахі, якая тут нярэдка была прыстасавана да мясцовых умоў і ўяўляла больш лёгкую канструкцыю для аднаконнай (ці аднаваловай) запрэжкі. Лён і пяньку апрацоўвалі з дапамогай гарызантальнай двухрэбравай цсрніцы, што па сваіх канструктыўных рысах некалькі адрознівалася ад цэнтральнабсларускіх і падзвінскіх. Істотны рост мануфактурнай вытворчасці садзейнічаў развіццю гандлёвых адносін і рыхтаваў базу для прамысловага перавароту. Па развіццю прамысловасці Гродзенская губсрня займала першас мссца ў Беларусі і давала ў 1859 г. прамысловай прадукцыі больш, чым усе астатнія беларускія губерні, разам узятыя . Шырокія памеры ў Панямонні атрымаў кірмашовы гандаль. Толькі адзін Зэльвенскі кірмаш у псршай палове XIX ст. па свайму таваразвароту пераўзыходзіў усе кірмашы Мінскай і Віленскай губерняў, разам узятыя43. Характар рассялення і знешняе аблічча сельскіх пасяленняў адлюстроўвалі складанасць этнасацыяльных адносін, з’яўляючыся разам з тым вынікам аграрнай рэформы другой паловы XVI ст. Да таго часу характэрным тыпам сельскіх пасяленняў былі невялікія вёскі з свабоднай (бессістэмнай) забудовай. Перабудова пасяленняў, згодна з "Уставай на валокі” 1557 г., ахапіла 90% вёсак Гродзенскай эканоміі — больш, чым у якім-небудзь іншым рэгіёне Беларусі. У выніку рэформы ўзнікла мноства новых вёсак вулічнага тыпу, якія размяшчаліся на адкрытай мясцовасці ўздоўж дарог і гандлёвых трактаў, побліз рэк і азёр. Устаўныя вёскі з жылымі памяшканнямі на адным баку вуліцы і з гаспадарчымі — на другім захоўваліся тут да пачат- 41 Статнсткка землевладенмя 1905 г. Гродненская губерння. С. 47. 42 Гісторыя Беларускай ССР. Т. 1. С. 491. 43 Цітоў В. С. Зэльвенскі кірмаш // ПГКБ. 1978. № 3. С. 31—32. ку XX ст. Вёскі дзяржаўных сялян (апошнія напярэдадні рэформы 1861 г. складалі трэцюю частку насельніцтва) былі больш упарадкаванымі, у іх значна раней курныя хаты былі замснены "чыстымі", ці "белымі". Некалькі ў глыбіні ад вуліцы ставілі сваё жытло сельскія святары, службовыя асобы, а таксама сяляне, якія нс раз цярпелі выпадковыя бсдствы (пажар, разбурэнні ад урагану, смерць блізкіх і інш.): будаваць хату на ранейшым (няшчасным, праклятым) месцы нс раіла народнае павер’е. Згодна старадаўняму звычаю, які сустракаўся і ў суссдняй Польшчы, хаты ставілі, арыентуючы па баках свсту такім чынам, каб узыходзячас сонца асвятляла фасад па меншай меры зранку да 11 гадзін44. Прадстаўнікі свабодных саслоўяў (дробная шляхта, аднадворцы) пражывалі ў аколіцах, засценках, фальварках. Назвы гэтых паселішчаў часцсй супадалі з прозвішчамі іх жыхароў. Так, у аколіцы Заневічы Гродзенскага павста пражывалі ў большасці сваякі-аднафамільцы Занеўскія, у Куліках — Кулікоўскія, Эйсмонтах — Эйсмонты, Пачабутах — Пачабуты і г. д.45 Кожны двор уяўляў нібы аўтаномную ячэйку, слаба ўвязаную ў агульную структуру пасялсння. Жылыя памяшканні звычайна будаваліся ў глыбіні двара, патанаючы ў зацені дрэў. Асабліва многа спадчынных маёнткаў дробнай шляхты, "кансерватараў чыстай крыві", было рассеяка на тэрыторыі Ашмянскага павета. Значнае развіццё саматужнай прамысловасці і гандлю павышала ў рэгіёне ролю мястэчак, якія часцей за ўсё вырасталі з сёл, што належалі буйным магнатам.