28 Струнка М. Л. Оздоблення інтэр’ера сільского жнтла па Поліссі // НТЕ. 1980. № 4. С. 70; Раманюк М. Беларускае народнае адзенне. Іл. 149, 150, 193, 199—202. Жанчына ў традыцыйным уборы. в. Мілевічы Жыткавіцкага раёна для жаночага комплексу безрукаўкі ўпрыгожваліся аплікацыямі і мелі свае лакальныя асаблівасці. У Прыпяцкім Палессі яны доўгія, прыталеныя, пашытыя з шарсцяной тканіны, у Мазырскім Палессі — часцей укарочаныя да пояса, з саматканага палатна або пакупнога матэрыялу. Прыталенасць, як было сказана, адзначала і стыль пашыву верхняга адзення. Замужнія жанчыны ва ўсходняй частцы Палесся яшчэ ў пачатку XX ст. насілі чапец і намітку, прычым тут шырока бытавала своеасаблівая форма павязвання намітак — так званы рагаты галаўны ўбор ("галава"). Як адзначаюць аўтары гісторыка-этнаграфічнага атласа "Рускія", кічкападобныя галаўныя ўборы, імітаваўшыя фігуры птушак, рогі жывёл і інш., адлюстроўвалі старажытныя татэмістычныя ўяўленні і ўваходзілі галоўным чынам у комплекс з панёвай29. У маладых жанчын шырока быў распаўсюджаны спосаб нашэння наміткі, якую павязвалі вакол галавы і падбародка, а два канцы яс сіметрычна спускаліся на плечы. Комплскс жаночага адзення ў Заходнім Палессі вызначаўся кантрастнасцю ліній і фарбаў, каляровай насычанасцю і разнастайнасцю спосабаў упрыгожвання. Жаночыя кашулі шылі з аднасортнага палатна. Яны мелі адкладны каўнср і шырокія рукавы, якія заканчваліся манжэтамі ці валанападобнымі зборкамі. Шчыльны тканы арнамснт упрыгожваў каўнер, нагрудную частку, рукавы. Нярэдка сам фон знікаў у раскошным узорным малюнку, дакладней, аказваўся падпарадкаваным яму, станавіўся яго састаўной часткай. У спосабах упрыгожвання пэўную ролю адыгрывала і вышыўка, хаця яна сустракалася тут радзей, чым на ўсходзе Палесся. У арнамснтальным дэкоры псраважаў чырвоны колер, які нярэдка спалучаўся з чорным. У асобных лакальных уборах чорны колер з’яўляўся дамінуючым (прылукскі і маларыцкі строі). Мясцовыя фартухі (хвартухі, затулкі)30, як і на ўсходзе Палесся, нярэдка сшывалі з двух полак, каляровы арнамент размяшчалі не толькі на яго краях, але і па вертыкальнай лініі шва. Часам узор складаўся з затканых нітак рознай адбелкі (кобрынскі строй). У паясным адзенні дамінуючымі былі ўзоры ў выглядзе палос гарызантальнага напрамку. Своеасаблівыя заходнепалескія льняныя спадніцы (летнікі, "хвартухі") мелі тканы арнамент па ўсяму полю, прычым шчыльнасць яго павялічвалася кнізу. Нярэдка ўзорнае палатно для спадніц ткалася з нітак рознай адбслкі, якія чаргаваліся ў пэўных узорных варыяцыях, утвараючы свстлатанальны дэкор. Унізе па падолу летнікі звычайна затыкалі (або вышывалі) у выглядзе ар- 29 Лебедева Н. й., Маслова Г. С. Русская крестьянская одежда XIX— начала XX в. // Русскне. С. 213, 228. 30Заўважым, што на тэрыторыі Загараддзя (Маларыцкі раён) фартух называлі затулкай, а ільняную спадніцу — фартухом ("хвартух") (АІМЭФ, ф. 6, воп. 13. спр. 1а, л. 8). намснтальнай паласы чырвонага колеру. У якасці ўпрыгожванняў амаль усіх відаў адзення шырока ўжывалася аплікацыя. Арыгінальныя і шарсцяныя аднатонныя спадніцы (буркі), нс ўласцівыя для іншых рэгіёнаў Беларусі, хаця і ў нечым падобныя на панёву з прошвай . Узорныя андаракі нярэдка мелі гафрыраваную павсрхню па ўсяму перыметру, акрамя пярэдняй полкі, якая закрывалася фартухом. Як спосаб дэкаравання гафрыроўка шырока выкарыстоўвалася ў спадніцах, фартухах і нават жаночых світках32. 3 галаўных убораў у Заходнім Палессі аж да XX ст. захоўвалася старасвецкая намітка (плат). У Пінскім Палессі яе рабілі з асабліва тонкіх адбеленых нітак і дадаткова падвяргалі механічнай апрацоўцы. Наміткі павязвалі паверх неглыбокіх, звычайна вязаных чапцоў. Спосаб павязвання намітак і хустак v гэтым рэгіёне адрозніваўся значнай разнастайнасцю3'. У аснове варыятыўнага багацця палескага касцюма ляжалі шматгранныя народныя традыцыі, якія ўзмацняліся індывідуальным характарам вытворчасці ва ўмовах адноснай ізаляванасці і слабых гандлёва-эканамічных сувязсй са знешнім светам. Нельга пакідаць без увагі і этнічную псіхалогію і яе актыўную ролю ў фарміраванні самабытных рыс культуры. У спецыфічных умовах свайго існавання палешукі выпрацавалі аптымальныя нормы і звычаі, што мелі для іх жыццёва важнае значэнне, і скептычна адносіліся да прынесеных збоку і чужародных іх традыцыйнай культуры навацый, супрацьпастаўляючы ім зыходзячыя з народных глыбінь жыццесцвярджальныя самадзейныя высновы. Традыцыйнае адзенне цэнтральнай часткі Беларусі, адрозніваючыся сваімі рэгіянальнымі і мясцовымі асаблівасцямі, выяўляла разам з тым шэраг пераходных рыс, уласцівых і суседнім беларускім рэгіёнам. У паўднёвых раёнах яна мела нярэдка той жа крой, што і на Палессі. Гэта адносіцца як да зімовага (верхня- 31 Восточнославянскнй этнографнческнй сборнмк. С. 749; Грмнблат М. Я. Белорусы. С. 239. 32 Раманюк М. Беларускае народнае адзенне. Іл. 89, 392, 404, 405, 413—420. 33 Беларускае народнае адзенне. С. 34—36; Раманюк М. Беларускае народнас адзенне. Іл. 8—15, 29—34, 71—82; Golfbiowski t. Ubiory w Polsce. S. 171; Moszyriski K. Kultura ludowa slowian. Cz. 1. S. 403. га), так і летняга адзення34. Найбольш тыповыя для жаночага строю кашулі з полікамі, звычайна яны мелі адкладны каўнер і шырокія рукавы, што заканчваліся зборкай (брыжамі) або вузкімі манжэтамі. Калі мсркаваць па этнаграфічных матэрыялах канца XIX — пачатку XX ст., найбольш насычанымі ўяўляюцца ўзорныя ўпрыгожванні ў капыльскім і пухавіцкім строях. Кашулі па ворату, каўняру, рукавах упрыгожваліся вышыўкай (геамстрычны арнамент), якая была найбольш густой у плечавой частцы. На фартухах буйныя раслінныя ўзоры чаргаваліся з гсаметрычнымі ў выглядзе гарызантальных палосак. Фартухі па краю нярэдка абшываліся аборкай. У тэхніцы ўпрыгожванняў шырока выкарыстоўваліся карункі і мярэжка35. Для народнага касцюма Случчыны ўласцівы няяркія, часам з гафрыроўкай спадніцы (палатнянікі), узорны малюнак якіх складаюць плаўныя пералівы колераў гарызантальных палос. Спакойная няяркая танальнасць характэрна і для андаракоў, тканы (паласаты або клетчаты) узор якіх заснаваны на прыглушаным кантрасце чорнага і белага колераў. У жаночым комплексс сустракалася і спадніца ў адзінай канструкцыі з безрукаўкай, уяўляўшая сабой мадэль хутчэй плечавога, чым паяснога адзення. Верхняя частка — безрукаўка магла мець шырокі трохвугольны выраз на грудзях да пояса і па афарбоўцы мала адрознівалася ад ніжняй часткі, уласна спадніцы. Мусіць, мадэль можна аднесці да мясцовага варыянта, які ўяўляў сабой прамежкавую (пераходную) форму паміж андараком з ліфам, з аднаго боку, і сарафанам, з другога, што шырока бытавалі на тэрыторыі суседняга Падняпроўя. Разам з тым безрукаўка вельмі часта сустракалася як самастойная частка адзення і мела свае варыятыўныя асаблівасці па крою і форме36. Тыпы традыцыйных галаўных убораў у Цэнтральнай Беларусі у асноўным тыя ж, што і ў іншых 34 Беларускае йароднае адзенне. С. 42, 47, 61—62; Сербаў I. А. Беларусы-сакуны. С. 18; Каспяровіч М. Пра быт на Чэрвеныіічынс // Наш край. 1930. № 5—6. С. 57—58. 35 Дзяржаўны музей Беларусі (аддзел "Адзенне"); ДМЭ, ф. 789, адз. зах. 1—2. 36 Бульба А. Колькі слоў аб дзявочай апратцы на Беларусі. Вільня, 1911. С. 8—9; Раманюк М. Беларускае народнае адзенне. Іл. 328— 339, 350—355. рэгіёнах, разам з тым яны адрозніваліся састаўнымі (дадатковымі) элсментамі і спосабам павязвання. Замужнія жанчыны павязвалі намітку паверх тканкі або чапца. Чапец выкарыстоўваўся і як самастойны ўбор — у гэтым варыянце ён уяўляў сабой тып каптура з вушкамі, якія мслі дэкаратыўны ўзор. Часам павсрх каптура насілі хустку, павязваючы яе такім чынам, каб з-пад яе былі відаць узорныя вушкі. К. Машыньскі адзначаў тут і спосаб павязвання хустак цераз падбародак канцамі зверху, характэрны для клецкага строю . Традыцыйнае беларускае адзенне Панямоння ў этнаграфічным матэрыяле захавалася некалькі горш, чым у іншых беларускіх рэгіёнах, больш сціпла яно прадстаўлена і ў калекцыях нашых музеяў. Адносна стракаты этнасацыяльны склад, з аднаго боку, павялічваў кантрасты ў адзенні, з другога — садзейнічаў працэсам этнакультурнага абмсну і ўзаемаўзбагачэння. У сваю чаргу больш развітая, чым у іншых раёнах, сетка камунікацый, стан прамысловасці і гандлю ўзмацнялі адзінства эканамічнага жыцця і абумоўлівалі пэўныя змены ў традыцыйных нормах побыту, у звычаях і народным адзенні. Параўнаўча з цэнтральнай і ўсходняй часткамі Беларусі ў Панямонні адзначаецца больш прыкметная роля шарсцяных тканін. 3 шэрсці (ці сукна) шылі світкі, жупаны, жылеткі, андаракі, безрукаўкі і нават фартухі. Звычайны жаночы ўбор складалі палатняная кашуля, андарак (або спадніца, саян), фартух, безрукаўка. Кашулі з прамымі полікамі, прышытымі на ўтку, мелі адкладны каўнер і рукавы з абшлагамі. Старажытная тунікападобная форма тут раней, чым у іншых раёнах Беларусі, стала нацельным адзеннем . Святочныя кашулі і кужэльныя фартухі ўпрыгожваліся вышыўкай, пераважаў геаметрычны арнамснт, найбольш распаўсюджанай фігурай была васьмівугольная зорка, якая ў стылізаваным выглядзе набліжалася да раслінных форм. У тканых узорах спадніц, андаракоў, шарсцяных фартухоў спалучаліся рознакаляровыя (час- 37 Moszyriski К. Kultura ludowa siowian. Cz. 1. S. 403; Беларускае народнае адзенне. С. 35. 38 Восточнославянскнй этнографнческнй сборнмк. С. 578, 749. цей сінія) палосы гарызантальнага напрамку або клятчасты малюнак39. Жаночая намітка ў Панямонні выходзіла з ўжытку ўжо ў сярэдзіне XIX ст., хаця і сустракаецца ў этнаграфічных крыніцах другой паловы гэтага стагоддзя40. Нярэдка яна мсла цвёрдую (лубачную) аснову. Чапец (каптур) як самастойны галаўны ўбор захаваўся яшчэ ў пачатку XX ст. Звычайна яго надзявалі замужнія жанчыны, адпраўляючыся ў святочны дзень у касцёл або на кірмаш. Часам яны мелі дадатковы элемент — вушкі. Чапцы абшываліся па краю чырвонай стужкай і завязваліся пад падбародкам. Лакальныя адрозненні беларускага народнага адзення выяўляліся ў матэрыялах і тэхніцы іх апрацоўкі, у фасоне адзення, яе прапорцыях, асаблівасцях крою і спосабах упрыгожвання, у наяўнасці тых ці іншых састаўных элементаў, іх кампазіцыйнай сувязі і агульнай гармоніі. Усё гэта надавала традыцыйнаму адзенню беларускага насельніцтва значную варыятыўнатыпалагічную разнастайнасць, якая мела не толькі выяўленыя сацыяльныя рысы, але і прыкметныя рэгіянальныя і лакальныя асаблівасці. Апошнія вызначаліся як гістарычнымі і экалагічнымі ўмовамі (і звязанай з імі спецыялізацыяй вытворчай дзейнасці, напрамкам культурна-эканамічных сувязей), так і творчым характарам народнай культуры, індывідуалізацыяй ручной працы, самабытным талентам мясцовых народных майстроў і ўмельцаў.