Палазны транспарт — сані — з’яўляецца больш старажытным, аб чым сведчаць не толькі дадзеныя фаль- 30 Жучкевчч В. А. Дорогн м водные путн Белорусснм. Мн., 1977. С. 69; Slownik terminologiczny sztuk pipknych. Warszawa, 1969. клору, але і мноства археалагічных знаходак іх на тэрыторыі рэспублікі. На сваёй прарадзіме, адзначае буйнейшы знаток славянскіх старажытнасцсй Л. Нідэрле, славянс выкарыстоўвалі толькі сані31. Назва "сані", заўважас С. М. Салаўёў, ужывалася аднолькава як для зімняй, так і для летняй павозкі32. У аснове гэтага вываду вядомага гісторыка ляжала неаднаразовае ўпамінанне ў летапісах аб санях, выкарыстанне якіх летам было звычайнай з’явай. У сярэднявечны перыяд язда на санях лічылася больш шаноўнай, чым язда на калёсах. Важныя службовыя асобы (асабліва прадстаўнікі царквы) выязджалі ў санях і летам. Гэты звычай нс быў лакальнай з’явай і добра вядомы ў суседніх народаў Еўропы. Вядома паданне (у аснове якога, відаць, ляжаў рэальны факт), калі разбагацеўшы селянін, пераймаючы звычай вышэйшага саслоўя, прыехаў летам у царкву на санях, запрэжаных парай белых коней33. Сані адыгрывалі важную ролю ў вясельнай абраднасці і ў пахаванні, аб чым вобразна павсдамляюць нам старажытнарускія мініяцюры. На санях незалежна ад сезона года везлі нябожчыкаў на родавыя могілкі. Знаходкі ў старажытнарускіх курганах абгарэлых саней сведчаць, што нябожчыкаў спальвалі на санях34. Стары выраз "сядзсць у санях" ужываўся калісьці ў тым жа значэнні, што "ляжаць на смертным ложы". Прататыпам саней паслужылі звычайныя валакушы, якія яшчэ нярэдка сустракаліся ў сельскагаспадарчай практыцы ў пачатку XX ст. У найбольш тыповым варыянце валакуша ўяўляла дзве паўсагнутыя жэрдкі, злучаныя паміж сабой папярочкамі; папярочкі выконвалі ролю пагрузачнай пляцоўкі, а самі жэрдкі служылі адначасова палазамі і аглоблямі, куды можна было запрагаць каня. Летам валакушы рознага тыпу ўжываліся ў лясных краях, на балоцістых мясцінах і сенажацях. Пры перавозцы саломы і сена выкарыстоўваліся таксама ссечаныя пад корань маладыя дрэў- 31 Нмдерле Л. Славянскне древностн. С. 358. 32 Соловьев С. М. Мсторня Росснн с древнейшнх времен. М., 1959. С. 329. 33 Гл.: Внйрес A. О. Санный транспорт у эстонцев II Вопросы этннческой нсторня народов Прнбалтнкм. М., 1959. С. 471. 34 Нсторня культуры Древней Русн. М.; Л., 1948. Т. 1. С. 305, 306. цы або сукі — гэты спосаб транспарціроўкі скошанага ссна шырока вядомы ва ўсёй Еўропе . На тэрыторыі Палесся ў якасці валакушы часам выкарыстоўвалі чаўны, запрэжаныя валамі36. Гэты архаічны спосаб перамяшчэння, зафіксаваны ў вывучасмы час у глухіх раёнах Палссся, паказвае на старажытны сінкрэтызм воднага і палазнога транспарту. Архаічныя сані мслі дзвс пары капылоў і натуральнай формы (крыху выгнутыя спсраду) палазы. Народная вытворчая практыка з цягам часу ўдасканаліла іх канструкцыю, перш чым сані набылі свой сучасны выгляд. Эвалюцыя сансй разам з тым ішла па шляху функцыянальнага размежавання і спецыялізацыі для тых ці іншых відаў работ, што ў сваю чаргу абумоўлівала разнастайнасць іх вонкавай формы і канструкцыйныя асаблівасці тых ці іншых тыпаў. У залежнасці ад свайго прызначэння ўсе сані можна падзяліць на тры групы: рабочыя (развалкі, розвальні), грузавыя (кары, лесавозы) і выязныя (вазкі). У шырокай гаспадарчай практыцы найбольш вядомы звычайныя рабочыя сані. Па этнаграфічных матэрыялах XIX — пачатку XX ст., яны ўяўлялі сабой два палазы, злучаныя паміж сабой па капылах гнуткімі вязамі. На капылы павсрх вязоў набіваліся намаржні, ці наклескі. Для палазоў у адным выпадку падбіралі ў лесе дрэвы, звычайна імі служыла бяроза, якую капалі з корансм (палазы-копанікі, вываратні), у другім — яны гнуліся на спецыяльным прыстасаванні — бабе, ці гбале, галоўка полаза пры гэтым распарвалася (палазы-гнуцікі). Для павелічэння пагрузачнай пляцоўкі паўзверх саней накладвалі лагожы — дзве жэрдкі, што разыходзіліся ад галовак па баках саней, абапіраючыся ў задняй частцы на папярочыну (раздужжа). Гэта частка саней разам з раздужжам называлася ўласна развалкамі, або розвальнямі, перадаючы сваю назву ўсёй канструкцыі саней. 35 Гл.: Внйрес A. О. Санный транспорт у эстонцев // Вопросы этннческой мсторнн народов Прнбалтмкм. С. 471. 36 Случевскмй К. Н. По Северо-Западу Россмм. СГІб., 1897. Т. 2. С. 492; Тулмнов II. В Полесье. С. 13. 37 Тнтов В. С. Народные деревообрабатываюіцне промыслы Белорусснн. С. 116—118; Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя. Мн., 1989. Арт. "Сані", "Гбала". Сані такога тыпу былі распаўсюджаны далёка за межамі Бсларусі, ў прыватнасці яны былі характэрны для ўсёй сярэдняй паласы Расіі. У вытворчым побыце бсларускага нассльніцтва яны мелі універсальнае значэнне і ўжываліся для перавозкі самых разнастайных грузаў. Адносная лёгкасць канструкцыі давала магчымасць выкарыстоўваць іх і для пасажырскай язды. Пры гэтым у задняй частцы саней замацоўвалася трохбаковая крацістая драбінка (гусярка) — нешта накшталт кузава вазка. Нярэдка пры перавозцы малагабарытных грузаў ці ў час паездкі на мясцовы торг, кірмаш і інш. павсрх саней ставіўся плсцены паўкоўш, ці "палукаш". Пры гэтым сані ў сваім больш раннім варыянце не мелі розвальняў. У пачатку XX ст. яны яшчэ нярэдка сустракаліся на тэрыторыі Палесся38. Пры транспарціроўцы лесу выкарыстоўваліся спецыяльныя грузавыя сані — кары, лесавозы, крунжолы. Параўнаўча з рабочымі санямі (розвальнямі) яны мслі доўгія і масіўныя палазы і адрозніваліся больш простай канструкцыяй. Па спосабу злучэння палазоў можна вылучыць некалькі канструктыўных варыянтаў. У адным выпадку палазы злучаліся па капылах вязамі, пры гэтым павсрх намаржняў паралсльна вязам на канцы капылоў набіваліся тоўстыя брускі — ”падушкі". Гэтыя сані нярэдка мслі гнутыя палазы з высокімі галоўкамі. Іх варта аднесці да ўсходнееўрапсйскага тыпу, арэал бытавання якіх у XVIII — XX стст. на захадзе праходзіў праз Беларусь і Літву да басейна Нёмана^9. У якасці злучальнага звяна двух палазоў шырока ўжываліся і тоўстыя брускі. Сані гэтага тыпу мслі звычайна 2—4 пары капылоў і палазы з невысокімі галоўкамі, як правіла, з дрэў натуральнай формы. Нарэшце, распаўсюджаным варыянтам (асабліва на Палессі і Панямонні) былі кары, палазы якіх злучаліся масіўнымі калодкамі — "падушкамі", або "лісіцамі", патоўшчанымі па краях. Такія калодкі (іх звычайна было дзве) мацаваліся да палазоў звужанымі канцамі; капылы пры гэтым адсутнічалі. Кары аналагічнай канструкцыі шырока бытавалі ў прынё- 38 Сербов Н. А. Поездкн по Полесью 1911 м 1912 гг. С. 14; Ён жа. Вічынскія паляне. С. 26. 39 Народы европейской частн СССР. Т. 2. С. 49; Внйрес A. О. Санный транспорт у эстонцев // Вопросы этнмческой нсторнн народов Прмбалтмкн. С. 449. манскай частцы суседняй Літвы40. Відаць, па свайму паходжанню яны звязаны з перыядам інтэнсіўных распрацовак лесу, калі прыгонніцкая гаспадарка набывала прамысловы характар, усё цясней звязваючыся з рынкам. Пры псравозцы лесу бярвснне клалі на кары сваёй сярэдняй часткай. Каня запрагалі ў аглоблі, якія нярэдка прывязваліся заднімі канцамі да бервяна. У больш позні час (па этнаграфічных матэрыялах, у другой палове XIX ст.) разам з карамі даволі часта выкарыстоўвалі паўсанкі ("каза”, "сучкі"), якія падводзілі пад задні кансц бярвснняў. Выязныя сані ў сярэднявечны перыяд найбольш шырока былі распаўсюджаны сярод прывілсяваных слаёў насельніцтва — магнатаў, шляхты, царкоўных чыноў прыкмстна радзей — сярод знакамітых гараджан, купцоў. Утульны, дэкаратыўна аздоблены кузаў іх нярэдка ўцяпляўся ўнутры аксамітам ці футрай. Часам такія вазкі мелі закрыты верх. Закрыты верх мелі і зімнія паштовыя экіпажы. У запрэжцы выкарыстоўваліся пры гэтым толькі коні. На вузкіх заснежаных дарогах яны хадзілі ў экіпажах па два побач; запрэжка тыпу рускай тройкі была малараспаўсюджанай з’явай. Калі выязджалі знатныя асобы, коні былі запрэжанымі ў экіпаж цугам, утвараючы доўгі каралеўскі поезд. Пры гэтым кучар садзіўся ўперадзе верхам на каня. Менавіта гэта месца кучара мы бачым на старажытных мініяцюрах і малюнках да падарожжа замежных гасцей, у прыватнасці С. Гербсрштэйна41. У больш позні час для кучара адводзілася спецыяльнае месца — "козлы", што ўзвышаліся ўперадзе вазка. У сялянскім асяроддзі вазкі распаўсюдзіліся ў другой палове XIX ст. У тыповым варыянце яны ўяўлялі сабой больш лёгкую і мініяцюрную канструкцыю рабочых саней з кузавам для ездакоў. Кузаў звычайна абшываўся лубам ці тонкай дошчачкай і нярэдка меў разны (геаметрызаваны) ці распісны ўзор. Іншы раз ён уяўляў трохбаковую драбінку, адкуль уласна атрымаў і сваю рэгіянальную назву ("драбінка", "драбін- 40 Народы Европейской частн СССР. Т. 2. С. 49; Цітоў В. С. Сані II ПГКБ. 1972. № 1. С. 51—52. 41 Герберштейн С. Запмскн о Московмтскмх делах. СПб., 1908. С. 215, 227, 239, 248. Вазок ("паўсанкі"). в. Кусцічы Камянецкага раёна кі"), характэрную для Падняпроўя. Наогул, мясцовыя майстры выяўлялі вялікую вынаходлівасць і дасягалі, нягледзячы на строгі рацыяналізм, значнай разнастайнасці ў афармленні асобных элементаў, узаемнай сувязі іх у адносных прапорцыях, што надавала выразнасць і функцыянальную мэтазгоднасць канструкцыі ў цэлым. Рэгіянальна-тыпалагічныя асаблівасці ў Беларусі выяўляюць таксама спосабы запрэжкі і вупраж. Паводле прызначэння, вупраж падзяляецца на транспарт- Дамінуючыя тыпы вупражы. 1 — хамутная; 2 — ярэмная; 3 — шлейна-пастроначная ную (для перавозкі пасажыраў і грузаў, сярод якой вылучаецца яшчэ выязная) і рабочую (што выкарыстоўваецца ў сувязі з земляробчымі прыладамі — сахой, бараной і інш.). Функцыянальнае прызначэнне вупражы не заўсёды прынцыпова ўплывала на яе канструкцыю, апошняя, апрача таго, залежала ад сацыяльнага асяроддзя бытавання, выкарыстання ў сельскагаспадарчай практыцы валоў ці коней, розных тыпаў мясцовых вазоў і інш. Па канструкцыйных асаблівасцях мэтазгодна вылучыць тры тыпы (сістэмы) вупражы: хамутовую, шлейную і ярэмную42. Хамутовая вупраж была найбольш распаўсюджанай ў ПаўночнаУсходняй Беларусі, на тэрыторыі Падзвіння і Падняпроўя, дзе здаўна асноўнай і амаль адзінай цяглавай жывёлай быў конь. Пры запраганні каня ў аглоблі ап- Цітоў В. С. Традыцыйная вупраж: Да пытання тыпалогіі і культурна-гістарычных паралеляў // Быт і культура беларусаў. Тэз. дакл. Мн., 1984. С. 20—21.