Народная спадчына Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці Віктар Цітоў

Народная спадчына

Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці
Віктар Цітоў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 300с.
Мінск 1994
94.25 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
з цёмна-шэрым сустракаліся буры і попельна-шэры (сівы) колеры світак16.
У зімовы час світу нярэдка надзявалі павсрх кажуха, які па фасону мала чым адрозніваўся ад світы. У заходніх раёнах Беларусі даволі распаўсюджаным верхнім адзеннем былі буркі (бурносы) свабоднага крою з капюшонам. Як і світы, іх нярэдка насілі разам з кажухом або паўкажухом (паўшубкам). У мястэчках і слабодах, асабліва ў заходняй частцы Беларусі, у выхадныя дні надзявалі жупаны і капоты, прыталеныя світы-чугі з вузкімі рукавамі ("Убраўся ў жупан і гадае, што пан"). У паўночных раёнах Беларусі і Падняпроўі шырока бытавалі доўгія балахоны халатападобнага крою — так званыя насовы з грубага палатна .
Супастаўляючы непасрэдныя этнаграфічныя назіранні з гістарычнымі звесткамі і археалагічнымі знаходкамі, вядомы паэт і этнограф XIX ст. У. Сыракомля адзначаў устойлівасць традыцыйных форм беларускага народнага адзення, якое працяглы час захоўвала старажытнаславянскія рысы. Каштоўным уяўляецца яго натуралістычнае апісанне нясвіжскага кірмашу ў сярэдзіне XIX ст., дзе паэт дае вобразную і верагодную карціну народнага побыту, звяртаючы асобую ўвагу на адзенне мясцовых жыхароў11.
Этнаграфічныя асаблівасці традыцыйнага адзення найбольш поўна і яскрава выяўляюцца пры разглядзе жаночага касцюма. "Менавіта жаночы касцюм, — заўважаў М. Ф. Раманюк, — з найбольшай яркасцю і паўнатой увасабляе мастацкае мысленне народа, багацце яго фантазіі, развітасць густу і пачуццё меры. Ён — найбольш яскравая і пераканальная частка рукатворнай спадчыны беларускага народа"19. Святочны ўбор (строй) жанчын спалучаў у сабе вялікую разнастайнасць кампазіцыйных форм і яркую палітру фарбаў. Ён адпавядаў духоўна-эстэтычным ідэалам народа, яго фальклорна-аб-
16 Шпнлевскнй П. Путешествме по Полесью н Белорусскому краю. №
7. С. 2; Шейн П. В. Матерналы для нзученмя быта м языка... Т. 3. С. 366; Беларускае народнае адзенне. С. 64.
17 Шейн П. В. Матермалы для нзучення быта н языка... Т. 3. С. 8, 42, 43; Сементовскнй А. Этнографмческмй обзор Внтебской губернмн. СПб., 1872. С. 12; Tyszkiewicz Е. Opisanie powiatu Borysowskiego. S. 116.
18 Syrokomla W. Szkolne czasy // Poezye. Warszawa, 1872. T. 3. S. 339.
19 Раманюк M. Беларускае адзенне. C. 4.
радавым традыцыям, адлюстроўваючы паэтычнае бачанне акаляючай рэальнасці, гармонію прыроды і духа.
Традыцыйны жаночы ўбор складалі доўгая палатняная кашуля (сарочка), спадніца або панёва і безрукаўка. Гэты комплекс часта дапаўнялі рознага тыпу жакеты. У халодную пару года жанчыны насілі світы, кажухі, кафтаны, курткі, якія маглі адрознівацца ад мужчынскіх толькі некаторымі прыкладнымі дэталямі і ўзорамі ўпрыгожванняў. Найбольш распаўсюджанымі галаўнымі ўборамі былі наміткі, чапцы (каптуры), хусткі. Адзенне дзяўчат было больш светлай афарбоўкі і мела яркія арнаментальныя ўзоры. Традыцыйным галаўным уборам дзяўчат з’яўляліся вянкі і спецыяльныя павязкі. У той час як замужнія жанчыны, баючыся "апраставалосіцца", заўсёды закрывалі валасы наміткай або хусткай, дзяўчаты хадзілі часта з непакрытай галавой. Галаўныя ўборы болей, чым іншыя элементы адзення, адлюстроўвалі ўзрост і сямейнае становішча жанчын.
Разам з агульнымі рысамі жаночага адзення, што мелі нярэдка агульнаславянскія маштабы, на тэрыторыі Беларусі можна прасачыць пэўныя адрозненні. Пытанне аб рэгіянальных варыянтах традыцыйнага жаночага касцюма параўнаўча няблага распрацавана ў спецыяльных даследаваннях і экцыклапедычных выданнях. Гэта спрашчае нашу задачу і робіць мэтазгодным тут разгляд варыятыўна-тыпалагічных асаблівасцей жаночага адзення па рэгіянальных комплексах.
Для традыцыйнага жаночага адзення Паўночнай Беларусі быў найбольш уласцівы прамы, свабодны крой. Такі крой мелі розныя тыпы плечавога адзення — світы, кажухі, халатападобныя насовы, курткі, камізэлькі. Жаночыя сарочкі, як і ў іншых рэгіёнах, шылі з аднасортнага палатна (суцэльныя) або з двух розных сартоў тканіны: верхнюю частку (чэхлік) — з тонкага кужалю, а ніжнюю (постаўку, надточку) — з больш грубай зрэбнай тканіны. Часцей за ўсё сарочка не мела каўнерыка. Каўнер вакол шыі свабодна збіраўся на шнурку (матузку) або афармляўся ў выглядзе паска і завязваўся тасёмкамі ці зашпільваўся на адзін гузік20.
20
Нмкмфоровскмй Н. Я. Очеркм простонародного жмтья-бытья... С. 115; Беларускае народнае адзенне. С. 9, 12; Анммеле Н. Быт белорусскчх крестьян. С. 131 —132.
У канцы XIX — пачатку XX ст. сталі распаўсюджвацца сарочкі з гесткай.
Ва ўзорнай тэхніцы ўпрыгожванняў у паўночнай частцы Беларусі, калі меркаваць па матэрыялах канца XIX ст., псраважала вышыўка, а ў арнаменце — геаметрычныя матывы. Вышыўка чырвонай, радзей сіняй ніткай утварала на плячах і абшлагах рукавоў жаночых кашуль параўнаўча сціплы, стрыманы малюнак; прычым у мастацкім успрыманні яе актыўную ролю адыгрываў сам фон (светлы), што адцяняў узорную кампазіцыю. Важнае месца ва ўпрыгожванні кашуль і фартухоў належала карункаваму арнаменту і мярэжцы, гарманічна дапаўняўшым вышыты ўзор.
Паясное адзенне адрознівалася значнай тыпалагічнай разнастайнасцю. Гэта — і палатняныя спадніцы, і рознакаляровыя "набойкі” і саяны з шматнітовай тканіны, і андаракі і ўзорныя "дрыліхі" з паўсукна на ільняной аснове21. Ва ўзорнай расфарбоўцы суконных андаракоў на сінім (радзей чырвоным, зялёным) фоне вылучаліся вузкія палоскі вертыкальнага напрамку або клятчаты ўзор ("у шашкі"). Кужэльная аснова дрыліха надавала яму ўласцівую рабую танальнасць, пярэдняя полка ўяўляла ўшыты кавалак льняной тканіны, які закрываў белы вышыты фартух. Такога ж крою і другі тып паяснога адзення — саян. Заўважым, што ў суседнім Падняпроўі саянам часта называлі шарсцяное адзенне тыпу рускага або ўкраінскага сарафана.
Жаночыя галаўныя ўборы на поўначы Беларусі, у Падзвінні, адрозніваліся параўнаўча з другімі раёнамі не столькі знешняй формай, колькі спосабам іх нашэння. Традыцыйная намітка (намётка, абмётка) захоўвалася тут у другой палове XIX ст. толькі як святочны ўбор . Тыповы для гэтага раёна чапец меў знізу па краю тасёмку, якая завязвалася ззаду, на патыліцы. Паверх чапца насілі хустку. Хусткі павязвалі вакол галавы ў два абароты ("кыптуром") або завязвалі вузлом ззаду такім чынам, што свабодныя канцы іх апускаліся на спіну. М. Анімеле паведамляе аб бытаванні ў сярэдзіне XIX ст. своеасаблівага какошніка
21 Нмкмфоровсккй Н. Я. Очерк/j простонародного жмтья-бытья... С.
116, 117; Шейн П. В. Матермалы для мзучення быта н языка... Т. 3. С. 8.
22 Беларускае народнае адзенне. С. 34, 37.
("сарока"), убора замужніх жанчын. Сароку шылі з рознакаляровых кавалачкаў паркалю і надзявалі паверх кужэльнага чапца, або накосніка23.
На тэрыторыі Падняпроўя ў стылі і кроі традыцыйнага жаночага адзення вызначаліся свае характэрныя рысы. Жаночыя кашулі шылі звычайна з плечавымі ўстаўкамі (полікамі), з адкладным каўняром. Яны ўпрыгожваліся вышыўкай і тканым арнаментам чырвонага або камбінаванага чырвонага і чорнага колераў. Асабліва багаты ўзорны арнамент у паўднёвых раёнах Падняпроўя. Разнастайныя геаметрычныя ўзоры спалучаюцца ў ім з расліннымі, утвараючы нярэдка шчыльны малюнак, што пакрывае каўнер, нагрудную частку, плечавыя ўстаўкі, рукавы святочных кашуль, падол фартухоў24. Паверх кашулі тут насілі доўгую безрукаўку.
Каларытныя рысы адзначаюць і мясцовае паясное адзенне. У Падняпроўі разам са звычайнымі спадніцамі аж да пачатку XX ст. захаваліся старадаўнія панёвы, а таксама своеасаблівы тып андаракоў з прышытай да яго безрукаўкай-ліфам, або кабатам, і саяны,
Сяляне в. Масток Магілёўскага павета. 1912 г.
23
Аннмеле Н. Быт белорусскчх крестьян. С. 133.
24 ДМЭ, ф. 285, адз. зах. 3, 7, 11, 14, 68; ф. 325, адз. зах. 1; Музей старажытнабеларускай культуры (Каталаг экспазіцыі). Мн., 1983. С. 54—57; Раманюк М. Беларускае народнае адзенне. Іл. 225—227.
Комплекс адзення з сарафанам. Крычаўскі краязнаўчы музей
блізкія да рускіх сарафанаў. Тут было вядома некалькі тыпаў панёў, найбольш распаўсюджанай была панёва распашная.
Жаночыя галаўныя ўборы ў Падняпроўі мелі некаторыя рэгіянальная асаблівасці. Замужнія жанчыны звычайна запляталі косы, укладваючы іх вакол галавы, паверх надзявалі чапец (павойнік). У другой палове XIX ст. яшчэ сустракалася намітка, часцей — на цвёрдай аснове (абруч, тканка); канцы яе, агінаючы падбародак, спускаліся на грудзі з правага боку, часам яны агіналі толькі верхнюю частку галавы, спу-
Комплекс жаночага адзення. Крычаўскі краязнаўчы музей скаючыся на плечы25. У левабярэжнай частцы Дняпра (Чэрыкаўскі, Клімавіцкі і Мсціслаўскі паветы) валасы часам накручвалі на тканку або "кулачкі", скручаныя з кудзелькі льну; яны ўтваралі рэльефна выступаючыя з-пад намітак так званыя "падкоскі", або "рогі"26.
25
Tilke М. Ostereuropaischen Volkstrachten in Schnitt und Farbe. Berlin, 1925. S. 62; Paule T. Les Peuples de la Russie. S.-Petersburg, 1861. S. 81.
26 Беларускае народнае адзенне. C. 33, 36; Жмвопмсная Россня. Т. 3. С. 261; Мастацтва сяла Няглюбка. Мн., 1976. С. 40—41, 45, 46.
У народным адзенні Беларускага Палесся добра захаваліся традыцыйныя рысы, што выяўлялі агульнаславянскія вытокі. Старасвецкі жаночы комплекс з панёвай быў тут звычайнай з’явай і захаваўся да пачатку XX ст. Для ўсходняй часткі Палесся больш уласціва панёва тыпу плахты, што ўяўляла сабой два сшытыя напалову палотнішчы, якія аблягалі фігуру ззаду; плахту насілі разам з фартухом (запаскай) з узорнай або аднатоннай шэрсці. У больш раннім варыянце жанчыны насілі дзве запаскі, адну — спераду, другую — ззаду27.
Узорныя тканіны панёў мелі дробны і даволі складаны тканы арнамент у выглядзе клетак рознай велічыні, упісаных адзін у другі шматграннікаў, ромбаў, крыжоў, што патрабавала ад мясцовых ткачых высокага майстэрства і філіграннай тэхнікі выканання. Шматкаляровы ўзорны малюнак андаракоў часцей за ўсё складала чаргаванне палос гарызантальнага і вертыкальнага напрамкаў.
Жаночы убор.
Рэчыцкі краязнаўчы музей
Традыцыйны строй. Рэчыцкі краязнаўчы музей
27 Восточнославянскмй этнографмческмй сборняк. С. 629, 631, 749.
Жаночы убор.
Ельскі краязнаўчы музей
Дзяўчына ў святочным адзенні. в. Лучыцы Мазырскага раёна
У комплексе выхаднога адзення з панёвай кашуля мела, як правіла, узорны арнамент не толькі на каўняры і рукавах, але і ўнізе, па краю падола. Даволі шырока бытавалі кашулі полікавага крою з стаячым каўняром; часам каўнер рабілі ў зборкі, і ён адкладваўся на плечы ў выглядзе шырокага валана. У дзявочым строі валанападобныя каўняры (брыжы, надзяванцы) былі нярэдка самастойным элементам, іх можна было прышпільваць да кашулі ці па патрэбе здымаць. Даволі каларытны вышыты арнамент усходнепалескіх кашуль і фартухоў. Апошнія нярэдка сшывалі з двух полак. Ва ўзоры вышыўкі пераважалі буйныя раслінныя формы, якія ў эпоху сярэдневякоўя выцяснялі геаметрызаваны дробнараслінны арнамент28. Характэрныя