Народная спадчына Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці Віктар Цітоў

Народная спадчына

Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці
Віктар Цітоў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 300с.
Мінск 1994
94.25 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
39
Шейн П. В. Матерналы для нзученмя быта м языка... Т. 3. С. 74;
Матервалы по этнографмм Гродненской губернмм. С. 24.
40
Крачковскмй Ю. Быт западнорусского селяннна. С. 191; Восточнославянскнй этнографмческмй сборнмк. С. 749.
ГІСТОРЫКА-ЭТНАГРАФІЧНЫЯ РЭГІЁНЫ
ПАДЗВІННЕ (ПААЗЕР’Е)
Беларускас Падзвінне займае сярэдні бассйн Заходняй Дзвіны; на паўднёвым усходзе па дняпроўскадзвінскім водападзеле мяжуе з Падняпроўем, на поўдні і паўднёвым захадзе па лясной паласе на поўнач ад Барысава і Лагойска да воз. Нарач — з Цэнтральнай Беларуссю і Панямоннем. Як гісторыка-этнаграфічны рэгіён Падзвіннс адпавядае асноўнаму масіву старажытнай Полацкай зямлі, першай на тэрыторыі Беларусі раннефсадальнай дзяржавы. Валодаючы ключавымі пазіцыямі на шляхах "з вараг у грэкі", Полацкае княства адыгрывала важную ролю ў міжнародным гандлі і культурна-эканамічных сувязях. У другой палове XIII— XIV ст. ва ўмовах палітычнай раздробленасці Русі і ўзросшай пагрозы агрэсіі з боку татара-манголаў і Лівонскага ордэна намецілася збліжэнне, якое завяршылася палітычным саюзам Полацкага княства з Вялікім княствам Літоўскім, у складзе якога яно захоўвала абласную аўтаномію.
Для Падзвіння разам з часткай Падняпроўя на працягу сярэднявечча і аж да другой паловы XIX ст. захавалася правінцыяльна-этнаграфічная назва "Белая Русь", якая была пашырана на ўсю сучасную тэрыторыю Беларусі. 3 утварэннем Рэчы Паспалітай (1569) узмацнілася экспансія каталіцтва і паланізацыя краю. Павялічваліся землеўладанні езуітаў, паўночна-ўсходняе ўзмежжа з Рускай дзяржавай засялялася польскімі асаднікамі. Сюды, ратуючыся ад рэлігійных ганснняў і сацыяльнага ўціску, перасялялася частка рускіх старавераў. У выніку Лівонскай (1558—1583), руска-польскай (1654—1667), Паўночнай (1700—1721) войнаў мясцовая эканоміка і культура панеслі незлічоныя страты, адбыліся істотныя змены ў геаграфічным размяшчэнні і этнасацыяльнай структуры насельніцтва, якос скарацілася ў некалькі разоў. У выніку раздзе-
лаў Рэчы Паспалітай (1772 і 1793 гг.) Падзвіннс было далучана да Расіі і ўваходзіла ў склад Полацкай, з 1796 г. — Беларускай, з 1802 — Віцебскай губсрняў, заходняя частка ўваходзіла ў Віленскую губерню.
Па матэрыялах РГТ 1861 г., у рэгіёнс пражывала 75,8% беларусаў, 13% — яўрэяў, 6,3% — палякаў, 2% — рускіх, наступныя месцы займалі латышы і летувісы1. Па Першаму усерасійскаму перапісу 1897 г. этнічны склад насельніцтва Падзвіння паказаны наступным чынам: беларусы — 76,1%, яўрэі — 12,1, рускія — 8,2, палякі — 2,3, латышы — 1%2.
У зоне, суседняй з Латгаліяй, больш актыўна працякалі працэсы этнічнай дыфузіі і асіміляцыі. Нсмалаважную ролю адыгрывала канфесійная дыферэнцыяцыя, якая паступова цягнула за сабой змены ў этнічнай самасвядомасці і мове. Нскаторыя групы беларусаў-католікаў, што лічылі сваю веру польскай, называлі сябе палякамі, у той час як праваслаўныя беларусы нярэдка залічвалі сябе да рускіх. Гэтаму садзейнічала і мэтанакіраваная палітыка царскіх улад і зменлівая этнапалітычная сітуацыя. Да паўстання 1863 г., як піша В. К. Стукаліч, характарызуючы тагачаснае становішча, уся мясцовая адміністрацыя, у тым ліку і настаўнікі казённых вучылішчаў, была перапоўнена палякамі, у масе якіх патанаў рускі элемент. У прысутных месцах, гімназіях, на гарадскіх вуліцах, у лаўках — паўсюдна чулася польская мова. Тон задавалі ўсюды палякі3.
Пасля паражэння нацыянальна-вызваленчага руху 1863 г. пераважная большасць дробнай шляхты (былых панцырных і путных баяр) была пераведзсна ў разрад казакаў, аднадворцаў, дзяржаўных сялян і толькі 0,3% пакінуты ў дваранскім саслоўі. У другой палове XIX ст. баяры-шляхта збліжаліся з мясцовым этнічным асяроддзем, захоўваючы разам з тым некаторыя асаблівасці бытавой культуры. Касцюмы і прадметы
1 Працэнтныя паказчыкі вылічаны намі па даных беларускіх павстаў Віцебскай губерні. (Гл.: Лебедкмн М. О племенном составе народонаселенмя Западного края // ЗРГО. 1861. Кн. 3. С. 146—147; Столпянскнй Н. Дсвять губернмй Западнорусского края. С. 64—73.)
2 Первая всеобіцая перепнсь Россмйской ммпермч, 1897 г. Внтебская губерння. СПб., 1903. Т. 3. С. 76—77.
3 Стукалнч В. К. Н. Я. ІІмкмфоровскмй (1845—1910) // ЗСОРГО. 1910. Кн. 1. С. 130—131.
Беларускія дыялекты і групы гаворак (паводле матэрыялаў атласа "Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак”, карты 71—75). 1 — паўночна-ўсходні дыялект; 2 — паўднёва-заходні дыялект; 3 — сярэднебеларускія гаворкі; 4 — палескія гаворкі; 5 — паўночная група гаворак; 6 — віцебска-магілёўская група гаворак; 7 — мазырская група гаворак; 8 — паўночна-заходняя (гродзенскабаранавіцкая) група гаворак
быта мясцовых баяр экспанаваліся ў 1867 г. на этнаграфічнай выставе ў Маскве, прыцягваючы пільную ўвагу зацікаўленых наведвальнікаў4.
Мясцовыя гаворкі Падзвіння вылучаюць у полацкую і віцебскую групы ў складзе паўночна-ўсходняга дыялекту5. Рэгіянальнай асаблівасцю вызначаецца вусна-
4 Сементовскнй А. Іісторнческне запнскн о панцмрных боярах // Памятная кнмжка Внленского генерал-губернаторства на 1868 г. С. 43— 45; Грнцкевнч А. П. Сельское населенме по Лмтовскому статуту 1566 г. // Вопросы мстормм. Мн., 1969. С. 128.
5 Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак. Мн., 1969. С. 188—190. Карты 72, 74; Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя. С. 188—189.
паэтычная творчасць і традыцыйная абраднасць. Побач з агульнабсларускімі каляндарна-земляробчымі і сямейна-абрадавымі песнямі прыкметнас распаўсюджанне атрымалі тут тыя жанры, якія ў другіх рэгіёнах маюць абмсжаваны арэал або зусім невядомы, — валачобныя, масленічныя, талочныя, ільнаробчыя і ярынныя песні. Для псссннага фальклору Падзвіння ўласціва сольнас (манадыйнае) выкананне; мелодыя песснь роўная з плаўнымі пераходамі, напсвы нетаропкія і свабодныя6.
Традыцыйна-бытавая культура складвалася на працягу многіх стагоддзяў, адлюстроўваючы як агульнабеларускія рысы, так і спецыфіку мясцовых гістарычных і экалагічных умоў. Стракатыя і разнастайныя ландшафты — лес з густым пладова-ягадным падлескам і паляўнічай фаунай, шматлікія азёры і рэкі, багатыя рыбай і вадаплаваючай дзічынай, — усё гэта служыла важнай падмогай у эканамічным жыцці і здаўна прыцягвала сюды насельніцтва. Аднак глебы ў Падзвінні псраважна дзярнова-падзолістыя, завалунсныя і малаўрадлівыя. Вегетацыйны перыяд — 175—180 дзён — самы кароткі ў Беларусі. Сярэднявечная аграрная рэформа ("Устава на валокі"), якая звялася да так званага параўнення грунтоў і вызначэння "платаў" (павіннасцей), мсла тут палавінчаты характар і была праведзена некалькі пазней, чым у заходніх раёнах (у канцы XVI — пачатку XVIII ст.). Яна мала закранула абшчыннае землекарыстанне; больш эфектыўная фальварачная сістэма не атрымала ў Падзвінні шырокага развіцця. Нягледзячы на тое што земляробства заставалася асноўным вытворчым заняткам, Віцебская губерня, асабліва яе правабярэжная частка, поўнасцю не забяспсчвала сябе ўласным хлебам. Аб адносна невысокай эфектыўнасці земляробства сведчыць і рыначны кошт зямлі, якая ў пачатку XX ст. была значна таннейшай, чым у іншых раёнах Беларусі7. Найбольш спрыяльнымі для земляробства былі ўмовы на поўдні і
6 Мажэйка 3. Я. Песні беларускага ІІаазер'я. Мн., 1981. С. 3—6, 461-466.
7 У перыяд сталыпінскай рэформы сярэдні кошт адной дзесяціны зямлі ў Віцебскай губерні складаў 50,2 руб., у Магілёўскай — 109,3, Гродзенскай — 176, 8 руб. (Хромова Э. Ф. Столыпмнская аграрная реформа в Внтебской губерннн // ТММ АН БССР. Мн., 1958. Вып. 3. С. 210.)
паўднёвым захадзе рэгіёна. У структуры пасеваў no634 са збожжавымі (жытам, аўсом, ячмснем) важнае месца займала культура льну.
3 канца XIX ст. прыкмстна пашырыліся пассвы бульбы і кармавых траў, якія садзсйнічалі ўзнаўлснню ўрадлівасці глеб, спустошаных шматгадовымі пасевамі льну. Народная вытворчая практыка выпрацавала свой гадавы каляндар, прыватныя спосабы і прыёмы апрацоўкі глебы, догляду пассваў, уборкі ўраджаю і інш. з улікам мясцовых экалагічных умоў. Палі апрацоўваліся з дапамогай мясцовага варыянта сахі з перакладной паліцай, архаічнай бараны-сукаваткі, ці смыка; на сугліністых глебах ужывалі круглую калоду з зубамі, матыку і чакуху для здрабнення камоў. Выбраны на палях лён у адрозненнс ад іншых рэгіёнаў вымочвалі на дне вадаёмаў, а затым апрацоўвалі на тыповых для Падзвіння 2-рабровых нахільных мялках.
Сакавітыя лугі і выпасы спрыялі развіццю жывёлагадоўлі. Асмоўнай і часцей за ўсё адзінай рабочай жывёлай у сялянскай гаспадарцы быў конь. 3 канца XIX ст. жывёлагадоўля атрымала выразны мяса-малочны напрамак. Некалькі больш развітым яно было ў заходняй частцы рэгіёна. Дзісснскі павет быў вядомым цэнтрам маслабойнай вытворчасці ва ўсёй Вілснскай губсрні. У пачатку XX ст. тут працавалі два малочныя заводы і 24 сялянскія маслабойні; у панскіх маёнтках, апрача таго, дзейнічала яшчэ 38 прадпрысмстваў па перапрацоўцы малака. У Полацкім павсце Юр’еўская масларобчая арцель аб’ядноўвала 20 сялянскіх гаспадарак, якія мелі ў сярэднім па 19 кароў на кожную гаспадарку8.
Наяўнасць шматлікіх азёр і вадаёмаў садзейнічала шырокаму развіццю рыбалоўства, якое, адыгрываючы важную ролю ў гаспадарцы, пакінула прыкметны след у традыцыйна-бытавой культуры мясцовых жыхароў. 3 развіццём капіталістычных адносін значны штуршок атрымалі лясныя і адыходныя промыслы — нарыхтоўка лесу, выраб брусоў, абадоў, бандарнай клёпкі і вываз іх у прыбалтыйскія порты. Мноства сялян ішлі на будаўнічыя работы: мясцовых камснячосаў (жор-
8 Бейлькмн X. Ю. Молочное хозяйство н торговля его товарамм в Белорусспм в начале XX в. // Нз нсторнн крестьянства Белорусснн. Мн., 1978. С. 85; Лнпннскнй Л. П. Столыпннская аграрная реформа в Бслоруссмм. Мн., 1978. С. 29.
наклёваў), муляраў, цесляроў нярэдка можна было сустрэць у адыходзе ў губернях Расіі.
Найбольш густа населенай здаўна было левабярэжжа Заходняй Дзвіны, дзе шчыльнасць насельніцтва ў канцы XIX ст. дасягала 40—50 чал./кв. км, у той час як на паўночным усходзе, на сумсжжы з Расіяй, яна зніжалася да 30—20 чал.9 Псраважалі маладворныя сельскія пасяленні (3—5 сядзіб), раскіданыя сярод лясных пагоркаў паблізу рэк і азёр. Яны неслі на сабе адбітак ліхалсццяў: эскалацыя жорсткіх дзсянняў, у арбіце якіх зноў і зноў апынаўся гэты край на працягу XVI — пачатку XIX ст., прыводзіла да падрыву фізічных сіл, абязлюдзьвання і пераразмеркавання насельніцтва, узмацнялі распыленасць і маладворнасць тутэйшых паселішчаў. Мясцовыя жыхары звычайна сяліліся наводшыбе, убаку ад вялікіх дарог з улікам прыстасаванасці да экалагічных умоў, наяўнасці побач выгана і "нічыйных" зямель, суседства з вадаёмам і лссам, што надавала пасяленням азёрнага краю патрыярхальна-экзатычныя рысы. "Нейкі своеасаблівы адбітак фаталістычнай падуладнасці прыродзе, — пісаў Ф. Кудрынскі, — ляжыць на знешнім абліччы бсларускіх сёл і вёсак, жаданнс ўпотай адасобіцца, скрыцца з вачэй"10. Ссльскія шляхі вызначаліся слабай набітасцю грунту і невыразнымі абрысамі. Паміж невялічкімі вёскамі, хутарамі і асобнымі дварамі вялі вузкія прасёлкі і сцежкі. Узімку ўзнаўлялася мноства часовых дарог — так званых зімнікаў, што вялі наўпрост скарочанымі маршрутамі па замёрзлых рэках і азёрах.