Пашыраны тып сядзібнай забудовы замкнуты, ці вяночны, побач з размяшчэннем пабудоў па перыметры двара сустракалася і кампактная забудова, калі гаспадарчыя памяшканні шчыльна прымыкалі да жылля, утвараючы адзіны жыллёва-бытавы комплекс з крытым дваром (вядомы толькі ў гэтым беларускім рэгіёне). На некаторай адлегласці (50—60 м) у глыбіні сядзібы будавалі гумно і лазню. "Гумно" у мясцовым вызначэнні — гэта комплекс гаспадарчых пабудоў 9 Первая всеобіцая перепнсь населення 1’осспйской нмпермм. Вмтебская губернмя. Т. 3. С. III—IV, 76—77; Внленская губерння. Т. 3. С. III, 56—58. 10 Кудрмнскнй Ф. Белорусы. С. 32. з уласна гумном (мясц. "ток", "такаўня"), сушылкай (асець, ёўня), пуняй для саломы і сена, азяродамі. На адкрытай мясцовасці нярэдка ставілі нсвялічкі млынвятрак, што задавольваў сціплыя патрэбы сялянскай гаспадаркі. Тыповая планіроўка жылля: хата + сснцы + стопка (ісцёпка, варыўня, прыізбіца). У бяднейшых сялян нярэдкім было і двухкамернае жыллё, пры гэтым у сенцах часам адгароджвалі месца (катух) для хатняй жывёлы. У часы прыгону звычайнымі былі курныя хаты з глінабітнай печчу; дым слаўся пад адносна высокай столлю і выходзіў праз дзверы, душнік над печчу ці адтуліну ў столі. У апісанай Е. Р. Раманавым курнай хаце (в. Кішкі Сенненскага пав.) зруб быў з круглых сасновых бярвенняў, звязаных у просты вугал з астаткамі; памеры пакоя 5,7 х 5 м, вышыня ад глінабітнай падлогі да столі 3 м. Хата мела тры нсвялікія акны, якія ўзімку закрываліся з вечара саламянымі матамі1 . Характэрную для гэтага рэгіёна двухсхільную страху зрубнай канструкцыі (закотам, "на лсмягах") і на паўсошках (дзядках) крылі пераважна саломай "пад колас", радзей — дошкамі і дранкай; з другой паловы XIX ст. распаўсюдзіліся каркасныя стрэхі (на кроквах). Мясцовае народнае адзенне адрознівалася прыкмстнай разнастайнасцю тыпаў і спосабаў упрыгожвання. 3 верхняга адзення ў шырокім ужытку быў лёгкі зрэбны кафтан (насоў, кізель), які насілі амаль ва ўсе поры rofla. Зімовы варыянт гэтага адзення — знізак (ці сходак) рабіўся карацейшым, часам прыталеным; яго надзявалі пад кажух або світу (армяк). Найбольш распаўсюджаны колер адзсння — белы, з якім некаторыя даследчыкі звязвалі этымалогію назвы "Белая Русь". Даволі разнастайнае жаночае паясное адзенне — спадніцы, сарафаны, узорныя саяны, андаракі, дрыліхі, што адрозніваліся паміж сабой асаблівасцямі канструкцыі і стылю, расфарбоўкай і матэрыяламі. Агульную архітэктоніку народнага касцюма вызначаў просты свабодны крой. Індывідуальныя характарыстыкі пераносіліся нс столькі на канструкцыю і крой, колькі на дэкаратыўнае афармленне. Ва ўзорнай тэхніцы ўпры- 11 ДМЭ, ф. 676, адз. зах. 1; Без-Коркнловмч М. 0. Нстормческме сведення о прнмечательнейшмх местах в Белоруссмн. С. 244; ІПейн П. В. Матерпалы для мзученмя быта м языка... Т. 3. С. 6—7. гожванняў апрача звычайных спосабаў (вышыўкі, карункавага арнаменту, мярэжкі) важнае месца ў гэтым рэгіёне займала набойка. У вышыўцы дамінаваў чырвоны колср, у набойцы — сіні ці блакітны. Мясцовыя майстры набойкі (сінсльнікі) выраблялі спецыяльныя ўзорныя дошкі, з якімі яны хадзілі па навакольных вёсках, задавальняючы заказы мясцовага насельніцтва. Аснову ўзорных матываў набойкі складалі стылізаваныя выявы мясцовай флоры, блізкія і знаёмыя ўсім палявыя рамонкі, незабудкі, гарошак, суніцы і інш., якія нярэдка спалучаліся з геамстрычным арнаментам12. Міграцыйны рух і ўцягванне ў адыходныя промыслы значнай масы насельніцтва ў другой палове XIX ст. садзейнічалі параўнаўча ранняму выцясненню традыцыйных форм і збліжэнню сялянскага адзення з гарадскім касцюмам. Мясцовая кераміка вызначалася нскаторай масіўнасцю формы і грунтоўнасцю апрацоўкі, што павышала яе функцыянальна-утылітарныя якасці. Мясцовыя майстры рабілі посуд з адносна тоўстымі сценкамі і шырокімі гарлавінамі (бабінавіцкая кераміка). На апошняй стадыі засцерагальна-дэкаратыўнай апрацоўкі яго абварвалі ў мучным растворы або задымлівалі . Дэкаратыўным сродкам служыў і распаўсюджаны тут спосаб абгортваць асобныя віды ганчарнага посуду лснтамі бяросты, што надавала ім трываласць і мастацкую вобразнасць. Пазначаныя этнакультурныя рысы стваралі непаўторны культурны ландшафт краю, што дазваляе вызначыць даволі выразныя асаблівасці Падзвіння ў параўнаўчай характарыстыцы з іншымі беларускімі рэгіёнамі. ПАДНЯПРОЎЕ Гісторыка-этнаграфічны рэгіён Падняпроўя займае басейн Дняпра і яго прытокаў Сажа, Друці, часткова Бярэзіны; на поўначы па днепра-дзвінскаму водападзелу мяжуе з Падзвіннем, на захадзе па лева- 12 Фурман I. П. Крашаніна. Віцебск, 1925; Шлюбскі А. Крашаніна. Віцебск, 1926; Раманюк М. Беларускае народнае адзенне. С. 8; Свістуновіч С. С., Бутрым В. В. Беларуская ручная набойка II ПГКБ. 1979. № 1. С. 39—41. 13 Мялюченков С. А. Белорусское народнае гончарство. Мн., 1984. С. 92—93; Сахута Е. М. Народное мскусство м художественные промыслы. Мн., 1982. С. 38, 43. бярэжнай частцы Бярэзіны і далей па Дняпру — з Цэнтральнай Беларуссю і Усходнім Палсссем. Шырокія платападобныя раўніны, псрасечаныя русламі суднаходных рэк, здаўна рабілі Падняпроўе адкрытым і даступным з усіх бакоў. Геаграфічнае становішча на ўсходзе Беларусі і зручныя водныя шляхі ўзмацнялі міграцыйныя працэсы, гістарычна садзейнічалі актыўным культурна-эканамічным сувязям з суседнімі народамі Расіі і Украіны. Пры параўнаўчым вывучэнні культурна-гістарычнай спадчыны, народных традыцый, звычаяў, нарэшце, мясцовых гаворак беларускае Падняпроўе выяўляе шмат агульных рыс з суседнімі абласцямі, асабліва Смаленшчынай і заходняй Браншчынай. Вытокі гэтай блізкасці сягаюць у глыбокую старажытнасць. У раннефсадальны перыяд большая частка Падняпроўскага рэгіёна ўваходзіла ў склад Смаленскага, паўднёвая частка — Чарнігаўскага княстваў. У канцы XII ст. з Смаленскага княства вылучыўся заходні ўдзел — княства Мсціслаўскас, якос ў сярэдзіне XIV ст. увайшло ў склад Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, захаваўшы пры гэтым пэўную аўтаномію. 3 канца XV ст. і да Паўночнай вайны (1700—1721) гарады Падняпроўя выконвалі асноўную ролю ў транзітным гандлі Расіі з краінамі Заходняй Еўропы. Магілёўскія і шклоўскія кірмашы славіліся шырокім асартыментам "заморскіх" тавараў і буйнымі абаротнымі сродкамі. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Падняпроўе было далучана да Расіі. На яго тэрыторыі была ўтворана Магілёўская губерня, якая ў асноўным супадала з межамі гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна. Па звестках на 1861 г., у губерні пражывала: беларусаў — каля 76%, яўрэяў — 13, палякаў — 2,8%, наступныя месцы займалі рускія, украінцы, летувісы. Перапіс 1897 г., які пры падліку прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей зыходзіў у першую чаргу з роднай мовы, даў некалькі іншыя вынікі: беларусы складалі 82,4%, яўрэі — 12,1, рускія — 3,4, палякі — 1,4% . Лінгвістычная карта вылучае на тэрыторыі рэгіёна ўсходнемагілёўскую групу гаворак з пераходам іх да 14Лебедкнн М. О племенном составе народонаселенмя Западного края. С. 147—148; Первая всеобшая перепмсь населенмя Россмйской нмпермм 1897 г. Могнлевская губернмя. С. VII. сярэднебсларускіх гаворак. Рэгіянальныя асаблівасці вызначаюць і мясцовую аграрную абраднасць і шматжанравую фальклорную творчасць15. Гаспадарча-бытавы ўклад насельніцтва Падняпроўя характарызаваўся больш прыкметнай, чым на поўначы, роляй зсмляробства, што знаходзіла сваё адлюстраванне ў структуры пасеваў, у агракультуры, бытаванні мясцовых варыянтаў сельскагаспадарчых прылад (мялак, сох, драўляных барон), параўнаўча раннім усталяванні ў земляробчую практыку жалезных плугоў. Сярод збожжавых першае месца займала жыта, затым — авёс, які шырока выкарыстоўваўся як фуражная культура ў конегадоўлі. 3 тэхнічных культур, апрача льну, важнае значэнне ў гаспадарцы мела вырошчванне канапель. У сельскай гаспадарцы гэтага рэгіёна на працягу XVI—XVIII стст. панавала грашовая рэнта, што ўзмацняла сувязь сялян з рынкам, садзейнічала ажыўленню эканомікі, працэсу накаплення капіталаў. Зямельныя надзслы панскіх сялян прыкметна псраважалі параўнаўча з уласнасцю сялян дзяржаўных. Значная колькасць пасслішчаў апошніх адзначалася толькі на тэрыторыі Чавускага і Горацкага паветаў16. У лясных краях прыкметнай падмогай у гаспадарцы былі здабыўныя промыслы, у першую чаргу збіральніцтва, пчалярства, лясныя і лесахімічныя промыслы — здабыванне смалы, выпальванне паташу і драўнянага вугалю, вытворчасць дзёгцю і шкіпінару. Шырокае распаўсюджанне ў Падняпроўі паташных буд В. I. Мялешка звязвае якраз з геаграфічным становішчам гэтага рэгіёна, адсутнасцю прамога воднага шляху ў балтыйскія порты, што скарачала магчымасці шырокага гандлю лесам і лесаматэрыяламі, арыентуючы лесапрамыславікоў на перапрацоўку драўніны на месцы17. Частка насельніцтва адпраўлялася ў адыходныя промыслы ў суседнія губерні Расіі, дзе словы "буднік” і "беларусец" ужываліся як сінонімы. 15Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя. С. 188—189; Зімовыя песні: Калядкі і шчадроўкі. Мн., 1975. С. 31—32. 1(1 Опыт опясання Могнлевскай губернян. Кн. 2. С. 761; Статястнка землевладеняя 1905 г. Могнлевская губерння. СПб., 1906. Вып. 13. С. 46. 17 Мелешко В. 14. Очеркя аграрной мсторнн Восточной Белоруссня: вторая половмна XVII—XVIII в. Мн., 1975. С. 35. Паселішчы Падняпроўскага рэгісна адрозніваліся большымі памерамі параўнаўча з суседнім Падзвіннем. У сярэднім на кожнае паселішча ў XVIII—XIX стст. прыходзілася 15—30 двароў. У прыватнасці, пасяленні, што ўзнікалі ў першай палове XVIII ст. (пасля васнных падзсй 1708—1709 гг.) на тэрыторыі Крычаўскага і Чачэрскага старостваў, налічвалі 20—23 сядзібы кожнае18. Па звестках Е. Р. Раманава, які абслсдаваў 59 вёсак Быхаўскага павета на рубяжы XIX—XX стст., 34% вёсак налічвалі да 10 двароў, каля 9% — ад 10 да 20, 27% — 20—50 і 30% — звыш 50 двароў . 3 маладворных паселішчаў у Падняпроўі шырока былі прадстаўлены засценкі, што налічвалі 2—4 сядзібы. Паселішчы вызначаліся выразнай вулічнай структурай з наяўнасцю больш старажытнай цэнтральнай часткі і канцоў, часам іх тапаграфічны малюнак ускладняўся наяўнасцю завулкаў і размсшчанымі паблізу, наводшыбе ("на тым баку"), асобнымі дварамі. Найбольш тыповая забудова двара — замкнутая (вяночная), Гпадобная, радковая. Замкнуты двор часцсй бытаваў у заможнага сялянства20. Часам ён падзяляўся пасярэдзіне папярэчнай страхой-павеццю, утвараючы паўкрытую дваровую прастору. 3 аднаго боку ад павсці (бліжэй да жылля) быў так званы чысты, а з другога — гаспадарчы (скотны) двары. Двор меў, апрача цэнтральнай брамы, бакавы ўезд, што вёў пад павець .