Народная спадчына Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці Віктар Цітоў

Народная спадчына

Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці
Віктар Цітоў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 300с.
Мінск 1994
94.25 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
На Палессі значныя плошчы сельскагаспадарчых угоддзяў займалі сенажаці. Час касавіцы супадаў з летнім спадам вады ў рэках і ручаінах, калі на шырокіх імшарах, затопленых раней вясновым разводдзем, зелянела густое покрыва лугавых траў. У летні час жыццё вёсак заціхала, усё працаздольнае насельніцтва разам з дзецьмі перасялялася на суседнія астравы, працавала на палях, сенажацях або рыбачыла,
50 ВДУ, НБ, РА, ф. 34, спр. 237, л. 4; Эремнч Я. Очеркн Белорусского Полесья // ВЗР. 1867. Кн. 8. С. 114; Шейн П. В. Матерналы для мзучення быта м языка... Т. 3. С. 238; Ossendowski A Polesie. S. 22.
нарыхтоўвала лясныя дары. Палешукі нс замыкалі сваіх хат, нават калі ўсе члены сям’і працавалі далёка ў полі; яны пакідалі на ноч без нагляду вазы і земляробчыя прылады ў полі, чаўны, рыбалоўныя снасці і інш. На гэтую акалічнасць як характэрную рысу народнай маралі і абшчыннага побыту не раз звярталі ўвагу аўтары XIX ст.
Мясцовыя сяляне трымалі шмат свойскай жывёлы (тавар, гаўяда), больш заможныя — па некалькі дзесяткаў галоў на двор. У структуры жывёлагадоўлі пераважалі каровы і свінні. Гаспадарча-бытавы ўклад характарызаваўся самабытна-патрыярхальнымі рысамі і ўяўляў унівсрсальную сялянскую гаспадарку, у якой гарманічна спалучаліся земляробства, жывёлагадоўля і разнастайныя промыслы, у прыватнасці рыбалоўства, пчалярства, збіральніцтва, хатнія рамёствы і інш., якія адыгрывалі тут істотную ролю. У рацыёне ежы больш віднае месца, чым у іншых рэгіёнах, займалі рыбныя і мясныя прадукты і натуральныя дары лесу.
Разнастайнасць ландшафтна-геаграфічных умоў адэкватна адбілася і на характары рассялення, арганізацыі і ўладкаванні жылога асяроддзя. Ссльскія пасялснні былі нсраўнамсрна размеркаваны на тэрыторыі рэгіёна. Найбольш густа населенымі з’яўляліся здаўна Хойніцка-Брагінскае, Юравіцкае, Мазырскае ўзвышшы, а на захадзе — Тураўская лёсавая раўніна; разам з тым вялізныя прасторы Прыпяцкага Палесся доўгі час заставаліся слаба асвоенымі і рэдказаселенымі. Мнагадворныя вёскі размяшчаліся па берагах рэк і яроў, а на забалочаных абшарах Прыпяцкага Палесся — нярэдка на марэнных пагорках і дзюнных астравах па краю непраходных балот. Вулічная паласа часта ўяўляла сабой сыпучы пясчаны грунт або штучную грэблю, ад якой да двароў вялі такія ж гаціпад’езды і масткі. Праз балоцістыя, затопленыя ўвесну ўчасткі ўладкоўваліся пераходы па палях ("лавы") і кладкі. Побач з мнагадворнымі сустракаліся невялікія пасяленні ў 5—10 хат, засценкі і хутары-выселкі. Часам адзін-два гаспадары, пашыраючы свае ляды, высяляліся з вёскі на суседні востраў ці лясное ўрочышча. Падарожнікі XIX ст. не раз звярталі ўвагу на характэрную рысу нядаўна акультураных ландшафтаў — наяўнасць вялікіх раскідзістых груш, што, як вартаўнікі, стаялі сярод палёў. Пры высечцы лесу пад
зямельны ўчастак дрывасекі не краналі грушавыя дрэвы, якія v народнай міфалогіі былі авеяны лсгендамі і павер’ямі . У глухіх мссцах Палесся асядалі ў пошуках волі беглыя сяляне. У лясах Мазыршчыны сяліліся і дробныя прамыслоўцы, якія закладвалі тут паташныя буды, смалакурні, здабывалі балотную руду, выплаўлялі жалеза, збываючы яго мясцовым сялянам на сашнікі і хатні інвентар. 3 30-х гг. XIX ст. у басейнс Сцвігі і Убарці сталі з’яўляцца паселішчы нямецкіх каланістаў.
Тыповыя двары — пагонныя, замкнутыя (вяночныя) і Г-падобныя. Пабудовы звычайна размяшчаліся ў сістэме сядзібы ў наступным парадку: хата — сснцы — стопка — павсць — хлявы — адрына. У XIX ст. яшчэ сустракаўся і больш старажытны варыянт забудовы, калі сснцы ставілі першымі ад вуліцы, за імі ішла хата. Клець і свіран будавалі нярэдка ў другім радзе насупраць жылля. У вялікіх трохпакаленных сем’ях было некалькі клсцей па колькасці жанатых мужчын, што вялі агульную гаспадарку. У сваіх клсцях кожная шлюбная пара захоўвала нспадзельны скарб, тут яна спала, часам — і ўзімку. Стопкі для гародніны (сцёпкі, варыўні) сустракаліся ў комплексе з жыллём і асобным збудаваннем. На Мазыршчыне замест стопак (ці паралельна з імі) будаваліся паграбы (лёхі).
Найбольш распаўсюджаныя планіровачныя тыпы жылля: хата + сенцы + стопка, хата + сенцы. Сенцы ("ляцён”) — паўжылое памяшканне — летам служылі спальняй. На пойменных і балоцістых месцах хаты здаўна мелі драўляную падлогу і, як клсці і свірны, ставіліся на палі. Стрэхі рабіліся на самцах ("закотам”), крыліся дошкамі, чаротам і саломай. Да пачатку XX ст. яшчэ сустракаліся хаты са скляпеністай столлю. Па вечарах хаты асвятляліся з дапамогай стацыянарнага лучніка (светача), шырокі лейкападобны дымаход якога звешваўся са столі насупраць печы. Светач выконваў у сялянскім побыце не толькі практычныя, але і абрадавыя функцыі, у прыватнасці з ім быў звязаны святочны абрад "жаніцьба коміна".
Этнаграфічная экспедыцыя 1978 г. выявіла пэўныя лакальныя адрозненні ў традыцыйным жыллі, што
51 Маракуев В. Полесье н полешукя. С. 5; Grainert J. Drzewa podaniowa.
Grusza II Tygodnik ilustrowany. 1864. N 240. S. 164.
існавалі да апошніх часоў52. Помнікі народнай архітэктуры канца XIX — пачатку XX ст., якія захаваліся да таго часу ў басейне ніжняй Прыпяці (што апынулася апасля амаль у эпіцэнтры Чарнобыльскай катастрофы), яскрава сведчаць аб высокім узроўні драўлянага дойлідства і ўзорным для свайго часу ўладкаванні бытавога асяроддзя. У вёсках захаваўся шэраг сядзібных пабудоў амаль стогадовай даўнасці; высокія, грунтоўна пастаўленыя зрубы складзсны з распілаваных бярвёнаў, шчыльна дагнатых адзін да аднаго і злучаных у просты і гладкі ("нямецкі") вугал; стрэхі чатырохсхільныя, на кроквах. Хаты знутры ўжо ў той час нярэдка тынкавалі. Мясцовыя жыхары старэйшага ўзросту не ўпамінаюць аб курных хатах і нс ведаюць іх. У адрознснне ад паўночна-ўсходняй часткі рэгіёна тут у сядзібным комплексе мы не знаходзім сушняў пры гумнах і лазняў; паграбы, уласцівыя для Мазырскага Палесся, заменены стопкамі, апошнія будаваліся асобна ад жылля.
На захад ад Нараўлянскага раёна ў бок Ельска і Лельчыц прыкметна мяняюцца навакольныя ландшафты, павялічваецца агульная плошча малаўрадлівых пясчаных зямель, што чаргуюцца з забалочанымі тарфянікамі; паселішчы "разбягаюцца" на значныя адлегласці, яны слаба звязаны паміж сабой транспартнымі шляхамі. У Лельчыцкім раёне захавалася няшмат сялянскіх пабудоў, што адлюстроўваюць мясцовыя традыцыі народнага дойлідства (абсалютная большасць вёсак была спалена дашчэнту ў час апошняй вайны). Тыя, што эпізадычна захаваліся з даваенных часоў, уяўляюць сабой зрубныя пабудовы (хата + сенцы) з круглых бярвёнаў сасны або асіны, злучаных паміж сабой у просты вугал. Параўнаўча невысокая столь — тыповы для Палесся насціл дошак "уразбежку", што абапіраліся на папярэчныя бэлькі. Стрэхі двухсхільныя, асіметрычна насунутыя лобнай (франтоннай) часткай над фасаднай (кутнай) сцяной. Сярод будаўнічых матэрыялаў істотную ролю набывала асінавае дрэва, сярод дахавых — трыснёг.
Пазначаныя рысы яшчэ больш выразна выяўлсны ў цэнтральнай частцы, на тэрыторыі Тураўскага лакальнага раёна. Жылы комплекс тут нярэдка ўскладняецца
52 АІМЭФ, ф. 6, воп. 12, спр. 49.
наяўнасцю дадатковых памяшканняў (хата + сенцы + + стопка). Абавязковым элсмснтам жылля з’яўляецца прызба, што ўяўляе сабой невысокі земляны насып, замацаваны звонку па псрыметры адным-двума бярвёнамі. Насціл столі абапіраецца на бэлькі і падоўжны, больш тоўсты брус-трам, які выходзіць звонку і мае фігурны зрэз на канцы. Дэкор уласцівы і франтоннай частцы стрэх; у арнамснтацыі і мастацкай укладцы шалёвак франтона псраважаюць салярныя матывы.
Народнае адзеннс Усходняга Палссся вызначалася шырокім дыяпазонам стылявых і дэкаратыўных асаблівасцсй, якія гарманічна спалучалі ў сабе разнастайнасць старасвецкіх і больш позніх форм і спосабаў упрыгожвання. Аналізуючы стылявыя і мастацка-дэкаратыўныя рысы народнага касцюма, М. Ф. Раманюк вылучаў на тэрыторыі Усходняга Палесся некалькі лакальных варыянтаў (строяў) — калінкавіцкі, брагінскі, мазырскі, тураўскі. Асаблівай маляўнічасцю і багаццем дэкору вызначаўся калінкавіцкі строй, распаўсюджаны на значнай частцы Прыпяцкага Палесся . Асновай дэкаравання жаночых кашуль і фартухоў быў вышываны арнамент. На ўзмежжы з заходнепалсскім рэгіёнам вылучаецца самабытны давыд-гарадоцкі комплекс адзсння, што складаецца з простай, часта недэкараванай кашулі, доўгай спадніцы (сукні), безрукаўкі, шырокага пояса (у якасці яго нярэдка служыла тая ж намітка) і арыгінальнага галаўнога ўбору — галавачкі — усходняга (татарскага) паходжання54. Шчодрасць шыйных і нагрудных упрыгожанняў у выглядзе гірляндаў караляў і ланцужкоў з медальёнамі і металічным крыжам падкрэслівалі своеасаблівасць гэтага ўбору, які прыкметна адрозніваўся ад традыцыйнага касцюма навакольнага сельскага насельніцтва.
У керамічнай вытворчасці вядомы некалькі цэнтраў (Парычы, Юравічы, Лоеў), што спецыялізаваліся па вырабу задымленага і паліванага посуду. На значнай частцы Усходняга Палесся, апрача таго, бытаваў белагліняны посуд, які прывозілі сюды ганчары з Гарад-
53 Раманюк М. Беларускае народнае адзенне. С. 7. Іл. 128—185.
54
ІПпмлевскнй II. Мозыршнна. С. 46; Беларускае народнае адзенне. С. 41; Badzkiewicz A Pinsk і piriszczyzna II Tygodnik ilustrowany. 1863. S. 260.
ной, буйнейшага цэнтра керамічнай вытворчасці ва ўсім Палсссі. Тэхналогія вырабу посуду вызначалася старажытнымі вытокамі і мела свае паралелі на тэрыторыі Украіны, а таксама ў Расіі, Польшчы, Славакіі. Фармовачную масу звычайна рыхтавалі з розных гатункаў гліны, збівалі драўлянай чакухай, скаблілі стругам. 3 апрацаванай масы ляпілі разнастайны посуд, які абпальвалі ў круглых печах.
Вылучэнне рзгіянальнага этнакультурнага масіву ў межах Усходняга Палесся дапаўнясцца лінгвістычнымі і фальклорнымі данымі. Мясцовыя мазырскія гаворкі складаюць асобную групу паўднёва-заходняга дыялекту; уласцівыя яму лексічныя архаізмы распаўсюджваюцца на захад да Гарыні і Ясельды і ў большасці сваёй характэрны для асноўнай тэрыторыі беларускага лінгвістычнага масіву55. Рэгіянальныя асаблівасці выяўляе і песенны фальклор. У прыватнасці, для вясельных напеваў Усходняга Палесся ўласцівы святочнапрыўзнятыя лірычныя матывы, што адрознівае іх ад заходнепалескіх. Даследчыкі пессннага фальклору вылучалі тут некалькі лакальных варыяцый народных напеваў (тураўскі, петрыкаўска-мазырскі, ніжняпрыпяцкі і інш.) .