Народная спадчына Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці Віктар Цітоў

Народная спадчына

Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці
Віктар Цітоў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 300с.
Мінск 1994
94.25 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Найбольш тыповай для сялянскіх сядзіб была пагонная (аднарадная) сістэма забудовы. Гумны, пуні для сена ставіліся на некаторай адлегласці ў канцы сядзібы ці насупраць па другі бок вуліцы. Там жа нярэдка будаваліся і свірны, сярод якіх вылучаліся характэрныя для рэгіёна двухпавярховыя лямусы. Бытаванне тут лямусаў мае старажытную традыцыю і па археалагічных матэрыялах вядома з XI ст. Тыповая планіровачная структура традыцыйнага жылля — хата + + сенцы + камора. У пачатку XX ст. яна ўскладнялася вылучэннем функцыянальна самастойнай кухні,
44
Obst J. Nasze dwory wiejskie. S. 114.
45АГТ, ф. 11, воп. 1, спр. 12, л. 9.
спальні, святліцы. Дамы дробнай шляхты мслі падсені (падчэні) ці ганкі. У шляхціца, заўважаў сучаснік, ганак у цёплую пару года быў любімым мссцам баўлення часу. Адсюль, як на далоні, была відаць уся яго маёмасць — двор, гумны, аборы, фальварковыя памяшканні, агарод, прылеглыя нівы. Тут ён прымаў эканома ці работніка, тут нярэдка накрывалі на стол, адпраўлялі сельскія каляндарныя святы і абрады, прымаліся рытуальныя вянкі, віншаванні, аддаваліся валачобныя дары і інш.46 У другой палове XIX ст. ганкі і падсені ўсё шырэй сустракаліся і ў сялянскім жыллі. Агульнае аблічча жылых пабудоў, як і паселішчаў, дзяржаўных і панскіх сялян мсла свае асаблівасці. Па звестках канца 50 — пачатку 60-х гг. XIX ст., з 34 тыс. двароў дзяржаўных сялян Гродзенскай губсрні амаль палова мслі курныя хаты, у той час як у 47 тыс. двароў панскіх сялян курныя хаты складалі 80—83%47.
Народная архітэктура ў Панямонні прагрэсіравала некалькі хутчэй, чым у другіх рэгіёнах, актыўна займала асобныя канструктыўныя формы з захаду, удала перапрацоўваючы іх у спалучэнні з традыцыйнымі. Побач з будаўніцтвам жылля з круглых бярвенняў, што звязваліся ў просты вугал, у XX ст. нярэдка сустракаліся пабудовы з брусковых бярвснняў, рубленых у гладкі (чысты, "нямсцкі") вугал. Высокія двухсхільныя і паўвальмавыя дахі мелі кроквенную канструкцыю, шырока сустракалася і традыцыйная апорная канструкцыя на стаяках і сохах. Дахі крыліся саломай ("пад шчотку", "пад стрэхаўку"), гонтамі і чарапіцай. Характэрная прыкмета культурных ландшафтаў — прыдарожныя культавыя знакі і капліцы, што даволі часта сустракаліся ў гэтым рэгіёне.
Складаны этнасацыяльны склад насельніцтва, як і геаграфічнае становішча Панямоння на скрыжаваннях міжнародных шляхоў па суседству з польскімі, балцкімі, прускімі землямі, наклаў свой адбітак і на мясцовае адзенне. Тыповая верхняя вопратка — бурнос з адкладным каўняром свабоднага крою і прыталеная світа (сярмяга) з вузкім стаячым каўняром, сшытая з даматканага шэрага і цёмна-шэрага сукна. Дробная
46
Jankowski Cz. Powiat Oszmianski. Cz. 1. S. 103—105.
47 Бобровсккй П. Матерналы для географнм н статмстнкм Россня. Ч. 1. С. 498.
шляхта і дзяржаўныя сяляне замсст сярмягі насілі капот з шэрага і шэра-зялёнага сукна з адкладным каўняром. Капот шылі ў талію, ён мсў у ніжняй частцы фалды, зашпільваўся на мсталічныя гузікі, традыцыйны пояс не ўжываўся. Жанчыны насілі катанку, якая адрознівалася ад капота бадай тым, што была карацейшай, зашпільвалася на гаплікі і мела часцей адну бакавую кішэню. 3 іншых тыпаў верхняй вопраткі ў шырокім ужытку былі кажух, палатняны насоў, курта (спанцэрка), жаночы кафтан (каптанік), мужчынская бсзрукаўка (камізэлька).
Намі ўжо былі адзначаны рэгіянальныя асаблівасці жаночага касцюма. Прыкмстную розніцу ў адзенні Панямоння і суседніх раёнаў Цэнтральнай Бсларусі адзначаў у свой час К. Тышксвіч, які ўзначаліў комплексную экспедыцыю па вывучэнню басейнаў Віліі і Нёмана. Жыхары з-пад Ашмян, пісаў ён, адрозніваюцца ад нашых жыхароў з-пад Лагойска сваім адзеннем і антрапалагічнымі рысамі. Там нс знойдзсш, як у нас, ні палатнянай наміткі, ні шэрай сярмяжнай світкі. Жанчыны, "гэтакія важныя вясковыя матроны", на галавс носяць каптур, нечым падобны на біскупскую мітру і павязаную нізка на лоб нсвялікую хустку. Жаночы кафтан (сурдут, капот) з цёмна-гранатавага сукна з аксамітавым каўняром і фалдамі аблягае жаночы стан і зашпільваецца на бліскучыя гузікі, зпад сурдута відаць рознакаляровая спадніца і пярэсты фартух. Мужчыны носяць кафтан з шэрага сукна, нярэдка падпаясаны чырвоным поясам48. У левабярэжнай частцы Панямоння адзенне жыхароў у большай ступені захоўвала традыцыйныя славянскія рысы. Тут часцей сустракаліся жаночыя наміткі і звычайныя світы-сярмягі. Мужчыны ўзімку насілі шапкі-вушанкі з аўчын, пакрытыя зверху цёмным сукном, а ўлетку часта — саламяныя капелюшы, якія плялі самі. Будзённы абутак — лыкавыя лапці, падшытыя грубай скурай ("сабакамі"), пасталы (хадакі), часам чаравікі на тоўстай драўлянай падэшве ці наогул выразаныя цалком з дрэва (дзеравянікі). Багаццсм мастацкіх сродкаў і арыгінальным майстэрствам выканання вызначаліся панёманскія ўзорныя посцілкі, ручнікі, дываны, абрусы.
48 Tyszkicwicz К. Wilija і jej brzegi. S. 136—137.
У вытворчасці ксрамічнага посуду і яго дэкаратыўна-засцерагальнай апрацоўцы працэс задымлівання часта спалучаўся з глянцаваннем. Мастацкай выразнасцю вызначалася мясцовая чорнаглянцавая кераміка, для якой быў уласцівы старажытны арнамент у выглядзе сетчатага ўзору, палосак, слачак і інш. Узор наносілі па падсохшай паверхні вырабаў кавалкам крэменю — "лашчылам", пасля чаго посуд абпальвалі ў закрытых печах бсз доступу кіслароду. У выніку тэрмахімічнай апрацоўкі посуд набываў цёмна-матавы колер, на фоне якога, ззяючы каларытным бляскам, выступаў узорны арнамснт. Адзначаныя рысы народнай культуры і гаспадарча-бытавога ўкладу ў беларускім Панямонні прайшлі доўгі шлях развіцця, адлюстроўваючы складаную этнічную гісторыю нассльніцтва гэтага краю. Адрозніваючыся самабытнымі рысамі і характэрным этнічным каларытам, яны ўтвараюць асобную тыпалагічную варыяцыю, што дазваляе разглядаць бсларускае Панямонне як самастойны гісторыка-этнаграфічны рэгіён.
УСХОДНЯЕ ПАЛЕССЕ
Усходняе Палессе займае большую частку Палескай нізіны; на ўсходзе мяжуе з Падняпроўем (па ніжняй Бярэзіне і правабярэжжы Дняпра), на поўначы — з Цэнтральнай Беларуссю (па лініі Парычы — Любань — Старобін — Чудзін — паўночней Ганцавіч), на захадзе — з Заходнім Палессем (ад Выганаўскага возера па міжрэччы Ясельды і Бобрыка на Лахву, Лунінец і далей па Прыпяці і правабярэжжы Гарыні). Паўночная мяжа рэгіёна сумяшчаецца з зонай кампактнага рассялення водараздзельнага тылу, дзе характэрныя палескія ландшафты змяняюцца разаранымі і даўно абжытымі лёсавымі раўнінамі Цэнтральнай Беларусі з густой сеткай сельскіх пасяленняў. На захад ад Старобіна межы суседніх рэгіёнаў дакладна адлюстроўваюць і арэалы мясцовых этнонімаў — "палешукоў" на поўдні і "палян" (ці "палевікоў") на гюўначы. Этнаграфічныя асаблівасці Усходняга Палссся ў значнай ступені стасуюцца з археалагічнымі матэрыяламі. Своеасаблівасць археалагічнай культуры рэгіёна выяўляюць старажытныя прылады працы, пахавальныя інвентар і абрады. У жалезным веку Усходняе Палессе
з’яўлялася асноўнай тэрыторыяй рассялсння плямён мілаградскай і зарубінецкай культур (адпавсдна 7—3 ст. да н. э. і 3 ст. да н. э. — 5 ст. н. э.); апошнюю большасць даслсдчыкаў схільны лічыць славянскай. У VIII—IX стст. Усходняе Палессе засялялі дрыгавічы, якія мелі сваё палітычнае аб’яднанне — "княжанне". У IX ст. яны рассяляліся на поўнач да всрхняга басейна Бярэзіны, дзс сустрэліся з крывічамі, а на захадзе дасягнулі левабярэжжа Нёмана, дзе сутыкнуліся з яцвягамі, паклаўшы пачатак славянізацыі апошніх. У перыяд фсадальнай раздроблснасці (XII—XIII стст.) асноўная тэрыторыя Усходняга Палесся ўваходзіла ў склад Тураўскага (Турава-Пінскага) княства, Мазырскае Палсссе — Кіеўскага княства. У псрыяд Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай зсмлі Усходняга Палесся ўваходзілі ў склад Мінскага, Наваградскага і Брэсцкага ваяводстваў. Разам з тым па этнаграфічных рысах у той час Палсссе вылучалася ў асобную гістарычную правінцыю, што знаходзіла сваё адлюстраванне і на гсаграфічных картах (карты Т. Макоўскага 1613, 1633 гг.; Г. дэ Баплана 1651 г. і інш.). Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Усходняе Палессе ўвайшло ў склад Мінскай губерні, паўднёвая мяжа якой амаль супадала з сучаснай бсларускаўкраінскай граніцай. Па выніках псрапісу 1897 г., у рэгіёне налічвалася 81,2% беларусаў, 14,4% — яўрэяў, 1,5% — палякаў, 1,5% — рускіх і 1% — украінцаў .
У рэльсфе Усходняга Палесся кампактныя ўзвышшы і грады (Мазырская, Юравіцкая, Хойніцка-Брагінская) чаргуюцца з шырокімі балоцістымі нізінамі Прыпяцкага Палесся, аднастайная паверхня якога парушаецца рачнымі далінамі з мноствам поймснных ручаін і азёр-старыц. Вялікія плошчы займалі адкрытыя балоты (галы), заросшыя чаротам, трыснягом, асакой і хмызняком; некаторыя з іх не замярзалі на працягу ўсёй зімы. Шырокія веснавыя разлівы, вялікія плошчы забалочаных зямель і няўдобіцы накладвалі адбітак на характар рассялення, становішча шляхоў зносін і транспартныя сродкі, гаспадарчыя заняткі і паўсядзённы побыт. Раздроблсныя ўчасткі ворных зямель былі раскіданы на значнай адлегласці асобнымі астраўкамі ся-
49 Первая всеобшая перепмсь населенмя Россмйской ммпермн, 1897 г.
Ммнская губернмя. С. 80, 82.
род балот і лясоў, што стварала шмат нязручнасцей пры іх апрацоўцы. У раёне Чырвонага возера (Князьвозера), у вёсках Дзякавічы, Ляхавічы, Пухавічы і інш., на кожны сялянскі двор прыходзілася па 10—30 астраўкоў зямлі, памерамі чвэрць дзесяціны і меней, што былі раскіданы сярод дрыгвяных імшараў; некаторыя з іх злучаліся паміж сабой доўгімі вузкімі пераходамі з аднаго-двух побач пакладзеных бярвенняў. Лодкі ва ўмовах Палесся з’яўляліся нсабходным атрыбутам, без якога немажліва было паўсядзённае гаспадарчае жыццё. Значнае месца ў земляробчай практыцы побач з трохпольнай сістэмай займалі лясная аблога і ляднае (падсечна-агнявое) земляробства. Зямлю апрацоўвалі палескай сахой ці больш архаічнай сошкай, у якія запрагалі валоў, а таксама вершалінай і смыкам, якія ўжываліся пры скароджанні поля побач з плеценай бараной да пачатку XX ст.
Зжаты хлеб захоўвалі пра запас неабмалочаным, складваючы ў адонкі. Памост адонка ўладкоўвалі на высокіх слупах (каля 1 м і вышэй), каб засцерагчы хлеб ад сырасці і мышыных напасцяў, а таксама ад дзікоў, што прыходзілі нярэдка ў зімовы час ласавацца хлебам. Спосаб захавання хлеба ў адонках быў уласцівы шырокай тэрыторыі нізіннага Палесся. Амаль кожны селянін, паведамлялі мясцовыя карэспандэнты, мае пра запас стажок неабмалочаных снапоў жыта ў 10—15 коп, які стаіць у яго 3—5 год, пасля чаго яго расходуюць і ставяць новы50. У той жа час на тэрыторыі больш узвышанага Мазырскага Палесся толькі зрэдку можна было ўбачыць адонкі з хлебам пад адкрытым небам. Увесь запас хлеба тут звычайна абмалочвалі і захоўвалі ў свірнах і клецях.