Народная спадчына Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці Віктар Цітоў

Народная спадчына

Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці
Віктар Цітоў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 300с.
Мінск 1994
94.25 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Насельніцтва Цэнтральнага рэгіёна этнагснстычна склалася на славянскай аснове (патомкі дрыгавічоў і крывічоў) з удзелам асобных груп палякаў, рускіх, яўрэяў, татар і інш. У XI ст. паўночная частка рэгіёна ўваходзіла ў склад Полацкага княства, у пачатку XII ст. вылучылася ў самастойнае Мінскас княства. Пасля далучэння да Літоўскай дзяржавы (пачатак XIV ст.) тут прадаўжала правіць мясцовая княжацкая дынастыя (з пачатку XV ст. Мінскі ўдзел знаходзіўся пад кіраваннем віленскага ваяводы), з 1566 г. Мінск стаў цэнтрам ваяводства. Гістарычны лёс паўднёвай часткі Цэнтральнай Беларусі ў старажытнасці быў больш цесна звязаны з другім раннефеадальным аб’яднаннем — Тураўскім княствам, у якім вызначаліся Слуцкі і Клецкі ўдзелы. У канцы XII ст. Слуцкі ўдзел вылучыўся ў самастойнае княства, якое ў складзе Рэчы Паспалітай захоўвалася як унікальная адміністрацыйная адзінка да канца XVIII ст. Мясцовыя князі Алелькавічы і Радзівілы з’яўляліся буйнейшымі землеўладаль-
30
Булкнн В. А. ІІекоторые данные об мстормческой географнн центральной Белоруссям // Древнерусское государство м славяне. Мн., 1983. С. 6—7.
нікамі, мслі сваё войска і аўтаномны апарат кіраўніцтва. Пасля далучэння да Расіі (1793) Цэнтральная Беларусь цалком увайшла ў склад Мінскай губерні. Пасля кастрычніцкіх падзей 1917 г. яна стала асноўным масівам утварэння БССР.
Як этнаграфічная адзінка (рэгіянальны варыянт народнай культуры) Цэнтральная Беларусь вызначылася ў адносна позні час (XVIII—XIX стст.). Разам з тым гэта не прыніжае той ролі, якую яна адыграла ў працэсе фарміравання беларускай народнасці і яе культуры. Старажытныя гарады Слуцк, Нясвіж, Клецк, Капыль і інш. з’яўляліся буйнымі мясцовымі ачагамі культуры і прымалі актыўны ўдзел у палітычным руху ў барацьбе за нацыянальнае адраджэнне. Этнакультурны комплекс Цэнтральнай Беларусі сканцэнтраваў у сабс, нібы ў фокусе, шматлікія рысы і элементы, характэрныя амаль для ўсіх рэгіёнаў. Тут сыходзяцца таксама арэалы этнаграфічных прыкмет, уласцівых як беларусам, так і суседнім народам (гумны з сушылкай, лазні, сохі рускага і літоўскага тыпаў, розныя варыянты гаспадарчых пабудоў, будаўнічых канструкцый і інш.).
Мясцовая тапаніміка вызначаецца складанасцю і неаднароднасцю, якія адлюстравалі доўгі працэс славянскіх і славяна-балцкіх сувязей. Лінгвістычная карта вылучае мясцовыя гаворкі ў асобую групу сярэднебеларускіх гаворак, што ўяўляюць пераходнае, міждыялектнае ("гібрыднае"), утварэнне.
У перыяд позняга феадалізму Цэнтральная Беларусь знаходзілася ў сферы безраздзельнага панавання фальварачна-паншчыннай сістэмы гаспадаркі, што накладвала свой адбітак на сацыяльныя адносіны і аблічча вёсак ("устаўныя сёлы"). Пераважную частку зямель займалі буйныя латыфундыі беларускіх магнатаў Агінскіх, Хадкевічаў, Пацэяў, Сапегаў, Пацаў, Тышкевічаў. Прыкметную ўдзельную вагу складала і дробная шляхта, сярод якой вылучаліся падпанкі і арандатары. Частка шляхты пасля паўстання 1830—1831 гг. была пераведзена ў разрад аднадворцаў; асабліва многа іх пражывала ў Мінскім і Слуцкім паветах. Экспансія каталіцтва значна ўскладняла канфесіянальную і этнасацыяльную структуру, вяла да дэнацыяналізацыі часткі беларускага насельніцтва. У 1863 г. католікі складалі больш чвэрці насельніцтва рэгіёна, прычым у Мінскім павеце — 95%, Слуцкім — 28, Барысаўскім — 25,
Ігуменскім — 19, Бабруйскім — 8%31. У пераважнай большасці яны лічылі сябе палякамі. Частку акаталічанага мясцовага насельніцтва адносілі да "літвінаў". Па даных прыходскіх спісаў, у Цэнтральнай Беларусі ў канцы 50 — пачатку 60-х гг. XIX ст. налічвалася беларусаў — 61%, палякаў — 16,6, яўрэяў — 10,5, літоўцаў (сюды, відаць, былі залічаны і "літвіны") — 9,2, украінцаў — 3,1 %32.
Намі адзначалася раней нсдасканаласць псрапісу, заснаванага на прыходскіх спісах, аднак яго вынікі на той час адлюстроўвалі нс толькі "нсвсжсство" перапісчыкаў, але і складаную этнаканфссіянальную сітуацыю, пярэстасць абласных (зямельных, краёвых) этніконаў тыпу: літвіны, беларусцы, палсшукі, рускія і інш., рэгіянальную абмсжаванасць самой назвы "Бсларусь", раскол беларускага этнасу па сацыяльных і канфесіянальных прыкмстах, нсвыразнасць адзінай нацыянальнай самасвядомасці. Паводле псрапісу 1897 г., у якім этнавызначальнай была родная мова, у Цэнтральнай Беларусі налічвалася 75,3% беларусаў, 16% — яўрэяў, 4,8% — рускіх, 3,5% — палякаў, 0,3% — украінцаў33. Працэнт беларусаў, такім чынам, значна павялічыўся параўнаўча з вынікамі перапісу пачатку 60-х гг. за кошт акаталічанага насельніцтва, якое рансй адносілі да палякаў. Звяртае на сябе ўвагу і значная ўдзельная вага яўрэйскага насельніцтва, якое складала больш 50% жыхароў гарадоў і мястэчак рэгіёна.
Цэнтральная Беларусь была заселена і асвоена нераўнамерна, што адлюстроўвалася ў разнастайнасці культурных ландшафтаў. У сярэдзіне XIX ст. пад ворывам у Слуцкім і Мінскім паветах знаходзілася больш паловы ўсёй плошчы, у той час як у Бярэзінскім басейне — толькі каля 20%34. Земляробства было най-
31 Зеленскнй 14. Матермалы для географнн н статнстнкн Росснн. Ч. 1.
С. 414.
32Лебедкнн М. О племенном составе народонаселення Западного края. С. 149—150; Столпянскмй 14. Девять губернмй Западнорусского края. С. 76—84; ГІрацэнтныя паказчыкі выведзены на аснове падліку этнічнага складу насельніцтва Мінскага, Барысаўскага. Ігуменскага, Слуцкага і Бабруйскага паветаў.
33 Первая всеобіцая перепнсь населенмя Россмйской нмпернн, 1897 г. Ммнская губернмя. СПб., 1904. С. VIII, 80, 82.
34 Зеленскнй 14. Матерналы для географнм м статвстнкн Россмн. 4. 1. С. 74.
больш развіта на Слуцка-Нясвіжскай лёсавай раўніне ("беларускай Украінс"). Урадлівыя глебы і больш інтэнсіўная агратэхніка давалі магчымасць вырошчваць высокія ўраджаі збожжавых — жыта, пшаніцы, аўса. Тут нярэдка практыкаваліся больш эфектыўныя шматпольныя севазвароты, у якіх збожжавыя культуры чаргаваліся з пасевамі бульбы і кармавых траў, пры гэтым пад парам пакідалі толькі пятую-шостую частку поля. Бульба і цукровыя буракі высяваліся асабліва ў вялікай колькасці ў панскіх гаспадарках, што стымулявала развіццё вотчыннай прамысловасці. Па вытворчасці спірту з бульбы Мінская губсрня ў сярэдзінс XIX ст. займала першае месца ў Расіі, а па вытворчасці цукру стаяла на першым месцы сярод беларускіх губсрняў35. Яна ж вылучалася і высокім узроўнем развіцця гандлёвай жывёлагадоўлі.
У сумежным з Падняпроўем Бярэзінскім басейнс ў вывучаемы перыяд шырока распаўсюдзіліся лясныя промыслы. Ва ўмовах прыгоннай залсжнасці сяляне ў зімовы час працавалі ў лясах, нарыхтоўвалі лесаматэрыялы, выпальвалі вугаль і паташ, выконваючы паншчыну ці атрымліваючы невялікую грашовую плату. Земляробства насіла экстэнсіўны характар, яшчэ ў другой палове XIX ст. тут поруч з трохполлсм часта сустракаліся лясная аблога і ляда. Палі апрацоўвалі сахой-дрындай, што мела высокі цэнтр цягі і крута пастаўлсную плаху, пры баранаванні лясных аблог шырока выкарыстоўвалі сукаватку, або смык. У жывёлагадоўлі больш прыкметную ролю параўнаўча з паўднёвым захадам адыгрывала развядзенне консй.
Характар сельскіх пасяленняў Цэнтральнай Беларусі прыкметна мяняецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад і поўдзень ад параўнаўча невялікіх вёсак, рассеяных сярод лясоў, да буйных мнагадворных сёл, размешчаных на адкрытай мясцовасці. На планіроўку паселішчаў гістарычна аказала ўплыў валочная рэформа XVI ст., якая паклала пачатак шырокаму пераўтварэнню бессістэмна забудаваных вёсак у паселішчы вулічнага тыпу. Па адзін бок вуліцы размяшчаліся такія сядзібныя пабудовы, як жыллё, клеці, хлявы, па другі — гумны, адрыны для сена, азяроды,
35 Болбас М. Ф. Развмтне промышленностн в Белоруссмм (1795—1861).
Мн„ 1966. С. 108, 115.
студні. У цэнтры вёскі знаходзіліся культавыя збудаванні, грамадскі свіран, некалькі воддаль — карчма. Уезд у вёску вёў праз браму, дзе нярэдка ставілі драўляны крыж, аздоблены ўзорным ручніком, а таксама дарожны знак з назвай вёскі і колькасцю дамоў. У. Сыракомля пакінуў нам сярод этнаграфічнай спадчыны натуралістычныя апісанні вёскі мінулага стагоддзя з дэталёвай замалёўкай сялянскіх пабудоў і знешняга побыту: "Насупраць хаты — маляўнічы свіран, у некаторых месцах яго называюць клеццю, далей падпавець з саламянай страхой, куды складваюць сохі, бароны, вазы і іншы гаспадарчы інвентар. Невялікая стайня, або абора, дапаўняе сельскі падворак, абнсссны плотам з жэрдак. Часам падворак пераходзіць у садзік, дзс расце старая сахатая груша, дзе стаіць адзіндругі вулсй з пчоламі, дзе на градках расце шырокае лісце тытуню, дзе зіхаціць жаўцізной буйны сланечнік, дзе расце зялёная вясельная рута або красуецца дрэўца таемнай, апстай у народных песнях каліны... На другім баку — гумно, часта жураўлёвая студня, лясы азяродаў, на якіх увосень убачыш, як на выставе, увесь плён сялянскай нівы"36.
Аграрная перанаселенасць, што яскрава выявілася ў канцы XIX ст., паступова змяняла аблічча вёсак, павялічвала скучанасць сялянскіх двароў. У Цэнтральнай Беларусі вядомы амаль усе тыпы сядзібнай забудовы, што сустракаліся ў Беларусі. Найбольш тыповым быў пагонны двор. Традыцыйнае сялянскае жыллё — двухі трохкамернае тыпу хата + сенцы, хата + сенцы + клець. Сустракаліся і хаты-пяцісценкі (хата + хата + сенцы). Да сенцаў часам прыбудоўваўся ганак. У аснове канструкцыі будоўлі ляжаў зруб з сасновых бярвенняў (кругляка), звязаных у просты вугал з астаткам (у чашку). Стрэхі крылі саломай пад шчотку ("пад стрыхалку"), на ўсходзе рэгіёна пераважала драўлянае пакрыццё. Будаўніцтва ў народнай практыцы, асабліва ў паўднёвай частцы рэгіёна, было абстаўлена даволі складанымі абрадавымі нормамі і абярэгамі.
Народнае адзенне Цэнтральнай Беларусі да канца XIX ст. захоўвала шэраг традыцыйных рыс. Асноўная
36 Syrokomla W. Wpdrowki ро moich niegdys okolicach. S. 226; Цвірка K. A. Слова пра Сыракомлю. Мн.. 1975. С. 120.
верхняя вопратка — світа з адкладным, радзей стаячым каўняром, крыху звужаная ў таліі ("з вусамі"), шылася з шэрага ці чорнага сукна, па баках, ворату, адваротах рукавоў упрыгожвалася каляровымі (блакітнымі, сінімі) шнуркамі. Для жаночага комплсксу найбольш тыповымі былі дэкараваная кашуля з полікамі, суконны андарак (або льняная спадніца), фартух, безрукаўка; на галаве — чапец-каптур, часта з вушкамі, хустка, у сталых — намітка, на шыі — некалькі радоў караляў. Асаблівай разнастайнасцю і багаццем узорных упрыгожанняў вылучаліся капыльскі і пухавіцкі строі адзення. Ва ўзорным дэкоры андаракоў, спадніц, фартухоў даволі папулярным было чаргаванне гарызантальных рознатанальных палос, што паступова згушчаліся кнізу. Такі стыль упрыгожвання на першы погляд абмяжоўвае магчымасці дэкору. Аднак шляхам вар’іравання шырыні палос, іх танальнасці, каляровай гамы, увядзення дадатковых элементаў, гарманічна дапаўняўшых асноўную кампазіцыю, мясцовыя рукадзельніцы дасягалі здзіўляючай разнастайнасці і непаўторнасці ўзорных малюнкаў. У капыльскіх строях рознакаляровыя палосы часцей спалучаліся з геаметрычным арнаментам (асноўныя фігуры — ромб, барабан, разетка, елка і інш.). На рукавах кашуль гэты ўзор дапаўнялі раслінныя формы. Асобая ўвага да аздаблення рукавоў тлумачылася не толькі тым, што яны пры наяўнасці безрукаўкі былі найбольш адкрытай часткай кашулі, але і верай у магічную сілу рамбавіднага арнаменту, што выконваў функцыі абярэга дужых і спрытных жаночых рук37.