Народная спадчына Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці Віктар Цітоў

Народная спадчына

Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці
Віктар Цітоў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 300с.
Мінск 1994
94.25 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Значнае павелічэнне аб’сму гандлёвых грузаў па рэках у першай палове XIX ст. далі штуршок прамысловаму суднабудаўніцтву. Стругі, баркі, віціны, байдакі, шкуты паступова ўступалі месца больш зручным і эканамічным буйнатанажным лайбам і берлінам. Тыпалогія і канструктыўныя рысы ўсіх гэтых суднаў мелі свае асаблівасці ў басейнах Заходняй Дзвіны, Нёмана, Дняпра, Прыпяці і Заходняга Буга49. Стругі, паўстругі, шкуты, лайбы хадзілі ў вялікай колькасці па Заходняй Дзвіне; баркі і берліны — па Дняпры і Прыпяці; галеры, баты, лыжвы — па Бугу; амаль усе названыя тыпы суднаў сустракаліся на Нёмане і Шчары. Усс яны былі прыстасаваны да мясцовых умоў з улікам глыбіні, звілістасці ракі, хуткасці цячэння, характару гандлёвых грузаў. Гэтыя судны будаваліся на рачных верфях пры ўдзеле народных майстроў, вопыт якіх шырока выкарыстоўваўся ў практыцы прамысловага суднабудаўніцтва.
Камунікатыўны характар сродкаў зносін абумовіў інтэнсіўнасць узаемасувязей і адноснае падабснства на
47 Ossendowski F. Polesie. S. 19, 42.
48 Сапунов А. Река Западная Двмна. С. 356—357; Романов Е. Р. Белорусскнй сборнмк. Вып. 8. С. 30.
49
Буракоўская II. I Сплаўны промысел // Промыслы і рамёствы Беларусі. С. 103, 106.
значнай тэрыторыі Еўразійскага кантынснта. Аднак гэта, як мы бачылі, не выключала лакальна тыпалагічнай разнастайнасці ў межах Беларусі. Параўнаўчае вывучэнне розных тыпалагічных адзнак паказвае, што іх арэалы больш-мснш кампактна былі лакалізаваны ў басейнах вялікіх рэк. Выконваючы важныя камунікатыўныя функцыі, транспартныя шляхі і сродкі зносін садзейнічалі этнакультурнаму ўзаемаабмену, узмацнялі агульнасць эканамічнага жыцця, фіксуючы рэальныя культурна-гістарычныя сувязі ў межах асобных рэгіёнаў.
НАРОДНАЕ АДЗЕННЕ
Адзснне, з’яўляючыся важным этнічным і сацыяльным паказчыкам, адлюстроўвае ўтылітарна-практычныя запатрабаванні, мастацкія ўяўлснні, звычаі і вераванні народа. У залежнасці ад функцыянальнага прызначэння і іншых крытэрыяў яно падзяляецца на мужчынскас і жаночае, лстняе і зімняе, паўсядзённае і святочнае (выхадное), адрозніваючыся сваёй тыпалогіяй, агульным стылем і характарам упрыгожванняў.
У тыповым варыянце традыцыйны комплекс мужчынскага адзення складалі доўгая, амаль да каленяў, кашуля (сарочка) і штаны (нагавіцы) з даматканага палатна натуральнага (бслага) колеру; галаўны ўбор — валеная з воўны або пашытая з сукна шапка (магерка), у зімовую сцюжу — вушанка (аблавуха) з аўчыны; асноўны абутак — лапці, часцей лыкавыя, больш заможныя па святах насілі скураныя боты.
Кашуля мела некаторыя лакальныя асаблівасці ў кроі, форме каўняра і рукавоў; яе насілі навыпуск паверх штаноў пад пояс. Такі спосаб нашэння, уласцівы для ўсіх славянскіх народаў, захаваўся ў XIX ст. з часоў Старажытнай Русі. Рэшткі шарсцяных паясоў у вялікай колькасці знаходзілі ў раскопках старажытнарускіх курганоў, прычым пераважна ў мужчынскіх пахаваннях1. Звычай насіць адзенне абавязкова з поясам устойліва захоўваўся ў беларускай вёсцы да пачатку XX ст. "З’яўленне без шапкі і босым, — пісаў М. Я. Нікіфароўскі, характарызуючы побыт і звычаі жыхароў Віцсбшчыны, — не здзівіць чужых людзей так, як з’яўленне без пояса"2.
1 Нстормя культуры Древней Русн. Т. 1. С. 236.
2 Нккмфоровсккй Н. Я. Очеркм простонародного жнтья-бытья... С. 107.
Кашуля (сарочка) — самы старажытны і ўстойлівы элемент у традыцыйным народным касцюме. У найбольш раннім варыянце яна мела тунікападобны крой, доўгія, нярэдка ніжэй кісці, рукавы і прамы разрэз каўняра. Каўнер, відаць, адсутнічаў. Касаваротка сустракалася пераважна ва ўсходніх раёнах і распаўсюдзілася тут, відавочна, у больш позні гістарычны псрыяд3. Па этнаграфічных матэрыялах XIX — пачатку XX ст., для Беларусі найбольш характэрны былі тунікападобныя кашулі і кашулі з плечавымі ўстаўкамі-полікамі. Тунікападобны крой кашуль, нягледзячы на паўсюднасць, быў больш тыповым для Паўночна-Усходняй Беларусі, у той час як полікавая кашуля сустракалася часцей на тэрыторыі Палесся4.
Ва ўсіх усходнеславянскіх народаў кашуля была вядома ў якасці адзінага летняга адзення: яе насілі падлеткі да самай жаніцьбы. Такая кашуля была некалькі даўжэй звычайнай, той, якую насілі ў комплексе са штанамі. Як рудыментарная з’ява звычай хадзіць у адной сарочцы адзначаўся ў асобных месцах Расіі яшчэ ў XIX ст.5 На тэрыторыі Беларусі ён пазней за ўсё захаваўся ў старавераў. Кашуля была таксама ў летні час адзіным адзеннем хлапчукоў — "бясштонікаў" і дзяўчынак да 10 гадоў; яе насілі з поясам: хлопчыкі — ніжэй таліі, на бёдрах, дзяўчынкі — часцей па таліі або вышэй таліі, на грудзях. Пасля адмену прыгону назіраліся адрозненні ў адзенні хлопчыкаў і дзяўчынак ужо з чатырохгадовага ўзросту6.
Штаны (нагавіцы, ганавіцы, парткі, парты) шылі з больш грубага, чым кашуля, зрэбнага палатна; яны мелі вузкія калашыны ("штаны з вузкім шагам"). У зімовы час паверх іх надзявалі штаны з даматканага сукна шэрага колеру (суконнікі). Кішэняў у іх не было, a неабходныя ў паўсядзённым ужытку рэчы (крэсіва, люлька, нож і інш.) насілі ў скураной сумцы (шабе-
3 Восточнославянскмй этнографмческнй сборннк. С. 580; Очеркм русской культуры XVI в. М., 1977. Ч. 1. С. 203—204.
4
Беларускае народнае адзенне. С. 47.
5 Восточнославянскнй этнографнческмй сборннк. С. 578; Очеркн русской культуры XVI в. Ч. 1. С. 204.
6 Ннкнфоровскйй Н. Я. Очеркн простонародного жмтья-бытья... С. 116; Кмркор А. Этнографнческмй взгляд на Впленскую губернпю. С. 137; Романов Е. Р. Белорусскмй сборннк. Вып. 8. С. 23; Kraszewski J. Kilka zarysow z zycia ludu wiejskiego. S. 170.
це, каліце, магалейцы) або падвсшвалі нспасрэдна да пояса. Бсз нажа і люлькі, пісаў Ю. Крашэўскі аб палескім сяляніне, ён не выйдзе за парог сваёй хаты'.
У шляхты і аднадворцаў сустракаўся спосаб нашэння кашулі, запраўленай у штаны. У другой палове XIX ст. гэты спосаб паступова пашыраўся і на сялянскае асяроддзе і часцей за ўсё сустракаўся на тэрыторыі Панямоння8. Парушэннс традыцыйных сувязсй асноўных частак мужчынскага касцюма пацягнула за сабой і нскаторыя змсны ў іх кроі. Кашуля, якую насілі ўвабранай у штаны, стала карацейшай . Такі спосаб нашэння акцэнтаваў увагу і падкрэсліваў годнае месца ў мужчынскім строі штаноў, якія па свайму крою і колсру сталі набліжацца да сучасных. Традыцыйныя паясы станавіліся неабавязковым элементам мужчынскага касцюма і паступова знікалі або выконвалі (пры штанах) некалькі іншыя функцыі.
Дапаўнсннем мужчынскага касцюма былі безрукаўкі (жылеткі, камізэлькі), якія шылі з ільняной ці шарсцяной, звычайна аднатоннай, тканіны. Яны сустракаліся часцей на тэрыторыі Панямоння10.
Всрхняе адзенне беларускіх сялян мела свае адметныя рысы, што адлюстроўвалі яе тыпалогію і геаграфію бытавання. Найбольш распаўсюджаным і характэрным верхнім адзеннем былі суконная світа (сярмяга, латуха, сукмана, катанка) і аўчынны кажух (шуба). Па свайму крою і колеру світы былі неаднолькавыя, утвараючы на тэрыторыі Беларусі некалькі тыпалагічных варыянтаў. Вывучаючы варыятыўныя асаблівасці і арэалы бытавання світы, Г. М. Курыловіч вылучала на тэрыторыі Беларусі пяць тыпаў гэтага адзення11. Найбольш распаўсюджанай была світа прамога халатападобнага крою. Такі фасон світ быў
7 Kraszewski J. Wspomnienia Wolynia, Polesia i Litwy. S. 176; Сержпутовскнй A. Очеркм Белорусснм: Добыванме огня. С. 1; Эремнч Н. Очеркм Белорусского Полесья II ВЗР. 1867. Кн. 9. С. 212.
8 Беларускае народнае адзенне. С. 48—49.
Q Адрозненні двух тыпаў кашуль зафіксавала і народная лексіка: у той час як традыцыйнае даўгаполае адзенне называлі сарочкай (ці сароцкай), больш кароткае — кашуляй або кашульцай (Шейн П. В. Матерналы для мзученмя быта й языка... Т. 3. С. 41).
10 Малчанава Л. А., Бялявіна В. М. Адзенне II ПЭ. 1981. С. 131, 134;
Ннкнфоровскпй Н. Я. Очеркн простонародного жнтья-бытья... С. 109. 1 Беларускае народнае адзеннс. С. 61—63.
Жанчыны ў традыцыйным адзенні. в. Чучэвічы Мазырскага павета. 1910 г.
дамінуючым у паўночнай частцы Беларусі. У паўднёвай зоне Беларусі бытавала прыталеная світа, характэрны крой яе вызначалі бакавыя кліны (вусы), спінка рабілася з цэльнага кавалка тканіны. Варыянты такога крою світ сустракаліся ў паўднёва-ўсходніх раёнах і на тэрыторыі Заходняга Палесся. На ўсходзе Палесся была вядома і світа, бакавыя вытачкі якой утваралі ніжэй таліі фалды (хвалды, хванды)12. У некаторых выпадках фалды рабіліся ззаду, прычым спінка заканчвалася разразным швом па таліі. Відаць, такі стыль уяўляў сабой удасканалены варыянт світы з разразной спінкай, прызборанай па таліі. Такі фасон быў найбольш характэрны для Падняпроўя і Усходняга Палесся13.
Кожны селянін меў звычайна дзве світы, адну — будзённую, другю — выхадную. Апошняя мела багаты ўзорны малюнак у выглядзе каляровых шарсцяных шнуркоў, тасёмак, аплікацый, кутасоў, якія прышывалі па разрэзу каўняра, рукавах, кішэнях, бакавых швах і фалдах. "Гледзячы на ўзоры абшыўкі, — пісаў Е. Р. Раманаў, характарызуючы адзенне ў Магілёўскай губсрні, — знаток можа амаль бсспамылкова ўгадваць, з якой мясцовасці паходзіць той ці іншы беларус, хаця б сустрэць яго прыйшлося і не ў беларускай губерні"14. Колер світы вар’іраваў у залежнасці ад яе функцыянальнага прызначэння, сацыяльнага адрасата і раёна бытавання. У Падняпроўі і часткова ў Падзвінні дамінуючымі былі белы і светла-шэры колеры, у Панямонні пераважаў шэры, а ў Цэнтральнай Беларусі разам з шэрым сустракаліся світы чорнага колеру. Так, сяляне Слуцкага павета ў святочныя дні аддавалі перавагу світам чорнага альбо цёмна-шэрага колеру15. Відаць, чорны колер адыгрываў тут пэўную сімволіка-абрадавую ролю. У Заходнім Палессі побач
12 Раманюк М. Беларускае народнае адзенне. Іл. 35—37, 99, 100, 178, 182, 183; Шейн П. В. Матерналы для мзучення быта н языка... Т. 3. С. 364; ДМЭ, ф. 708, адз. зах. 2; ф. 910, адз. зах. 2, 3.
13 Сержпутовскнй A. К. Отчет по поездке в Гомельскую губернмю в 1926 г. С. 5; Раманюк М. Беларускае народнае адзенне. Іл. 194—197.
14 Романов Е. Р. Белорусскнй сборнкк. С. 25.
15 Крачковскмй Ю. Ф. Быт западнорусского селянмна. С. 190; Татур Г. X. Очерк археологмческнх памятннков на пространстве Ммнской губернмм. Мн., 1892. С. 234; Янчук Н. По Ммнской губерннм // ТЭО. 1889. Кн. 9. Вып. 1. С. 65.