Народная спадчына Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці Віктар Цітоў

Народная спадчына

Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці
Віктар Цітоў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 300с.
Мінск 1994
94.25 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
рача хамута выкарыстоўваліся дуга, падсядзёлак, папруга, церассядзёлак, набадры (хамутна-аглобельнадужная запрэжка). Пры перавозцы цяжкіх грузаў другі конь прыпрагаўся побач у пастронкі. У Заходнім Палессі сустракалася хамутна-аглобельная запрэжка (без дугі). Арыгінальны спосаб запрэжкі адзначаны ў Мазырскім Палессі: каня запрагалі тут у пастронкі, аднак для зручнасці кіравання і тармажэння (асабліва пры спуску з гары) калёсы мелі адну аглаблю, пры перавозцы цяжкіх грузаў аглаблю здымалі і на яе месца замацоўвалі дышаль для параконнай ці валовай запрэжкі.
Кожны з састаўных элементаў вупражы мог адрознівацца вонкавай формай, матэрыялам (скура, пянька, валокны ліпавай кары і інш.), канструктыўным спалучэннем асобных дэталяў і спосабамі ўпрыгожвання. Упрыгожвалі пераважна выязную вупраж, якая заўсёды мела адзнакі саслоўнай прыналежнасці і індывідуальнага мастацкага густу. Беларускія майстры-рымары валодалі рознымі спосабамі і навыкамі апрацоўкі элементаў вупражы з улікам іх узаемнага дапасавання і гармоніі, анатоміі і нораву жывёліны. Сродкі эстэтычнага выяўлення — колср, узорыстае шытво, шво, цісненне, дадатковыя дэкаратыўныя дэталі. Дугу маляўніча расфарбоўвалі, шляю аздаблялі ціснёным арнаментальным узорам, аброць, набадры — бліскучымі металічнымі накладкамі, некаторыя ўчасткі — махрамі і кутасамі. Часам мастацкі акцэнт пераносіўся на наспінную шляю з шырокай дэкаратыўнай палоскі скуры з бліскаўкамі або аплікацыяй. У час урачыстых выездаў на шыю каня надзявалі шархуны з бразготкамі або бразготкі ці званочкі чаплялі пад размаляванай дугой, аздобленай кветкамі і каляровымі стужкамі. Выязная вупраж выконвала важную ролю ў беларускіх абрадах вяселля, Масленіцы, у кірмашовых святах, гасцінах і інш.
У сялянскіх гаспадарках Паўднёва-Заходняй Беларусі, дзе асноўнай рабочай жывёлай былі валы, амаль да сярэдзіны XX ст. рабілі ярэмную вупраж на пару валоў, якія хадзілі ў дышальнай запрэжцы. Ярмо на аднаго вала (ярэмец, баўкун) выкарыстоўвалася ў аглобельнай або пастроначнай запрэжцы. Вупраж ярэмнага тыпу з’яўляецца найболыіі старажытнай і вядома з часоў неаліту. Узоры яе сустракаюцца ў антычных
Воз з двухваловай ярэмнай запрэжкай. в. Шарпілаўка Гомельскага павета. 1904 г.
гравюрах і мініяцюрах. Вынаходства шляі (прататып хамута) адкрыла новы этап у развіцці гужавога транспарту, дало пачатак шырокаму выкарыстанню каня як цяглавай жывёлы. У вывучаемы псрыяд яна найбольш шырока ўжывалася ў Заходнім Палессі і Панямонні. Першыя формы коннай вупражы на ўзор сучасных праніклі ў Еўропу з усходу праз вандроўнае насельніцтва гунаў, авараў, венграў. На тэрыторыі Беларусі, паводле археалагічных крыніц, вядомы з XI ст., а дуга, падсядзёлак, папруга, набадры, лейцы — з больш позняй пары. Спосабы запрэжкі і сістэмы вупражы адлюстроўвалі мясцовую этнакультурную традыцыю, якая склалася ў глыбокім сярэднявякоўі.
Водны транспарт у Беларусі па свайму значэнню ў гаспадарчым побыце прыкметна ўступаў сухапутнаму. Тым не менш яго роля ў асобных раёнах была даволі істотнай. У Прыпяцкім Палессі, у Паазер’і, а таксама ў прыбярэжнай паласе ўздоўж Нёмана, Дняпра, Бярэзіны і іншых рэк ён складаў неад’емную рысу сялянскага побыту. Рэкі і азёры, што з’яўляліся важным кампанентам экалагічнага асяроддзя, адначасова аказвалі прыкметны ўплыў на паўсядзённыя заняткі, на характар рассялення і мясцовы культурны ландшафт.
Геаграфічнае становішча Беларусі на водападзелах рэк Балтыйскага і Чарнаморскага басейнаў абумовіла
мерыдыянальны напрамак водных шляхоў. Мінскае ўзвышша, вядомае яшчэ ў XVIII ст. пад назвай Алаунскага, выразна адзначас сабой водападзельную паласу, якая расчляняне тэрыторыю Беларусі на дзве прыкладна роўныя часткі: паўночную, што ўключае рачныя сістэмы Заходняй Дзвіны і Нёмана, з аднаго боку, і паўднёвую — бассйн Дняпра і яго прытокаў, з другога. У старажытнасці гэтыя рачныя шляхі адыгрывалі важную ролю ў міжнародным гандлі (шляхі "з вараг у грэкі"), сістэма волакаў давала магчымасць перапраўляць рачныя судны (лодкі, учаны) і гандлёвыя грузы з аднаго басейна ў другі. У другой паловс XVIII — пачатку XIX ст. праз водападзслы былі прарыты каналы — Днепра-Бугскі, Агінскі і Бярэзінскі43.
Напрамкі водных шляхоў аказвалі непасрэдны ўплыў на характар культурна-эканамічных сувязей. Дняпроўска-Прыпяцкімі шляхамі паўднёва-ўсходняя частка Бсларусі была здаўна звязана з суседнімі рэгіёнамі Украіны. Старажытнарускія аднадрэўкі баразнілі воды Дняпра і Прыпяці, ці то збіраючы палюддзе, ці то адпраўляючыся ў сумесны паход на Візантыю і краіны Бліжняга Усходу. У час узмацнення прыгону мноства беларускіх сялян пакідала свас родныя мясціны і збягала ад прымусу старымі дняпроўскімі шляхамі "на ніз", дасягаючы вялікіх парогаў і Дзікага поля; там яны папаўнялі рады ўкраінскіх казакаў.
Заходняя Дзвіна звязвала Паўночную Бсларусь з Усходняй Прыбалтыкай, Наўгародскай і Пскоўскай землямі. Насельніцтва суседніх рэгіёнаў не раз уцягвалася ў агульную арбіту палітычных падзей міжнароднага значэння. Гісторыя старажытнага Полацка — гэта гісторыя ўпартай барацьбы за водныя шляхі і ўмовы свабоднага гандлю па Заходняй Дзвіне. У канцы XVIII—XIX ст. асноўны аб’ём знешняга гандлю Падзвіння ішоў праз Рыгу.
Беларускае Панямонне доўгі час развівалася ў адзіным русле з суседнімі летувіскімі землямі. Горад Вільна (а раней Наваградак) быў на працягу шэрагу стагоддзяў адзіным палітычным і культурным цэнтрам беларускага і летувіскага народаў; Сумесная барацьба са знешняй агрэсіяй, агульная сістэма кіравання (з улікам мясцовых асаблівасцей і абласных прывілеяў),
43
Гл.: Жучкевмч В. А. Дорогн н водные путн Белорусснн. С. 39—44.
прававы Статут, што вызначаў агульныя нормы грамадскага і прыватнага жыцця, пастаянныя культурна-эканамічныя зносіны ў адзінай дзяржаўнай супольнасці збліжалі гістарычны лёс і культурна-бытавы ўклад суседніх народаў.
Заходні Буг і Нараў здаўна звязвалі Паўднёва-Заходнюю Беларусь — Падляссе — з суседнім польскім рэгіёнам. Этнагенстычная блізкасць, што падтрымлівалася культурна-эканамічнымі сувязямі, пастаянныя міжэтнічныя кантакты і міграцыі ўзмацнялі інфільтрацыю і падабснства ў культуры суседніх славянскіх народаў. 3 пабудаваннем Днепра-Бугскага канала гандлёва-эканамічныя сувязі і кантакты сталі больш інтэнсіўнымі і былі пашыраны на значную тэрыторыю славянскіх зямель.
Традыцыйныя сродкі воднага транспарту на Беларусі з’яўляліся адметнай рысай вытворчай культуры і адлюстроўвалі мясцовы гаспадарча-бытавы ўклад, характар водных басейнаў і маштабы гандлёва-эканамічных сувязсй. Найбольш распаўсюджаным тыпам рачных суднаў быў выдзеўбаны з цэльнага ствала дрэва човсн, блізкі да старажытных аднадрэвак. На Палсссі ён захаваўся да нашага часу. Устойлівасць палескім чаўнам на плаву надавалі адцягнутыя па баках барты, што дасягалася адпаведнай тэхналогіяй вытворчасці. На першай стадыі ў калодзе свідравалі кантрольныя адтуліны, у якія забівалі калкі (старожкі), з мэтай адцягвання бартоў выдзеўбаную калоду папярэдне распарвалі над вогнішчам, якое звычайна распальвалі ў яме; часам у човен налівалі ваду, кідаючы туды нагрэтыя да чырвані камяні; прапараныя такім чынам барты адцягвалі з дапамогай распорак. Такая тэхналогія вырабу чаўноў асабліва шырока практыкавалася ва Усходнім Палессі44.
Найбольш архаічныя чаўны мелі простую карытападобную форму (доўбанка, калдуб, дуб, душагубка, плавіца). Невялікіх памераў (каля 3 м даўжыні), разлічаныя на 1—2 чалавек, яны не вызначаліся ўстойлівасцю на вадзе і патрабавалі адпаведнага майстэрства і спрыту, асабліва пры плаванні ў встранае надвор’е. У Паазер’і, Падняпроўі, басейне Віліі такія
44
Полесье: Матермальная культура. С. 266; Kolberg О. Bialorus — Polesie. S. 78—79.
Чаўны: a, б — на р. Вілія
(з фотаздымка М. Знамяроўскай-ІІруферавай); в — на воз. Свіцязь Наваградскага павета. 1885 г.
чаўны (камягі, дубіцы) часта мслі па бартах (на ўзроўні вады) крылы ў выглядзе замацаваных драўляных брускоў ці пласцін45.
Пераходным варыянтам ад выдзеўбаных да дашчатых лодак былі так званыя абшыванкі (шугалсі, абіянкі), асновай якіх служыў човен, абшыты па бартах сасновымі дошкамі.. У больш старажытным варыянце дошкі абшывалі лазовымі віцамі (а не абівалі). Тыповая для Палесся шугался была здольна перавозіць 100—300 пудоў грузу. Асабліва вялікімі памсрамі вылучаліся заходнспалескія шугалеі, або дубы, грузазмяшчальнасцю 400—500 пудоў46. Нярэдка шугалея мела ў сярэдняй частцы стрэшку, нацягнутую паверх паўдужжаў трысняговую рагожу. Такія шугалеі, або паклаты, выкарыстоўваліся для выездаў у бліжэйшае мястэчка або павятовы Пінск. Рачныя судны тыпу абшыванак сустракаліся таксама ў басейнах Дняпра, Нёмана і Заходняй Дзвіны, аднак тут яны адрозніваліся меншымі памерамі і рабіліся часцей з падатлівых парод дрэва — асіны, ліпы, сасны.
Паралельна з выдзеўбанымі чаўнамі яшчэ ў старажытнарускі перыяд былі вядомы і лодкі, зробленыя з цёса (дошак). Аднак у паўсядзённую гаспадарчую практыку яны шырока ўвайшлі толькі ў канцы XIX ст. разам з удасканаленнем тэхналогіі апрацоўкі драўніны і выкарыстаннем новых інструментаў, у прыват-
45 Нмкйфоровскмй II. Я. Очеркм простонародного жнтья-бытья... С.
512; Романов Е. Р. Белорусскмй сборнкк. Вып. 8. С. 30; Помнікі этнаграфіі. С. 56—57.
46 Kraszewski J. Wspomnienia Polesia, Wolyni i Litwy. T. 1. S. 138.
насці падоўжнай пілы і розных тыпаў гэбляў. Дашчаныя лодкі першапачаткова паўтаралі ў агульных рысах форму чаўноў, аднак фактура і пластыка матэрыялу патрабавалі іншых рашэнняў іх канструкцыі.
Дашчаныя лодкі, як і чаўны, адрозніваліся паміж сабой памерамі, аб’ёмнымі прапорцыямі, спосабам псрамяшчэння. На Палсссі ва ўмовах шматлікіх мелкаводных басейнаў іх рабілі больш пласкадоннымі, на азёрах поўначы яны мелі больш глыбокую пасадку; на Палессі лодкі вадзілі пры дапамозс доўгага шаста або вясла (бсз уключын), на поўначы — як правіла, з вёсламі. Буйныя дашчаныя лодкі (з завостраным носам і тупой кармой) на Прыпяці паступова выцеснілі шугалею, яны шырока выкарыстоўваліся для псравозкі цяжкіх грузаў і ў якасці парома47. На Дняпры аналагічныя лодкі называліся гілярамі. Па формс і памсрах ад іх нскалькі адрозніваліся экіманкі (козы) і лайбы, што хадзілі па Заходняй Дзвінс48.