Народная спадчына Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці Віктар Цітоў

Народная спадчына

Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці
Віктар Цітоў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 300с.
Мінск 1994
94.25 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Прадстаўнікі класа феадалаў, што ў свой час прынялі каталіцтва і ўсвойвалі польска-шляхсцкую культуру, паступова адрываліся ад нацыянальнай глебы і называліся палякамі. Палякамі называлася і значная частка акаталічанага беларускага сялянства, асабліва ў паўночна-заходняй частцы Бсларусі. “Многія беларусы-католікі, — піша К. Гукоўскі пра сялян Новааляксандраўскага павета, — называюць сябс палякамі, блытаючы народнасць з рэлігіяй, тады як мова іх хатняя беларуская, песні абрадавыя ды і самі абрады беларускія... Прозвішчы тутэйшых сялян таксама выдаюць іх нацыянальнасць: Журня, Лопыр, Дундар, Стэльмачэнка, Бабышка, Ляхновіч, Аўчынка і інш.” . У сваю чаргу расійскія ўлады не прызнавалі за беларусамі права на суверэннае існаванне, на іх культуру і мову, разглядаючы апошнюю як заходнерускі дыялект, сапсаваны польскім уплывам.
Асобую этнасацыяльную групу беларускага насельніцтва складала дробная шляхта, якая сфарміравалася ў асноўным з мясцовых дробназямельных баяр, што складалі 80% усяго феадальнага саслоўя24. Яна ў большасці сваёй не мела залежных сялян і пражывала ў асобных населеных пунктах — аколіцах, фальвар-
22
Этнаграфія беларусаў: Гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя. Мн., 1985. С. 59—140.
23
Гуковскнй К. Новоалександровскмй уезд. Ковно, 1895. С. 23.
24
Грнцкевмч А. П. Распределенме магнатскнх м шляхетскнх владеннй в Белоруссмн по нх велнчяне й этнмческой прмнадлежностн (XVI в.) // Вопросы нсторнм. Мн., 1978. Вып. 5. С. 102.
Канфесіянальны склад насельніцтва (1860 г.).
1 — паветы з перавагай праваслаўнага насельніцтва;
2 — паветы з перавагай каталіцкага населыііцтва;
3 — павсты з раўнавагай праваслаўнага і каталіцкага насельніцтва (у суадносінах 50/50 ±5%)
ках, засценках, якія ў некаторых раёнах (басейнах Віліі і верхняга Нёмана, у Пасожжы, Цэнтральным Палессі і інш.) складалі значную частку сельскіх пасяленняў. Шляхта (яшчэ: “баляры”, аднадворцы, “шэракі”) вяла ў большасці просты працоўны лад жыцця, што і мясцовыя сяляне. Шмат з іх, страціўшы зямсльныя ўладанні, працавала арандатарамі, пасэсарамі, аканомамі ў маёнтках буйных магнатаў, нскаторыя — батрачылі (часам у заможных сялян).
“Так званая польская шляхта на Белай Русі, — пісаў у свой час 0. Кольберг, — да мозга касцей (”z krwi і kosci") бсларуская"25. Яна размаўляла на мясцовых беларускіх гаворках, якія былі для яе роднай стыхіяй, хаця і адрозніваліся ад тутэйшага сялянства ("мужыкоў", “прасталюдзінаў”) этыкай паводзін, бытавымі абрадамі, пес-
25 Kolberg О. Bialorus — Polesie. S. 37.
нямі, асаблівасцямі адзення, жылля, ежы26. Іх сацыяльнай псіхалогіі былі ўласцівы вернасць фамільным традыцыям і геральдычным знакам, пачуццё шляхецкай годнасці і ўласнага гонару, якія ва ўмовах масавага збяднсння і скасавання прывілеяў нярэдка абарочваліся ненатуральнай адчужанасцю ад простанароддзя, сацыяльным канссрватызмам і пагардай. “He маючы часта і адной валокі зямлі, — пісаў у 1896 г. пра ашмянскую засцянковую шляхту Ч. Янкоўскі, — сядзіць яна на сваіх загонах і, хаця над мужыцкім складам мыслення высока не ўзнялася, лічыць сябе нсраўнёй прасталюдзіну. Да шляхціца звяртаюцца — ”пан" і знаёмыя, і госці, і наёмныя работнікі. Ён сам ходзіць за сахой, сын яго ганяе ў поле скаціну, дочкі жнуць у полі разам з вясковымі дзяўчатамі, аднак нагавіцы ў пана заўсёды запраўлены ў халявы ботаў, а панснка жне, насунуўшы на тварык хусцінку, каб яе шляхецкую светласць не апаліла сонейка, а калі надыходзіць пара паміраць, шляхціц збірае пэўную суму грошай на пахаванне шляхецкіх астанкаў не дзе-нсбудзь побач з прасталюдзінам на вясковых могілках, а ў павятовым мястэчку, дзе ўсе шляхецкія магілы адна да адной у агульным радзе"27. Гэта рэалістычна выпісаная сучаснікам характарыстыка адлюстроўвае сацыяльны партрэт шляхты і яе псіхалогію, якія нельга экстрапаліраваць на этнічную самасвядомасць і на гэтай выснове адносіць карэнную беларускую шляхту да палякаў.
У дарэвалюцыйнай краязнаўчай літаратуры мы знаходзім звесткі і аб асобных этнаграфічных групах беларусаў, што пражывалі ў тых ці іншых рэгіёнах і вызначаліся сваімі асаблівасцямі культуры і побыту. Вядомыя краязнаўцы Я. Тышкевіч і П. Шпілеўскі звярталі ўвагу на розніцу культурнага ландшафту паўднёвай і паўночна-заходняй частак Барысаўскага павета . Жыхары поўдня — так званыя лясняне яшчэ ў сярэдзіне
26 Гл., у прыватнасці: Мальдзіс А. Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII стагоддзя: Нарысы быту і звычаяў. Мн., 1982. С. 130—143; Шпнлевскнй П. Свадебные обряды у застенковцев Внтебской губерннм II Пантеон. 1854. Т. 15. С. 31.
Jankowski Cz. Powiat Oszmianski / Materialy do dziejow ziemi i ludzi. Petersburg, 1896. Cz. 1. S. 104.
28 Tyszkiewicz E. Opisanie powiatu Borysowskiego. S. 115 —118; Шнплевскмй П. Путешествме no Полесью н Белорусскому краю // Современннк. 1865. Т. 52. С. 43—46.
XIX ст. захоўвалі архаічныя рысы прамыслова-збіральніцкай гаспадаркі, займаючыся ў асноўным жывёлагадоўляй, ляснымі промысламі, рыбалоўствам, у той час як жыхары паўночнага захаду — “паляне” былі носьбітамі больш высокай зсмляробчай культуры. Адрознснні назіраліся таксама ў іх звычаях, ежы, жыллі, адзенні.
Нскаторыя аўтары вылучаюць лакальную групу так званых крывічоў, жыхароў міжрэчча Дзітвы і Бярэзіны, правых прытокаў Нёмана. Статыстычныя звесткі паказваюць іх колькасць у Вілснскай губерні — 23 016 чал.29 Вынікі перапісу не пазбаўлены недахопаў і ўмоўнасці абагульнснняў, якія дапускаліся мясцовымі перапісчыкамі, тым не менш яны адлюстроўваюць пэўныя ўяўлснні сучаснікаў аб беларусах, незавершанасць фарміравання адзінай нацыянальнай самасвядомасці, існаваннс сярэднявечных форм народнага краёвага (зямельнага) самавызначэння, якое нярэдка дамінавала над этнічным, было больш блізкім і зразумелым на бытавым узроўні. Напэўна, у аснову статыстычнага ўліку крывічоў была пакладзена мясцовая саманазва. Вядома, што крывамі (krews) здаўна называлі беларусаў і іх суседзі латышы.
На паўночным захадзс ў XIX ст. склалася этнічная сітуацыя, пры якой не заўсёды можна было з поўнай верагоднасцю выявіць этнічную прыналежнасць і акрэсліць арэалы мясцовых этнічных груп. У Віленскай губерні, адзначалі сучаснікі, часта пра чалавека даволі цяжка сказаць — літовец ён або беларус: адзенне яго літоўскага крою, веравызнанне каталіцкае, a гаворка беларуская з дамешкам польскай сацыяльнабытавой тэрміналогіі, як і прозвішчы — Гайдун, Чыжык, Бязмен і да т. п.30 Побач з літоўцамі (летувісамі) і беларусамі — апошніх у 1860 г. налічвалася болей 180 тыс. — тут па афіцыйных звсстках паказана значная колькасць (звыш 154 тыс.) палякаў31, якія ў абсалютнай большасці з’яўляліся акаталічаным мясцовым насельніцтвам. Аналагічная этнічная сітуацыя
29
Лебедкнн М. О. О племенном составе народонаселсння Западного края Россмйской ммпернм // ЗРГО. 1861. Кн. 3. С. 144; Столпянскнй 14. Девять губерняй Западно-Русского края. СПб., 1866. С. 31; Кнркор А. Этнографмческнй взгляд на Внленскую губернмю // ЭС. 1858. Вып. 3. С. 121.
30 Рассказы о лмтовцах / Состав. Г. Р. М., 1904. С. 4.
31 Столпянскмй й. Девять губерннй Западно-Русского края... С. 33.
назіралася і ў паўночнай частцы Гродзснскай губсрні. Карэнныя жыхары беларускага Панямоння, усведамляючы сябе як адзіную этнічную супольнасць, тым не менш часта заміналіся назваць сваю нацыянальнасць. “Сяляне нашай губсрні, — паведамлялі мясцовыя карэспандэнты, — нс называюць сябе ні рускімі, ні бсларусамі. Нскаторыя лічаць сябе літвінамі. Палякаў яны не любяць. Рускіх называюць казакамі. Наогул аб сабс і сваёй краіне яны выказваюцца так: ”Мы тутэйшыя, наша страна ні руска, ні польска, але забраны край"32.
Адносіны да саманазвы ў канкрэтным выпадку выяўляюць, з аднаго боку, устойлівую мясцовую традыцыю (мы ўжо ўпаміналі аб гістарычнай назве “Літва” ў адносінах да гэтага краю), з другога — этнічную (беларускую) самасвядомасць, калі жыхары Панямоння, нягледзячы на шматвекавую ўпартую палітыку паланізацыі і русіфікацыі, тым нс меней захавалі гістарычную памяць і не адносілі сябс ні да палякаў, ні да рускіх, а лічылі самастойнай, вартай сваіх продкаў супольнасцю — “літвінамі”, “тутэйшымі”, “наськімі”. Складаная, часам неадназначная этнічная (як і этнапалітычная, канфесіянальная, лінгвістычная) сітуацыя ў зоне пастаянных кантактаў славяна-балцкіх народаў гістарычна вызначыла і адпавсдныя формы народнай самасвядомасці, наклала адбітак на мясцовы побыт і этнічную культуру.
На поўдні Панямоння яшчэ ў пачатку XX ст. можна было дакладна вызначыць па мясцовых этніконах адпаведную мяжу, што аддзяляла гэты рэгіён ад Палесся. Мясцовыя жыхары, што жылі на поўнач ад вярхоўяў Ясельды і далей па лініі Бяроза — Дабрамысль — Крывошын — Будча — Чудзін — Старобін — Любань, называлі сваіх паўднёвых суседзяў палешукамі (радзей багнавікамі), а тыя іх са свайго боку — літвінамі (ці ліцвінамі), а на ўсходзе, у межах сучасных Баранавіцкага, Ляхавіцкага, Клецкага і Салігорскага раёнаў, — палянамі, ці палевікамі33.
У межах Палесся ў сваю чаргу вылучаліся больш дробныя этнаграфічныя групы. Жыхары добра абжытых і асво-
32 Шейн П. В. Матермалы для нзучення быта н языка... Т. 3. С. 98.
33 АІМЭФ, ф. 6, воп. 13, crip. 1, л. 5; Тнтов В. С. Мсторнко-этнографмческое районнрованне матернальной культуры белорусов. С. 20— 21; Чаквін I. У. Паўночная граніца Палесся паводле даных этнанімікі і гістарыяграфіі II Народная культура і быт беларусаў / Тэз. дакл. Мн., 1982. С. 24—25.
Мяжа мясцовых этнонімаў "палешукі" — "літвіны", "паляне" еных пад земляробства палескіх раўнін мелі свае ўласцівыя рысы ў культурным і гаспадарча-бытавым укладзе; іх, як і паўночных суседзяў палешукоў, называлі часцсй палянамі34. Жыхары Тураўскай раўніны называліся замшукамі (этымал.: “за мохам”). Насельніцтва Пінскага Палесся вылучалася ў асобую этнаграфічную групу — пінчукоў. Мы не гаворым ужо аб вузкалакальных мікраэтнаграфічных і зямсльных утварэннях у межах Палесся.
На паўднёвым захадзе Беларусі, у раёнс Пабужжа, або Падляшша, склалася своеасаблівая этнічная сітуацыя, пры якой беларускія і ўкраінскія элементы спалучаліся з польскімі (падляшскімі, мазавецкімі і інш.) і яцвяжскімі. Тут знайшлі свой прыстанак і рускія ваеннапалонныя, татары і нават полаўцы35. У працэсе інтэграцыі і асіміляцыі