Сучасны стан грамадства патрабуе выйсця на шырокія шляхі нацыянальнага адраджэння, адной з рэальных перадумоў якога з’яўлясцца ўсебаковае даследаваннс гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа. Улашчык М. Была такая вёска: Гісторыка-этнаграфічны нарыс. Мн., 1989. 2. Зак. 825 33 ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРАДУМОВЫ АГУЛЬНЫХ I РЭГІЯНАЛЬНЫХ ЭТНАКУЛЬТУРНЫХ АСАБЛІВАСЦЕЙ У БЕЛАРУСІ У археалагічным матэрыяле I тысячагоддзя тэрыторыя Беларусі прадстаўлена некалькімі рэгіянальнымі культурамі, якія сведчаць аб рэгіянальных этнакультурных асаблівасцях ужо ў тую далёкую эпоху. Пранікненне славянскіх плямёнаў у старажытную зону балтаў ажыццяўлялася ў некалькі этапаў з розных зыходных раёнаў. Гсаграфічнае становішча на Чарнаморска-Балтыйскім водападзсле і напрамкі рачных шляхоў стваралі зручныя ўмовы для міграцыі насельніцтва, садзейнічалі інфільтрацыі і ўзаемнаму ўзбагачэнню на скрыжалях этнічных плыняў. Рассяляючыся на лясных імшарах сярод балот і рачных урочышчаў, славянскае насельніцтва абжывала новае асяроддзе, захоўваючы тыя жыццёва важныя традыцыі, што адлюстроўвалі вытворчы і грамадскі вопыт сваіх продкаў. Саюзы славянскіх плямёнаў (крывічы, дрыгавічы, радзімічы) уяўлялі сабой не толькі дзяржаўна-палітычныя, але і этнакультурныя ўтварэнні; нягледзячы на агульныя карані, яны мелі свае культурна-бытавыя і, відаць, лінгвістычныя асаблівасці, з’яўляючыся хаця і этнічна блізкімі, але зусім нс Цэласнымі маналітнымі групамі. Археалагічны матэрыял свсдчыць аб пэўных адрозненнях, што назіраліся ў арганізацыі жылога асяроддзя, у адзенні, жаночых упрыгожаннях, пахавальных абрадах1. Распаўсюджанне хрысціянства садзейнічала збліжэнню духоўна-абрадавых норм і вобразных светаўяўленняў, 1 Третьяков П. Н. Фмнно-угры, балты н славяне на Днепре н Волге. М.; Л., 1966. С. 250—254; Древнее жнлміце народов Восточной Европы. М., 1975. С. 117 —125; Штыхов Г. В. Города Полоцкой землм. Мн., 1978. С. 7—9; Седов В. В. Промсхожденне м ранняя мстормя славян. М., 1979. С. 43, і інш. паступова замяняла шматлікія язычніцкія культы і іх разнастайную атрыбутыку адзінымі нормамі хрысціянскай абраднасці. У мсжах адзінай усходнеславянскай дзяржавы ішлі працэсы інфільтрацыі, сцірання племянных рыс і адметнасцей, фарміраваннс раннефеадальных этнасаў з удзслам балцкіх, фіна-угорскіх і цюркскіх элементаў. Аднак, “прамільгнуўшы яркай каметай на гістарычным небасхіле”, за кароткі псрыяд існавання адзіная старажытнаруская дзяржава не магла карэнным чынам змяніць звыклы правінцыяльны ўклад жыцця сельскіх міроў, знівсліраваць рэгіянальныя культурна-бытавыя асаблівасці на нсабсяжных прасторах славянскага рассялсння. Палітычнае аб’яднанне розных зямель у межах этнічна пярэстай Кіеўскай Русі нс падмацоўвалася функцыянальна зладжанымі эканамічнымі ўзасмадачыненнямі, што робіць всльмі праблсматычным утварэннс адзінай старажытнарускай народнасці; рэальныя сувязі з цэнтрам (Кіевам) абмяжоўваліся ў асноўным зборам даніны (палюддзе) і ўдзелам у сумесных ваенных паходах. Адначасова з аб’яднальнымі назіраліся шматзначныя і натуральныя цэнтрабежныя працэсы, якія выяўляліся ў пад’ёмс вытворчых сіл і імклівым развіцці правінцый, у паглыбленні спецыялізацыі мясцовай гаспадаркі і нераўнамернасці культурна-эканамічнага развіцця асобных зямель-княстваў, што ўзмацняла мясцовыя фарбы ў розных сферах жыццядзейнасці і супярэчыла існаванню звышдзяржавы Рурыкавічаў. На яс тэрыторыі назіраліся прыкметныя этнагсаграфічныя адрознснні, якія ўвасаблялі нс толькі традыцыйна-бытавую культуру розных этнасаў, але і экалагічныя (культурна-экалагічныя) умовы ад стэпавых прастораў поўдня да неабсяжных палескіх балот і лясных пушчаў Панямоння і крывіцкага Паазер’я. Працэс этнічнай кансалідацыі ішоў больш шпарка і грунтоўна на ўзроўні асобных зямель-княстваў, гісторыка-этнаграфічных (культурна-гістарычных) абласцей і рэгіёнаў, цесна звязаных агульным гістарычным лёсам, “зямляцкай” самасвядомасцю, адзінымі эканамічнымі і палітычнымі інтарэсамі. У перыяд сярэднявечча на тэрыторыі Беларусі верагодна можна вылучыць тры культурна-гістарычныя вобласці: паўночна-ўсходнюю (Белую Русь у вузкім сэнсе), паўночна-заходнюю (Чорную Русь, або Літву) і паўднёвую (Палессс). Іх арэалы ў пэўнай ступені насілі ўмоўны характар з наяўнасцю пераходных зон і нс супадалі з сучаснай тэрыторыяй Бсларусі, выходзячы часткова за яе межы. Унутры гэтых абласцсй у сваю чаргу адзначаліся пэўныя культурна-бытавыя і лінгвістычныя асаблівасці. Рэгіёнамі іх лакалізацыі на паўночным усходзе былі Падзвінне і Падняпроўс, а на поўдні — Заходняе і Усходняс Палсссе. У VII—X стст. Падзвінне было заселена полацкімі крывічамі, паўднёвая мяжа рассялсння якіх у канцы X ст. праходзіла па лініі Ізяслаў — Барысаў — Друцк2. Сюды, як лічыць М. I. Ермаловіч, яшчэ paHeft мігрыравала група дрыгавічоў, што разам з балтамі прымалі ўдзел у этнагенсзе палачан3. Наўгародскія славены, відаць, не пакінулі прыкметнага следу ў старажытнай спадчыне гэтай зямлі. Палітычна дамінаваў над усёй гэтай тэрыторыяй старажытны Полацк, што аб’яднаў у адзінай раннефеадальнай дзяржаве крывіцкія і часткова дрыгавіцкія воласці. Гарады ўзнікалі ў гушчы пасяленняў як валасныя (былыя племянныя) цэнтры. У XI ст. было вядома дзесяць гарадоў (Полацк, Віцебск, Мінск, Друцк, Лукомль, Лагойск, Ізяслаў, Браслаў, Барысаў, Орша), у той час як у суседняй Смалснскай зямлі развіццё гарадскіх цэнтраў ішло са значным спазненнем (тут да XII ст. апрача Смаленска ў лстапісах упамянуты толькі Тарапец)4. У складзе Кіеўскай Русі Полацкая зямля была найбольш самастойнай адзінкай з характэрнымі асаблівасцямі ў грамадска-палітычным ладзе, мясцовым самакіраванні і народнай культуры. Сам тэрмін “зямля” ў адрозненне ад “княства” якраз паказвае на ўнутраныя, зямельныя сувязі і этнаграфічную самабытнасць у яе межах. Адлюстроўваючы параўнаўча развітую раннефеадальную сістэму сацыяльных структур і грамадскага кіравання, абапіраючыся на эканамічную ма- 2 Алексеев Л. В. Полоцкая земля в IX—XIII вв. М., 1966. С. 53, 55. 3 Ермаловіч М. Старажытная Беларусь II Маладосць. 1988. № 7. С. 133—136. “Менавіта дрыгавічы, — пісаў ён, — тварылі сваю гісторыю ”без шуму і гвалту", і гэты іх почырк у пазнейшыя надзвычай цяжкія гады страты дзяржаўнасці быў засвоены ўсімі беларусамі". (Там жа. С. 136.) 4 ІІІтыхов Г. В. Города Полоцкой землн (IX—XIII вв.). Мн., 1978. С. 13; Алексеев Л. В. Некоторыс вопросы заселснностн н развмтня западноевропейскнх земель в XI—XIII вв. II Древняя Русь н славяне. М., 1978. С. 26—27. гутнасць і падтрымку мясцовай знаці, полацкія князі вялі настойлівую барацьбу з Кісвам і першымі сярод іншых дабіліся нсзалежнасці. Пастаянная барацьба з кіеўскімі князямі, а затым з крыжацкай агрэсіяй не толькі адымала шмат сіл і рэсурсаў Полацкай зямлі, але і садзейнічала згуртаванню мясцовага нассльніцтва на базс агульных інтарэсаў, ідэі нсзалежнасці, якая ўсведамлялася не толькі мясцовай знаццю і гараджанамі, алс і сельскім людам. Імкнснне да зямельнай самастойнасці ішло з глыбіні народнага жыцця, адлюстроўваючы ўласны мснталітэт і накаплсннс вытворчых сіл, для якіх была згубнай сістэма палюддзя і злоўжываннс дэманстрацыяй сілы. Яно свсдчыла аб гістарычна непазбсжным працэсе так званай феадальнай раздробленасці, які неўзабавс ахапіў неабсяжныя абшары ўсяе Русі. Верхняс Падняпроўс ў старажытнарускі псрыяд (IX—XII стст.) уяўляла сабой у этнічных адносінах шырокую зону кантактаў полацкіх і смаленскіх крывічоў, радзімічаў, дрыгавічоў, севяран. Тут ва ўмовах старажытнарускай дзяржавы асабліва актыўна працякалі працэсы дыфузіі і ўзаемапранікнення культур, сцірання племянных рыс, чаму ў значнай ступені садзейнічала рачная сістэма Дняпра. Невыпадкова, што гістарычны лёс гэтага рэгіёна ў той час (як і ў больш позні перыяд) больш цесна, чым Полацкай зямлі, быў звязаны са старажытным Кіевам і з гісторыяй іншых усходнеславянскіх зямель. У эпоху феадальнай раздробленасці асноўная тэрыторыя Всрхняга Падняпроўя ўваходзіла ў склад Смаленскага княства. Узнікшыя тут старажытныя ўмацаваныя пасялснні — Копысь, Мсціслаў, Крычаў, Прапойск (Слаўгарад), Лучын, Рагачоў — неўзабаве выраслі ў значныя апорныя адміністрацыйныя і эканамічныя цэнтры Смаленскай зямлі. Ніжняе Пасожжа з гарадамі Чачэрск і Гомель уваходзіла ў склад Чарнігаўскага княства. Заўважым, што на найбольш старажытных картах (М. Кузанскага, каля 1450 г.; С. Мюнстэра, 1540) абласная назва “Бслая Русь” якраз лакалізуецца ў Падняпроўі, пераважна ў яго левабярэжнай частцы5. 5 Кордт В. Матерналы no ксторнм русской картографнн. С. XIX — XX; Kruse Ch. Atlas und Tabellen zur Ubersicht der Geschichte aller eurapaischen Lander. Halle, 1834. Паўночна-заходняя частка Беларусі (Панямонне) з’яўлялася красм больш позняй славянскай каланізацыі. На думку Н. Н. Вароніна, засялснне славянамі гэтага рэгіёна ішло ў паўночным і паўночна-заходнім напрамках і абапіралася на гарады Палесся”. Гэта нс выключае і іншых міграцыйных плыняў (у прыватнасці, крывіцкага), што свсдчыць аб больш складаным характары славянскага засялення і ўзаемаадносін з мясцовым нассльніцтвам. Паходы Уладзіміра (983) і Яраслава Мудрага (1038) на яцвягаў, відаць, ажыццяўляліся па ўжо вядомых гістарычных шляхах. Славянскае і балцкае насельніцтва пражывала цсраспалосна, што ва ўмовах росту палітычных і гандлёва-эканамічных сувязсй садзейнічала іх збліжэнню. Апошняс ўяўляла складаны і шматгранны працэс, дзе варожыя адносіны чаргаваліся з мірным суіснаваннем, асіміляцыяй, этнакультурнай інтэграцыяй і сумеснай барацьбой са знешняй агрэсіяй. У XIII ст. этнічны склад насельніцтва Панямоння прыкмстна ўскладніўся. Пад націскам тэўтонскай навалы сюды пацягнулася хваля бежанцаў з старажытнай Прусіі, Мазовіі, Жэмайціі. Даследаванні Э. А. Вальтэра і К. К. Бугі ў канцы XIX — пачатку XX ст. паказалі, што гаворкі так званых “літоўцаў”, якія ў той час пражывалі ў Слонімскім павеце, выяўляюць генетычнае падабенства з мовай старажытных прусаў7. Рэчавы склад каменных магіл жальніцкага тыпу ў Панямонні, на думку Ф. Д. Гуравіч, выяўляе рысы падабснства са старажытнай культурай Польшчы, Літвы, Латвіі8. У каменных магілах сустракаюцца і рэчы паходжаннсм з Паўднёвай Русі, яны фіксуюць наяўнасць паўднёварускага этнічнага элемснта, які прыкметна ўзмацніўся пасля нашэсця мангола-татараў на Кіеўскую і Галіцка-Валынскую землі9.