Ю. Талька-Грынцэвіч на аснове канкрэтных антрапалагічных матэрыялаў, якія ён збіраў у канцы XIX ст. у розных раёнах Беларусі, вылучаў сярод беларусаў тры этнаграфічныя групы: заходніх беларусаў (колькасцю 1,7 млн.), усходніх (1,3 млн.) і палешукоў (1,5 млн.). У заходніх беларусаў, апрача абласных этналінгвістычных асалівасцей, аўтар заўважыў “прыкметны дамсшак літоўскай і часткова польскай крыві”. Паг- 24 Жмвопмсная Россня. СПб.; М., 1882. Т. 3. С. 249. 25 Там жа. С. 340. 20 Народы Росснч' (Жнвопнсный альбом). СГІб., 1878. Вып. 1. С. 43; Русскне народы. М., 1894. Ч. I. С. 17—18; Россмя. СПб., 1905. Т. 9. 27 Kolberg О. Biatorus — Polesie. Wroclaw; Poznan, 1968. S. 476. 28 Talko-Hryncewicz J. Charaklarystyka fizyczna ludow Litwy i Rusi. Krakow, 1893. S. 57. ранічную паласу паміж заходняй і ўсходняй часткамі сн праводзіў па левым беразс Бярэзіны. Тэрыторыю сучаснага бсларуска-ўкраінскага Палесся ён разглядаў як адзіную этнаграфічную вобласць, якая па сваіх характарыстычных рысах усё ж бліжэй да Беларусі29. Е. Малішэўскі зрабіў спробу вызначыць рэгіянальныя этнаграфічныя асаблівасці ў пачатку XX ст. па даных нацыянальнага і канфссіянальнага складу нассльніцтва Бсларусі. Апрача ўсходняй і заходняй, ён вылучаў цэнтральную частку Бсларусі, да якой адносіў асноўны масіў Мінскай губерні (за выключэннсм Навагрудскага, Пінскага і часткі Слуцкага паветаў). Сюды ён уключаў (праўда, з некаторымі агаворкамі) і паўднёва-заходнія паветы Віцебскай губерні30. Эвалюцыя поглядаў на беларускі этнас і яго абласныя культурна-гістарычныя асаблівасці адлюстроўвала працэс станаўлення беларускай этнаграфіі, якая ў XIX ст. развівалася ва ўлонні гсаграфічнай навукі. Па мсры дэталёвага вывучэння народнага побыту і фальклору ўсё больш выразна выяўлялася этналінгвістычнае адзінства ў межах Беларусі, a правінцыяльныя (краёвыя) назвы “Белая Русь”, “Чорная Русь”, ці “Літва”, і “Палессе” псракрываліся адзіным этнонімам, страчвалі свой псршапачатковы сэнс ці наогул знікалі з ужытку. Краёвае паняцце "Беларусь” паступова станавілася дамінуючым на ўсёй этнічнай тэрыторыі, а назва “Літва” перамяшчалася з беларускага Панямоння на тэрыторыю летувіскіх правінцый Аўкштайціі і Жэмайціі. Гэты працэс, адлюстроўваючы дыялектыку пазнання, невыпадкова храналагічна супадаў з працэсам фарміравання беларускай нацыі, узмацнсннем культурна-эканамічнага адзінства, ростам нацыянальнай самасвядомасці. Пасля паўстання 1863 г. руская грамадскасць нібы занава адкрыла для сябе Беларусь, якая раней уяўлялася апалячаным красм, “паганай Літвой”, і вымушана была звярнуць увагу на просты люд, што пранёс праз вякі самабытную старажытнаславянскую культуру, захаваўшы ва ўмовах паланізацыі жывое бсларускас слова і багаты шматжанравы фальклор. no Talko-Hrynccwicz J. Charaktarystyka fizyczna ludow Litwy i Rusi. S. 58. 30 Maliszewski E. Bialorus w cyfrach i faktach. Piotrkow, 1918. Этнаграфічныя працы па матэрыяльнай культуры ў гэты перыяд шырока прадстаўлены падрабязнымі апісаннямі, выкананымі па спецыяльнай праграме, натуралістычнымі замалёўкамі, краязнаўчымі нарысамі, нярэдка пададзснымі ў літаратурна-мастацкай формс. Нспасрэдныя замалёўкі з натуры, зробленыя назіральным вандроўнікам, белетрыстам, краязнаўцам, няглсдзячы на эмацыянальна-мастацкую вобразнасць (а можа, і дзякуючы ёй), нярадка ўзнаўляюць жывыя і верагодныя карціны народнага побыту ў асяроддзі рэальных этнаграфічных прадмстаў. Поспехі ў этнаграфічным вывучэнні Беларусі былі падрыхтаваны шматграннай дзейнасцю папярэдніх даследчыкаўпадзвіжнікаў, дэмакратычна настроеных прадстаўнікоў мясцовай інтэлігенцыі. Для П. Шпілсўскага, Ю. Крашэўскага, У. Сыракомлі шматдзённыя вандроўкі ў паштовых экіпажах, іх сустрзчы і гутаркі з мясцовымі жыхарамі былі нс толькі сродкам пашырэння этнаграфічных всдаў, збіраннем каштоўнага палявога матэрыялу, але і апрабаваннем жыццёвых установак і поглядаў, фарміраваннем актыўных грамадзянскіх пазіцый. Жывымі каларытнымі фарбамі яны ўзнаўляюць не толькі экзатычныя абразкі Палесся, але і самабытную культуру мясцовых жыхароў, іх побыт, жыллё, адзеннс, традыцыйныя прылады працы, сродкі зносін31. Любоў да свайго краю надае асобую пранікнёнасць і пераканаўчасць выявам народнага жыцця, выпісанага імі праўдзіва і дэталёва. Шырокая геаграфія маршрутаў дазваляе прасачыць у “змсне кадраў” этнаграфічныя асаблівасці ў тым ці іншым раёне Беларусі. Добрая эрудыцыя і веданне культурных здабыткаў еўрапейскіх народаў давалі магчымасць аўтарам «Вандраванняў» разглядаць самабытную спадчыну беларусаў у кантэксце агульнаславянскай і еўрапейскай культур. У вывучэнне традыцыйнай матэрыяльнай культуры асобных рэгіёнаў каштоўны ўклад унеслі вядомыя беларускія этнографы і фалькларысты М. Я. Нікіфа- 31 Шпнлезскмй П. ІІутешествме по Полесью н Белорусскому краю II Современннк. 1853. Т. 39, № 6. С. 75—98; Т. 40, № 7. С. 1—26; № 8. С. 39—110; 1854. Т. 48. С. 1—-58; Ён жа. Мозыріцнна: Мз путевых заметок по западнорусскому краю // Архмв мстормческнх м практмчсскмх сведенмй, относяіцмхся к Россмм. СГІб., 1859. Кн. 3. С. 1—49; Севергнн В. Запнскн путешествня по западным провмнцням Росснйского государства. СПб., 1803. роўскі, Е. Р. Раманаў, A. К. Сержпутоўскі, М. М. Косіч, Ч. Пятксвіч, Е. Тышксвіч і інш. Агульная гістарыяграфія прац гэтых аўтараў разгледжана ў спецыяльных даследаваннях32. Засяродзім увагу на больш важных і каштоўных з іх у ракурсс нашага даслсдавання. У вывучэнні матэрыяльнай культуры Паўночнай Беларусі прыкметнае мссца ў плеядзе нястомных збіральнікаў этнаграфічнай спадчыны належыць М. Я. Нікіфароўскаму. У сваіх “Нарысах простанароднага жыцця-быцця ў Віцебскай Беларусі” ён узнаўляе рэальную карціну традыцыйнага народнага побыту, з вялікім майстэрствам і метадычнай паслядоўнасцю апісвас сялянскае жыллё, гаспадарчыя і прамысловыя пабудовы, разнастайныя прадметы ўжытку, сельскагаспадарчыя прылады, адзенне, ежу. Выбраная аўтарам форма абагульняючай тыпізацыі і адсутнасць дакладнага пашпарта ўскладняюць лакальна-п-ыпалагічную сістэматызацыю выкладзенага тут багатага матэрыялу. Аднак гэта не ставіць пад сумненне яго праўдзівасць і значэнне як каштоўнай крыніцы пры параўнаўчым этнагеаграфічным вывучэнні матэрыяльнай культуры. Параўнаўчы аналіз матэрыялаў М. Я. Нікіфароўскага і іншых пісьмовых і архіўных крыніц, што адносяцца да паўночнай часткі Беларусі, выяўляе іх ідэнтычнасць і ўзаемную дапасаванасць зместу, Вывучэнню роднага Падняпроўскага краю аддаў шмат сіл і энергіі вядомы беларускі этнограф Е. Р. Раманаў. У “Беларускім зборніку” (вып. 8) ён дае даволі падрабязнае і грунтоўнае апісанне ўсіх бакоў матэрыяльнага побыту сялянства гэтага рэгіёна. У аснову апісання былі пакладзены ўласныя назіранні ў Быхаўскім павеце33. 32 Пыпмн A. II. Мстормя русской этнографнн: Белоруссня н Снбнрь. СПб., 1892. Т. 4; Бандарчык В. К. Гісторыя беларускай этнаграфіі XIX ст. Мн., 1964; Беларуская фалькларыстыка. Мн., 1989; Васілевіч У. А. Збіральнікі. Мн., 1991; Кабашнікаў К. II. Беларускі фальклор у параўнальным асвятленні. Мн., 1981; Каханоўскі Г. А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI—XIX стст. Мн., 1984; Ён жа. Адчыніся таямніца часу: Гісторыка-літаратурныя нарысы. Мн., 1984; Цішчанка I. К. Да народных вытокаў. Мн., 1986, і інш. 33 Романов Е. Р. Белорусскнй сборнмк. Внльна, 1912. Вып. 8; Ён жа. Внешнмй быт быховского белоруса II ЗСОРГО. 1911. Кн. 2. С. 75 — 142. Маштабы даследчай і збіральніцкай дзейнасці Е. Р. Раманава нс абмяжоўваліся тэрыторыяй Падняпроўя. У час навуковай камандзіроўкі ў Гродзснскую губсрню ён назіраў нспасрэдна мясцовыя этнаграфічныя варыяцыі, псраходы, вылучаў па асаблівасцях матэрыяльнай культуры і народных гаворках паўночную (панямонскую) і паўднёвую (палескую) часткі. У Гродзенскай губерні, заўважаў ён, мяжа Палесся пралягас ў больш паўночных шыротах параўнаўча з Мінскай; рака Нараў на шыраце 50° ужо носіць усс прыкметы палсскай ракі. Этнаграфічную мяжу Заходняга Палесся і асноўнага беларускага этналінгвістычнага масіву на ўсходзс ён праводзіў па паўднёвай ускраіне Слонімскага і паўночнай частцы Пінскага паветаў34' Акрамя навукова-даследчай дзейнасці Е. Раманаў праводзіў плённую работу па выяўленню і аховс знікаючых помнікаў народнай культуры. Сабраная і апрацаваная ім калекцыя этнаграфічных рэчаў увайшла ў “залаты” фонд музсяў; болыпая частка яе ў наш час захоўвасцца ў Дзяржаўным музсі этнаграфіі (СанктПецярбург), У плсядзе выдатных даследчыкаў народнай культуры Палесся адно з самых ганаровых месцаў належыць A. К. Сержпутоўскаму. Яго навуковая дзейнасць характарызавалася шырокім дыяпазонам інтарэсаў. Сабраныя і апублікаваныя ім матэрыялы вызначаюцца інфарматыўнай ёмкасцю і арыгінальнасцю і сведчаць аб глыбокім веданні народнага жыцця. Многія традыцыйныя з’явы даследчык разглядаў у кантэксце агульнаславянскай культуры, што дало магчымасць наглядна і пераканаўча адлюстраваць самабытны характар і лакальна-варыятыўныя асаблівасці традыцыйнай культуры Палссся. Асаблівай увагі заслугоўвае даследаванне сельскагаспадарчых прылад, бортніцтва, рыбалоўства, вытворчых звычаяў і абрадаў . Яны даюць магчымасць прасачыць прыкметныя этнакультурныя варыя- 34 Е. Р[оманов|. IІо Гоодненскому Полесью: Нз запнсной кнчжкн археолога // ЗСОРГО'. 1911. Кн. 2. С. 65, 67. 35 Сержпутовскмй А. Земледельческне орудня труда белорусского Полесья // МЭР. 1910. Т. 1. С. 45—59; Ен жа. Бортннчество в Белоруссмн // МЭР. 1914. Т. 2. С. 13—34; Ён жа. Очеркн Белоруссмм. // ЖС. 1907. Вып. 3. С. 149—152, 207—214; Ён жа. Прымхі і забабоны беларусаў-палеіпукоў. Мн.. 1930. цыі як у межах Палесся, так і на больш шырокай тэрыторыі славянскага рассялення. Аўтар канстатуе шэраг прыватных адрозненняў у культуры мясцовых “палсшукоў” і суссдніх “палсвікоў”, жыхароў адкрытых земляробчых раўнін. Каштоўнай крыніцай па вывучэнню матэрыяльнай культуры Палесся застаецца рукапісная спадчына А. Сержпутоўскага, а таксама сабраныя ім калекцыі этнаграфічных экспанатаў і шматлікія фотаздымкі, што захоўваюцца ў ДМЭ ў Санкт-Пецярбургу. Значны інтарэс прадстаўляюць для нас і этнаграфічныя матэрыялы, сабраныя і апрацаваныя I. А. Сербавым. Даследчык спалучаў у сабе всды прафесійнага этнографа з працавітасцю нястомнага вандроўніка і дапытлівага назіральніка. Выяўлены ім у час экспедыцый багаты матэрыял нс быў да канца апрацаваны і апублікаваны (частка яго захоўваецца ў Рукапісным аддзсле бібліятэкі Віленскага дзяржаўнага ўніверсітэта), тым не мснш і ў гэтым станс прадстаўляе значны ўклад у беларускую этнаграфію і славяназнаўства. 1. А. Ссрбаву пашанцавала назіраць знікаючыя формы абшчыннага (грамадскага) жыцця, якія былі выпрацаваны народнай мудрасцю і калектыўным розумам ва ўмовах сярэднявсчча. “Усё агульнаславянскае, — пісаў аўтар, — псрапрацавана тут у мясцовае, прыватнас. Тут своеасаблівая варыяцыя прыкметна літаральна ва ўсім — у пабудовах і адзенні, звычаях і абрадах, фальклоры і гаворках”36. Па назіраннях даследчыка, амаль кожная сельская абшчына (часцей за ўсё група бліжэйшых вёсак) вылучалася сугуба сваімі, мясцовымі звычаямі, выпрацаванай у стагоддзях сістэмай рытуалаў, якой яна строга прытрымлівалася ў паўсядзённым жыцці. У кожным раёне была прынята свая, у чымсьці непаўторная, мансра апранацца, абувацца, накрываць на стол, карыстацца ручніком, паліць печ і да т. п., не гаворачы ўжо аб такіх жыццёва важных абрадах, як будаўніцтва хаты, вясновае ворыва і сяўба, выган скаціны, уборка ўраджаю37. Мясцовыя асаблівасці выяўлялі гаворкі і фальклор. “Гэтыя асобныя гаворкі, — заўважаў аўтар, — да такой ступені адрозніваюцца паміж сабой, што нават бліжэйшыя