Народная спадчына Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці Віктар Цітоў

Народная спадчына

Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці
Віктар Цітоў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 300с.
Мінск 1994
94.25 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Пры ўсіх станоўчых ацэнках гэтых прац як каштоўных набыткаў у арэальным вывучэнні матэрыяльнай культуры беларусаў нельга не адзначыць і тых прагалаў і хібаў, якія становяцца больш прыкметнымі ў свеце сучасных дасягненняў этналагічнай навукі. Так, пры тыпалагізацыі этнакультурных з’яў не ўлічаны шэраг мясцовых варыянтаў этнаграфічных рэалій. Картаграфаванне бсз тыпалагічнай класіфікацыі
49	<
Молчанова Л. А. Матернальная культура белорусов. Мн., 1968. С. 228; Яна ж. Этнаграфічныя раёны рэспублікі II ПГКБ. 1972. № 1. С. 31—34.
50 Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973; Беларускае народнае адзенне. Мн., 1975; Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў / Пад рэд. В. К. Бандарчыка. Мн., 1974.
такіх рэалій, як сярпы, косы, жняяркі, жорны і інш., у канчатковым выніку дае аднастайную карціну, якая зусім нс выяўляе лакальных асаблівасцей і арэальных заканамсрнасцсй. У гэтых выпадках карты слаба выконваюць свае функцыі (тую ж інфармацыю куды прасцей псрадаць у тэксцс адной кароткай фразай). Аналагічны вынік дае і картаграфаванне прадмстаў фабрычна-заводскай вытворчасці — жалезных плугоў, сеялак, жняярак, малатарняў і інш. Нельга не адзначыць, што ў аснову картаграфавання матэрыяльнай культуры былі пакладзены палявыя матэрыялы, сабраныя супрацоўнікамі сектара этнаграфіі з удзелам студэнтаў у канцы 50—60-х гадах; шматлікія даныя з архіўных і рукапісных фондаў, этнаграфічных апісанняў XIX — пачатку XX ст., музейныя калекцыі засталіся не сістэматызаванымі і не выкарыстанымі. Да таго ж паказ на картах значковым спосабам пераважаючых, бытуючых і рэдкіх з’яў бывае заснаваны на прыблізных • ацэнках і не заўсёды адлюстроўвае рэальнас становішча. Абагульняючыя вывады аўтараў аб этнаграфічных раёнах, вылучаных на аснове аналізу матэрыялаў, неадназначны, што тлумачыцца нс толькі аб’ектыўным несупадзеннем арэалаў розных этнаграфічных прыкмет, алс і недасканаласцю параўнаўчатыпалагічнага аналізу, нспаўнатой улічаных даных.
На аснове арэальнай характарыстыкі канструктыўных і структурна-планіровачных тыпаў народнага жылля Э. Р. Сабаленка вылучала на тэрыторыі Беларусі тры раёны: 1) сярэднебеларускі (Мінская, Гродзенская і частка Брэсцкай абл.); 2) паўночна-ўсходні і ўсходні (Віцебская, Магілёўская і Гомельская вобл.); 3) паўднёва-заходняе (удакладнім: заходняе. — 13. Ц.) Палессе (большая частка Брэсцкай вобл.)51. Заўважым, што гэтыя арэалы не стасуюцца з этнаграфічнымі раёнамі, якія спрабуе вылучыць той жа аўтар у “Этнаграфіі ўсходніх славян” . Больш грунтоўна напісаны раздзелы, прысвечаныя пасяленням, тыпам забудовы і гаспадарчым памяшканням (аўтар В. С. Гуркоў).
51 Беларускае народнас жыллё. С. 93—98.
52 Этнографня восточных славян: Очеркн традмцмонной культуры. М., 1987. С. 156—157.
Матэрыялы па всрхняй мужчынскай і жаночай вопратцы былі прааналізаваны Г. М. Курыловіч. Разглядаючы асаблівасці крою і дэкаратыўнага афармлення сялянскіх выхадных світ і кажухоў, яна аргументавана вылучала пяць рэгіянальна-тыпалагічных варыянтаў і адпавсдных арэалаў іх бытавання53. Раздзелы па традыцыйнаму жаночаму адзснню былі напісаны Л. А. Малчанавай. Разглядаючы тыпалогію, яе лакальныя асаблівасці, аўтар прыкмстна змяніла ранейшыя погляды на этнаграфічныя арэалы, выказаныя ў “Матэрыяльнай культуры” і вылучала на тэрыторыі Беларусі наступныя раёны: 1) паўночна-заходні; 2) Палессе; 3) Падняпроўс. Да апошняга яна адносіла на гэты раз і цэнтральную частку Беларусі, а пад Палсссем разумела больш шырокую тэрыторыю — Брэсцкую, Гомельскую, значную частку Мінскай і Гродзенскай абласцей . Даслсдчыца робіць спробу прасачыць мясцовыя асаблівасці адзення ў кожным з гэтых раёнаў і вылучае, у прыватнасці на Палессі, чатыры лакальныя тыпы народнага касцюма: заходнепалескі — у прасторы паміж р. Заходні Буг і Ясельда; пінскі — паміж р. Ясельда, Случ і Гарынь; давыд-гарадоцкі — далей на ўсход паміж р. Гарынь, Пціч і Убарць; усходні, або мазырскі, — ад Турава да мяжы з Расіяй. Няглсдзячы на аб’ектыўную характарыстыку цэлага рада мясцовых рыс жаночага адзення і галаўных убораў (аўтар В. М. Бялявіна), арэалы лакальных тыпаў у тым выглядзе, як яны акрэслены ў кнізе, не могуць не ставіць некаторых пытанняў. Калі паспрабаваць нанесці на карту межы раёнаў па тых арыенцірах, якія паказвае Л. А. Малчанава, то аказваецца, што зрабіць гэта даволі цяжка ці наогул немагчыма: г. Пінск застанецца ў гэтым выпадку за межамі пінскага лакальнага раёна, Давыд-Гарадок — на самай мяжы аднайменнага раёна (улічым, што гэты комплекс адзсння местачковы), пры гэтым большая частка яго і суседняга мазырскага лакальнага раёна (ад Турава да рэк Пціч і Убарць) “накладваюцца” адзін на другі.
Наступныя даследаванні беларускага народнага адзення выявілі болын істотную разнастайнасць яго мясцовых тыпаў. У гэтай сувязі заслугоўваюць увагі публікацыі
53 Беларускае народнае адзенне. С. 61—63.
54 Там жа. С. 38—39, 43.
М. Ф. Раманюка55. Аналізуючы багаты і разнастайны матэрыял, сабраны ім у экспедыцыях, і шматлікія музейныя калскцыі, ён класіфікуе традыцыйнас бсларускае адзсннс на асновс мастацка-этнаграфічнай інтэрпрэтацыі. Па комплексу характэрных адзнак (тыпалогія, крой, стыль, мастацкая гармонія, асаблівасці ўпрыгожванняў) аўтар вылучае шэсць рэгіянальных тыпаў, арэалы якіх прыблізна стасуюцца ў межах вылучаных у нашых даслсдаваннях рэгіёнаў — Паазер’я, Падняпроўя, Цзнтральнай Беларусі, Панямоння, Усходняга і Заходняга Палесся56.
Стварэнне першага ў Беларусі нацыянальнага музся пад адкрытым нсбам значна ажывіла навуковазбіральніцкую работу і вылучыла ў якасці асноватворнай і актуальнай праблсму тыпалагізацыі і гісторыкаэтнаграфічнага раяніравання матзрыяльнай культуры з улікам усіх кампанснтаў, якія складаюць гарманічны этнакультурны комплекс, або культурны ландшафт. Пры генсральным прасктаванні музея-сканссна адным з важнейшых з’яўлясцца этнагеаграфічны прынцып яго пабудовы: з мэтай найбольш поўнага выяўлення багацця і разнастайнасці народнай культуры, яе мясцовых фарбаў і асаблівасцей экспазіцыйная зона музея падзяляецца на некалькі ссктараў, адэкватных навукова абгрунтаваным гісторыка-этнаграфічным рэгіёнам, што адлюстроўваюць адпавсдную мясцовую культуру і побыт. Больш дробнай структурнай адзінкай музся з’яўляецца сялянская сядзіба (двор), што ўзнаўляе найбольш тыповы для кожнага рэгіёна культурны ландшафт з характэрнымі пабудовамі, прыладамі працы, разнастайнымі атрыбутамі ўжытку. У сувязі з гэтай праблемай з’явіліся публікацыі па сістзматызацыі музейна-этнаграфічных экспанатаў і гісторыка-этнаграфічнаму раяніраванню і народнаму дойлідству Беларусі57.
55 І’аманюк М. Ф. Беларускае народнае адзенне (Альбом). Мн., 1981;
Этнаграфія Беларусі: Энцыклаііедыя. С. 21—24, 86—87, 164, 166, 234—265, 324—325 і інш.; Romaniok М. Costume national bielorusse. Paris, 1981.
56 Тшов B. С. Некоторые вопросы этногеографмм Белорусснм // Проблемы расселення в БССІ’. Мн., 1980. С. 163—181; Ен жа. Іістормко-этнографмческое районнрованне матермальной культуры белорусов: XIX — начало XX в. Mtt., 1983.
57
Помнікі этнаграфіі. Мн., 1981; Тнтов В. С. Мсторнко-этнографнческме рсгноны в экспознцнн Белорусского государственного музея народпой архмтектуры н быта. М., 1982; Локотко A. Н. Белорусское народное зодчество: Середмна XIX—XX в. Мн., 1991.
Прафссійная архітэктура са свайго боку не магла не зазнаць на сабе дабратворнага ўплыву народнага дойлідства, што знайшло сваё адлюстраванне ў сур’ёзных аналітычных работах A. М. Кулагіна, A. I. Лакоткі, С. А. Сергачова, 3. С. Пазняка, М. А. Ткачова, A. А. Трусава, Ю. А. Якімовіча58.
Асобныя бакі матэрыяльнай культуры і вытворчай дзейнасці былі разгледжаны ў працах I. М. Браіма, Н. I. Буракоўскай, В. С. Гуркова, Г. М. Курыловіч, С. А. Мілючэнкава, I. Д. Назінай, Я. М. Сахуты, В. Я. Фадзеевай, В. С. Цітова, С. Ф. Цярохіна59. Вопыт этналагічнага вывучэння беларуска-ўкраінскага Палесся быў абагулены ў спецыяльнай манаграфіі, падрыхтаванай калектывам вучоных Беларусі і Украіны60. Тут разам з тыпалагічнай характарыстыкай гаспадарчай дзсйнасці і матэрыяльнай культуры прасочваюцца параўнаўча-гістарычныя паралелі і мясцовыя этнакультурныя асаблівасці, што адлюстроўваюць самабытны ўклад гэтай старажытнай славянскай правінцыі.
Параўнаўчаму вывучэнню традыцыйнай культуры бсларусаў, рускіх, украінцаў прысвсчана і калсктыўная манаграфія “Этнаграфія ўсходніх славян” (М., 1987), у якой на канкрэтным матэрыялс прасочваюцца гістарычныя карані і скрыжалі трох усходнесла-
58 Кулагмн A. II. Архнтектура дворцово-усадебных ансамблей Белоруссмм: Вторая половнна XVIII — начало XIX в. Мн., 1981; Ён жа. Архнтектура н нскусство рококо в Белорусснн. Мн., 1989; Лакотка A. I. Сілуэты старога Мінска: Нарысы драўлянай архітэктуры. Мн., 1991; Сергачев С. А. Белорусское народное зодчество. Мн., 1992; Пазняк 3. С. Рэха даўняга часу. М., 1985; Ткачоў М. А. Замкі і людзі. Мн., 1991; Трусаў A. А. Старонкі мураванай кнігі. Мн., 1990; Які.мовіч Ю. А. Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся: XVII — XIX стст. Мн., 1978, і інш.
59 Браім I. М. Рыбалоўства ў Беларусі. Мн., 1976; Гурков В. С., Терехнн С. Ф. Занятне нздревле благородное. Мн., 1987; Курмловмч А. Н. Белорусское народное ткачество. Мн., 1981; Ммлюченков С. А. Белорусское народное гончарство. Мн., 1984; Назмна 11. Д. Белорусскяе музыкальные мнструменты. Мн., 1979; Промыслы і рамёствы Беларусі. Мн., 1984; Сахута Я. М. Беларускае народнае мастацтва. Мн., 1980; Ен жа. Беларуская народная кераміка. Мн., 1987; Сахута Е. М., Говор В. А. Художественные ремесла я нромыслы. Мн., 1988; Сергачев С. А. Дерсвянная архнтектура Белоруссмн XVI—XIX вв. Мн., 1984; Тмтов В. С. Народные деревообрабатываіоіцме промыслы Белоруссмн (1917—1941 гг.). Мн., 1976; Терехян С. Ф. Охота в Белорусскн. Мн., 1986; Фадзеева В. Я. Беларуская народная вышыўка. Мн., 1991.
60 Полесье: Матермальная культура. Кнев, 1988.
вянскіх народаў, раскрываюцца агульныя і спецыфічныя, этнічныя і рэгіянальныя рысы іх традыцыйна-бытавой культуры.
Звернсм увагу таксама на вопыт гісторыка-этнаграфічнага вывучэння асобных вёсак, узорам якога можа служыць праца М. М. Улашчыка . Нельга не адзначыць, што матэрыяльная культура бсларусаў у апошні час рупліва даследуецца археолагамі і мастацтвазнаўцамі, што збліжае сумежныя сферы і інтарэсы і адкрывае шырокія магчымасці для плённага супрацоўніцтва і падрыхтоўкі фундаментальных комплсксных прац.