34 Сербаў I. А. Вічынскія паляне. С. 1, 27—28. 35 Бобровскмй П. Матерпалы для географмм м статмстмкм Росспн. Ч. 1. С. 129—130, 622, 638; Алексяюк М. А. Палавецкія паселішчы на Беларусі // ПГКБ. 1978. № 1. С. 33—34; Kolbcrg О. Bialorus — Polesie. S. 476; Nalepa J. Polekszanie (Polexiani) plemie jacwieskie u polnocnowschodnich granic Polski II Rocznik Bialostockie. 1968. T. 7. S. 734. яны зліліся ў адзіную этнаграфічную групу падляшан. Адлучэннс ад Вялікага княства Літоўскага і ўключэнне Падляшша непасрэдна ва ўладанні Польскай Кароны (1569) і больш ранняе распаўсюджанне уніяцтва з цягам часу наклалі свой адбітак на грамадскі побыт, мясцовую юрысдыкцыю і звычаёвае права. На поўначы зона рассялення падляшан прасціралася да Белавежскай пушчы, дзе пражывала параўнаўча нсшматлікае насельніцтва — нашчадкі былых стральцоў36, асочнікаў, буднікаў, а таксама сялян, якія самавольна сяліліся тут на працягу некалькіх стагоддзяў, ратуючыся ад прыгону. У XIX ст. амаль усе пералічаныя катэгорыі былі пераведзены ў стан дзяржаўных сялян. У канцы XIX ст. іх налічвалася ў мсжах запаведнага лесу, так званай “Удзельнай дачы”, 5,3 тыс. чалавек, якія пражывалі ў 26 вёсках . У структуры гаспадаркі, побач з земляробствам і жывёлагадоўляй, вельмі важнас мссца займалі паляванне, рыбалоўства і іншыя промыслы. Ва ўмовах сярэднявечча эвалюцыя гаспадарчага і культурна-бытавога ўкладу працякала павольна і натуральна, непасрэдна ў рамках асобных сельскіх акруг; народныя гісторыка-культурныя традыцыі, выконваючы важную камунікатыўную функцыю, з’яўляліся ўмовай захавання калектыўнага вопыту і характарызаваліся вялікай стабільнасцю. Паколькі родная мова і вобразы роднага краю, жыццёвыя звычкі і маральныя арыентацыі, уласцівыя народу абрады, песні, гульні і ўся разнастайная духоўная спадчына ўсвойваецца з калыскі, перш за ўсё ў працэсе выхавання ў сям’і, то традыцыйна-гістарычныя пераймальныя сувязі паміж пакаленнямі былі вельмі трывалыя і непарушныя; яны з’яўляліся свайго роду маральным законам і запаветам 36 У часы Ягайлы (1377—1434) у пушчы было паселена 277 сем'яў стральцоў лясной варты, якія атрымлівалі тут зямельныя надзелы за службу і па першаму клічу з’яўляліся са сваім рыштункам на каралеўскія паляванні. Засяленне пушчы стральцамі ў далейшым нанесла значныя страты непаўторнай прыродзе гэтага краю. “Новыя пасяленцы, — заўважаў Г. Карцаў, — былі першымі рабаўнікамі той дзічыны, якую яны павінны былі сцерагчы. Сямействы іх павялічваліся, пад стралецкія пасёлкі прыходзілася расчышчаць лясы, а ў канцы XVII ст. утварыліся ўжо цэлыя вёскі патомных браканьераў” (Карцов Г. Беловежская пуіца. СІІб., 1903. С. 21.). 37 Бобровскмй ГІ. Матермалы для географнн м статнстнкн І’осснм. Ч. 1. С. 431, 432; Карцов Г. Беловежская пуша. С. 128. сваіх продкаў. Пачуццё радзімы, якое ўдалечыні ад яе нярэдка абарочвалася настальгіяй, якраз стасавалася з законамі этнапсіхалогіі і гістарычнага развіцця этнічнай культуры, абумоўліваючы яе “аседласць”, арганічную сувязь з мясцовай глсбай і жыццяздольнасць. Гэтая акалічнасць невыпадкова надавала столькі творчай і маральнай сілы вялікім сынам бсларускага народа Ф. Скарыне, В. Цяпінскаму, М. Гусоўскаму, М. Багдановічу і інш. На канссрватыўнасць і старажытныя вытокі беларускай этнаграфічнай спадчыны паказвас гісторыка-параўнаўчае вывучэнне і супастаўлсннс этнаграфічнага матэрыялу з архсалагічнымі і лінгвістычнымі данымі. Параўноўваючы арэалы рассялення ўсходнеславянскіх плямёнаў (племянных саюзаў) з больш познімі этнічнымі і дыялсктнымі зонамі, П. М. Траццякоў заўважыў іх “апасрэдную, але бясспрэчную сувязь” . Л. В. Аляксесў прасачыў паўднёвую мяжу рассялення полацкіх крывічоў па археалагічных матэрыялах, звярнуўшы ўвагу на яе супадзеннс з этнаграфічнай мяжой паміж дзвюма ўпамянутымі вышэй групамі насельніцтва — ляснянамі і палянамі, што вылучаліся яшчэ ў XIX ст. у Барысаўскім павсце39. Аднак археалагічныя і лінгвістычныя крыніцы не даюць нам поўнага ўяўлення аб этнаграфічных асаблівасцях і не заўсёды стасуюцца з больш познімі рысамі мясцовай культуры. Арэалы славянскіх дзяржаўна-племянных утварэнняў, што адпавядалі старажытнаму паняццю “зямля”, з цягам часу мянялі свае абрысы ў сувязі з палітычнымі зрухамі і катаклізмамі, змснай этнічнай сітуацыі, міграцыямі і эканамічнымі пераўтварэннямі. Этнічныя і сацыяльнаэканамічныя працэсы, якія нераўнамерна працякалі ў розных раёнах Беларусі (асабліва на яе перыферыі), з цягам часу накладвалі свой адбітак на формы этнічнай самасвядомасці, фальклорную творчасць, гаспадарча-бытавы ўклад, вытворчую культуру, што надавала таму ці іншаму рэгіёну спецыфічныя рысы. Гістарычна і экалагічна абумоўленая спецыялізацыя аграрна-прамысловай дзейнасці, арыентацыя культурна-эка- 38 Третьяков Т. II. Фннно-угры, балты н славяне на Дненре н Волге. С. 13. 34 Алексеев Л. В. Полоцкая земля в IX—XIII вв. С. 56. намічных сувязей, ажыццяўленне аграрнай рэформы і перабудова сяла ў сярэдзіне XVI ст. у заходняй частцы, працяглае захаванне абшчынных адносін на ўсходзе, сістэма абласных прывілей і імунітэтаў, поспехі той ці іншай рэлігійна-культурнай сістэмы, што аб’ядноўвала і падзяляла беларускае насельніцтва, арыентуючы яго на захад ці ўсход, і інш. — усё гэта вызначала новыя гістарычныя шляхі і тэндэнцыі, узмацняла разнастайнасць і рэгіянальныя асаблівасці традыцыйнай культуры беларусаў. ХАРАКТАР РАССЯЛЕННЯ I КУЛЬТУРНЫЯ ЛАНДШАФТЫ У асаблівасцях рассялення і знешнім абліччы паселішчаў адлюстроўваюцца мясцовыя этнакультурныя і вытворчыя традыцыі, паўсядзённы побыт і ўзаемаадносіны чалавска з прыродай. Выбар геаграфічнага асяроддзя заўсёды з’яўляўся абавязковай псршаснай умовай народнай жыццядзейнасці і быў цесна звязаны з фарміраваннсм этнічнай тэрыторыі і гістарычным лёсам народа. Уласцівае кожнай этнічнай тэрыторыі геаграфічнас асяроддзе — гэта нс толькі сфсра яго пражывання, але і жыццёвая аснова, што абумоўлівае спецыфіку гаспадарчых заняткаў і вытворчай культуры, арганічна ўваходзіць у паўсядзённы побыт, жывіць канкрэтнымі вобразамі духоўныя скарбы народа, яго мову і фальклорную творчасць. Беларускі жыхар, выбіраючы месца для пасялення з найбольш аптымальнымі ўмовамі (якія адпавядаюць яго ладу жыцця і духоўным запатрабаванням), пастаяннай працоўнай дзейнасцю змяняў аблічча прыроднага асяроддзя, надаючы яму характар своеасаблівага культурнага ландшафту. Прырода і грамадства заўсёды выступалі як адзіны арганізм натуральна-гістарычнага працэсу, адпаведна чаму і родны край (бацькаўшчына) заўсёды з’яўляўся для чалавека, як і народа ў цэлым, гістарычнай спадчынай. Культурны ландшафт і знешняе аблічча паселішчаў вызначаліся ў Беларусі значнай тыпалагічнай разнастайнасцю, што надавала таму ці іншаму рэгіёну непаўторны этнакультурны каларыт. У паўночнай частцы Беларусі — Падзвінні асноўная маса сельскага насельніцтва пражывала ў невялікіх вёсках і хутарах. Зыходзячы з картаграфічных матэрыялаў Дзісенскага і Вілейскага паветаў канца XIX ст., паселішчы да 10 сядзіб складалі тут 80—85%^ Раскінутыя на лясістай тэрыторыі сярод пагоркаў і азёр, яны ўяўлялі сабой расссяную (дысперсную) сістэму рассялсння з уласцівай яму густой сеткай невялікіх вёсак, хутароў, засценкаў. Разам з тым шчыльнасць насельніцтва тут была больш нізкай, чым у сярэдняй паласе Бсларусі. Па выніках Першага ўсеагульнага перапісу нассльніцтва 1897 г., у Віцебскай губерні на кожныя 100 кв. вёрст прыпадала 70 сельскіх паселішчаў, дзс пражывала ў сярэднім па 50 жыхароў2. Паселішчы нс заўсёды мелі выразна акрэсленую вуліцу, ад хаты да хаты, ад двароў на луг, да возера, суседняга хутара вялі вузкія сцяжынкі, маляўніча агінаючы азёры і балоцістыя ўрочышчы, перасякаючы ручаіны і мелкія рэкі, губляючыся ў навакольных гаях. Дысперсны характар рассялсння ў названым рэгіёнс ў гэты час яшчэ ў значнай ступені захоўваў свае старажытныя славянскія рысы3. Абжываючы новыя раёны, славянскае нассльніцтва распрацоўвала перш за ўсё лясныя масівы побліз рэк і азёр. Такія астраўкі культурных ландшафтаў сярод бяскрайніх дрымучых лясоў сустракаліся ў XV! ст. на шляху С. Гсрбсрштэйна, аўстрыйскага пасла, які ехаў з дыпламатычнай місіяй у Маскву праз Вільню і Оршу4. Мясцовае насельніцтва пакутавала ад набегаў і ўсобіц, ваеннай навалы іншаземцаў, што ставіла яго на грань катастрофы і генацыду, уплываючы на характар і геаграфію рассялсння. Найменш заселенай была тэрыторыя Днепра-Дзвінскага водападзслу, дзе на марэнных узвышшах сустракаліся рэдкія групы паселішчаў каля былых старажытных волакаў5. Так званая стужачная сістэма рассялення захавалася тут і ў больш позні 1 Працэнтныя суадносіны прыведзены на аснове падліку аўтара.м розных тыпаў паселішчаў (Матерчалы по нсторнн н географнм Дмсненского н Внлейского уездов Внленской губернмн. Вмтебск. 1896. Гл. карту); Ннкмфоровскнй Н. Я. Очеркн простонародного жнтья-бытья в Вмтебской Белоруссмн н опнсанме предмегов обнходностм. Внтебск, 1895. С. 209. 2 Первая всеобіцая перенмсь населення Россмйской нмпернн 1897 г. Вмтебская губерння. СПб., 1903. Т. 3. С. IV; Там жа. СІІб., 1899. Т. I. Гл. карту. 3 Алсксеев Л. В. Полоцкая земля в IX—XIII вв. С. 74. 4 Герберштейн С. Запнскм о московмтскнх делах. СІІб., 1908. С. 223—225. 5 Алексеев Л. В. Некоторые вопросы заселенностн н развмтне западно-русскмх земель // Древняя Русв м славяне. С. 24—25; Жучкевнч В. А. Дорогн н водные путм Белорусснн. Мн., 1977. С. 26, 33, 35—36. час, няглсдзячы на ўпадак гандлю і занядбаннс старажытных шляхоў “з вараг у грэкі”. Нярэдка сслянін распрацоўваў лясное ляда воддаль ад сваёй сядзібы. Паступова пашыраючы яго, ён будаваў тут гумно для хлсба, часовае жыллё, а пры спрыяльных умовах і іншыя пабудовы; затым ён ставіў тут і добрую хату, закідваючы з цягам часу старую сядзібу. Пры выбары месца для жылля селянін памяркоўна ацэньваў яго геаграфічнас становішча, права ўласнасці, урадлівасць мясцовых глсб, наяўнасць вадаёма, багацце мясцовай флоры і фауны. Нсвялікія паселішчы і хутары, рассеяныя на шырокіх імшарах сярод векавых лясоў, марэн і азёр, служылі адначасова сховішчам ад ваенных грабяжоў, наездаў свавольнай шляхты, пастояў войска, як і ад мясцовых ураднікаў, цівуноў, зборшчыкаў подаці.