36 Сербов й. А. Белорусы-сакуны. Пг., 1915. С. II. 37 Там жа. С. XI—XII. суседзі розных абшчын не адразу разумеюць адзін аднаго ў жывой беглай размове. Падобную з’яву мне прыходзілася назіраць у многіх мссцах Сярэдняга Палесся ад вытокаў Ясельды да басейна Князь-Возера”38. Этнаграфічныя адрозненні ў межах Палесся фіксавалі і іншыя аўтары. Мясцовыя кантрасты былі асабліва прыкметныя на парубсжжы суседніх лакальных раёнаў — Загараддзя і Зарэчча, Мазырскага і Прыпяцкага Палесся, Прыпяцкага СТлухога") і Тураўскага ("Малога") Палесся. Па комплексу этналінгвістычных адзнак ужо ў дарэвалюцыйнай гістарыяграфіі вылучалі ўсходнюю і заходнюю часткі Палесся. На іх рэгіянальныя рысы звярталі ўвагу 0. Кольберг, Д. Г. Булгакоўскі, М. В. Доўнар-Запольскі, Я. Ф. Карскі . Па выніках параўнаўчага арэальнага вывучэння фанетычнага строю і жанравых асаблівасцей песеннага фальклору яны намячалі прыкладную мяжу Усходняга і Заходняга Палесся на поўначы ад Выганаўскага возера і в. Раздзялавічы па правабярэжжы р. Бобрык, усходней в. Плотніца на Лунін і Лахву. Важнае значэнне для параўнаўчага вывучэння традыцыйнай культуры маюць апісанні народнага побыту ў пагранічных (этнакантактных) зонах. У працы вядомага этнографа і фалькларыста М. М. Косіч дэталёва выпісаны паўсядзённы побыт і заняткі беларусаў ("літвінаў") на магілёўска-бранскім парубежжы4 . Сама аўтар расла і выхоўвалася ў народным асяроддзі, якое арганічна ўвайшло ў яе духоўнае жыццё і жывіла яе творчасць. “Калі маці, — успамінала яна апасля, — ад’язджала на ўсё лета ў Пецярбург, мне была прадастаўлена поўная свабода. Я тады з сялянамі адпраўлялася на золку да позняй ночы ў поле, на сенажаці, дзе па прыкладу дарослых прымала ўдзел ва ўсіх работах, хаця старэйшыя глядзелі на мае працоўныя за- 38Сербов 14. А. Белорусы-сакуны. Пг., 1915. С. XV. 39 Булгаковскнй Д. Г. Пннчукм II ЗРГО. 1890. Т. 13. С. I—IV; Довнар-Запольскнй М. Песнн пмнчуков. Кмев, 1895. С. III—IV, 106— 107, 144—147; Карскмй Е. Ф. К вопросу об этнографнческой карте белорусского племенм II Могмлевская старвна. 1903. Вып. 3. С. 1—6; Ен жа. Этнографнческая карта белорусского племенм / / Труды комнсснм по мзученмю племенного состава населення Росснм. Пг., 1917. С. 14. Карта. 40 Космч М. Лмтвнны-белорусы Черннговской губерннн, нх быт н песнн П ЖС. 1901. Вып. 2. С. 220—260; Вып. 3. С. 1—88. бавы як на нспатрэбныя свавольствы. За гэтае лета я так паспела прывязацца да дваровых, што плакала ад душы, калі даведалася, што па Маніфссту ўсе ідуць ад нас”41. Любоў да простага народа, добрае веданне этнапсіхалогіі, прафесійная назіральнасць і жыццёвая праўда надаюць працы М. Косіч значэнне літаратурнаэтнаграфічнага помніка, які выклікас да сябе непадуладны часу інтарэс. Каштоўны параўнаўчы матэрыял па традыцыйнай культуры ў зоне беларуска-латышскага парубежжа выкладзены ў працы М. Анімеле42. Заслугоўвае ўвагі таксама публікацыя П. В. Шэйна43. Багаты і разнастайны матэрыял, добра дакументаваны і паслядоўна выкладзены ў выглядзе карэспандэнцый з розных куткоў Беларусі, аб’ектыўна раскрывае лакальную разнастайнасць народнага жылля, адзення, абрадаў, што робіць працу вельмі каштоўнай пры даслсдаванні разглядаемай праблемы. Як бачым, у дарэвалюцыйнай этнаграфічнай і краязнаўчай літаратуры быў накоплены дастаткова важкі матэрыял, які адлюстроўваў тыпалагічную разнастайнасць і лакальна-варыятыўныя асаблівасці традыцыйнай культуры беларусаў; рабіліся таксама спробы яго сістэматызацыі і параўнаўчага геаграфічнага вывучэння, што падводзіла базу пад фундамент будучых арэальных даследаванняў. Асаблівую навуковую каштоўнасць мае этнаграфічная спадчына дэмакратычна настроеных аўтараў, якія былі цесна звязаны з народным асяроддзем, добра ведалі жыццё і побыт народа, яго духоўны склад і сацыяльную псіхалогію. Беларуская этнаграфічная навука ў 20-я гады развівала лепшыя традыцыі дарэвалюцыйнай этнаграфіі. У гэты час працягвалася плённая дзейнасць A. К. Сержпутоўскага і 1. А. Сербава. Экспедыцыйна-палявыя матэрыялы, сабраныя і апублікаваныя А. Сержпутоўскім, з’явіліся каштоўным дадаткам у беларускую скарбніцу этнаграфічных ведаў44. I. Сербаў праводзіў 41 Космч М. Лнтвнны-белорусы Чернмговской губерння. С. 221. 42[Анммеле Н.] Быт белорусскнх крестьян // ЭС. 1854. Вып. 2. С. 111—268. 43 < Шейн II. В. Матермалы для нзучення быта м языка русского населенмя Северо-Западного края. Т. 3. 44 Сержпутовскнй A. К. Отчет о поездке в Гомельскую губсрнмю в 1926 г. Мн., 1926; Ён жа. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў. комплскснае этнаграфічнае вывучэнне асобных раёнаў. У манаграфіі “Вічынскія паляне” ён разглядае культурна-бытавы ўклад групы вёсак (Вічын, Дварэц, Цна, Дрэбск і інш.), размсшчаных у сярэднім цячэнні Цны, лсвага прытока Прыпяці. Асноўную ўвагу аўтар засяроджвае на матэрыяльнай культуры, апісваючы планіроўку вёсак, тыпалогію сядзібных забудоў, канструктыўныя і функцыянальныя асаблівасці пабудоў, народнае адзснне, гаспадарчыя заняткі. Па шэрагу этнаграфічных прыкмет ён дае параўнаўчыя ацэнкі мясцовых “палян” і суседніх “палешукоў” і вылучае даследуемы лакальны раён з агульнага культурнага ландшафту Палесся. Заслугоўваюць увагі назіранні аўтара за мясцовай этнанімікай і нацыянальнай самасвядомасцю: нсзнарок кінутас ў адрас мясцовага жыхара слова “паляшук” нярэдка ўспрымалася ім як асабістая абраза45. Сур’ёзным навуковым даследаваннсм народнага жылля з’явілася праца Н. I. Лебедзсвай46. У час экспедыцыі Дзяржаўнага музся народазнаўства летам 1927 г. аўтарам было выяўлена мноства этнаграфічных помнікаў і дэталёва вывучана традыцыйнае народнае дойлідства ў раёне Прыпяцкага Палесся па маршруту Слуцк — Чырвонае возера (Князь-возера) — Мазыр. У кнізс атрымалі ўсебаковы разгляд традыцыйныя сядзібныя пабудовы, шырока вядомыя і ў суседніх славянскіх народаў, — хаты, клеці, стопкі, гумны, сушылкі. Разглядаемы матэрыял, сістэматызаваны па тыпалагічных рубрыках, аналізуецца па параўнаўча-гістарычнаму і арэальнаму прынцыпах. Аўтар адзначае лакальную разнастайнасць функцыянальнатыпалагічных і канструктыўных характарыстык народнай архітэктуры і вылучае ў гэтым раёне пяць лакальных арэалаў: Мазырскі, Князь-возерскі, Валасовіцкі, Загальскі і Слуцкі. Яна імкнецца прасачыць генетычныя вытокі асобных форм, праводзіць паралелі ў культуры ўсходнеславянскіх народаў, паказваючы, з аднаго боку, агульнаславянскія рысы (сядзібная забудова, планіроўка жылля, зрубная канструкцыя і інш.), з другога — архаічныя элементы, якія сталі ўжо унікальнымі 45 Сербаў I. А. Вічынскія паляне. Мн., 1928. С. 27—28. 46 Лебедева II. 11. Жнлпіце н хозяйственные постройкм Белорусской ССР. М., 1929. (скляпеністая форма столі ў жыллі, шматвугольныя гумны, зруб “лісічкамі”, своеасаблівыя стацыянарныя лучнікі-свстачы). Аднак ужо ў канцы 20-х гадоў вывучэнне народнай культуры беларусаў, як і краязнаўчы рух у цэлым, было псрапынсна рэпрэсіўнымі мсрамі і адміністрацыйна-валюнтарысцкімі рашэннямі, таму што яны нс стасаваліся з “новым курсам” на суцэльную калектывізацыю і стварэнне сацыяльна аднароднага і уніфікаванага грамадства. Этнаграфічнас даслсдаванне традыцыйнай культуры на дзяржаўным узроўні было ўзноўлсна толькі праз чвэрць стагоддзя. Да гэтага часу адносіцца выхад у свет “Усходнеславянскага этнаграфічнага зборніка” (М., 1956. Аўтары Я. Э. Бломквіст, Н. I. Лебедзсва, Г. С. Маслава). Манаграфія ўяўляс сабой псршую ў савсцкай этнаграфіі сур’ёзную працу (калі не лічыць выдання Д. К. Зяленіна4') па параўнаўча-гістарычнаму вывучэнню традыцыйнай культуры рускіх, украінцаў і беларусаў. Абагульняючы даныя па народнаму жыллю, адзенню і ткацтву, даследчыкі звярталі ўвагу на рзгіянальна-этнічныя асаблівасці, намячалі арэалы тых ці іншых тыпалагічных рыс культуры. Разам з тым абмсжаваны фактычны матэрыял па Беларусі, якім яны валодалі, звужаў магчымасці параўнаўчага вывучэння і не заўсёды дазваляў вызначыць месца і ролю традыцыйных беларускіх элсментаў у агульнаславянскім кантэксце. Матэрыяльнай культуры беларусаў удзялялі ўвагу М. Я. Грынблат48 і Л. А. Малчанава. Л. Малчанава зрабіла спробу сістэматызацыі вывучанага матэрыялу па геаграфічнаму прынцыпу і па суме нскаторых прыкмет вылучала на тэрыторыі Беларусі тры этнаграфічныя вобласці (або раёны): паўночна-ўсходнюю, усходнюю (Падняпроўе) і паўднёва-заходнюю. У апошнюю яна ўключала неаднародныя ў гісторыкакультурных і этналінгвістычных адносінах часткі — Заходняе Палессе, Панямоннс і Цэнтральную Беларусь (сучасныя Брэсцкую, Гродзенскую і амаль усю 47 Zelenin I). Russische (Ostslavische) Volkskunde. Berlin; Leipzig, 1927; Рускае выданне: Зеленкн Д. К. Восточнославянская этпографня. М., 1991. 48 Гркнблат М. Я. Белорусы: Очеркн промсхожденмя н этнмческой нстормм. Мн., 1968. Мінскую вобласці). У якасці зыходных пасылак такога падзелу паслужыў недастаткова вывераны і атрыбутаваны фактычны матэрыял. Так, многія з псралічаных даследчыкам прыкмст, узятых за аснову, нс з’яўляюцца паказальнымі для таго ці іншага рэгіёна, таму што яны былі шырока распаўсюджаны на тэрыторыі ўсёй Бсларусі і за яе межамі. У прыватнасці, гэта датычыць большасці этнаграфічных адзнак (плеценая барана з 25 зубамі, жаночы галаўны ўбор — намітка, валены мужчынскі капялюш, лыкавыя лапці, земляная падлога і скляпсністая столь у жыллі і інш.), якія Л. А. Малчанава памылкова прымас за рэгіянальныя, спсцыфічныя пры абгрунтаванні паўднёва-заходняй вобласці49. Пэўным укладам у арэальнае вывучэннс матэрыяльнай культуры з’явілася работа над гісторыка-этнаграфічным атласам Украіны, Беларусі і Малдовы, якая вялася ў 1965—1970 гг. у рамках усесаюзнай комплскснай праблемы “Гісторыка-этнаграфічны атлас СССР”. Работа над рэгіянальным атласам, на жаль, да нашага часу не атрымала свайго завяршэння. Аднак сабраныя ў працэсе палявых даследаванняў матэрыялы былі шырока выкарыстаны ў этнаграфічных працах, у прыватнасці ў манаграфіях, прысвечаных народнаму жыллю, адзенню і сельскагаспадарчым прыладам50. У іх сістэматызаваны і абагульнены значны матэрыял па стану на другую палову XIX — 60-я гады XX ст. Змсшчаныя ў кнігах шматлікія карты паказваюць ступень бытавання розных этнаграфічных рэалій на тэрыторыі Беларусі.