Народная спадчына Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці Віктар Цітоў

Народная спадчына

Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці
Віктар Цітоў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 300с.
Мінск 1994
94.25 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
На Палессі, дзс вадаёмаў з чыстай пітной вадой было мала, капалі студні. Палескія студні (калодзежы) былі неглыбокімі. Сценкі шахты замацоўвалі плашкамі, якія разам з вуглавымі слупамі ўтваралі суцэльны каркас ("скрыня"). Ваду з іх даставалі з дапамогай вочапа ці ўладкоўвалі з гэтай мэтай саху з жураўлём32. У студнях крынічнага тыпу ў ствол шахты нярэдка апускалі шырокі кадаўб (кадоўб, калдуб).
Каля студні. в. Вялікія Заходы Горацкага павета. 1903 г.
31 АІМЭФ, ф. 7, воп. 2, спр. 113, л. 90, 91; Тмтов В. С. Народные деревообрабатываюшме промыслы Белоруссмм. С. 52—53.
2	Сербов А. Белорусы-сакуны. С. 12; Шейн П. В. Матсрмалы для нзученмя быта м языка ... Т. 3. С. 357; АІМЭФ, ф. 6, воп. 12, спр. 49, л. 8, 13.
На лёсавых раўнінах Цэнтральнай Беларусі і Падняпроўя ўзровень грунтавых вод быў нізкім, студні тут былі больш рэдкай з’явай (звычайна іх прыходзілася 2—3 на адну вёску). Яны не ўваходзілі ў сістэму сялянскіх сядзіб і размяшчаліся на вуліцы ці грамадскім пляцы. Іх глыбіня дасягала 10-15 м, сцснкі ўяўлялі сабой зруб з колатых папалам бярвён, злучаных у просты вугал (у чашку) або ў лапу. Вада падавалася з дапамогай жураўля або вората. У Панямонні і часткова ў Цэнтральнай Беларусі ва ўмовах шырокага развіцця падворнага землекарыстання студні часцсй размяшчаліся ў сістэме сядзібных забудоў.
Фальварковая шляхта, а пазней і заможныя сяляне ў межах сваіх сядзіб узводзілі ветраныя і мсханічныя (конныя, валовыя) млыны, сырніцы (сырнікі), вяндлярні (капцільні). Ветракі невялікіх памсраў на асявым слупе (так званыя казлоўкі) былі шырока распаўсюджаны ў Падляшшы, Загараддзі, а таксама ў Панямонні і Падзвінні. У Падзвінні вядомы казлоўкі на калёснай аснове (іх можна было перамяшчаць у мсжах сядзібы, ставячы на ветравых патоках). Для Падняпроўя былі больш тыповымі шатровыя мсльніцы на 1—2 паставы33. Асабліва многа ветракоў было ў
Студня. На пярэднім плане камяга для вадапою свойскай жывёлы. в. Міластаў Ігуменскага павета. 1904 г.
Мінько JI. I. Млыны // ПГКБ. 1972. № 2. С. 53; Сергачев С. А.
Деревянная архмтектура Белоруссмн XVI—XIX вв. Мн., 1984. С. 33.
Ветракі. Хутары каля в. Ждэгелі Браслаўскага раёна. 1977 г.
паўднёвых раёнах Падняпроўя. Так, па статыстычных звестках на 1873 г., толькі ў адной Чырванабудскай водасці Гомельскага павста налічвалася 30 сялянскіх ветракоў (15 з іх мелі два паставы)34.
Вядомыя з часоў старажытнай Русі вадзяныя млыны мелі ў пазначаны перыяд яшчэ шырокае распаўсюджанне, хаця іх удзельная вага да пачатку XX ст. знізілася. У другой палове XIX ст. яны прыкметна пераважалі ў басейне Нёмана і на Палессі. Як паказваюць вывучаныя намі матэрыялы Заходняга аддзела РГТ, рэжым іх работы значна вагаўся па сезонах года, складаючы ў сярэднім 200—250 дзён у год35. Працяглыя перапынкі ў рабоце былі звязаны з суровымі зімовымі ўмовамі, абмяленнсм рэк летам, а таксама вясновай паводкай — асабліва на ’тэрыторыі Палесся. Раўнінны характар палескіх рэк экалагічна вызначыў распаўсюджанасць тут разам з запруднымі наплаўных млыноў, што ўладкоўваліся на пароме ці баржы. 3 механічных млыноў, што бытавалі ў гэтым раёне, заслугоўваюць увагі так званыя тупакі (ці туптакі); іх прыводзіў у рух конь, што хадзіў, нібы на трэнажоры, па нахільнай круглай плоскасці, замацаванай на восі. Па звестках на 1882 г., у Пінскім Палессі, разам з міжрэччам Гарыні і Стахода, размешча-
34 ВДУ, НБ, РА, ф. 34, спр. 315, л. 2.
35 Там жа, спр. 283, л. 5; спр. 94, л. 2; спр. 89, л. 2; спр. 181, л. 6; спр. 182, л. 3; спр. 604, л. 5 і інш.
нага на тэрыторыі суседняй Украіны, налічвалася больш за 400 млыноў, з іх 281 — вадзяны, 114 — ветраных, 13 — тупакоў, 4 — паравых36.
У залежнасці ад эканамічных магчымасцей, вытворчай спсцыялізацыі і індывідуальнага майстэрства ў сялянскіх гаспадарках будаваліся сталярна-бандарныя майстэрні, парні, кузні, ганчарныя горны, ваўначоскі, якія таксама мелі свае лакальна выражаныя тыпалагічныя асаблівасці37.
Сядзібныя пабудовы беларусаў у вывучаемы час, такім чынам, характарызаваліся вялікай разнастайнасцю памяшканняў, функцыянальна размежаваных і прызначаных для розных гаспадарча-бытавых патрэб. Яны
Асноўныя тыпы сядзібнай забудовы.
1 — замкнутая (вяночная); 2 — Г-падобная;
3 — аднарадная (пагонная)
Зб3абелмн А. Ф. Краткое опнсанме частм Западного Полесья. Кмев, 1883. С. 48.
37Тмтов В. С. Народные деревообрабатываюшме промыслы Белоруссян. С. 19—21, 105 —106, 126—128; Мнлюченков С. А. Белорусское народное гончарство. Мн., 1984. С. 80-89; Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя (Гл. адпаведныя артыкулы).
адлюстроўвалі багатыя вытворчыя традыцыі і напружаны рытм гаспадарчага жыцця. "У процілегласць маляўнічым маларускім мазанкам, што стаяць большай часткай адзінока на двары, — заўважаў М. В. ДоўнарЗапольскі ў вядомым выданні "Расія", — двор беларускага ссляніна пабудаваны вельмі грунтоўна" .
Тыпы сядзібнай забудовы. Разнастайныя пабудовы размяшчаліся на сядзібе ў пэўнай паслядоўнасці і ўзасмазалежнасці, утвараючы той ці іншы кампазіцыйны і архітэктурна-планіровачны малюнак.
□
Замкнутыя двары: a — в. Арэшкавічы Бярэзінскага раёна;
б — в. Цярэнічы Гомельскага раёна. ГІрынятыя скарачэнні:
X — хата; С — сенцы; ХЛ — хлявы; СН — сенавал; К — клець; СВ — свіран; К.М — камора; В — варыўня; ПГ — пограб; П — павець; Л — лазня; Лі — прылазнік; Г — гумно; Е — еўня, асець; Т — ток; Г. П. — гаспадарчыя пабудовы
38	Госсмя. Т. 9. С. 141.
На тэрыторыі Беларусі былі распаўсюджаны наступныя асноўныя тыпы дваровай забудовы: замкнутая (вяночная), аднарадная (пагонная), двухі трохрадная, Г-падобная (сцяжковая) і свабодная (рассеяная, з нязвязанымі пабудовамі). Кожны з гэтых тыпаў мсў, акрамя таго, прыватныя ці пераходныя варыянты, што выяўлялі пэўныя лакальныя і сацыяльныя рысы. На поўначы і паўночным усходзе прыкмстна псраважала замкнутая сістэма забу-
Замкнуты (вяночны) двор.
в. Шарпілаўка Гомельскага павета. 1904 г.
довы, што была шырока распаўсюджана і ў суседніх рускіх губсрнях39. Жыллё і гаспадарчыя пабудовы размяшчаліся па перыметры двара, часам утвараючы разрыў, на месцы якога рабілі паркан (замёт). Да жылля (з боку сенцаў, варыўні) прымыкалі хлявы, якія ў глыбіні двара заканчваліся адрынай. Насупраць хаты ставілі клець, да яс стасаваліся павець (для дроў і сельскагаспадарчых прылад), свіран, вазоўня. Нярэдка хлявы для буйной рагатай жывёлы і свіней будавалі па адзін бок двара, а канюшню і аўчарню — па другі, побач з адрынай-сянніцай. У традыцыйным варыянце канюшня была арыентавана па баках свету так, каб коні стаялі тут галавом на поунач ці поўдзень, але не на ўсход .
39
Чнжмкова Л. Н. Жнлшце // Этнографня восточных елавян. С. 242.
40 Шейн 11. В. Матерналы для мзученмя быта н языка... Т. 3. С. 7, 65.
Замкнутая забудова. в. Цярэнічы Гомельскага раёна
У Падняпроўі быў вядомы варыянт замкнутай забудовы, калі двор перагароджвалі ўпоперак павсткайстрэшкай, што ўтварала паўкрыты двор. 3 аднаго боку ад стрэшкі (на заднім плане двара) размяшчаліся гаспадарчыя пабудовы, з другога — жыллё (хата + сенцы + хата) і свірны41. Такая структура дваровай забудовы была ўласціва больш заможным гаспадарам.
Нярэдка жылы комплекс, характэрны для Паўночнай Беларусі (хата + сенцы + стопка), утвараў тут ра-
Хлсў. Хутар каля в. Здзітава Бярозаўскага раёна
Романов Е. Р. Внешнмй быт быховского белоруса. С. 93—94.
s
a — сядзіба з трохраднай забудовай. в. Азярцы Лепельскага раёна; 6 — сядзіба з замкнутай забудовай (паводле М. Я. Нікіфароўскага)
зам з другімі пабудовамі трохрадную забудову, з’яўляючыся сярэднім звяном, якая падзяляда ўсю дваровую тэрыторыю на дзве часткі — чысты двор, або панадворак, і скотны двор, або дзяннік42. На панадворку, як правіла, размяшчаліся клець і павець. Апошняя служыла не толькі складскім месцам (для гаспа-
42
Аннмеле Н. Быт белорусскнх крестьян. С. 122—123; ІІнкмфоровскнй II. Я. Очеркн простонародного жятья-бытья... С. 87; АГТ, ф. 5, воп. 1, спр. 5, л. 5.
Трохрадная забудова. Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
дарчых прылад, дроў), але і рамеснай майстэрняй. Па другі бок ад жылля размяшчаліся хлявы. Пры гэтым сснцы мслі двос ўваходных дзвярэй: адны — на чысты двор, другія — на дзяннік. Незабудаваную прастору, што заставалася паміж памяшканнямі, па перыметры двара абносілі парканам. Крыху ўбаку ад двара (у мсжах сядзібы) будавалі гумно, лазню, часам адрыну (пуню).
Замкнутая забудова была цесна звязана з падссчнай сістэмай земляробства, з працэсам гаспадарчага асваення лясных імшараў. З’яўляючыся характэрнай рысай маладворных паселішчаў, яна знаходзіць сабе аналогію ў рускіх займішчах і пачынках. Раскіданыя на неабсяжных імшарах сярод лясістых пагоркаў удалечыні ад вялікіх дарог, гэтыя паселішчы, як і кожны асобны двор, былі падобны на маленькія крэпасці, неабходную абарону ад лясных драпежнікаў і ліхадзеяў. Заўважым, што гэты рэгіён, знаходзячыся на міжэтнічным сумежжы, вельмі часта аказваўся на шляху рабаўніцкіх паходаў суседніх дзяржаў, што наклала пэўны адбітак на лад жыцця і матэрыяльную культуру.
Замкнутыя двары з’яўляліся старажытным тыпам забудовы, аб чым, у прыватнасці, сведчаць археалагічныя крыніцы43. У сярэднявечным горадзе яны былі асноўнай структурнай ячэйкай. Закрытыя двары з высокай агароджай бессістэмна размяшчаліся ў межах старажытнага горада, а вуліцы, з’яўляючыся другаснай
43
Алексеев Д. В. Полоцкая земля в IX— XIII вв. С. 154, 186.
з’явай, прыстасоўваліся да ўзнікшай забудовы і вызначаліся звілістасцю і мноствам тупіковых завулкаў.
У XIX — пачатку XX ст. разам з сацыяльнай дыферэнцыяцыяй сельскага насельніцтва больш выразна вызначалася не толькі рэгіянальная, але і сацыяльная заканамернасць у распаўсюджанні замкнутых двароў. Заможныя сяляне размяшчалі свае пабудовы кампактна па кругу, агароджваючы іх ад вуліцы парканам з высокай брамай. Такая ж сістэма дваровай забудовы назіралася ў шляхсцкіх аколіцах і засценках44. Пры гэтым жылыя дамы тут часта размяшчаліся ў глыбіні двара, далей ад вуліцы.
Адным з тыпалагічных варыянтаў замкнутай сістэмы забудовы быў двор з кампактным размяшчэннсм
a
a — замкнутая трохрадная забудова. Лепельскі павет. 1853 г. б — аднарадная забудова. Косаўская воласць Слонімскага павета. 1853 г.