50 Бобровскнй П. Матермалы для географмн м статнстмкм Росснн. Ч. 1. С. 493; Опыт опмсанмя Могнлевской губернмн. Кн. 1. С. 474; АІМЭФ, ф. 6, воп. 12, спр. 50, л. 21. Ручнік. Рэчыцкі краязнаўчы музей Ніжэй вокнаў уздоўж сцен (амаль па ўсёй даўжыні іх) ставілі лавы, якія сходзіліся на покуці. Яны складалі сямейны скарб і ў час наваселля ўрачыста пераносіліся з старой хаты ў новую. На скрыжаванні лаў, на покуці, ставілі хлебную дзяжу, прыкрытую ручніком, — сімвал дастатку і дабрабыту. Покуць (красны кут) — найбольш шаноўнас месца ў хаце, асвечанае ўстойлівай традыцыяй духоўнага жыцця. Яна выконвала важную ролю ў паўсядзённых звычаях і абрадах. На покуці развсшвалі абразы, убраныя ўзорнымі ручнікамі (набожнікамі), пучкі асвечаных у царкве жытнёвых каласоў і траў. Нярэдка абразы памяшчалі ў бажніцу, 51 Пад бажніцай у славянскіх народаў першапачаткова разумелі язычніцкі храм, капішча; апасля гэты сэнс захаваўся ў адносінах да рытуальнага месца, дзе адпраўлялі малітву: капліцы, крыжа з распяццем на раздарожжы, іканастаса, бажніцы. Бажніца ў сялянскай хаце. в. Цярэнічы Гомельскага раёна зробленую ў выглядзе драўлянай шафкі51. Найбольш устойлівая сувязь у структуры інтэр’ера — размяшчэнне покуці па дыяганалі ад псчы. Гэты звычай быў уласцівы ўсім усходнеславянскім народам і адпавядаў народным уяўленням аб структуры сусвету. Покуць сімвалічна атаясамлівалася з усходам і поўднем, у той час як процілсглы кут (дзе стаяла печ) з захадам і поўначчу52. 52 Байбурнн A. К. Жнлшце в обрядах м представленнях восточных славян. Л., 1983. С. 128. На покуці стаяў засланы абрусам стол, на якім звычайна пакідалі хлеб, прыкрыты ручніком ці абрусам. За абедам у будні дзень абрус здымалі, і ўся сям’я садзілася за стол, займаючы месцы ў пэўнай паслядоўнасці: на покуці — гаспадар дома, за ім — па старшынству іншыя члены сям’і. Сярод мэблі апрача лаў, палічак, кутняга стала шырока ўжываліся ўслоны, зэдлікі, архаічныя табурэты (у форме куба), дзіцячыя стойкі, хадуны, уласцівыя той ці іншай мясцовасці формы калысак. Табурэты для земляной падлогі; у цэнтры — кош. Хутар Востраў Алыпанскага сельсавета Столінскага раёна У зімовы час сялянская хата ператваралася ў рамесную майстэрню. Тут у кароткія дні і па вечарах пры святле лучніка ці каганца рабілі ложкі і посуд, плялі лапці і розныя ёмістасці, майстравалі прылады, пралі, ткалі, шылі адзенне, вышывалі, вязалі. Па словах аднаго сучасніка, "увесь жаночы пол, колькі-небудзь здольны трымаць у руках верацяно, з ранку і да позняй ночы верціць і круціць ім ад Піліпавых загавін да вясновага Міколля"53. Ля кутняй сцяны ці бліжэй да парога паміж покуццю і "бабіным кутом" ставілі кросны (нарад, ставы). Курная хата ў больш раннім варыянце характарызавалася слабай функцыянальнай размежаванасцю ўнутранай прасторы, дамініраваннем стацыянарных прадметаў, якія выконвалі функцыі мэблі, — нары 53 ВДУ, НБ, РА, ф. 34, спр. 299, л. 5. для адпачынку, лавы, паліцы, нсрухома замацаваны ў вуглу стол, зарытая насупраць псчы калода, дзе шчапалі лучыну і інш. Яна мела скляпеністую форму столі і архаічную глінабітную ці каменную печ або нават адкрыты ачаг (вогнішча), над якім шырокім вусцем звешвалася выцяжная труба (дымнік, каптур, кузуб). Уяўленне аб такіх хатах нам даюць як археалагічныя знаходкі, так і добра вядомыя па этнаграфічных матэрыялах падсобныя пабудовы — варыўні (стопкі) і клеці, якія бліжэй за ўсё да старажытнага жылля. У варыўнях перш за ўсё звяртае ўвагу першабытнай формы ачаг, характэрны для старажытнага жылля54. У традыцыйных клецях захавалася да нашых часоў старажытная канструкцыя скляпсністай ("гарбатай") столі, якая паказвае аналогію са старажытным жыллём. Хаты са скляпсністымі столямі яшчэ сустракаліся ў XIX ст. на Палессі. Псраходнай формай ад скляпсністай столі да гарызантальнай варта лічыць столь, што рабілася на трохчатырох апорных бэльках, пакладзеных уздоўж хаты, — сярэднія на ўзровснь вышэй крайніх. Канструкцыя такой столі адзначана ў пачатку XX ст. на тэрыторыі Палесся55. Скляпеністая форма столі вызначала адпаведную аб’ёмна-прасторавую форму ўнутранага памяшкання, наяўнасць верхніка для дыму, прысценных градаў, адсутнасць гарышча і інш. Вышэйпададзены інтэр’ер у агульным плане адлюстроўвае найбольш тыповыя рысы, уласцівыя беларускаму жыллю, што, аднак, не вычэрпвае яго разнастайнасці, лакальных, этнаграфічных асаблівасцей. Так, уласцівая Панямонню і Заходняму Палессю тэхніка дойлідства (будаўніцтва з брусоў і так званых дыляў) дазваляла ў большай ступені выяўляць дэкаратыўныя магчымасці дрэва; звычайна сцены хат знутры мелі гладкую паверхню з выразнай тэкстурай. У Паўночна-Усходняй і часткова ў Цэнтральнай Беларусі верхнік для дыму і рэгулявання цяпла ў хаце (яшчэ: душнік) рабіўся не ў столі, а ў верхніх вянцах зруба 54 Ммтрофанов Л. Г. Железный век средней Белоруссмн. С. 14, 86, 91; Чнжмкова Л. Н. йзученме сельского жмлміца восточных славян // СЭ. 1976. № 4. С. 40; Moszyriski К. Polesie wschodnie. S. 114. 55 Лебедева Н. й. Жмлміце н хозяйственные постройкн Белорусской ССР. С. 9; Тулмнов Н. В. Полесье. СПб., 1903. С. 62; Moszynski К. Polesie wschodnie. S. 112—113. каля псчы. У нскаторых раёнах Палесся колькасць вокнаў была строга рэгламентавана народным звычаем. Так, у даследаванай у пачатку XX ст. I. А. Сербавым лакальнай групс сакуноў хата ніколі нс мела больш трох вокнаў; выключэнні з дазволу мясцовай грамады дапускаліся для грамадскіх будынкаў — народнай школы, карчмы і інш56. У залежнасці ад экалагічных умоў падлогу рабілі глінабітную, земляную або драўляную. Апошняя часцей за ўсё сустракалася ў паўночных раёнах Бсларусі і на Палессі . У балоцістых ці затаплясмых палаводдзем мясцінах (дзе жыллё нярэдка будавалі на палях) драўляная падлога была абавязковым элементам. Некаторыя рэгіянальныя асаблівасці назіраліся і ў канструкцыі курных печаў, што ў розных раёнах адрозніваліся паміж сабой прыватнымі формамі, узаемнымі прапорцыямі, зрубнай асновай (апсччам), вынасам вусця, наяўнасцю залома каля лежака (зачынак), прыпечка ці загнета, ніш-ямачак і інш. У Заходнім Палессі былі вядомы курныя печы, што выходзілі вусцем у сенцы. Сюды выносіўся і пячны інвентар, адпаведны посуд і начынне; тут уладкоўваўся гаспадарчы куток. Дым з печы ішоў у сенцы. У дадзеным выпадку мы маем архаічны варыянт "чыстай" хаты з курнай печчу. Такое ўладкаванне псчы ў сістэме інтэр’ера не ўсюды лічылася практычным, бо ўзімку шмат цяпла трацілася дарэмна і ў такой хаце было халаднавата58. У Панямонні раней, чым у іншых рэгіёнах, глінабітныя печы былі заменены на цагляныя. У паўночна-ўсходняй частцы Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. разам з глінабітнымі эпізадычна сустракаліся яшчэ печы-каменкі. Некаторыя этнографы адзначалі бытаванне печаў з падвеснымі катламі, уласцівымі для памежнай зоны латышскага і славянскага рассялення59. Пераходнай формай да "бе- 5ь Сербов М. А. Белорусы-сакуны. С. 11. 57Лебедева II. 11. Жнлмніе п хозяйственные постройкм Белорусской ССР. С. 9; Беларускае народнае жыллё. С. 36—37; АІМЭФ, ф. 6, воп. 11, спр. 685, л. 6. 5ЯДМЭ, РА, ф. 1, воп. 2, спр. 574, л. 29—30. 59 Анммеле II. Быт белорусскмх крестьян. С. 126; Терентьева Л. Н. Основные йтогн нзученмя жнлшца народов Прмбалтккн // Вопросы этнмческой нсторнм. С. 351, 360. лых" былі паўкурныя печы, гарызантальны дымаход якіх выходзіў у сенцы, пасля палення вусце дымахода (з боку сенцаў) шчыльна затыкалася драўлянай чуркай ці скруткам тканіны. Такія печы часцей сустракаліся на Палессі і Падняпроўі60. Больш уласцівыя мазанкам суседняй Украіны і поўдня Расіі, для беларускіх зрубных хат яны былі менш прыдатнымі ў супрацьпажарных адносінах, а таму не атрымалі шырокага распаўсюджання. У збяднелых ці абрабаваных сялян, пагарэльцаў (а ў часы нацыянальных трагедый гэта было масавай з’явай), а таксама ў беглых і бабылёў сустракаліся хаты без печаў; апошнія замяняў спехам уладкаваны пасярэдзіне хаты адкрыты ачаг — вогнішча, над вогнішчам падвсшвалі выцяжку для дыму (кузуб)61. Такое вогнішча служыла адначасова і для асвятлення хаты. У доўгія зімовыя вечары сялянскія хаты асвятляліся лучынай, якую замацоўвалі ў спецыяльным прыстасаванні — лучніку. Лучнікі (лучыннік, стаячок, светач, дзед, паніч) адрозніваліся значнай канструктыўна-тыпалагічнай разнастайнасцю. Паводле канструкцыі і месца ў інтэр’еры хаты, яны падзяляліся на псраносныя (рухомыя) і стацыянарныя. Першыя найбольш шырока бытавалі ў паўночнай і часткова сярэдняй (асабліва на ўсходзе) паласе Беларусі. Сярод іх вылучаліся звычайны (стаячок, паніч) і падвесны лучнікі. Першы ўяўляў сабой стойку з крыжападобнай ці суцэльнай асновай, на верхнім канцы яе замацоўваўся клямар для лучыны (пад якую ставілі карытца ці цэбар з вадой). Функцыянальна больш зручнымі былі лучнікі, вышыня якіх, як і становішча лучыны, рэгулявалася перасоўкай. Падвесны лучнік уяўляў звычайна кароткі кій з крукам на адным канцы (якім ён чапляўся за шасток каля печы) і клямарам для лучыны — на другім. Такія формы лучнікоў часцей сустракаліся ў Паўночна-Усходняй Беларусі6 . Часам лучыну палілі, 60 Романов Е. Р. Внешннй быт быховского белоруса. С. 87; Васмльев A. К. Гайно Слободской волостм Бормсовского уезда // ЖС. 1902. Вып. 2. С. 247; АІМЭФ, ф. 6, воп. 11, спр. 22, л. 1,5. 61 АІМЭФ, ф. 6, воп. 13, спр. 1а, л. 6. б2ДМЭ, ф. 708, адз. зах. 73; Шпнлевскмй П. Белоруссня в характермстмческмх опнсанмях н фантастнческнх ее сказках. С. 32; Сербов М. А. Поездкм по Полесью. С. 10; Тптов В. С. йсторяко-этнографнческое районнрованне матермальной культуры белорусов. С. 52—53. Лучнікі: a, б — в. Прудкі Мазырскага раёна; в — в. Стары Востраў Клічаўскага раёна; г — в. Лінкі Валожынскага раёна; д — в. Бродак Крычаўскага раёна; е — Лідскі павет (паводле К. Машыньскага); ж —в. Капланцы Ігуменскага павета; з — Віцебская губерня (паводле М. Я. Нікіфароўскага); і — Гродзенская губерня уваткнуўшы яе ў шчыліну сцяны ці печы. 3 гэтай мэтай выкарыстоўвалі і спецыяльны клямар ("бабка"), што прыбівалі ў гаспадарчым кутку. Адметнай своеасаблівасцю адрозніваўся традыцыйны спосаб асвятлення хат на Палессі і часткова Цэнтральнай Беларусі, дзе быў распаўсюджаны стацыянарны лучнік — светач (свецеч, посвет). Ён складаўся з трубы дымахода і падвешанай пад ёй жалезнай рашоткі (залеза), дзе палілі асмол. Найбольш практычным быў смалісты корчык, што доўга гарэў і даваў яркае святло. Дымаход светача меў унізе расшыраную лейкападобную форму, верхняя яго частка выходзіла вонкі праз гарышча і страху. У залежнасці ад матэрыялаў і спосабу вырабу вылучаліся некалькі тыпаў дымаходаў: плецены з лазы ці чароту і абмазаны паверх глінай, керамічны, драўляны (выдзеўбаны са ствала дрэва ці збіты з чатырох пласцін)* палатняны (каптур, мяшок, у супрацьпажарных мэтах яго насычалі мелам ці вапнай), жалезны. Апошні з’явіўся ў больш позні час — у канцы XIX — пачатку XX ст. Нярэдка пад дымаходам падвсшвалі ці ставілі на рашотку плошку з салам (кагансц). У больш архаічных светачах (аб якіх паведамлялі нам старэйшыя жыхары Клічаўскага раёна) жалезная рашотка адсутнічала, a корчык ці трэскі палілі на ўладкаваным пад вусцем дымахода і абмазаным слоем гліны памосце ці плоскім камені. Тут адначасова маглі і падаграваць вячэру63. Стацыянарныя лучнікі былі генетычна звязаны са старажытным ачагом (агнішчам, ці вогнішчам). Ва Усходнім Палессі такія спосабы асвятлення ўжываліся яшчэ ў пачатку XX ст. Знікнуўшы, яны часткова зноў вярталіся ў сельскі побыт у час Айчыннай вайны. Да нашага часу ў старых палескіх хатах можна ўбачыць у столі насупраць печы залатаныя адтуліны, куды paHeft выходзіў дымаход светача.