Заслугоўвае ўвагі ўжыванне ў народным дойлідстве разнастайных парод дрэва. Самай распаўсюджанай у практыцы будаўніцтва жылля была хвоя. Другое месца па ўжывальнасці займала елка, якая разам з хвояй асабліва шырока ўжывалася ў будаўніцтве гас- 91 АІМЭФ, ф. 6, воп. 11, cup. 22а, л. 16. 92 ІМЭФ, ф. 6, воп. 12, спр. 50, л. 3—4. падарчых і падсобных памяшканняў на поўначы і ў сярэдняй паласе Беларусі. 3 дубу рабілі аснову фундамента (асабліва ў сярэдняй і паўднсвай паласс), ніжні вянок зруба (падруба), прамежкавыя шулы сцен, а таксама апорныя сохі ў гумнах, павсцях, адрынах, паграбах. Жыллё, цалкам пабудаванас з дубу, сустракалася на Усходнім Палессі. Трываласць і даўгавечнасць дубовай драўніны павышалі попыт на яс як на будаўнічы матэрыял, разам з тым цвёрдасць і масіўнасць ускладнялі яе апрацоўку. Да таго ж у асобных рэгіёнах, у прыватнасці густанаселеных земляробчых раёнах Цэнтральнай Бсларусі, ужо ў другой палове XIX ст. выявіўся востры недахоп будаўнічых матэрыялаў, асабліва дубовай драўніны. У сувязі з гэтым народныя майстры выкарыстоўвалі дуб для асобных элемснтаў будынкаў, на якія прыходзілася найбольшая эксплуатацыйная нагрузка, — штандараў, ніжніх вянкоў зруба, апорных сох, каркасаў варот і дзвярэй, падаконнікаў вокнаў, абсталявання млыноў і інш. Асіна ў народнай міфалогіі лічылася дрэвам нядобрым і была надзелена магічнымі засцерагальнымі функцыямі: забіць асінавы кол у магілу чарадзея-нябожчыка (каб яго дух па начах не палохаў прахожых) або ў след нядобрага чалавека-злыдня (каб той ніколі не вярнуўся на ранейшае месца) — гэтыя павер’і ў той ці іншай ступені захоўваліся ў народным асяроддзі да XX ст. Згодна старажытнаму павер’ю, не раілася будаваць хаты і хлявы з асіны, выключэннс рабілася для гумен і адрын93. Разам з тым, як паказваюць этнаграфічныя матэрыялы канца XIX — пачатку XX ст., гэты звычай ужо не вытрымліваўся. Асіна і вольха шырока выкарыстоўваліся на тэрыторыі Палесся як у гаспадарчых, так і жылых пабудовах. Відавочна, практычныя меркаванні і рацыяналізм выступалі тут на першае месца, разбураючы больш раннія формы вераўяўленняў. Будаўніцтва жылля ў народнай традыцыі было абстаўлена пэўнымі звычаямі, абрадамі, абярэгамі, якія адзначалі яго важныя ідэйна значымыя этапы: выбар месца для жылля, нарыхтоўку і першасную апрацоўку 93 Татур Г. X. Очерк археологнческмх памятнкков на пространстве Мннской губернмм. Мн., 1892. С. 217. драўніны, закладку фундамента, узвядзенне страхі, улазіны або былі звязаны з выбарам будаўнічых матэрыялаў, рэгламентацыяй колькасці вокнаў, іх арыентацыяй, размяшчэннсм печы, покуці і інш. Асобая ўвага надавалася выбару месца для жылля. Пры гэтым гаспадар кіраваўся як чыста практычнымі меркаваннямі (суссдства, формы ўласнасці, характар грунту, набліжанасць да вадаёма, выгану, шляхоў зносін і т. п.), так і старажытнымі ўяўленнямі, асвечанымі шматвяковай фальклорнай традыцыяй, якая аказвалася на здзіўленне вельмі жыццяздольнай. Звычай не дазваляў будаваць хату на скрыжаванні дарог і на закінутых шляхах; народнае павер’с звязвала апошнія з "чортавымі шляхамі", дзе па начах блукаюць злыдні94. Нспрымальным для жылля лічылася і тое месца, дзе раней стаяла лазня (у міфалагічных сюжэтах яна фігуруе як прыстанак ведзьмаў). Праклятым называлася і мссца, на якім адбылося забойства ці былі калісьці знойдзены чалавечыя косці. Гаспадар прыдзірліва і скрупулёзна выбіраў месца, якое несла на сабе пэўны сімволіка-ідэйны сэнс і асацыятыўна звязвалася з вобразамі дабрабыту і шчасця. Псравага аддавалася раней абжытым, выпрабаваным мясцінам, дзе ўжо калісьці стаяла хата, у якой мірна і бестурботна працякала жыццё яе гаспадароў. Шчаслівым лічылася тое месца, якое аблюбоўвала сабе для адпачынку рагатая жывёла. Менавіта свойская жывёла разглядалася ў славянскай міфалогіі як сімвал хатняга дабрабыту95. Па звестках М. Я. Нікіфароўскага, у Паўночнай Беларусі ў якасці сімвала дабрабыту фігуруюць наогул усе жывыя істоты; там, дзе яны пасяляюцца, месца не можа быць праклятым. У гэтай сувязі назіралі за паводзінамі насякомых, у прыватнасці мурашак, якія былі свайго роду "лакмусавай паперкай". У папярэдне аблюбаванае месца для жылля на ноч ставілі пасудзіну з мёдам; калі да ранку сюды запаўзалі мурашкі, месца лічылася прыдатным для жылля. На Віцебшчыне быў вядомы і спосаб варажбы на камянях: селянін браў невялікія камяні з чатырох палёў 94 Тулмнов Н. В Полесье. СПб., 1903. С. 34. 95 Сержпутоўскі Л. Прымхі і забабоны беларусаў палешукоў. С. 89; Байбурмн A. К. Жмлнше в обрядах н представленнях восточных славян. С. 38. (ці зямсльных палос), клаў іх за пазуху або нёс на галаве пад шапкай на аблюбаванае месца, дзе складваў па вуглах мяркуемай будоўлі; калі тры дні апасля камяні заставаліся ляжаць на ранейшым месцы, выбар лічыўся ўдалым96. У Панямонні ў якасці рытуальных прадметаў часцей за ўсё выкарыстоўвалі хлеб. Селянін, паклаўшы ніжні вянец, пакідаў на ноч па вуглах кавалачкі хлеба, калі хлеб да раніцы знікаў, месца лічылася ненадзейным, і вянцы перамяшчалі на другое месца97. Пры выбары месца для жылля звярталіся таксама і да варажбітак. Гэтыя пошукі "запаветнага кутка" для жылля адлюстроўвалі старажытныя язычніцкія светаўяўленні і традыцыйны лад мыслення з уласцівай яму ідэалагізацыяй рэалій акаляючага асяроддзя, усялякі збег акалічнасцей лічыўся невыпадковым і разглядаўся як боскі промысел, як лёс і непазбежнасць у адзінай касмаганічнай сістэме светаўладкавання. Тут увасабляліся і адносіны чалавека да сваёй зямлі, да роднага кута, вызначанага вышэйшым лёсам, і да самога сябе як неад"емнай часткі прыроды, з якой ён павінен жыць у поўнай згодзе і гармоніі. Даволі істотным у народным дойлідстве былі выбар і нарыхтоўка будаўнічага матэрыялу, які павінен адпавядаць не толькі ўтылітарна-практычным, але і сімволіка-рытуальным функцыям. Лес нарыхтоўвалі ў зімовы перыяд, калі раслінныя сокі адыходзілі ў корань. Пры гэтым выбіралі дрэвы, з якіх ніколі не здабывалі смалу-жывіцу. Нарыхтаваны ўзімку будаўнічы матэрыял хутчэй падсыхаў, а галоўнае, меў больш стойкую і трывалую драўніну: пабудаваная з яго хата магла служыць 100—150 год. Старажытны звычай рэкамендаваў сячы лес на зыходзе зімы ці нават ранняй вясной, сімвалічна звязваючы гэта з абуджэннем жыцця. Звярталі ўвагу і на месячны каляндар: найбольш спрыяльнай парой для нарыхтоўкі лесу лічылася поўня. Даволі разгалінаваная сістэма павер’яў і прыкмет забараняла сячы лес у першую квадру — на маладзік, лічылася, што такое дрэва точыць шашаль98. 96 Ннкнфоровсккй Н. Я. Простонародные прнметы н поверья. С. 134. 97 Крачковскяй Ю. Ф. Быт западнорусского селяннна. С. 203; Байбурмн A. К. Жнлнше в обрядах н представленнях восточных славян. С. 45. 98 Ннкнфоровскмй Н. Я. Простонародные прнметы н поверья. С. 134; Сержпутоўскі А. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў. С. 89. У Падняпроўі, як павсдамляў Е. Р. Раманаў, пазбягалі пачынаць нарыхтоўку лесу і будаўніцтва жылля на "зрушэнне", дзень, які прыпадаў на трэцюю квадру мссячнага календара". Забаранялася выкарыстоўваць у будаўніцтве дрэвы, паваленыя бурай — вываратні, — па павер’і, злыдні могуць пасяліцца і ў новую хату, і яна рана ці позна будзе разбурана стыхіяй100. He дазвалялася таксама будаваць хаты і хлявы з сухастою, бо "сухоты" незнарок могуць перайсці на іх жыхароў. Сухое дрэва як антытэза жывому, зялёнаму вызначала і характар асацыятыўна-вобразнага мыслення і ў звычаёвым уяўленні звязвалася з хваробай і смерцю. Разам з тым народнае павер’е дазваляла выкарыстанне сухіх дрэў на будаўніцтва свірнаў, сенавалаў, гумен, лічылася, што такіх пабудоў пазбягаюць мышы, а збожжа і сена тут больш гарантавана ад вільгаці. Па тых жа матывах дазвалялася ўжываць для свірнаў і гумен "піруновыя" дрэвы (у якія трапляла маланка), што забараняліся ў будаўніцтве хат і хлявоў. Для хлявоў раілася секчы дрэвы, што раслі побач з мурашнікам: па старажытным павер’і, у такіх памяшканнях добра пладзілася скаціна101. Рашуча забаранялася выкарыстоўваць у будаўніцтве "святыя" дрэвы, якія раслі ў святых гаях, на могілках, каля царквы. Ахарактыразаваныя звычаі і павер’і, што папярэднічалі будаўніцтву, не былі выпадковымі лакальнымі з’явамі; маючы старажытную прыроду, яны ў большасці былі ўласцівы і суседнім славянскім народам102. Пачатак будаўніцтва прымяркоўвалі да пэўнай каляндарнай даты, што мела асобае сімвалічнае значэнне, — канец Вялікага посту, маладзіковая фаза месяца, бабіна лета і інш. Найбольш спрыяльнымі днямі для пачатку будаўніцтва лічыліся аўторак і чацвер, панядзелак, а ў некаторых раёнах і сераду адносілі да "цяжкіх" дзён. 99 Романов Е. Р. Внешнмй быт быховского белоруса. С. 80. 10°Лннмеле II. Быт белорусскмх крестьян. С. 257. 101Ннкнфоровскнй Н. Я. Простонародные прнметы н поверья. С. 135 —136; Сержпутоўскі А. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў. С. 90. 102Громыка М. М. Трудовые традмцчн русскмх крестьян Смбмрн. С. 235—237; Байбурмн A. К. Жчлнше в обрядах н представленчях восточных славян. С. 26—34. Асобы рытуальны сэнс надаваўся закладцы псршага вянца (закладзіны). Ва ўсходнім вугле першага вянца-падрубы высякалі невялічкае паглыблснне, у якое клалі адну-дзвс манеты. У Панямонні побач з манетамі ставілі "святую" ваду і сыпалі жменьку пшаніцы, а ў некаторых вёсках клалі воўну ("каб авечкі вяліся")І0\ Збожжа ў абрадавай ссмантыцы выконвала функцыю пладаноснасці і ў якасці рытуальнага (ахвярпага) матэрыялу вядома і ў іншых еўрапейскіх народаў. У Цэнтральнай Бсларусі замсст збожжа (ці нараўне з ім) выкарыстоўвалі хлеб; побач з кавалачкамі хлеба на падрубу клалі таксама травы, асвечаныя ў мясцовым храме на Івана Купалу104. У Падзвінні, як паведамляс М. Я. Нікіфароўскі, пры закладзінах на ўсе чатыры вуглы клалі ладан — "свянцоную зёлку" або хвойныя галінкі, якія выконвалі функцыі абярэгаў ад маланкі ("Піруны праследуюць нячысцікаў, а тыя пазбягаюць асвсчаных прадмстаў")105. На Палессі ў якасці рытуальных атрыбутаў выкарыстоўвалі хлсб, соль і мёд (у сотах); іх клалі таксама па вуглах распачатай будоўлі. У сярэдзінс XIX ст. тут яшчэ былі вядомы рэшткі язычніцкіх ахвяраванняў, калі на месцы будучай хаты, звычайна там, дзе павінна стаяць псч, закопвалі галаву пеўня106. У некаторых мясцінах (адзначана ў сярэдзіне XIX ст. у Падняпроўі) існаваў звычай пры закладцы жылля падкладваць пад кутні вугал больш тоўстую калоду ("ляжак"), у выніку чаго фасадны (кутны) бок выглядаў асіметрычным і больш высокім. Па старажытным павср"і, акцэнтуючы такім чынам увагу на красным куце, гаспадар прыбаўляў даброт і працвітання свайму дому107.