• Газеты, часопісы і г.д.
  • Народная спадчына Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці Віктар Цітоў

    Народная спадчына

    Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці
    Віктар Цітоў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 300с.
    Мінск 1994
    94.25 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    У першы дзень будаўніцтва цесляры рубілі толькі першы вянец, а часам яшчэ ўстанаўлівалі на ім дзвярныя вушакі, пасля чаго ў сярэдзіну распачатага зруба ставілі стол і ўрачыста адзначалі закладзіны. Гэты звы-
    103Шейн П. В. Матерналы для мзученмя быта м языка... Т. 3. С. 122.
    104Там жа. С. 334; Каспяровіч М. Пра быт калгасаў на Чэрвеньшчыне.
    II Ham край. 1930. № 5—6. С. 55.
    1І>5Ннкнфоровскнй II. Я. Простонародные прмметы м іюверья. С. 136.
    106Богдановмч A. Е. ІІережмткм древнего ммросозерцання у белорусов.
    Гродно, 1895. С. 57—68; Сержпутоўскі А. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў. С. 91; Kolberg О. Bialorus — Polesie. S. 69. 1°7АГТ, ф. 21, воп. 1, спр. 4, л. 60.
    чай быў вядомы на ўсёй Беларусі. Сялянская хата мела часцей няцотную колькаць вянцоў.
    Узвядзенне страхі ў народнай традыцыі расцэньвалася як асобны этап з уласцівымі яму рытуальнымі нормамі. Пасля ўстаноўкі асновы каркаса — крокваў (або ключоў) уверсе іх, на бліжэйшай ад вуліцы пары, замацоўвалі пучок галінак або вянок з клёну, бярозы, ядлоўцу, і гаспадар адзначаў гэтую падзею, запрашаючы цесляроў і талакоўцаў "на кветку"108. Калі страха была гатова, селянін перакідваў праз хату свянцонае яйка і закопваў яго на месцы падзення; гэты рытуальны момант расцэньваўся як абярэг ад няшчасных выпадкаў і стыхійных бсдстваў і найбольш шырока адзначаўся на паўночным усходзе Беларусі. На Палессі падобны рытуал часцей набываў крыху іншую форму: пры завяршэнні страхі селянін перакідваў цераз яе манету, якую затым ахвяраваў жабракам або мясцовай царкве. Самы верх страхі пакідалі на тыдзень-другі недакрытым ("каб з хаты выйшаў нячысты дух")109.
    Хата лічылася закончанай, калі ў ёй была зроблена печ. Печ выступала як сімвал цяпла і ўтульнасці, яна атаясамлівалася з сямейным ачагом і ў гэтай семантыцы пастаянна фігуравала ў фальклорных сюжэтах. Каб печ давала лепшае цяпло, яс, па павер’і, трэба было класці (збіваць) у поўню; выпаленая ў першы раз, яна павінна спачатку даць прытулак і сваё цяпло чужому чалавеку, старцу ўбогаму. Такі рытуал "задобрывання" печы захоўваўся на Палессі яшчэ ў пачатку XX ст. Аналагічны рытуал з некаторымі варыяцыямі сустракаўся раней амаль па ўсёй Беларусі, у Падзвінні, напрыклад, у канцы XIX ст. замест выпадковых людзей (старцаў, багамольцаў, вандроўнікаў) новую печ маглі абжыць знаёмыя, суседзі, а часам дастаткова было на ёй пагрэцца ў першы раз кошцы ці сабаку110.
    Наваселле (улазіны, уваходзіны) у народнай традыцыі расцэньвалася як вялікае сямейнае свята, што па
    108
    С-[кало]н. Опнсанне крестьянского дома в деревне Загорье Волковыского уезда // ВВ. 1907. Кн. 2. С. 109; Нолесскнй этнолмнгвнстмческнй сборннк. С. 109.
    109Сержпутоўскі А. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў. С. 91;
    Kolberg О. Bialorus — Polesie. S. 69.
    110Нмкнфоровскнй Н. Я. Простонародные прнметы н поверья. С. 137.
    сваім значэнні набліжалася да вяселля. Напярэдадні запрашалі святара, які акрапляў новую хату свянцонай вадой, бласлаўляў яе жыхароў. Нярэдка візіт святара прымяркоўвалі да якой-небудзь святочнай даты, у гэтым выпадку яе асвячэнне маглі адкладваць напасля наваселля111. Наваселле імкнуліся справіць у поўню: поўны месяц — поўны дастатак, поўныя засекі хлеба. На ноч перад засяленнем у хату пускалі пеўня ці кошку, якія нібыта павінны прыняць на сябе магчымае зло. Па паводзінах гэтых істот меркавалі пра будучае шчасце і мір у доме. Па язычніцкіх павер"ях славян, певень сваім спевам адпужваў нячыстую сілу і служыў абярэгам112.
    Цырымонія пераходу ў новую хату са старой завяршала сабой складаны цыкл будаўнічых абрадаў. Асобая ўвага звярталася на пераемнасць лепшых традыцый старога дома, што выяўлялася ў адносінах да наяўных рэчаў хатняга ўжытку: кожная з іх займала ў іерархіі духоўных (рытуальных) каштоўнасцей пэўнае месца. Пераход у новую хату адносілі на другую палову дня ці на вечар. Са старой хаты бралі агонь з ачага (гаршчок з вуголлямі) і цырымонна неслі яго ў новую хату. Гэты рытуал у канцы XIX ст. шырока бытаваў на Палессі, а ў болып ранні час быў вядомы амаль на ўсёй Беларусі113. Са старой хаты ў новую пры запаленай свечцы пераносілі абразы; па этнаграфічных назіраннях, у Падняпроўі адзін з абразоў пакідалі на ранейшым месцы.
    У ліку першых прадметаў, якія пераносілі ў новы дом, вельмі часта ўпамінаюць дзяжу. Функцыянальнае прызначэнне дзяжы, звязанай з культам хлеба, абумовіла яе асобую ролю сярод хатняга начыння. Дзяжу з цестам урачыста ставілі ў красны кут. У ліку іншых прадметаў, што выконвалі пры наваселлі пэўнае рытуальнае значэнне ў розных раёнах, фігуруюць качарга, вілкі, хлебная лапата. Своеасаблівы звычай уваходзін быў зафіксаваны ў Падзвінні. Перш чым увайсці ў новую хату, туды кідалі клубок нітак, трымаючыся за
    "'іііейн П. В. Матерналы для нзучення быта н языка... Т. 3. С. 335.
    112Нікольскі М. Н. Жывёлы ў звычаях, абрадах і вераваннях беларускага сялянства. Мн., 1933. С. 11.
    113Народы Россмм. Вып. 1. С. 52; Сно Е. A. В болотах Полесья. СПб., 1904. С. 16.
    нітку, гаспадары няспешна ўваходзілі ў свае новыя "ўладанні" па старшынству. Часам гаспадар, зайшоўшы ў хату першым, падаваў адтуль пояс і "зацягваў" астатніх членаў сям’і114. Уся адзначаная разгалінаваная сістэма звычаяў і павер’яў уваходзіла сваімі каранямі ў глыбокую старажытнасць, адлюстроўваючы ўстойлівасць славянскіх язычніцкіх культаў, якія ў вывучаемы час лепш за ўсё захаваліся ва ўмовах Палесся.
    Разглядаючы тыпалогію і геаграфію бытавання разнастайных этнакультурных рэалій — ад тыпаў забудовы і прадметаў інтэр’сра да будаўнічых канструкцый і абрадаў, нельга не адзначыць тыпалагічную варыятыўнасць і даволі складаны характар іх арэалаў. Картаграфаванне паказвае на маючыя месца несупадзенні іх распаўсюджання ў часе і прасторы, пры гэтым розныя тыпалагічныя варыянты нярэдка бытавалі сінхронна і паралельна ў адной і той жа мясцовасці. Арэальныя несупадзенні і няўвязкі тлумачацца і таксанамічным узроўнем той ці іншай адзнакі, яе рэальнай роляй як этнаграфічнага паказчыка, або крытэрыю. Разам з тым разгледжаныя намі асноўныя характарыстыкі — тыпы сядзібных забудоў, наяўнасць у сядзібным комплсксе тых ці іншых функцыянальна значымых пабудоў, іх канструктыўныя асаблівасці, планіровачная структура жылля, абрадавая семантыка і інш. утвараюць некалькі рэгіянальных варыянтаў-комплексаў, якія адносна кампактна лакалізуюцца ў асобных рэгіёнах — Паўночнай Беларусі, басейнах Дняпра і Бярэзіны, на лёсавых раўнінах Цэнтральнай Беларусі і ў Панямонні, у межах Усходняга і Заходняга Палесся.
    Нккнфоровскмй II. Я. Простонародные прмметы н поверья. С. 138.
    ГАСПАДАРЧЫЯ ЗАНЯТКІ
    ЗЕМЛЯРОБСТВА
    Аснову гаспадарчага жыцця беларусаў, як і суседніх славянскіх народаў, з даўніх часоў складала земляробства, якое арганічна спалучалася з жывёлагадоўляй і прамысловымі заняткамі ў паўсядзённай дзейнасці. Стан земляробства, яго прадукцыйнасць непасрэдна адбіваліся на кармавой базс жывёлагадоўлі. У сваю чаргу жывёлагадоўля забяспечвала земляробчую гаспадарку цяглавай рабочай сілай. Эфектыўнасць земляробства і ўрадлівасць палёў у многім залежалі ад колькасці ўнсссных арганічных угнаенняў. Напярэдадні вясновай сяўбы сяляне грамадой (талакой) ці сямсйным гуртам чысцілі ўсе хлявы і развозілі гной па палях, мэтанакіравана размяркоўваючы норму і від угнаення ў залежнасці ад стану глебы, севазвароту і высявасмых культур. Сялянскія двары, што вырошчвалі значнае пагалоўе рабочай і прадуктыўнай жывёлы, мслі, як правіла, і больш узорную земляробчую гаспадарку.
    Развіццё земляробства і жывёлагадоўлі ішло сінхронна, адлюстроўваючы агульнае эканамічнае становішча беларускага краю; перыяды паступальных зрухаў і росквіту гаспадарчай і гандлёвай дзсйнасці чаргаваліся з рэгрэсам і заняпадам. Апошнія прыходзіліся на перыяды нацыянальных трагедый, што парушалі натуральны шлях развіцця эканомікі і культуры. Лівонская, руска-польская, Паўночная войны (1558—1583, 1654—1667, 1700—1721 гг.), нашэсце Напалеона (1812), падаўлснне нацыянальна-вызваленчых рухаў — усё гэта прыводзіла да страшэнных разбурэнняў, спусташэння і абязлюдзення цэлых рэгіёнаў, пагражала генацыдам; на ўзнаўленне фізічных сіл і адраджэнне гаспадаркі з руін і попелу патрабаваліся цэлыя дзесяцігоддзі напружанай і руплівай працы.
    Структура земляробства ў беларусаў істотна не мянялася на працягу многіх стагоддзяў. Асноўнас месца ў земляробстве займалі збожжавыя культуры. Пачынаючы з XI ст. асноўнай культурай было азімас жыта, якое першапачаткова всдалі як пустазслле, што спадарожнічала пасевам пшаніцы1. У канцы XVIII — першай палове XIX ст. пад жытам было занята каля палавіны ўсёй ворыўнай зямлі. Значную ўдзельную вагу сярод збожжавых займаў і авёс, які шырока ўжываўся не толькі ў сжу, але і як фуражная культура. Калі зыходзіць са статыстычных матэрыялаў па Гродзенскай губерні, працэнтныя суадносіны пасяўных плошчаў у сярэдзіне XIX ст. выглядалі наступным чынам: пад жытам было занята 48,8%, аўсом — 28,8, пшаніцай — 5,2, грэчкай — 4,6, ячменем — 3,6, гарохам — 3, бульбай — 2,5, ільном, просам і каноплямі — 3%2. Амаль паўсюдна ў агародах вырошчвалі капусту, буракі, рэпу, моркву, гуркі, цыбулю, часнок, мак. 3 XVIII ст. пачала распаўсюджвацца культура бульбы, якая ў канцы XIX — пачатку XX ст. стала "другім хлебам" для беларускага селяніна і ўвайшла важнейшым кампанентам у шматлікія паўсядзённыя стравы. 3 канца XIX ст. важнае месца ў севазваротах набываюць кармавыя травы. Беларусам здаўна былі вядомы і фруктовыя дрэвы — яблыні, грушы, вішні, слівы, а таксама пладоваягадныя — парэчкі, маліна, ажына, агрэст і інш. Звычайна іх разводзілі каля дому, па краю сядзібы. Дагледжаныя сады ў XIX ст. былі часцей за ўсё у шляхецкіх фальварках і маёнтках.
    Характар земляробства, яго спецыялізацыя і эфектыўнасць у значнай ступені былі абумоўлены мясцовымі экалагічнымі ўмовамі, з улікам якіх беларускія сяляне практыкавалі тыя ці іншыя спосабы апрацоўкі глебы, сістэмы земляробства і адпавядаючыя ім больш аптымальныя канструкцыі сельскагаспадарчых прылад. У Беларусі былі шырока вядомы некалькі асноўных сістэм земляробства: падсечна-агнявая (лядная), абложная (ялавінная), трохполле і шматполле. Кожная з